Арыгінальныя і дзіўныя забароны ў розных краінах
Як абвяшчае народная мудрасць, са сваім статутам у чужы манастыр не ходзяць. Таму, падарожнічаючы па свеце, варта памятаць пра менталітэт, светаўспрыманне і звычаі іншых народаў. Але тут гаворка пойдзе зусім не пра тое, як дрэнна парушаць закон і здзяйсняць супрацьпраўныя дзеянні. Размова пойдзе пра забароны і правілы добрага тону чужой краіны, якія часта могуць здацца нашаму чалавеку «недарэчнымі», аднак грэбаваць імі не варта.
Аўстралія. Забараняецца з'яўляцца на вуліцы ў чорнай вопратцы, абутку з лямцу і з чорнай ваксай на твары, паколькі гэта аксесуары злодзея-«дамушніка» (сустракаецца таксама інфармацыя аб забароне на касцюм Бэтмэна, аднак дакументальных пацвярджэнняў гэтага не выяўлена). На тэрыторыю Аўстраліі з меркаванняў экалагічнай бяспекі забараняецца ўвозіць любыя прадукты, вырабы з дрэва, нават глебу на падэшвах абутку. Па нядзелях пасля паўдня забараняецца з'яўляцца ў грамадскіх месцах у штанах ружовага колеру. А памяняць лямпачку маюць права толькі кваліфікаваныя электрыкі.
Вялікабрытанія. Малавядомы закон, які забараняе чалавеку паміраць у будынку парламента Англіі, заняў першае месца ў спісе самых недарэчных заканадаўчых актаў усіх часоў. Дарэчы, уваходзіць у будынак парламента гэтай краіны ў латах таксама да гэтага часу катэгарычна забаронена. Так што лепш не заходзьце ў парламент без лішняй патрэбы. Жанчына ў Ліверпулі не мае права з'яўляцца з аголенымі грудзьмі, калі яна не гандлярка трапічнай рыбай. Акрамя таго, жанчынам забараняецца есці шакалад падчас паездкі ў грамадскім транспарце. Забараняецца не апавяшчаць падатковую службу аб тым, што вы хацелі б ёй не казаць, але можна не дзяліцца з ёй інфармацыяй, адносна якой вы не маеце нічога супраць таго, каб яна стала здабыткам падаткавікоў (з першага прачытання гэтую забарону так проста і не зразумееш). У Лондане веласіпедыстаў, якія ганяюць па тратуары, справядліва штрафуюць на Ј100. Аўтамабілістам жа загадана заглушаць матор, калі стаянка будзе доўжыцца больш за тры хвіліны (штраф Ј120).
Германія
. Правілы дарожнага руху гэтай краіны забараняюць спыняцца на аўтабанах нават у тым выпадку, калі ў кіроўцы скончыўся бензін. Акрамя таго, нельга ісці па трасе пешшу. Штраф за парушэнне гэтых правілаў можа дасягаць 100 еўра.
Егіпет. Тут забаронена фатаграфаваць ці карыстацца біноклем побач з ваеннымі аб'ектамі або ўрадавымі будынкамі. За гэта могуць не толькі затрымаць і аштрафаваць, але і пасадзіць у турму.
Іспанія. На Маёрцы нельга выкарыстоўваць пляжны душ не па прызначэнні. Хочаце памыць пад душам яблык, рыхтуйце €750. А на пляжах ад Алькудыі да Кан-Пікафорта не вітаюць музыкантаў, затое цэняць цішыню. Штраф за ігру на любым інструменце — €300.
Італія. У Еўропе гэтая краіна — лідар па колькасці дзіўных забарон. У горадзе Эбола (Кампанія) забаронена цалавацца ў машынах (штраф €500). А ў вёсцы Марцінсікура (Абруцца) нельга шумець... займаючыся сексам. Штраф за падобнае задавальненне — €1500. На пляжах каля Венецыі не дазваляюць збіраць ракавінкі (штраф €25—250). У курортным мястэчку Фортэ-дэі-Мармі падчас сіесты нельга ўключаць газонакасілку. І — увага — у Італіі забараняецца купляць падробкі! За набыццё кантрафактнай прадукцыі вы рызыкуеце развітацца з сумай, што ў разы перавышае кошт арыгінальнай рэчы; максімальнае пакаранне складае €10 000. Таксама ў Італіі прадугледжаны штраф за купанне ў фантанах. Законы Венецыі забараняюць карміць галубоў, знаходзіцца ў грамадскім месцы без кашулі, а таксама есці бутэрброды на пешаходным пераходзе.
Ірландыя. У Ірландыі з XІ стагоддзя захавалася выдатная традыцыя: 29 лютага жанчына мае права зрабіць свайму выбранніку прапанову. Калі мужчына адкажа адмовай, то ён будзе абавязаны заплаціць дзяўчыне штраф.
Емен. Пад страхам смяротнага пакарання ў гэтую краіну забаронены ўвоз прадуктаў са свініны.
