Вы тут

«Хра­ніч­ныя» мін­да­лі­ны бу­дзем вы­да­ляць


Адэ­но­і­ды — за­хвор­ван­не, якое вель­мі рэд­ка су­стра­ка­ец­ца ў да­рос­лых, ча­го не ска­жаш пра дзя­цей. Ча­му так ад­бы­ва­ец­ца? Як ля­чыць та­кіх дзя­цей?

15-4

Як вя­до­ма, мін­да­лі­ны да­па­ма­га­юць лю­бо­му з нас зма­гац­ца з бак­тэ­ры­я­мі, што трап­ля­юць у глот­ку пры ды­хан­ні і ўжы­ван­ні ежы, спры­я­юць фар­мі­ра­ван­ню мяс­цо­ва­га іму­ні­тэ­ту — аба­ра­ня­юць ад уз­бу­джаль­ні­каў за­хвор­ван­няў. З 2 да 7 га­доў мін­да­лі­ны пра­цу­юць вель­мі на­пру­жа­на, па­коль­кі па­шы­ра­ец­ца коль­касць кан­так­таў з на­ва­коль­ны­мі, у вы­ні­ку ча­го дзі­ця хва­рэе на рэ­спі­ра­тор­ныя за­хвор­ван­ні.

Па­вод­ле слоў ва­ле­о­ла­га 23‑й дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Але­ны ГАР­НІЦ­КАЙ, пры не­да­стат­ко­ва моц­ным іму­ні­тэ­це — з‑за спад­чын­ных асаб­лі­вас­цяў, эка­ла­гіч­ных фак­та­раў і ін­шых пры­чын — лім­фо­ід­ныя ор­га­ны па­вя­ліч­ва­юц­ца ў аб'­ёме. Па­ве­лі­чэн­не мін­да­лін пад­ня­бен­ня на­зы­ва­ец­ца «гі­пер­тра­фія пад­ня­бен­ных мін­да­лін», або тан­зі­літ. Па­вя­лі­чэн­не, хра­ніч­нае за­па­лен­не гло­тач­най мін­да­лі­ны на­зы­ва­ец­ца «адэ­но­і­да­мі».

Адэ­но­і­ды спры­я­юць і пад­аў­жа­юць хва­ро­бы тра­хеі і брон­хаў — бран­хіт, аб­струк­тыў­ны бран­хіт, тра­хе­іт, фа­рын­гіт, могуць вы­клі­каць або ўзмац­ніць пра­явы алер­гіі (у цяж­кіх вы­пад­ках — бран­хі­яль­ную астму, алер­гіч­ную ры­на­па­тыю, ата­піч­ны дэр­ма­тыт). Шмат­ра­зо­ва па­вя­ліч­ва­ец­ца ве­ра­год­насць за­па­лен­чых пра­цэ­саў у глот­цы, гар­та­ні, тра­хеі, брон­хах, лёг­кіх — а гэ­та ан­гі­ны, ла­рын­гі­ты, тра­хе­і­ты, бран­хі­ты, пнеў­ма­ніі. Дрэн­нае ды­хан­не праз нос спры­яе ня­пра­віль­на­му раз­віц­цю пры­ку­су, тва­ру («адэ­но­ід­ны твар»).

Што спры­яе адэ­но­і­дам?

  • спад­чын­насць;
  • за­па­лен­чыя хва­ро­бы но­са, гор­ла, глот­кі, рэ­спі­ра­тор­ныя ві­рус­ныя ін­фек­цыі, ад­зёр, кок­люш, шкар­ля­ты­на, ан­гі­ны і інш.;
  • па­ру­шэн­не хар­ча­ван­ня — пе­ра­корм­лі­ван­не;
  • схіль­насць да алер­гіч­ных рэ­ак­цый;
  • па­ру­шэн­не ап­ты­маль­най вар­тас­ці па­вет­ра (над­та цёп­ла, вель­мі су­ха, шмат пы­лу, лі­шак бы­та­вой хі­міі, шкод­ныя рэ­чы­вы ў па­вет­ры).

— Ка­лі дзі­ця час­та па­ку­туе ад на­смар­ку, які доў­жыц­ца 10 дзён і больш, горш ды­хае но­сам, хра­пе пад­час сну, па­ча­ло не­да­чу­ваць (пе­ра­пыт­вае, па­вя­ліч­вае гук тэ­ле­ві­за­ра), не­аб­ход­на на­ве­даць ота­ла­рын­го­ла­га.

— Нель­га да­пус­каць раз­рас­тан­ня адэ­но­і­даў.

Адэ­но­і­ды аба­вяз­ко­ва трэ­ба ля­чыць! Толь­кі не адэ­но­і­ды, а хра­ніч­ны за­па­лен­чы пра­цэс у іх. Каб пра­ду­хі­ліць ус­клад­нен­ні.

Якім мо­жа быць ля­чэн­не?

Мяс­цо­вае. Кроп­лі, ара­шэн­ні слі­зіс­тай но­са і на­са­глот­кі вод­ны­мі рас­тво­ра­мі з су­праць­за­па­лен­чай, ан­ты­алер­гіч­най і ан­ты­мік­роб­най вар­тас­ця­мі.

