Вы тут

«Партызанская рэспубліка Расоны»


Споў­ні­ла­ся 70 га­доў ад­ной са шмат­лі­кіх кар­ных апе­ра­цый ня­мец­ка-фа­шысц­кіх аку­пан­таў па зні­шчэн­ні пар­ты­зан і мір­ных жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі. Яна на­зы­ва­ла­ся «Ота», зна­чы­ла­ся пад ну­ма­рам 105. Для лю­дзей, што на­ра­дзі­лі­ся пас­ля вай­ны, — гэ­та ўжо гіс­то­рыя. А для тых, хто пе­ра­жыў вай­ну, гэ­та пя­ку­чы боль, які вяр­та­ец­ца зноў і зноў праз дзе­ся­ці­год­дзі.

На­ша ляс­ная вё­сач­ка Абу­ха­ва, што на Ра­сон­шчы­не, ужо ў лі­пе­ні 1941 го­да ста­ла «пар­ты­зан­кай». Пер­шы­мі пар­ты­за­на­мі бы­лі акру­жэн­цы. Да іх хут­ка ста­лі да­лу­чац­ца мяс­цо­выя жы­ха­ры. У жніў­ні яны ар­га­ні­за­ва­лі ўбор­ку зба­жы­ны ў Па­ляў­шчы­не (бяз­лес­ная мяс­цо­васць ка­ля Дры­сы), каб хлеб не да­стаў­ся фа­шыс­там. Муж­чы­ны ка­сі­лі пша­ні­цу, а мы, дзяў­ча­ты і жан­чы­ны, жа­лі, вя­за­лі сна­пы, зно­сі­лі на па­воз­кі. Пра­ца­ва­лі і днём, і ноч­чу. На дру­гі дзень з'я­ві­лі­ся гіт­ле­раў­цы з дры­сен­ска­га гар­ні­зо­на, па­чаў­ся бой. Два пар­ты­за­ны бы­лі па­ра­не­ны, але збож­жа нам уда­ло­ся вы­вез­ці.

У на­шай вёс­цы заў­сё­ды зна­хо­дзі­лі­ся пар­ты­за­ны. Ад­ны іш­лі на за­дан­ні, ін­шыя вяр­та­лі­ся з іх. Час­та су­тка­мі па­лі­ла­ся печ, каб на­ва­рыць буль­бы ці спя­чы якіх блі­ноў, а зі­мой — аб­су­шыць воп­рат­ку, абу­так. Вяс­коў­цы да­па­ма­га­лі пар­ты­за­нам, як маг­лі. У час «рэй­ка­вай вай­ны» абу­хаў­цы па за­дан­ні пар­ты­зан ра­за­бра­лі ўчас­так ад­на­ка­лей­кі ка­ля Ра­со­наў. Муж­чы­ны раз­вінч­ва­лі і рас­цяг­ва­лі рэй­кі, жан­чы­ны зно­сі­лі шпа­лы.

У 1943 го­дзе кар­ныя экс­пе­ды­цыі фа­шыс­таў уз­мац­ні­лі­ся. У да­ку­мен­тах аку­пан­таў ра­ён ра­сон­ска-асвей­скай пар­ты­зан­скай зо­ны на­зы­ваў­ся «пар­ты­зан­скай рэс­пуб­лі­кай Ра­со­ны». Пе­ра­ўзы­хо­дзя­чыя сі­лы кар­ні­каў пад­трым­лі­ва­лі тан­ка­выя, ар­ты­ле­рый­скія, са­пёр­ныя і ін­шыя пад­раз­дзя­лен­ні, авія­цыя. Пар­ты­за­нам усё ця­жэй бы­ло іх стрым­лі­ваць. На­сель­ніц­тву да­вя­ло­ся ха­вац­ца ў ля­сах. На­ша сям'я ра­зам з 9 ін­шы­мі сем'­я­мі па­бу­да­ва­лі зі­мо­вы ла­гер за 4 кі­ла­мет­ры ад вёс­кі ў ба­ло­ціс­тым ле­се на вост­ра­ве (мяс­цо­вая наз­ва Сма­лаў­кі).

У дру­гой па­ло­ве снеж­ня фа­шыс­там уда­ло­ся ад­цяс­ніць пар­ты­зан да апош­няй лі­ніі іх аба­ро­ны па рэ­ках Ні­шча, Дры­са і да­лей на поў­нач да бліз­ка­га ўжо фрон­ту. У вёс­цы Роў­нае По­ле, якую мы на­зы­ва­лі «пар­ты­зан­скай Маск­вой», скан­цэнт­ра­ва­лі­ся пад­поль­ныя пар­тый­ныя ор­га­ны, шта­бы пар­ты­зан­скіх бры­гад, пе­ра­поў­не­ныя па­ра­не­ны­мі шпі­та­лі, ты­ся­чы жан­чын, дзя­цей, ста­рых. Каб вы­ра­та­ваць лю­дзей, пар­тый­нае кі­раў­ніц­тва і пар­ты­зан­скае ка­ман­да­ван­не вы­ра­шы­ла ў ноч на 28 снеж­ня пра­рваць бла­ка­ду і вы­вес­ці на­сель­ніц­тва і па­ра­не­ных за лі­нію фрон­ту.

