Вы тут

У Мінску з'явілася вуліца Агінскага


Мін­скі га­рад­скі Са­вет дэ­пу­та­таў пры­няў ра­шэн­не аб пры­сва­ен­ні най­мен­няў шэ­ра­гу са­стаў­ных час­так ста­лі­цы. Ад­па­вед­нае ра­шэн­не № 386 ад 23 снеж­ня 2013 го­да апуб­лі­ка­ва­на ўчо­ра на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Так, вы­ра­ша­на пры­сво­іць пар­ку ў ме­жах ву­ліц Ка­мен­на­гор­скай, Лід­скай, Ка­лес­ні­ка­ва, Ка­зі­мі­раў­скай най­мен­не парк імя Уга Ча­ве­са.

Акра­мя та­го, у мік­ра­ра­ё­не Ма­гістр за­мест пра­ек­ту­е­май ву­лі­цы № 1 з'я­віц­ца ву­лі­ца Агін­ска­га, пра­ек­ту­е­май ву­лі­цы № 2 ад пра­ек­ту­е­май ву­лі­цы № 1 да ву­лі­цы Кі­ры­лы Ту­раў­ска­га — ву­лі­ца Ільі Ка­пі­е­ві­ча. Пра­ек­ту­е­мая ву­лі­ца № 3 бу­дзе на­зы­вац­ца ву­лі­цай Ака­дэ­мі­ка Вы­соц­ка­га. У гэ­тым жа мік­ра­ра­ё­не пра­езд ад пра­спек­та Не­за­леж­нас­ці да пра­ез­ду пе­рад ле­са­пар­ка­вай зо­най ста­не пра­ез­дам Уні­вер­сі­тэц­кім. Пра­езд № 3 бу­дзе на­зы­вац­ца ву­лі­ца На­ву­ко­вая.

У мік­ра­ра­ё­не Со­кал пра­ек­ту­е­мая ву­лі­ца № 13 бу­дзе на­зы­вац­ца ву­лі­цай Ан­то­нен­кі, пра­ек­ту­е­мыя ву­лі­цы № 15 і № 16 аб'­яд­на­лі ў ву­лі­цу Да­ку­то­віч, пра­ек­ту­е­мая ву­лі­ца № 17 ста­не ву­лі­цай Ша­ці­лы, пра­ек­ту­е­мая ву­лі­ца № 7 у ме­жах ву­ліц Ма­лы Трас­ця­нец і За­рэ­чная — ву­лі­цай Ду­кор­скай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?