Вы тут

Вендэта наваградскага гатунку


Як спыніць кроўную варожасць: варыянт Адама Міцкевіча прапанаваў Купалаўскі тэатр

Маладому графу ёсць за што помсціць шляхціцу Тадэвушу: кроў прадстаўніка роду Гарэшкаў на яго бацьку, ды й маёмасць — замак — трэба вяртаць. І ніякіх перамоў!.. Калі трэба, мячы дастаць гатовыя ўсе: тыя, хто за Сапліцаў, і тыя, хто за Гарэшкаў. Гонар жа роду абараніць трэба. Кроў пральецца. Але не толькі гаспадароў гэтых земляў... Здаецца, што ўсё безнадзейна: пазабіваюць адзін аднаго. Дзяўчаты губляюць прытомнасць, імкнучыся спыніць сваіх каханых. Але гэта не тое, што насамрэч можа іх спыніць...

Пра тое, што можа іх спыніць, напісаў паэт Адам Міцкевіч у 30-я гады ХІХ стагоддзя, калі знаходзіўся ў Парыжы. Можа, таму, што праз пэўны час і на адлегласці было больш адчувальна тое, што стала глебай для стварэння паэмы «Пан Тадэвуш», буйнога эпічнага твору свайго часу.

На адлегласці Міцкевіч фактычна прызнаваўся ў любові да сваёй радзімы, узгадваючы мілыя краявіды, жыццёвы ўклад, традыцыі бясед, палявання, дух замкаў і вёсачак, сустрэч у карчме ці на балі... Тое, што паўстае з паэмы, нават калі сочыш у ёй за развіццём фабулы: адносін, перыпетый кахання і варожасці галоўных герояў. І зразумела: усе яны прыдуманы ім толькі для аднаго: каб распавесці пра Любоў. Пра высокую любоў да Радзімы, якая прымірае тых, хто не хоча прымірацца. Але праз якую лепш разумееш сутнасць чалавечага кахання да жанчыны — бо рознае разуменне любові да радзімы таксама дапамагае людзям утвараць пары. Міцкевіч распавёў пра тую любоў, якая ў нейкія моманты вымагае ад чалавека поўнага адрачэння ад сябе, сваіх інтарэсаў, выгады, зручнасцяў. І тады становіцца не важна, якая даўжыня і наогул будучыня тваёй дарогі ў гэтым свеце, таму што важна тое, што важна для Яе. Галоўнае — будучыня любімай краіны, памяць пра якую жыве нават тады, калі яе назва не існуе на палітычнай карце свету, як гэта было ў ХІХ стагоддзі. Таму і ў паэме яна называецца па-рознаму ў залежнасці ад таго, хто пра яе гаворыць.

Патрыятызм, у аснове якога ляжыць вечнае пачуццё любові, — тэма актуальная заўсёды. Рэжысёр спектакля «Пан Тадэвуш» Мікалай Пінігін хацеў пагаварыць з намі пра любоў да радзімы і выбраў для гэтага выдатны твор, прасякнуты гэтай любоўю. Цягам спектакля мы разумеем, што ўкладвалася ў гэтае паняцце ў часы Міцкевіча. Але адна справа — паэма. Зусім іншае — спектакль на драматычнай сцэне. Адназначна ацаніць яго немагчыма. Таму засяродзімся на момантах, якія здаюцца больш важнымі і паказальнымі.

тэатр

5. Вы­дат­на, што звяр­ну­лі­ся да цу­доў­на­га тво­ра Міц­ке­ві­ча, яко­га да­гэ­туль шмат хто з на­шых су­гра­ма­дзян пра­цяг­вае па інер­цыі лі­чыць поль­скім паэ­там. Так, пі­саў па-поль­ску, част­ко­ва і таму, што сам стра­ціў ра­дзі­му, вы­му­ша­ны быў з'е­хаць і вес­ці жыц­цё эміг­ран­та. І ме­на­ві­та гэ­тая паэ­ма най­лепш тлу­ма­чыць факт бія­гра­фіі аў­та­ра, да­зва­ляе зра­зу­мець яго тво­ры: ча­му ў іх столь­кі «на­ша­га» — у згад­ках пра ней­кія тра­ды­цыі ці аб­ра­ды, у на­звах і апі­сан­нях края­ві­даў, у ад­люст­ра­ван­ні гіс­та­рыч­ных па­дзей. «Пан Та­дэ­вуш» — твор пра тое, як мож­на за­ста­вац­ца па­тры­ё­там, на­ват стра­ціў­шы ра­дзі­му. Тое, што Міц­ке­віч дэ­ман­стра­ваў сва­ім жыц­цём. І мы яго ба­чым на­па­чат­ку — праў­да, у вы­гля­дзе... пом­ні­ка, які вя­дзе га­вор­ку пра куль­тур­ную ад­мет­насць на­ро­да (на­прык­лад, моў­ную). Але ду­ма­ец­ца, што ме­на­ві­та ў гэ­тым на­ро­дзе ня­ма стаў­лен­ня да Міц­ке­ві­ча як да пом­ні­ка (хоць пом­ні­кі і ёсць): яго ідэі, тэ­мы, дум­кі нам яшчэ спа­сці­гаць і чы­таць, чы­таць...

