21 кастрычніка, серада

Вы тут

З «праб­лем­нымі» да­мамі на­вес­ці эле­мен­тар­ны па­ра­дак


На­дзён­ныя пы­тан­ні пра­цы бу­даў­ні­ча­га комп­лек­су раз­гле­джа­ны ўчо­ра ў Грод­не на се­мі­на­ры з удзе­лам стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра ЯКАБ­СО­НА, стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра КРАЎ­ЦО­ВА, кі­раў­ні­коў мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды і прад­пры­ем­стваў. Да­дзе­ны тлу­ма­чэн­ні лі­та­раль­на па ўсіх эле­мен­тах ар­га­ні­за­цыі бу­даў­ні­ча­га пра­цэ­су — ад мо­ман­ту вы­дзя­лен­ня зя­мель­на­га ўчаст­ка да ўво­ду аб'­ек­таў у экс­плу­а­та­цыю.

Акра­мя та­го, ува­зе ўдзель­ні­каў се­мі­на­ра бы­ла пра­па­на­ва­на вя­лі­кая вы­ста­ва з узо­ра­мі ма­тэ­ры­я­лаў, што вы­раб­ля­юц­ца на Гро­дзен­шчы­не для бу­даў­ні­ча­га комп­лек­су.

— Як ба­чым, у нас сён­ня ёсць усё, каб бу­да­ваць якас­на і ў тэр­мін, — за­зна­чыў Аляк­сандр Якаб­сон.

Але ча­го ж не ха­пае?

Клю­ча­выя праб­ле­мы ў цэ­лым па кра­і­не — зрыў тэр­мі­наў бу­даў­ніц­тва шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­моў, не­да­стат­ко­вае і не­рыт­міч­нае фі­нан­са­ван­не бу­доў­ляў па пры­чы­не не­ўкам­плек­та­ва­нас­ці ЖБСК, ма­са­вая ад­мо­ва ад бу­даў­ніц­тва да­моў у са­ста­ве ка­а­пе­ра­ты­ваў з‑за вы­со­ка­га кош­ту квад­рат­на­га мет­ра, а так­са­ма эле­мен­тар­ныя пра­лі­кі ор­га­наў вы­ка­наў­чай ула­ды ў вы­ба­ры пад­рад­чы­каў.

Па­вод­ле ацэн­кі Аляк­санд­ра Якаб­со­на, Гро­дзен­шчы­на па пы­тан­нях «праб­лем­ных» да­моў ле­тась вы­гля­да­ла лепш за ін­шых. Па ста­не на па­ча­так ліс­та­па­да 2013 г. у воб­лас­ці ся­род праб­лем­ных зна­чыў­ся 31 дом. Дзя­ку­ю­чы су­мес­ным на­ма­ган­ням ор­га­наў мяс­цо­вай ула­ды, між­ве­да­мас­най ра­бо­чай гру­пы па пы­тан­нях пра­цы бу­даў­ні­ча­га комп­лек­су і ін­шых за­ці­каў­ле­ных усе гэ­тыя да­мы да па­чат­ку но­ва­га го­да бы­лі ўве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю. Ад­нак у сту­дзе­ні з'я­ві­ла­ся 8 но­вых звыш­нар­ма­тыў­ных жы­лых аб'­ек­таў. Гэ­тую праб­ле­му трэ­ба раз­гля­даць як над­звы­чай­нае зда­рэн­не, і яе вы­ра­шэн­не па­він­на стаць пер­ша­чар­го­вай за­да­чай на пер­шае паў­год­дзе, пад­крэс­ліў Аляк­сандр Якаб­сон. Ма­ла прос­та пры­зна­чыць тэр­мі­ны ўво­ду праб­лем­ных да­моў — не­аб­ход­на мець дак­лад­ны план бу­даў­ніц­тва па кож­ным аб'­ек­це, з вы­зна­чэн­нем кры­ніц фі­нан­са­ван­ня, раз­мер­ка­ван­нем пра­цоў­ных і ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый.

Ужо пры­ня­ты шэ­раг ука­заў, дзе вы­зна­ча­на схе­ма дзе­ян­няў (крок за кро­кам), каб не да­пус­каць па­мы­лак у бу­даў­ніц­тве — што да­ты­чыц­ца тэр­мі­наў, якас­ці ра­бот, фі­нан­са­ван­ня, вы­дзя­лен­ня зя­мель­ных участ­каў і г. д. «Пра­ві­лы гуль­ні», якія ра­ней, маг­чы­ма, бы­лі не­дак­лад­на пра­пі­са­ны ў шмат­лі­кіх нар­ма­тыў­ных ак­тах, сён­ня аб'­яд­на­ны ў не­каль­кі да­ку­мен­таў — у так зва­ную да­рож­ную кар­ту бу­даў­ніц­тва. Гэ­та, лі­чыць Аляк­сандр Якаб­сон, прос­тыя і да­ступ­ныя рэ­чы для лю­бо­га, у тым лі­ку і ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та: маў­ляў, гля­дзі і па пунк­тах пра­цуй.

