Вы тут

Мінулае — для нашчадкаў


Сла­ву­тая шко­ла ра­сій­ска­га ба­ле­та па­чы­на­ла­ся ў Ру­жа­нах

Рэ­кан­струк­цыя ру­жан­ска­га па­ла­ца Са­пе­гаў — гэ­та за­кон­ная пад­ста­ва га­на­рыц­ца ўсім, хто мае хоць ней­кае да­чы­нен­не да ажыц­цяў­лен­ня пра­ек­та. А коль­кі бы­ло скеп­ты­каў! Ка­за­лі, на­прык­лад: на­вош­та тра­ціць гро­шы? Да­стат­ко­ва за­кан­сер­ва­ваць гэ­тыя ру­і­ны і па­каз­ваць іх рэд­кім ту­рыс­там з акна аў­то­бу­са: тут, маў­ляў, меў сваю рэ­зі­дэн­цыю аў­тар «Ста­ту­та Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га» і жы­лі яго на­шчад­кі. Але ж адо­ле­лі, ад­рэ­стаў­ра­ва­лі пер­шую част­ку па­ла­ца — уяз­ную бра­му. За год-дру­гі ў му­зеі са­бра­лі­ся экс­па­на­ты. І ця­пер у яго не со­рам­на за­пра­шаць ту­рыс­таў.

Вя­до­ма, боль­шасць кніг, кар­цін, ін­шых каш­тоў­ных рэ­чаў з па­ла­ца за­хоў­ва­ец­ца ў кра­і­нах бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа. У фон­дзе но­ва­га му­зея ад­на са­праўд­ная пя­чат­ка Са­пе­гаў ёсць. Але і ёй га­на­рыц­ца ды­рэк­тар уста­но­вы Рус­лан Кні­га. Яго эк­скур­сіі заў­сё­ды ці­ка­выя, заў­сё­ды да­зна­еш­ся пра неш­та но­вае. На­прык­лад, коль­кі ра­зоў да­во­дзі­ла­ся чы­таць пра тое, якая зна­ка­мі­тая ба­лет­ная тру­па пра­ца­ва­ла ў Ру­жан­скім па­ла­цы, як ца­ніў гэ­ты ба­лет ка­роль Ста­ні­слаў Аў­густ Па­ня­тоў­скі. Аказ­ва­ец­ца, у ча­сы Ра­сій­скай ім­пе­рыі, ка­лі па­лац па вя­до­мых пры­чы­нах кан­фіс­ка­ва­лі ў гас­па­да­роў, тру­па не пе­ра­ста­ла іс­на­ваць, пры­гон­ныя ак­цё­ры не пай­шлі пра­ца­ваць на пту­шы­ны двор. Яны вы­еха­лі ў Пе­цяр­бург. Гэ­тая тру­па ста­ла ас­но­вай ра­сій­ска­га ба­ле­та, які пра­сла­віў­ся леп­шай у све­це ба­лет­най шко­лай. «А па­чы­на­ла­ся гэ­тая ба­лет­ная шко­ла вось тут, у Ру­жа­нах», — з не­пры­ха­ва­ным го­на­рам га­во­рыць Рус­лан Кні­га.

Не менш за­хап­ляль­ную эк­скур­сію па Ру­жан­шчы­не для прад­стаў­ні­коў СМІ ар­га­ні­за­ва­ла га­лоў­ны за­ха­валь­нік фон­даў му­зея «Пру­жан­скі па­ла­цык» На­тал­ля Пра­ка­по­віч. Ма­гі­лёў­цы, Лыс­ка­ва, Ба­я­ры, Асош­ні­кі — тут са­праў­ды ўсё ды­хае гіс­то­ры­яй. Дзве апош­нія вёс­кі з пе­ра­лі­ку за­сна­ва­лі пры­ві­ле­я­ва­ныя ся­ля­не — ахоў­ні­кі Бе­ла­веж­скай пу­шчы. Та­кіх па­се­лі­шчаў аба­пал но­вай аб'­яз­ной да­ро­гі шмат. А бы­лое мяс­тэч­ка Лыс­ка­ва — ра­дзі­ма маг­на­таў-асвет­ні­каў. Тут жыў і быў па­ха­ва­ны Фран­ці­шак Кар­пін­скі, па­эт, пе­ра­клад­чык, пе­да­гог. А вяль­мо­жы ВКЛ і Рэ­чы Па­спа­лі­тай Бы­хаў­цы па­бу­да­ва­лі не­ка­лі ма­нас­тыр мі­сі­я­не­раў і пры­го­жы кас­цёл. Кас­цёл гэ­ты ча­кае сва­іх фун­да­та­раў і мо­жа стаць яшчэ ад­ной ту­рыс­тыч­най ці­ка­він­кай Ру­жан­ска­га рэ­гі­ё­на. Да­рэ­чы, Ру­жан­шчы­на — край уні­каль­ны яшчэ і тым, што па ёй пра­хо­дзіць не­каль­кі ўмоў­ных ме­жаў. На­прык­лад, моў­на-эт­на­гра­фіч­ных рэ­гі­ё­наў. Ка­лі для вё­сак на поў­на­чы ад Ру­жан ха­рак­тэр­на цэнт­раль­на-бе­ла­рус­кая га­вор­ка, то на поўд­ні жы­ха­ры ўжы­ва­юць па­лес­кія дыя­лек­ты. Зноў жа на поў­на­чы рэ­кі ад­но­сяц­ца да ба­сей­на Бал­тый­ска­га мо­ра, а паў­днё­выя ця­куць у мо­ра Чор­нае.

