Вы тут

Майстэрства быць шчаслівым


Шчасце — гэта вялікае майстэрства, якое кожны чалавек штодзень стварае сваі мі рукамі. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў 12 студзеня на традыцыйным прыёме з нагоды старога Новага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Наша шчасце — не божы дар, а вялікае майстэрства, якое кожны чалавек штодзень стварае сваімі рукамі. І толькі ад нас залежыць, наколькі больш шчаслівымі мы зможам стаць у новым годзе», — сказаў беларускі лідар.

На прыём былі запрошаны вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, дзеячы культуры, спорту, журналісты.

«Усім нам хочацца, каб наша краіна была паспяховай. Але ў чым праяўляецца гэты поспех? За лічбамі і паказчыкамі мы часта не заўважаем больш важныя рэчы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Адзін разумны чалавек заўважыў: «Паспяховая тая краіна, у якой ёсць алімпійскія чэмпіёны, Акадэмія навук і нацыянальнае опернае мастацтва».

Паводле слоў Прэзідэнта, гэта, магчыма, непрывычны погляд, але разам з тым мастацтва — гэта духоўнасць, навука — інтэлект, а спартыўныя перамогі — сплаў сілы духу і фізічных магчымасцяў чалавека. «Любы поспех у гэтых сферах прадстаўляе дзяржаву ў свеце лепш за ўсялякую дыпламатыю. І калі ў краіне ёсць умовы, каб развіваць гэтыя таленты, значыць, гэта пасапраўднаму паспяховая краіна. Прынамсі, можа прэтэндаваць на такое званне», — падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што перамогі на буйных міжнародных спаборніцтвах або вырашальны гол у матчы — гэта не проста эпізоды спартыўнага жыцця, а мяжа чалавечых сіл, пераступіць якую часам уяўляецца немагчымым. «Але кожны раз яна пераадольваецца неймаверным намаганнем і напружаннем волі. У такія імгненні кожны адчувае надзвычайны душэўны ўздым і гонар за гэта пераможнае імгненне, за нашу краіну», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што таксама і ў творчасці. Напрыклад, калі артыст выходзіць на сцэну такога конкурсу, як «Еўрабачанне», яго слухае ўся Еўропа і па адной яго песні мяркуюць аб усёй краі не. «У такой сітуацыі складана нават даросламу артысту, а што гаварыць аб дзецях? Але нашы дзеці штогод праслаўляюць Беларусь на гэтым прэстыжным конкурсе. Пара б і дарослым узяць прыклад з дзяцей», — адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што такія дасягненні дастойныя самага высокага дзяржаўнага прызнання.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і Падзякі Прэзідэнта заслужаным людзям краі ны. «Сёння мы ўшаноўваем тых, хто дабіўся поспеху ў творчасці, спорце, на дзяржаўнай службе дзякуючы вялікай працавітасці, любові да сваёй справы і веры ў сябе. Яны ішлі наперад да вяршынь, таму што былі па-сапраўднаму, горача ўлюбёныя ў сваю справу і не прывыклі адступаць перад цяжкасцямі. У гэтым і заключаецца сапраўдны патрыятызм», — падкрэсліў Прэзідэнт.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнае развіццё краі ны ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны таксама міністр абароны Юрый Жадобін і міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і ўмацаванне абараназдольнасці дзяржавы.

Ордэнам Пашаны адзначаны памочнік Прэзідэнта — га-

лоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў і старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод членаў каманды Прэзідэнта Беларусі па хакеі.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Вадзім Бекбулатаў.

Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны Дзмітрый Баскаў, Алег Мікульчык, Сяргей Шыткоўскі, Алег Антоненка, Сцяпан Панамароў і Уладзімір Цыплакоў.

Ганаровае званне заслужанага трэнера Беларусі прысвоена Андрэю Гусаву, заслужанага майстра спорту Беларусі — Андрэю Асташэвічу, Паўлу Беламу, Сяргею Задзяленаву, Андрэю Міхалёву і Генадзю Савілаву.

Медалём «За працоўныя заслугі» таксама ўзнагароджаны спартсмен-інструктар хакейнага клуба «Гомель» Леанід Грышукевіч.

Гэтай жа ўзнагародай адзначаны заслугі артыста-вакаліста Магілёўскай абласной філармоніі Іскуі Абалян.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены артысты-вакалісты Маладзёжнага тэатра эстрады Вікторыя Алешка і Дзмітрый Танюкевіч, аглядальнік рэдакцыі газеты «Советская Белоруссня» Аэліта Сюльжына, намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена артысту-вакалісту (салісту) Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыю Качароўскаму за высокія творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры.

Акрамя таго, за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця краі ны Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена рэдактару аддзела рэдакцыі газеты «Звязда» Святлане Протас і спецыяльнаму карэспандэнту ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Марыне Цімафеевай.

Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў медалём Францыска Скарыны мастацкага кіраўніка музычнага прадзюсарскага цэнтра «Залатыя галасы» Валерыя Шмата.

Выканаўчаму прадзюсару галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 2» Белтэлерадыёкампаніі Людміле Барадзіной прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Такой высокай ацэнкі яны ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры, папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва і выхаванне творчай Акрамя таго, за высокія творчыя дасягненні і актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013» падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена артысту-вакалісту (салісту) Маладзёжнага тэатра эстрады Вользе Вронскай, настаўніку танца, кіраўніку вакальна-харэаграфічнай студыі «Максі Брыз» мінскай сярэдняй школы № 202 Ганне Саковіч, намесніку галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 24» Белтэлерадыёкампаніі Вользе Саламаха.

За выдатныя творчыя дасягненні Гранд-прэмія і званне лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі прысуджана салісту эстрадна-вакальнай студыі «Залатыя галасы», бронзаваму прызёру дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013» Ільі Волкаву.

Заахвочвальныя прэміі спецфонду прысуджаны ўдзельнікам дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013» Кацярыне Арцем'евай, Іаланце Вярбіцкай, Мілене Вольскай, Дзіне Гейдаравай і Лейле Табатадзэ.

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.