У гэ­тых да­ку­мен­тах дак­лад­на ўка­за­на, ча­го не па­він­на быць у бу­даў­ні­чым комп­лек­се.

— Не па­він­на быць вы­пад­ко­вых лю­дзей як у служ­бе за­каз­чы­ка (бу­дзе ад­па­вед­ная атэс­та­цыя та­кіх пад­раз­дзя­лен­няў), так і ся­род пад­рад­чы­каў — ар­га­ні­за­цый, якія пры­хо­дзяць на бу­доў­лю, ні­чо­га не ма­ю­чы за ду­шой і лі­ха­ман­ка­ва шу­ка­юць са­бе ра­бо­чую сі­лу, тэх­ні­ку. Не па­він­на быць вы­пад­ко­вых пра­ек­ці­роў­шчы­каў, якія бя­руц­ца за аб'­ект, не ве­да­ю­чы, з яко­га бо­ку да яго па­ды­сці. Трэ­ба на­вес­ці жа­лез­ны, эле­мен­тар­ны па­ра­дак у бу­даў­ні­чым комп­лек­се, на што і на­кі­ра­ва­ны нар­ма­тыў­ныя да­ку­мен­ты, пад­пі­са­ныя кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы. І ка­лі гэ­тыя пра­ві­лы бу­дуць дак­лад­на вы­кон­вац­ца, то ёсць упэў­не­насць, што ў да­лей­шым не бу­дзе та­кой праб­ле­мы, як ня­свое­ча­со­вае бу­даў­ніц­тва аб'­ек­таў і іх увод у экс­плу­а­та­цыю, — за­зна­чыў Аляк­сандр Якаб­сон.

Не­аб­ход­на са­чыць за тым, каб фі­нан­са­ван­не бы­ло свое­ча­со­вым і не рас­пы­ля­ла­ся па ўсёй на­менк­ла­ту­ры, а вы­дзя­ля­ла­ся ў стро­гай ад­па­вед­нас­ці з ін­вес­ты­цый­най пра­гра­май. Важ­на і тое, што но­вае бу­даў­ніц­тва жыл­ля для гра­ма­дзян, якія ма­юць пра­ва на атры­ман­не льгот­ных крэ­ды­таў і ад­на­ра­зо­вых суб­сі­дый на бу­даў­ніц­тва аль­бо на­быц­цё жы­лых па­мяш­кан­няў, бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца, як пра­ду­гле­джа­на Ука­зам № 215, толь­кі па дзяр­жаў­ным за­ка­зе. Та­кі па­ра­дак, на дум­ку Аляк­санд­ра Якаб­со­на, па­ві­нен, у прын­цы­пе, вы­клю­чыць з'яў­лен­не «праб­лем­ных» да­моў. Пры гэ­тым кошт квад­рат­на­га мет­ра та­ко­га жыл­ля па­ві­нен ад­па­вя­даць ся­рэд­ня­ме­сяч­най зар­пла­це ў рэс­пуб­лі­цы з ка­рэк­цы­яй на ўста­ноў­ле­ны ка­э­фі­цы­ент. А як уклас­ці­ся ў та­кія па­ра­мет­ры з на­шы­мі праз­мер­ны­мі за­тра­та­мі — пер­ша­чар­го­вая за­да­ча га­лі­но­вых мі­ніс­тэр­стваў, кі­раў­ні­коў пра­мыс­ло­вых і бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый.

Яшчэ ад­на сур'­ёз­ная праб­ле­ма — роз­ныя зло­ўжы­ван­ні ўдзель­ні­ка­мі бу­даў­ні­чай сфе­ры. Толь­кі ле­тась пра­ва­ахоў­ныя струк­ту­ры вы­яві­лі ў гэ­тай га­лі­не больш за 450 зла­чын­стваў, боль­шасць з якіх звя­за­на з ка­руп­цый­ны­мі пра­ява­мі, вы­ка­ры­стан­нем іл­жэ­струк­тур з мэ­тай ухо­ду ад па­дат­каў, не­за­кон­най прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­цю.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Спецыялісты адзначаюць: добра яшчэ, што рынак выжыў.

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?