За­ха­ван­не гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны — кло­пат улад. Стар­шы­ня Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Кан­стан­цін СУ­МАР на пы­тан­не ка­рэс­пан­дэн­та «Звяз­ды» аб перс­пек­ты­вах да­лей­шай ра­бо­ты па ад­ра­джэн­ні гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны ў рэ­гі­ё­не ад­ка­заў, што ра­бо­та, не­су­мнен­на, бу­дзе пра­цяг­вац­ца. У 2005 го­дзе ў воб­лас­ці быў ство­ра­ны ка­ар­ды­на­цый­ны са­вет па ахо­ве ма­тэ­ры­яль­най і ду­хоў­най спад­чы­ны, ку­ды ўвай­шлі гіс­то­ры­кі, на­ву­коў­цы, рэ­стаў­ра­та­ры. Па­сту­по­ва ста­лі вы­дзя­ляц­ца срод­кі на рэ­стаў­ра­цый­ныя пра­ек­ты. І сён­ня мож­на ба­чыць вы­ні­кі шэ­ра­гу па­спя­хо­вых пра­ек­таў. Як вя­до­ма, пер­шыя спро­бы ад­на­віць бы­лую рэ­зі­дэн­цыю Са­пе­гаў ра­бі­лі­ся яшчэ пры Са­вец­кім Са­ю­зе. Але па­дзеі па­чат­ку 1990-х ад­су­ну­лі пра­цу на мно­гія га­ды. І толь­кі ў 2009 го­дзе ў Ру­жа­ны прый­шлі рэ­стаў­ра­та­ры. І вось ужо ма­ем два бу­дын­кі бы­ло­га па­ла­ца з пры­стой­ным му­зе­ем, з вір­ту­аль­най біб­лі­я­тэ­кай ро­ду Са­пе­гаў, якую ўда­ло­ся са­браць на­ма­ган­ня­мі на­шых біб­лі­я­тэ­ка­раў пры пад­трым­цы бю­ро ЮНЕС­КА ў Маск­ве.

Яшчэ ад­ным на­быт­кам на гэ­тым шля­ху стаў па­лац Ня­мцэ­ві­чаў у вёс­цы Ско­кі Брэсц­ка­га ра­ё­на. У ся­дзі­бе, уз­ве­дзе­най пры­клад­на ў 1770-я га­ды жыў Юль­ян Урсын Ня­мцэ­віч, пісь­мен­нік, дзяр­жаў­ны дзе­яч, ад'­ютант Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі, адзін з аў­та­раў пер­шай Кан­сты­ту­цыі ў Еў­ро­пе. А яшчэ гэ­тыя сце­ны па­мя­та­юць знач­ную гіс­та­рыч­ную па­дзею. Ме­на­ві­та тут 15 снеж­ня 1917 го­да быў пад­пі­са­ны пра­та­кол аб ва­ен­ным пе­ра­мір'і па­між Са­вец­кай Ра­сі­яй і Гер­ма­ні­яй, што па­кла­ла па­ча­так спы­нен­ню Пер­шай су­свет­най вай­ны на ўсхо­дзе. Па сут­нас­ці, гэ­ты па­лац поў­нас­цю ад­бу­да­ва­ны. За сем га­доў з бюд­жэ­ту вы­дат­ка­ва­на больш за во­сем міль­яр­даў руб­лёў.

Пра­цяг­ва­юц­ца ра­бо­ты па ад­наў­лен­ні Ко­саў­ска­га па­ла­ца Пус­лоў­скіх. Кі­раў­нік воб­лас­ці за­ўва­жыў, што ў блі­жэй­шыя год-два не пла­ну­ец­ца вы­дзя­ляць срод­кі на тое, каб рас­па­чы­наць но­выя аб'­ек­ты. Трэ­ба да­вес­ці да поў­на­га за­вяр­шэн­ня па­ча­тыя. Ад­ны ад­рэ­стаў­ра­ва­ныя сце­ны трэ­ба на­поў­ніць змес­там, дзе-ні­дзе па­тра­бу­ец­ца доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рый. А ка­ар­ды­на­цый­ны са­вет бу­дзе рас­пра­цоў­ваць но­выя пра­гра­мы. Гэ­та ра­бо­та не ад­на­го го­да, не ад­на­го дзе­ся­ці­год­дзя. Але яна па­трэб­на для на­шчад­каў.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.