Вы тут

Арыеля Шарона пахавалі на сямейнай ферме


Былы прэм'ер-міністр Ізраіля Арыэль Шарон быў пахаваны 13 студзеня на сямейнай ферме, размешчанай у пустыні Негеў на поўдні гэтай краі ны, побач з магілай сваёй жонкі Лілі Шарон.

На цырымонію былі дапушчаны толькі спецыяльна запрошаныя госці, паведамляе ВВС News. Па дарозе з Ерусаліма на сямейную ферму картэж з целам нябожчыка спыніўся каля ўзгоркаў Латрун, дзе Шарон быў паранены ў 1948 годзе падчас вайны за незалежнасць Ізраіля. Там яму былі аддадзены апошнія во і нскія ўшанаванні. Раней каля будынка Кнесета прайшло публічнае развітанне з палітыкам, на якім прысутнічалі ў тым ліку прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, віцэ-прэзідэнт ЗША Джон Байдэн і спецпрадстаўнік па Блізкім Усходзе Тоні Блэр. Расію на цырымоніі прадстаўляў спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін.

Паколькі Шарон быў не толькі палітыкам, але і вядомым ваенным дзеячам, яго пахаванне праходзіла па правілах ваеннай цырымоніі. Труну з целам неслі восем генерал-маёраў. Акрамя таго, «прыкрывала» пахаванне батарэя ПРА «Жалезны купал». Для гэтага камандаванне ізраільскай арміі змяніла месцазнаходжанне комплексу тактычнай сістэмы, разгарнуўшы яго побач з ранча Шарона, якое, у сваю чаргу, знаходзіцца ў небяспечнай блізкасці ад мяжы з сектарам Газа.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.