Вы тут

Вынікі тыдня 11-17 студзеня 2014 года. Палітычнае жыццё набірае абароты


Астролагі папярэджвалі нас, што год Каня будзе годам высокіх хуткасцяў і імклівых маршаў. І хоць па кітайскім календары мы яшчэ працягваем жыць у годзе Змяі, многія ўжо паспелі зразумець, што ў наступныя дванаццаць месяцаў сумаваць не прыйдзецца.

Чарговае абвастрэнне: Украіна, Еўрасаюз і ЗША

Мінулы тыдзень адзначыўся абвастрэннем сітуацыі ва ўкраі нскай сталіцы. 11 студзеня адзін з лідараў мясцовай апазіцыі Юрый Луцэнка атрымаў сур'ёзныя траўмы падчас сутыкнення з байцамі «Беркута». Гэта паслужыла дадатковай падставай для ЗША далей прасунуць пытанне аб увядзенні санкцый супраць украінскіх чыноўнікаў. Яшчэ ў снежні 2013 года Сенат Злучаных Штатаў прыняў рэзалюцыю, якая прадугледжвае магчымае ўвядзенне санкцый у выпадку працягу «дзяржаўнага гвалту» супраць прыхільнікаў еўрапейскай інтэграцыі. А на мінулым тыдні члены сенацкага камітэта па замежных справах сенатары Бэн Кардзін і Джон МакКейн унеслі ўзгоднены дзвюма партыямі праект закона аб глабальнай адказнасці за парушэнне правоў чалавека («глабальны акт Магніцкага»). Ідэалогія дакумента сфармуляваная адным з аўтараў наступным чынам: «Тыя, хто вінаваты ў грубых парушэннях правоў чалавека ў розных краінах свету — ад Зімбабвэ да Украіны, ад Гандураса да Папуа-Новай Гвінеі — павінны разумець, што іх дзеянні будуць мець наступствы, нават калі нічога не робіцца ў іх краінах».

Усё гэта відавочным чынам заганяе Віктара Януковіча ў тупік. Сутыкаючыся з ціскам на міжнароднай прасторы, які нарастае, а таксама з усё большай агрэсіўнасцю насельнікаў Майдана, пра што сведчаць шматлікія заявы відавочцаў (выпадкі згвалтавання, збіцця, катаванняў), прэзідэнт Украіны прапанаваў і правёў праз Вярхоўную Раду шэраг законаў, якія ўзмацняюць жорсткасць мер барацьбы супраць экстрэмізму, незаконных масавых акцый і іншых падобных дзеянняў. Іншымі словамі, пад ціскам «абаронцаў правоў чалавека» ўкраі нскае кіраўніцтва вымушана гэтыя самыя правы абмяжоўваць для таго, каб абараніць жыццё і здароўе большасці грамадзян краіны. У адказ на гэта амерыканскі пасол Джэфры Пает заявіў аб магчымым пераглядзе Вашынгтонам яго адносін з Кіевам.

Паралельна працягвае разгортвацца «шпіёнскі» скандал у Еўропе, выкліканы публікацыямі сакрэтных дакументаў амерыканскіх спецслужбаў. Гэты скандал вядзе да паглыблення недаверу паміж Еўрасаюзам і ЗША. Эксперты Старога Свету ўжо загаварылі аб тым, што абарона персанальных звестак можа стаць важнай тэмай у кантэксце выбараў у Еўрапарламент у маі 2014 года. Фактычна раскол паміж ЕС і ЗША прыводзіць да таго, што Брусель вымушаны думаць аб стварэнні ўласнай службы разведкі, уласных узброеных сіл, прасоўванні інтарэсаў сваіх вытворцаў сваі мі сіламі, незалежна ад таго, што робіць Вашынгтон. Менавіта пра гэта казаў у звароце да народа на мінулым тыдні прэзідэнт Францыі.

Але ў гэтых новых для сябе ўмовах ЕС пакуль не дэманструе здольнасці да мабілізацыі і эфектыўнага адстойвання сваіх інтарэсаў на міжнароднай арэне. Напрыклад, той жа Украі не не прапаноўваецца ніякіх альтэрнатыўных сцэнарыяў, здольных зноў схіліць Кіеў да еўраінтэграцыі. У выніку развіццё падзей павольна, але дакладна штурхае Украіну да далейшага збліжэння з Расіяй.

Іранскае пытанне і расійскі мірны атам

На найважнейшым кірунку глабальнай палітыкі — у сітуацыі вакол Ірана — намеціўся значны прагрэс, які ўжо ў бліжэйшы час можа прывесці да канструктыўных рашэнняў. Удзельнікі перамоў па ядзерным дасье Тэгерана заявілі аб дасягненні поўнага ўзаемаразумення і хуткім падпісанні адпаведнага пагаднення. Паралельна было абвешчана, што ў бліжэйшы час пройдзе канферэнцыя «Жэнева-2», прысвечаная ўрэгуляванню сітуацыі ў Сірыі. У гэтай сітуацыі Расійская Федэрацыя выступіла за абавязковы ўдзел у гэтым мерапрыемстве Тэгерана. А 16 студзеня ў Маскве з Уладзімірам Пуціным і цэлым шэрагам службовых асоб і экспертаў сустрэўся міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф.