27 снеж­ня пар­ты­за­ны ска­за­лі к ве­ча­ру са­брац­ца ў да­ро­гу ўсім, хто мо­жа іс­ці. Ма­ма ўга­ва­ры­ла мя­не пай­сці, а са­ма з ін­шы­мі дзець­мі вы­ра­шы­ла сха­вац­ца ў Сма­лаў­ках. Са­бра­ла­ся мност­ва на­ро­ду. Па­тра­ба­ва­ла­ся за­хоў­ваць аб­са­лют­ную ці­шы­ню. На пры­цем­ках пар­ты­за­ны па­вя­лі лю­дзей да ракі Ні­шча, якая бы­ла па­кры­та ўмерз­лы­мі ў лёд сплаў­ны­мі бяр­вё­на­мі. Пад ця­жа­рам на­тоў­пу лёд у не­ка­то­рых мес­цах трэс­нуў, і бяр­вен­ні кру­ці­лі­ся на ва­дзе. На пра­вы бе­раг я вы­лез­ла з мок­ры­мі да лок­ця ру­ка­мі, у бо­тах хлю­па­ла ва­да. Спра­ва пар­ты­за­ны вя­лі бой, і над ша­шой, якую трэ­ба бы­ло пе­ра­бег­чы, ля­це­лі тра­сі­ру­ю­чыя ку­лі фа­шыс­таў. Бы­лі па­ра­не­ныя. Іш­лі два дні і тры но­чы. Быў толь­кі адзін пры­вал. 30 снеж­ня па вуз­кіх маст­ках фар­сі­ра­ва­лі не­за­мерз­лую Дры­су і вый­шлі да Чыр­во­най Ар­міі. Нам да­зво­лі­лі рас­па­ліць вог­ні­шчы, грэц­ца і су­шыц­ца. Пар­ты­за­ны вы­ве­лі за фронт ка­ля 10 ты­сяч ча­ла­век. Мно­гія за­ста­лі­ся на мес­цах: не ме­лі сіл іс­ці.

Што ад­бы­ва­ла­ся до­ма да­лей, ве­даю са слоў Ма­рыі Алек­санд­роў­скай, якая бы­ла з ма­ёй сям'­ёй у Сма­лаў­ках. 30 снеж­ня хтось­ці пус­ціў чут­ку, што кар­ні­кі ідуць толь­кі па вя­лі­кіх ля­сах, бо там раз­мя­шча­юц­ца пар­ты­за­ны і ха­ва­ец­ца на­сель­ніц­тва. Та­му вы­ра­шы­лі вяр­нуц­ца ў не­вя­лі­кі ля­сок ка­ля сва­ёй вёс­кі і пе­ра­ча­каць. Уноч на 31 снеж­ня ўсе з ла­ге­ра пе­ра­бра­лі­ся ў ля­сок ка­ля Ні­шчы, які і без та­го быў пе­ра­поў­не­ны людзь­мі, што не змаг­лі пай­сці за лі­нію фрон­ту. Ра­ні­цай 31 снеж­ня кар­ні­кі — 16 па­лі­ца­яў і 2 нем­цы з са­ба­кам — па све­жых сля­дах знай­шлі пры­ехаў­шых. Лю­дзям за­га­да­лі па­стро­іц­ца ў ша­рэн­гу. Дзе­ся­ці­га­до­вая сяст­рыч­ка Ма­неч­ка іш­ла на рас­стрэл бо­сень­кая, бо на­мок­лыя бу́­рач­кі ціс­ну­лі ёй нож­кі і ма­ма ноч­чу іх зня­ла. Ма­ня Ва­сі­леў­ская ста­ла кар­міць гру­дзя­мі не­маў­ля, спа­дзе­ю­чы­ся, што ў гіт­ле­раў­цаў не пад­ні­мец­ца ру­ка стрэ­ліць у жан­чы­ну з дзі­цем. Па­мы­лі­ла­ся… Ма­ці вя­лі­кай сям'і Ма­рыя Яку­боў­ская, шас­цё­ра з якой ста­я­лі ў ша­рэн­зе, стра­ці­ла пры­том­насць і па­ва­лі­ла­ся, што яе і вы­ра­та­ва­ла. Ка­лі ін­ва­лід Іван Яку­боў­скі з 8‑га­до­вым сы­нам Ан­то­нам і Ган­на Ва­сі­леў­ская з га­да­ва­лым хлоп­чы­кам на ру­ках кі­ну­лі­ся ўця­каць, кар­ні­кі з са­ба­кам да­гна­лі іх на ху­та­ры Шкор­не­ва і за­бі­лі.

Тут бы­лі рас­стра­ля­ны больш за 30 жы­ха­роў вёс­кі Абу­ха­ва, з іх — 14 дзя­цей, а так­са­ма лю­дзі, што зна­хо­дзі­лі­ся ў ля­соч­ку. У гэ­ты ж дзень гіт­ле­раў­цы за­бі­лі ў ле­се сям'ю Яр­шо­вых — 10 ча­ла­век. Жы­вы­мі спа­лі­лі ў пу­ні сям'ю Кар­ні­лен­каў — ма­ці і тра­іх дзя­цей, вёс­ку Абу­ха­ва, якая пас­ля вай­ны не ад­ра­дзі­ла­ся.

Пад­час апе­ра­цыі «Ота» кар­ні­кі рас­стра­ля­лі 2 ты­ся­чы ча­ла­век, за­ха­пі­лі для вы­ва­зу ў Гер­ма­нію больш за 500 ча­ла­век, спа­лі­лі 10 вё­сак. За­бі­тых абу­хаў­цаў ха­ва­лі толь­кі ў кра­са­ві­ку 1944 го­да, ка­лі рас­та­ла зям­ля і знай­шлі­ся сі­лы вы­ка­паць вя­лі­кую ма­гі­лу і пе­ра­нес­ці це­лы. У 1982 го­дзе на ма­гі­ле па­ста­ві­лі пом­нік. Мес­ца, дзе не­ка­лі бы­ла вёс­ка, даў­но за­рас­ло, ма­гі­ла ака­за­ла­ся ў ба­ло­ціс­тым ле­се. А па­мяць жы­ве і сён­ня.

Але­на Ма­ро­за­ва,

г. Мінск 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.