Канада. У Канадзе не любяць дробныя грошы, таму трэба быць уважлівым падчас шопінгу. Там забараняецца плаціць за рэч, якая каштуе больш за 25 долараў, манетамі наміналам у 1 долар.
ААЭ. У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах вельмі сур'ёзнай правінай з'яўляецца ўжыванне ежы, вады ці курэнне цыгарэт у грамадскіх месцах на працягу святога для мусульман месяца Рамадан, месяца посту. Рабіць гэта можна толькі ў рэстаранах пры гасцініцах і іншых турыстычных зонах, дзе не сустракаюцца мясцовыя вернікі.
Сінгапур. Сінгапур у 2010 годзе ўсё ж такі падоўжыў забарону, якая існуе ў краіне на працягу 18 гадоў — на ўвоз і продаж жавальнай гумкі. Сінгапур, вядомы ва ўсім свеце сваёй чысцінёй, забараніў імпарт і продаж жавальнай гумкі ў 1992 годзе з мэтай канчаткова вырашыць праблему ліпкай гумкі на крэслах, сталах, ліфтах і ў іншых грамадскіх месцах. Адной з асноўных прычын увядзення забароны былі збоі ў працы сінгапурскага метро: жавальная гумка часта захрасала ў дзвярах электрацягнікоў, выклікаючы затрымкі. Штраф за парушэнне гэтай забароны — каля $400. А калі вы не спусціце за сабой ваду ў грамадскай прыбіральні, вас аштрафуюць на $500.
ЗША. Злучаныя Штаты пераўзышлі ўсе краіны па колькасці арыгінальных законаў і забарон, прычым многія з іх адметныя ў кожным асобным штаце і нават горадзе! Прывядзём толькі малую частку такіх забарон. Алабама: забаронена вадзіць машыну з завязанымі вачыма. За пасыпанне рэек чыгункі соллю — смяротнае пакаранне. Лічыцца злачынствам насіць марозіва ў кішэнях, насіць у царкву налепленыя вусы і з'яўляцца на вуліцах у масцы. Аляска: нельга разглядаць ласёў з самалёта. Арызона: за спробу пасекчы кактус — да 25 гадоў турмы. У г. Хэйдэн вам пагражае штраф, калі будзеце чапляцца да жабак. У горадзе Меса забаронена курыць у межах 5 метраў ад грамадскіх устаноў. Выключэнне — калі ў вас ёсць адмысловая ліцэнзія. Гаваі: забараняецца ўстаўляць у вушы манеты. Ілінойс: у горадзе Гейлсбур забараняецца біць пацукоў бейсбольнай бітай; штраф — 1000 долараў. Таксама забараняецца гаварыць на англійскай мове, можна толькі на амерыканскай. У Мінесоце могуць спагнаць да $2000 за брудныя шыны — мыйка аўто абыдзецца значна танней. У Каліфорнія: у Галівудзе дзейнічае пастанова, якая забараняе праганяць па вуліцах больш за дзве тысячы авечак. У Сан-Францыска нельга выпускаць на вуліцу сланоў, калі толькі іх не вядуць на ланцугу. Мэрыленд: у Балтыморы не дазволена прыходзіць у тэатр са львамі, таксама строга забаронена шпурляць ахапак сена на вуліцу з другога паверха. Нью-Ёрк: штраф у 25 долараў чакае кожнага, хто на вуліцы будзе відавочна заглядвацца на жанчын. Закон асабліва строгі да тых, хто азірнецца ўслед дамам. Мужчынам, злоўленым на гэтым двойчы, загадана насіць конскія шоры. Агаё: асобны закон забараняе прапаноўваць рыбам спіртныя напоі. Аклахома: у сталіцы штата нельга хадзіць па вуліцах задам, паядаючы на хаду гамбургер. Турэмнае зняволенне пагражае тым, хто дражніць сабак, а таксама адкусвае ад чужога гамбургера. У Фларыдзе загараць топлес на большасці пляжаў лічыцца парушэннем грамадскага парадку.
Тайланд. Забараняецца выходзіць з дома без ніжняй бялізны. Падчас выканання каралеўскага гімна ў кінатэатры ўсе наведвальнікі павінны. Ездзіць у машыне ці на матацыкле без кашулі? За гэта штрафуюць. Тут таксама нельга наступаць на грошы, таму што на манетах і банкнотах намаляваны кароль.
Турцыя. У Турцыі сур'ёзным правапарушэннем з'яўляецца абраза турэцкай нацыі і нацыянальнага сцяга, а таксама раздзіранне або скручванне нацыянальнай валюты.
Францыя. У краіне нельга называць свінню Напалеонам — французы паважаюць сваю гісторыю! Забараняецца продаж лялек, твар якіх не з'яўляецца чалавечым. У Парыжы з 1910 года забаронена цалавацца на вакзалах, каб не затрымліваць адпраўленне цягніка. Правіла гэта ніхто так і не адмяніў, але яго і ў тыя часы наўрад ці дакладна прытрымліваліся, таму ніякага пакарання за парушэнне не прадугледжана.
Падрыхтаваў Іван Купарвас
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.