Агуль­нае. Ві­та­мі­ны, срод­кі, якія ўздзей­ні­ча­юць на імун­ную сіс­тэ­му, вак­цы­ны, фі­зі­я­тэ­ра­пія (маг­ні­та-, ла­зе­ра­тэ­ра­пія, ін­га­ля­цыі).

Га­ме­а­па­тыя. Не про­ці­па­ка­за­на.

Ка­лі вы­яў­ля­юц­ца змя­нен­ні з бо­ку ву­шэй (атыт, дыс­функ­цыя слы­ха­вых труб), хра­ніч­ныя брон­ха­лё­гач­ныя за­хвор­ван­ні, алер­гіі, то адэ­но­і­ды, не­за­леж­на ад сту­пе­ні іх па­ве­лі­чэн­ня, аба­вяз­ко­ва вы­да­ля­юц­ца. На сён­ня ме­на­ві­та вы­да­лен­не з'яў­ля­ец­ца са­мым эфек­тыў­ным ме­та­дам ля­чэн­ня адэ­но­і­даў.

Апе­ра­цыя вы­кон­ва­ец­ца ў спры­яль­ны для дзі­ця­ці час. Нель­га вы­кон­ваць яе пад­час вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных за­хвор­ван­няў і 3–4 тыд­ні пас­ля вы­зда­раў­лен­ня. Дзе­цям да 8 га­доў — без мяс­цо­ва­га абяз­боль­ван­ня, пас­ля 8 га­доў слі­зіс­тая на­са­глот­кі змаз­ва­ец­ца або ара­ша­ец­ца рас­тво­рам лі­да­ка­і­ну. Ма­лым дзе­цям гэ­та не ро­біц­ца з‑за не­бяс­пе­кі раз­віц­ця ас­фік­сіі (удуш­ша). Апе­ра­цыя не хва­ра­ві­тая і доў­жыц­ца ўся­го 5–6 се­кунд. Ус­клад­нен­ні бы­ва­юць вель­мі рэд­ка. Ад вы­да­лен­ня адэ­но­і­даў уль­тра­гу­кам і ла­зе­рам хі­рур­гі ад­мо­ві­лі­ся з‑за больш вы­со­кай ры­зы­кі ўсклад­нен­няў.

Звы­чай­на дзі­ця зна­хо­дзіц­ца ў ста­цы­я­на­ры ад­ны су­ткі.

Што ра­біць пас­ля вы­піс­кі да­до­му?

У лож­ку тры­маць дзі­ця не трэ­ба, да­стат­ко­ва толь­кі аб­ме­жа­ваць фі­зіч­ную на­груз­ку. 3–5 дзён не ўжы­ваць га­ра­чую і вост­рую ежу, кіс­лыя со­кі і фрук­ты, га­зі­ра­ва­ныя на­поі і ма­ро­жа­нае. На 3–5 су­ткі пры ад­сут­нас­ці па­вы­ша­най тэм­пе­ра­ту­ры, доб­рым за­жы­ван­ні ран­кі ў глот­цы мож­на на­вед­ваць дзі­ця­чы ка­лек­тыў і вы­хо­дзіць на ву­лі­цу. Нель­га толь­кі зай­мац­ца спор­там і на­вед­ваць ба­сейн.

Поў­нас­цю ра­на ў глот­цы за­жы­вае праз 2–3 тыд­ні. Праз ме­сяц ні­я­кіх аб­ме­жа­ван­няў у ла­дзе жыц­ця і хар­ча­ван­ня ня­ма.

Адэ­но­і­ды мо­гуць пас­ля вы­да­лен­ня з'яў­ляц­ца зноў. Зда­ра­ец­ца гэ­та ў 5 пра­цэн­тах вы­пад­каў. Ад­нак гэ­та не азна­чае не­аб­ход­нас­ці паў­тор­на­га хі­рур­гіч­на­га ўмя­шан­ня. Адэ­но­ід­ная ткан­ка мо­жа з'яў­ляц­ца ў на­са­глот­цы не ра­ней як праз 7–12 ме­ся­цаў. За гэ­ты час па­спя­вае ад­на­віц­ца функ­цыя слы­ха­вых труб, но­са. Урэш­це, з рос­там дзі­ця­ці па­вя­ліч­ва­ец­ца аб'­ём на­са­глот­кі. Та­кім чы­нам, ад­ноў­ле­ныя мін­да­лі­ны не здоль­ны ака­заць ра­ней­шы ад­моў­ны ўплыў. Паў­тор­нае вы­да­лен­не адэ­но­і­даў па­тра­бу­ец­ца над­звы­чай рэд­ка.

Са­мае важ­нае ў пра­фі­лак­ты­цы:

1. За­гар­тоў­ван­не з пер­шых ме­ся­цаў жыц­ця.

2. Фіз­куль­ту­ра і спорт.

3. Свое­ча­со­вае ля­чэн­не лю­бых за­хвор­ван­няў верх­ніх ды­халь­ных шля­хоў.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.