Расійска-іранскі дыялог хутка набыў стратэгічнае значэнне і выйшаў за рамкі абмеркавання ваенна-палітычных пытанняў. Як паведамілі сусветныя СМІ, Масква і Тэгеран дамаўляюцца аб заключэнні гістарычнай здзелкі «нафта ў абмен на тавары», аб'ём якой можа перавысіць 18 мільярдаў долараў. І цалкам магчыма, што гэта толькі пачатак.

Дарэчы, дзеяздольнасць Расіі ў сферы развіцця ядзернай энергетыкі, якая першапачаткова была важнай падставай расійска-іранскіх адносін, на мінулым тыдні стала магутным фактарам і ў іншых рэгіёнах. Былі дасягнуты дамоўленасці аб будаўніцтве двух новых энергаблокаў на Хмяльніцкай АЭС ва Украі не. Аналагічнае пагадненне заключана з Венгрыяй. Затым расійскія прадстаўнікі да-

сягнулі згоды з паўднёваафрыканскімі калегамі па пытанні будаўніцтва ў ПАР васьмі новых рэактараў на працягу бліжэйшых 15 гадоў. А крыху раней было прынята рашэнне аб будаўніцтве расійскай АЭС на тэрыторыі Фінляндыі.

Адным словам, расійскі мірны атам паступова становіцца важным фактарам міжнароднай палітыкі. І, дарэчы, адным з важных стартавых пунктаў у гэтым працэсе з'яўляецца менавіта Астравецкая АЭС у Беларусі.

Беларусь: прыватызацыя без дэіндустрыялізацыі

Адпаведна гэтай шалёнай сусветнай дынаміцы ў Беларусі таксама мелі месца важныя падзеі і рашэнні.

Перш за ўсё, кіраўнік дзяржавы адзначыў узнагародамі ключавых сілавікоў краіны — міністраў абароны і ўнутраных спраў і старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі. А затым абвясціў аб раптоўнай праверцы Узброеных Сіл Беларусі. Прычым адбылося ўсё гэта фактычна адначасова з прызначэннем новага начальніка Генеральнага штаба. Несумненна, у цяперашняй складанай міжнароднай сітуацыі такі ход з'яўляецца ў вышэйшай ступені абгрунтаваным.

Другім трэндам тыдня стаў інтэнсіўны пошук рашэнняў у сацыяльна-эканамічнай сферы. Спыненне валютнага крэдытавання беларускіх кампаній выклікала серыю экспертных меркаванняў аб магчымым скарачэнні ўласных інвестыцыйных планаў і прыярытэце прыцягнення замежных інвестараў. У пацвярджэнне гэтаму Саветам Міністраў была створана рабочая група па пытанні продажу часткі дзяржаўнай долі ў капітале прадпрыемства «Гродна Азот». Прычым разглядаецца толькі «інвестыцыйны» варыянт здзелкі, які прадугледжвае мадэрнізацыю завода і вывад яго на новы ўзровень магутнасці.

Паралельна з гэтым у краі не адбываўся такі важны працэс, як закладанне асноў беларускага лёгкага аўтамабілебудавання. Зразумела, у аснове працы тут ляжыць імпарт тэхналогій (перш за ўсё, кітайскіх). Але калі атрымаецца рэалізаваць тыя падыходы, якія былі выкладзены ў прынятым на мінулым тыдні Указе Прэзідэнта, то не выключана, што праз некаторы час Беларусь атрымае базу і для ўласных крокаў у гэтай сферы.

Дарэчы, планы па пашырэнні зборкі легкавых аўтамабіляў невыпадковым чынам супалі з інтэнсіфікацыяй намаганняў па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Па інфармацыі СМІ, ужо ёсць 6 патэнцыйных рэзідэнтаў гэтай эканамічнай зоны. Хутчэй за ўсё, менавіта пытанні стварэння КБІП будуць у цэнтры ўвагі падчас візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Кітай, які адбудзецца 19—24 студзеня.

Юрый ЦАРЫК

 

Папярэднія матэрыялы:

Вынікі тыдня 16-22 лістапада. Сітуацыя вакол Беларусі становіцца больш дынамічнай

Вынікі тыдня 23-29 лістапада. Крызiс еўраiнтэграцыi i сенсацыi, якiх не заўважылi

Вынікі тыдня 30 лістапада-6 снежня. Рашучыя крокi ва ўмовах невыразных перспектыў

 

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?