Вы тут

У суладдзі, згодзе і творчасці


Аб шматнацыянальнай Беларусі цяпер можна прачытаць і па-англійску, а казкі народаў нашай краіны плануецца выдаць па-беларуску

Ці ведаеце вы, дзе ў нашай краіне падрастае «інтэрнацыянальны» лес? Маленькія елачкі, якія зараз толькі набіраюць моц, летась у Валожынскім лясгасе пасадзілі грэкі, украінцы, чувашы, грузіны, літоўцы, рускія,палякі, немцы, татары, туркмены, для якіх Беларусь стала другой Радзімай. І гэта толькі адно з многіх мерапрыемстваў, якія праводзіліся з удзелам прадстаўнікоў нацыянальна-грамадскіх аб'яднанняў нашай краіны па ініцыятыве апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Наогул, як расказаў сам Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід ГУЛЯКА (на фота), зроблена было нямала. Напрыклад, дзякуючы сродкам,выдзеленым з рэспубліканскага бюджэту, пабачыла свет ужо трэцяе выданне альбома«Беларусь шматнацыянальная» — своеасаблівы даведнік аб дзейнасці, звычаях,святах дыяспар, што існуюцьна тэрыторыі нашай краіны.

Прычым, у адрозненне ад папярэдніх выданняў, маляўніча ілюстраваны альбом дапоўнены: да беларускага і рускага тэксту дадалася англійская версія перакладу. Такое выданне сапраўды не сорамна паказаць гасцям, якія сёлета прыедуць да нас з усяго свету, і многія з якіх, напэўна, нават не здагадваюцца, што ў невялікай па плошчы краіне ў міры і згодзе пражываюць больш за сто сорак нацыянальнасцяў.

Менавіта таму, што аб жыцці дыяспар Беларусі ў свеце ведаюць зусім няшмат, па ініцыятыве апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій інацыянальнасцяў прадстаўнікі нашых нацыянальна-культурных аб'яднанняў пачалі выязджаць у іншыя краіны і сустракацца там са сваімі «калегамі». У 2012-м яны пабывалі ў Літве, а летась — у Польшчы і ва ўкраінскім Львове. «Такім чынам мы даём магчымасць і грамадскасці, і нярэдка скептычна настроенай прэсе гэтых краін пагаварыць непасрэдна з прадстаўнікамі нашых нацыянальных меншасцяў, распытаць у іх пра жыццё, пра магчымасці, якія яны тут маюць», — тлумачыць вынік падобных паездак Леанід Гуляка. «Калі мы расказваем аб тым, з якой павагай і разуменнем у Беларусі ставяцца да прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў, нам па-добраму зайздросцяць», — гаворыць удзельнік падобных паездак старшыня кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Георгій ЕГІЯЗАРАН.

 

Уласна кажучы, сапраўдызайздросціць ёсць чаму: беларусы заўжды паважалі і прымалі як сваіх тых, хто прыходзіць на гэту зямлю з добрымінамерамі. Аб гэтым сведчаць і вынікі сацыялагічных апытан-няў. Паводле слоў намесніка дырэктара інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Льва КРЫШТАПОВІЧА, адносіны ў міжнацыянальнай сферы ў нашай краі не абсалютная большасць апытаных — 95 працэнтаў — ацэньвае як спакойныя і неканфліктныя. Прычым паказчык гэты застаецца стабільным з 2007 года, калі пачалося вывучэнне грамадскай думкі на гэты конт. Гэта, на думку сацыёлага, найлепш сведчыць пра выверанасць і паслядоўнасць дзяржаўнай палітыкі не толькі ў сферы міжнацыянальных зносін, але і ў іншых сферах жыцця грамадства.

У такой спакойнай мірнай сітуацыі ёсць месца для цікавых ідэй і для творчасці. Гэты год для прадстаўнікоў дыяспар несумненна пройдзе пад знакам Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальныхкультур, да якога зараз усе актыўна рыхтуюцца. Але ёсцьі ўласныя цікавінкі. Да прыкладу, літоўцы ладзяць цікавыя мерапрыемствы да 300-годдзя пачынальніка нацыянальнай літаратуры Крысціёнаса Данелайціса, палякі плануюць сёлетні фестываль «Аўгустоўскі канал» правесці не толькі на беларускім баку, але і на польскім, міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Гора», у складзе якога і дагестанцы, і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, запрашаюць да ўдзелу ў сваіх выступленнях Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча...

А Сяргей МУСІЕНКА (не як кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооМ, а як прадстаўнік нацыянальна-культурнага грамадскага аб'яднання) расказаў пра яшчэ адзін цікавы праект — выданне кнігі «Казкі шматнацыянальнай Беларусі», у якім будуць змешчаны ў перакладзе на беларускую або рускую мову самыя цікавыя казкі розных народаў. Ілюстрацыяй да гэтага выдання могуць стаць дзіцячыя малюнкі: малыя грамадзяне Беларусі такім чынам ужо з ранніх гадоў далучацца да шматграннасці і багацця нашай шматнацыянальнай культуры. Леанід Гуляка паабяцаў, што гэтая прапанова будзе ў хуткім часе абавязкова разгледжана.

Што датычыцца праекта Закона «Аб беларусах замежжа», пра які нямала гаварылася, Леанід Гуляка выказаў упэўненасць, што ён будзе прыняты сёлета, зазначыўшы пры гэтым, што і цяпер апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў працуе ў прававым рэчышчы, палажэнні якога прапісаны ў законапраекце.

Алена ЛЯЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.