Вы тут

Лепшыя кнігі 2013 года


Дзіўна, але апошні раз кнігу на беларускай мове ў падарунак я атрымала ў дзяцінстве, яшчэ тады, калі верыла ў Дзеда Мароза.

Кніга насамрэч падарунак вельмі рызыкоўны. Што ўжо казаць пра кнігу на беларускай мове!

І ўсё ж рызыкну — паспрабую зрабіць спіс тых выданняў, якія мопуць быць дачытанымі да канца самымі звычайнымі чытачамі.

Пачнем з паэзіі. Хоць яна і каралева літаратуры, але масавы чытач яе цярпець не можа. Шчаслівым выключэннем тут можа стаць кніга Усевалада Сцебуракі «Бег па самаадчуванні». Вершаваныя творы Сцебуракі па-добраму ўражваюць — яснасцю мовы, прамалінейнасцю думкі, традыцыйнасцю ў прыхільнасцях. Каханне, сяброўства, Радзіма — так, гэта па-ранейшаму кранае. Больш за тое — гэта кранае менавіта цяпер, на фоне татальнай «прасцёбленасці» беларускай паэзіі. Каму дарыць? Мамам, татам, любімым і дарагім. Калі вы рамантык з цвёрдай нацыянальнай пазіцыяй, які дбае пра ўласны гонар, — гэтая кніга для вас таксама!

А вось калі вы хочаце зрабіць падарунак вытанчанай жанчыне — падарыце ёй кнігу «Рыбы» Насты Кудасавай. Крытык Марына Весялуха таксама напісала пра гэтую кнігу дзіўна. «Калі паспрабаваць вывесці рэцэпт «Рыб», то атрымаецца прыкладна наступнае: да 100 грамаў міфалогіі дадаць 300 грамаў рэлігіі, 150 грамаў філасофіі, 20 крылаў анёлаў, 5 птушыных гнёздаў, 3 выраі, 2 чайныя лыжкі суіцыдальнасці. Сумесь заліць літрам настойкі кахання на абсэнце і глінтвейне (алкагольныя напоі змешваць у роўнай прапорцыі), дадаць жменю шчырасці, жменю адданасці, варыць цягам гадзіны на павольным агні. Гэтае чароўнае паэтычнае зелле рэкамендуецца прымаць падчас поўні, асабліва закаханым...» Ведаеце што? Я цалкам згодная з крытыкам! Гэты чароўны пусты напой будзе да густу практычна любой жанчыне, але прыгожай — асабліва дарэчы.

Кнігу «Свамова» Ігара Кулікова, калі і дарыць, то ўпярэдзіўшы доўгай лекцыяй тлумачэннем. Чытанне яго вершаў нагадвае разблытванне нітак старога пушыстапа світара — быццам бы і нічога складанага, але як запрузнеш на якім слове, то, здаецца, і далей не можаш ісці, не парваўшы нітачку сэнсу. Але мяне, прызнацца, зачаравала моўная стыхія яго твораў, якія, бывае, гудзяць, як сцюдзёны вецер за акном: «... ува мне качуе кроў ардой нязнанай сілы,//і мысль не выславіць, што ные ў касцях//я чую трымт сусвету што ломіцца мне ў жылы,//я на ігле надрыву, я ў прыступе жыцьця". Калі ў вас ёсць сябры з прэтэнзіяй на інтэлектуалізм, то можаце дарыць у якасці тэста. У любым выпадку будзе пра што пагаварыць пасля.

Відавочна з думкай пра тое, чым заняць уражлівага чытача, пісала свае «Ночы на Плябанскіх млынах» Людміла Рублеўская. Вось як пачынаецца сам твор: «Я не ведаю, чаму людзі так любяць страшныя гісторыі. Вядома, усе прапнуць цудаў. Без веры ў цуд душа сляпая, нібы начны матыль. Але вельмі часта ў пошуку незвычайнага мы ляцім, як тыя матылі, не да зор, а на агеньчык свечкі альбо газоўкі.» Асабіста я — не аматар формульнай літаратуры, усіх гэтых чылераў, якія халодзяць кроў. Мне больш даспадобы яе іранічныя, удала стылізаваныя «Старасвецкія міфы горада Б.», якія таксама ўвайшлі ў кнігу. Але калі ў вас ёсць сябры, якія любяць адначасова містыку і нацыянальную пісторыю, але ў версіі light, то кніга «Ночы на Плябанскіх млынах» у першую чаргу — для іх.

Выдатным падарункам для жанчын стане з густам аформленая кніпа «Джульета і экстрасэнс» Таццяны Мушынскай. У кнізе некалькі твораў, напісаных у такім рэдкім жанры, як любоўны раман. Але асаблівую ўвагу заслугоўвае дакументальная аповесць «Сад маіх успамінаў» — проза настолькі густоўная, жаночая, лірычная, што яе нават няма з чым параўнаць. Прызнаюся, гэты твор чытаўся проста на адным дыханні, бо гэта той рэдкі выпадак, калі аўтар піша так, што ўзнікае адчуванне, што кожнае слова напісана для цябе і пра цябе. Калі вы маеце патрэбу ў мудрым, дасціпным суразмоўцы — гэтая кніга для вас.

