Вы тут

І ха­лес­тэ­рын — у нор­ме


Без ха­лес­тэ­ры­ну ня­ма тры­ва­лай клет­кі. А без клет­кі, зра­зу­ме­ла, ня­ма ар­га­ніз­ма. Тлу­шча­па­доб­нае рэ­чы­ва — ха­лес­тэ­рын — змя­шча­ец­ца ў вон­ка­вых мемб­ра­нах кле­так і ўдзель­ні­чае ў шэ­ра­гу роз­ных пра­цэ­саў. Утва­рэн­ні жоў­це­вых кіс­лот, сін­тэ­зе гар­мо­наў па­ла­вых за­лоз, ка­ры над­ны­рач­ні­каў, ві­та­мі­ну Д. Ад­нак лі­шак ха­лес­тэ­ры­ну на­но­сіць ар­га­ніз­му вя­лі­кую шко­ду, па­коль­кі спры­яе ўзнік­нен­ню атэ­раск­ле­ро­зу, ішэ­міі, ін­фарк­ту мі­я­кар­да, ін­суль­ту і ін­шых за­хвор­ван­няў.

Нор­ма ха­лес­тэ­ры­ну ў кры­ві

5,2 ммоль/л — ідэа­льная коль­касць, да якой вар­та імк­нуц­ца.

5,3—6,5 ммоль/л — зо­на ры­зы­кі.

Звыш 6,5—8 ммоль/л — гі­пер­ха­лес­тэ­ры­не­мія.

Лі­шак ха­лес­тэ­ры­ну ад­клад­ва­ец­ца на сцен­ках аор­ты, са­су­даў сэр­ца, га­лаў­но­га моз­га, ніж­ніх ка­неч­нас­цяў, а зна­чыць, пры­во­дзіць да зву­жэн­ня іх пра­све­ту і па­гар­шэн­ня кро­ва­зва­ро­ту ў гэ­тых ор­га­нах, на­гад­вае ва­ле­о­лаг 23-й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Але­на ГАР­НІЦ­КАЯ.

У на­шым ар­га­ніз­ме па­ста­ян­на ўтва­ра­ец­ца ха­лес­тэ­рын (з тлу­шчаў, вуг­ля­во­даў і не­ка­то­рых амі­на­кіс­лот). Лі­чыц­ца, што ка­ля 80 пра­цэн­таў яго сін­тэ­зу­ец­ца са­мім ар­га­ніз­мам і толь­кі 20 трап­ляе з пра­дук­та­мі жы­вёль­на­га па­хо­джан­ня. Са­мая вя­лі­кая коль­касць ха­лес­тэ­ры­ну зна­хо­дзіц­ца ў маз­гах, яеч­ным жаў­тку, тлус­тым мя­се, пе­ча­ні, ныр­ках, ік­ры, цвёр­дых сы­рах і інш. У ма­ла­цэ, ке­фі­ры, мар­ской ры­бе, ня­тлус­тых га­тун­ках яла­ві­чы­ны, ба­ра­ні­ны, са­сіс­ках змя­шча­ец­ца ня­шмат ха­лес­тэ­ры­ну.

У ста­лым уз­рос­це і пры ма­ла­ру­хо­мым ла­дзе жыц­ця, ка­лі аб­мен рэ­чы­ваў па­ні­жа­ны, ёсць атэ­раск­ле­роз і шэ­раг ін­шых за­хвор­ван­няў, рэ­ка­мен­ду­ец­ца аб­ме­жа­ваць коль­касць ха­лес­тэ­ры­ну ў ежы, але не вы­клю­чаць яго поў­нас­цю.

Як па­ні­зіць коль­касць ха­лес­тэ­ры­ну?

1. Не пе­ра­ядаць. Ка­лі ва­ша ва­га пе­ра­вы­шае нор­му на 10 кг і больш, не­аб­ход­на тэр­мі­но­ва пе­ра­гле­дзець струк­ту­ру хар­ча­ван­ня. Вы­да­ліць з ра­цы­ё­ну тлус­тае мя­са, пе­чань, ныр­кі, маз­гі, вэн­джа­ныя каў­ба­сы, паш­тэт, ка­рэй­ку, мас­ла, ма­ро­жа­нае, пі­рож­ныя, тор­ты, біск­ві­ты, здо­бу, ша­ка­лад.

2. Да­даць: алеі (не толь­кі сла­неч­ні­ка­вы), ін­дыч­ку, ку­ры­цу, ця­ля­ці­ну, мар­скую ры­бу і мо­рап­ра­дук­ты, све­жую га­род­ні­ну і фрук­ты, аў­ся­ныя кру­пы, вот­руб'е, хлеб з му­кі гру­ба­га па­мо­лу, арэ­хі.

3. Фіз­куль­ту­ра. Ра­ніш­няя гім­нас­ты­ка, пе­шыя пра­гул­кі, пла­ван­не, тан­цы — усё што за­ўгод­на, толь­кі не гі­па­ды­на­мія.

4. Не ку­рыць, не зло­ўжы­ваць ал­ка­го­лем, ву­чыц­ца пе­ра­ма­гаць стрэ­са­выя сі­ту­а­цыі.

Трэ­ба так­са­ма мець на ўва­зе, што кан­цэнт­ра­цыя агуль­на­га ха­лес­тэ­ры­ну ў плаз­ме змян­ша­ец­ца пад­час га­ла­дан­ня, зла­я­кас­ных но­ва­ўтва­рэн­няў, хва­роб лёг­кіх (ту­бер­ку­лёз, не­спе­цы­фіч­ная пнеў­ма­нія, інш.), па­вы­ша­най функ­цыі шчы­та­па­доб­най за­ло­зы, па­ра­жэн­нях цэнт­раль­най нер­во­вай сіс­тэ­мы і інш.

Пас­ля 40 га­доў ана­ліз на агуль­ны ха­лес­тэ­рын рэ­ка­мен­ду­ец­ца ра­біць не ра­дзей за 1 раз у год.

Рэ­ка­мен­ду­ец­ца для зні­жэн­ня ха­лес­тэ­ры­ну:

* трас­ка, кам­ба­ла, пік­ша, се­ля­дзец, скумб­рыя, сар­дзі­ны, ту­нец, ла­сось;

* абяс­тлу­шча­ныя ма­лоч­ныя пра­дук­ты;

* яеч­ны бя­лок;

* праз­рыс­тыя, ве­ге­та­ры­ян­скія су­пы;

* авёс, ку­ку­ру­за, рыс, хляб­цы, аў­ся­нае пя­чэн­не;

* све­жая, за­ма­ро­жа­ная га­род­ні­на, га­рох, ба­бы, ва­ра­ная буль­ба, фрук­ты, су­ха­фрук­ты, арэ­хі;

* тра­вы, спе­цыі, гар­чы­ца, пе­рац, во­цат, абяс­тлу­шча­ныя пад­лі­вы, праз­рыс­тыя ма­ры­на­ды;

* абяс­тлу­шча­ныя пу­дын­гі, жэ­ле, му­сы;

* чай, ня­моц­ная ка­ва, мі­не­раль­ная ва­да, со­кі без цук­ру, без­ал­ка­голь­нае пі­ва.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.