Вы тут

Эканамічны рост і эфектыўнасць


Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў агучыў ключавыя прыярытэты работы эканомікі ў 2014 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, галоўнымі задачамі на гэты год з'яўляюцца збалансаваны эканамічны рост і эфектыўнасць. Не менш актуальнымі застаюцца таксама пытанні, якія датычацца экспарту і аптымізацыі імпарту. «Мы павінны значнанарасціць аб'ёмы экспарту і ў пэўнайступені рацыяналізаваць імпарт, длятаго каб забяспечыць дадатнае саль-да», — паставіў задачу Міхаіл Мясніковіч. У сувязі з гэтым урад разлічваена актыўную работу камерцыйныхбанкаў, а таксама Нацыянальнагабанка як галоўнага рэгулятара гра-шова-крэдытнай палітыкі.

Адносна ўстаноўленых паказ-чыкаў прэм'ер адзначыў, што перш за ўсё неабходна ўводзіць дыктат паказчыкаў эканамічнай эфектыўнасці, а не вала. Ацэнка ж работы прадпрыемстваў павінна давацца, у першую чаргу, па прыбытку, забяспечанасці абаротнымі сродкамі і росту прадукцыйнасці працы.

«Трэба смела і актыўна ісці на рэструктурызацыю стратных і неплацежаздольных арганізацый», — адзначыў прэм'ер. Аб гэтым, паводле яго слоў, гаворыцца

шмат, але да гэтага часу практычна нічога не зроблена. «Неэфектыўныя прадпрыемствы і вытворчасці не павінны жыць за кошт бясконцых бюджэтных датацый і добра працуючых калег», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Перад усімі арганізацыямі ставіцца задача на працягу першага квартала з улікам развіцця новых сектараў і галін эканомікі правесці аптымізацыю.

У Год гасціннасці, на думку Міхаіла Мясніковіча, неабходна вярнуцца да выканання патрабаванняў Дырэктывы № 4. «Прадпрымальніцтва, развіццё сферы паслуг у гэты год павінны стаць важнейшымі фактарамі эканамічнага росту», — адзначыў ён. Таму тыя заданні, якія ўстаноўлены ў адносінах да мясцовых органаў улады па павелічэнні долі малога і сярэдняга бізнесу ў валавым рэгіянальным прадукце, павінны быць не проста нейкімі пажаданнямі — у гэтым напрамку павінна быць праведзена пэўная работа, перакананы прэм'ер.

Ён са шкадаваннем канстатаваў недастатковасць той падтрымкі, якая цяпер аказваецца мясцовымі органамі ўлады малому і сярэдняму бізнесу. Патэнцыял ёсць значна большы. У сувязі з гэтым віцэ-прэм'еру Пятру Пракаповічу дадзена даручэнне сумесна з бізнес-саюзамі і саветам па развіцці прадпрымальніцтва падрыхтаваць мэтавы разгляд гэтага пытання на пасяджэнні Савета Міністраў. Таксама Міхаіл Мясніковіч паставіў задачу ў бліжэйшы час завяршыць работу па продажы арандатарам арандаваных імі памяшканняў. Больш актыўна павінна весціся і работа па ўключэнні ў абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца або неэфектыўна выкарыстоўваецца. Гэта неабходна рабіць ва ўзаемадзеянні з малым і сярэднім прадпрымальніцтвам.

Асноўны аб'ём дзяржпадтрымкі ў гэтым годзе будзе накіраваны на падтрыманне экспарту і мадэрнізацыю. У сувязі з гэтым прэм'ер яшчэ раз нагадаў, што мадэрнізацыя павінна весціся паўсюль. Пры гэтым акцэнт павінен быць зроблены на эфектыўныя і акупныя праекты.

Усяго на падтрымку прамысловасці сёлета будзе накіравана Вг45 трлн ільготных крэдытаў і Вг4,8 трлн бюджэтных сродкаў. Вялікая ўвага будзе ўдзелена зніжэнню імпарту (у першую чаргу спажывецкага і прамежкавага). Таксама будзе ўзмоцнена адрасная падтрымка насельніцтва.

Усе пералічаныя напрамкі, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, патрабуюць напружанай работы ўсіх членаў урада, а таксама вертыкалі ўлады.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.