Добрым і недарагім прэзентам стане чарговы томік казак Адама Глобуса. Цяпер гэта «Казкі пра дарослых». Здаецца, яго лепш дарыць мужчынам — не толькі з-за зместу, але і з-за фармату: кніжка невялікая і добра ўваходзіць у кішэню мужчынскай курткі ці пінжака. Яе можна чытаць у набітым людзьмі транспарце, на люднай працы, на сумнай лекцыі. Адна праблема — казкі бываюць даволі вясёлыя, таму чытач раней ці пазней выдасць сябе гучным смехам. Карацей, кніга прыемная ва ўсіх адносінах.

Тыя ж перавагі і недахопы — вясёлы змест і малы памер — мае і дзіўна звярстаны «Блог Усяслава Чарадзея», напісаны, вядома ж, самім Усяславам Чарадзеем. Кнігу можна дарыць выключна людзям, чыё пачуццё пумару вы спраўдзілі на сабе. Філістар вам гэтай кніпі не даруе і будзе абмяркоўваць кожны эпізод да сканчэння часу, пераконваючы вас, што «цудам адшуканы дзённік князя-пярэваратня» — гэта падробка. Таму лепш за ўсё дарыць такую кнігу самому сабе — разумнаму, іранічнаму, дасведчанаму, здатнаму распазнаваць класічныя цытаты.

Каб не губляць чытацкай увагі, ад кніжак вясёлых, маленькіх і недарагіх пяройдзем да кніжак страшных, тоўстых і перакладных. Безумоўна, грунтоўным падарункам любімай цётухне ці маме будзе зборнік дэтэктыўных апавяданняў «Злачынства, сэр» і зборнік містыкі «Вусцішны пакой». Выдатны выбар — хай трохі адпачнуць ад серыялаў! А вось жанчынам маладзейшым варта прэзентаваць «Хараство жыцця» Міхаэля Кумпфмюлера — выдатная вытанчаная вокладка сама па сабе, без любоўнай гісторыі ўсярэдзіне, стварае ўзнёслую атмасферу свята. Зноў жа, вельмі пачуццёвы, поўны смутку і дзявочых надзей тэкст — выдатны напамін пра тое, што цаніць трэба сапраўдныя, а не ўяўныя каштоўнасці.

Як ні дзіўна, прасцей за ўсё абрадаваць сёлетняй кнігай будзе чалавека разумнага, адукаванага і патрыятычнага.

Асабліва тады, калі ён любіць пісторыю. Вельмі пашанцавала мінчанам, якія атрымалі тры цудоўныя кніпі пра любімы горад. Безумоўна, адной з найяскравейшых з'яў культуры стала кніпа Леаніда Маракова «Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940. Кніга 1». Кніга складаецца з дакументаў, фотаздымкаў, успамінаў, прысвечаных мінскаму праспекту Незалежнасці. Аўтар зрабіў тытанічную працу, якую чытачы ацанілі належным чынам: гавораць, што яна была літаральна змецена з прылаўкаў кнігарняў.

Мінску прысвечана і кніга «Творы» Лявона Савёнка (раю чытаць аповесць «Запіскі эмігранта» — выдатны мастацкі твор, унікальны тым, што спалучае, здавалася б, неспалучальнае — Мінск у часы апошняй вайны, дзённікавую форму і востра-сатырычны погляд фельетаніста). Не менш цікавы жыхарам нашай сталіцы — як старэйшапа ўзросту, так і маладым — будзе «Дзённік 1943-1947» Дзмітрыя Сямёнава, які ламае многія стэрэатыпы, закладзеныя ў нашы галовы школьнымі падручнікамі.

«Смак Беларушчыны» Генадзя Кісялёва — зборнік артыкулаў, прысвечаных пераважна постацям і дакументам ХІХ стагоддзя, напісаны настолькі ярка і цікава, што я б з задавальненнем залічыла яго да мастацкай літаратуры. Як і кнігу «Лісты жыцця і кахання», якая прадстаўляе перапіску Гаўрылы і Ларысы Гарэцкіх. Эпісталярны помнік стаў сапраўдным гімнам каханню і дазваляе па-іншаму паплядзець на людзей старэйшага веку.

Ну і, безумоўна, самым арыгінальным кніжным падарункам стане прадукцыя электроннага выдавецтва BYBOOKS, якую можна проста спампаваць з інтэрнэту. Асабліва раю кнігу Маргарыты Аляшкевіч «Мадэль для забойства». Яе з задавальненнем прачытаюць усе беларускамоўныя дзяўчаты нашай краіны — свежае, актуальнае, іранічнае чытво.

Так выглядае, што не надта багаты на падзеі і адкрыцці 2013-ы кніжны год запомніцца як год відавочнапа павароту да масавай літаратуры і актуалізацыі мінулага.

Ганна КІСЛІЦЫНА

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.