4. Доб­ра, што ёсць маг­чы­масць чы­таць тво­ры Ада­ма Міц­ке­ві­ча ў пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву. І доб­ра, што ёсць маг­чы­масць да­лу­чац­ца да яе праз тэ­ат­раль­ныя па­ста­ноў­кі яго па­эм «Дзя­ды» («Тэ­атр «Ч») і «Пан Та­дэ­вуш» (Ку­па­лаў­скі): заў­сё­ды ёсць част­ка лю­дзей, якія ад­да­юць (на жаль) пе­ра­ва­гу ві­зу­аль­най куль­ту­ры, ім важ­на ўба­чыць ге­ро­яў Міц­ке­ві­ча. Зра­зу­мець паэ­та праз тэ­атр — так­са­ма доб­ры ва­ры­янт. Клю­ча­вое сло­ва тут «зра­зу­мець». Не­ка­то­рым бы­вае да­стат­ко­ва. І ёсць вя­лі­кая част­ка тэ­ат­раль­ных гле­да­чоў, якія звер­нуц­ца да са­мой паэ­мы — да ці пас­ля спек­так­лю. І зро­бяць пра­віль­на: та­му што лі­рызм, рас­тво­ра­ны ў рад­ках паэ­мы, шмат­лі­кіх апі­сан­нях і аў­тар­скіх ад­ступ­лен­нях, на сцэ­не са­сту­пае пер­шын­ство сю­жэ­ту, у якім ёсць ча­ты­ры га­лоў­ныя ге­роі.

тэатр 2

3. Задаволіць цікавасць пэўнай часткі публікі гэтым таксама можна. За каханнем прыгожых паненак з высакароднымі маладымі людзьмі назі-раць забаўна: тагачасны рамантызм, які Міцкевічувасобіў у лініі кахання, можа сёння здавацца трош-кі наіўным, і акцёры іграюць так, каб гэтую наіўнасцьнават падкрэсліць, часам пераводзяць у фарс (ці нез-за сённяшняга нашага лёгкага стаўлення да гэ-тага пачуцця?). Хоць гэтыя словы і развагі Міцкевічпісаў абсалютна сур'ёзна ў адпаведнасці з духамчасу (рамантызм жа!). А развагі, якога хлопца лепшвыбраць і чаму, напэўна, па сутнасці мала змяніліся. І сярод сучасных паненак у час прагматызму таксама знойдуцца такія, хто будзе думаць пра тое, наколькі яе выбраннік шчыра любіць радзіму. Талімэна, напрыклад, пра Тадэвуша гаворыць: «Сапелкава хвароба://апроч айчыны, нішто не даспадобы». Саперніцтва яго з Графам пачынаецца ж таксама на глебе кахання: адзін сустракае Зоську і захапляецца ёй, і другі на яе вока кінуў. Адзін заляцаецца да Талімэны, і другі круціць з ёй. Але ў выніку кожны знайшоў сваю пару па духу. І кожная з паненак гатовая чакаць свайго каханага з вайны.

2. Абодва героі выпраўляюцца на вайну на баку . Напалеона. Граф, падобна да вядомага з гісторыі героя Дамініка Радзівіла, гатовы сфарміраваць сваё войска. Мясцовая шляхта такім чынам мела спадзяванне на адраджэнне сваёй кра і ны. Ксёндз Робак, які ўвесь гэты час уводзіў у курс, што адбываецца ў Еўропе, выканаў місію святара: блаславіў свайго сына Тадэвуша на шлюб. Насамрэч шлюбаў на сцэне два. Усе шчаслівыя і танчаць паланез напярэдадні паходу з генералам Дамброўскім. На гэтым аўтар пакідае сваіх герояў. Далей у Міцкевіча — эпілог, вельмі ўзнёслы, пранікнёны і настальгічны. Шкада, што толькі частка яго высокіх слоў гучыць са сцэны.

1. Адзінае, што заўважна трактаваў Мікалай Пінігін як рэжысёр — менавіта эпілог. Таму што ўвесь спектакль ідзе ўслед за паэмай. «Пан Тадэуш» пастаўлены так, як яго маглі б паставіць у ХІХ стагоддзі, з якога ён родам (хіба што сучасныя магчымасці сцэны дазваляюць карыстацца тэхнікай і відэапраекцыяй). Па сутнасці, мы ўсё ж маем ілюстрацыю і агучванне ідэй паэмы тэатральнымі акцёрамі. Гэта тэатральная пастаноўка паводле класіка Міцкевіча. І пра тое, як любілі радзіму ў ХІХ стагоддзі. Як гатовыя былі ахвяраваць сабой. Момант ахвяры якраз і паказаны ў пастаноўцы: разбітае напалеонаўскае войска ратуецца ад суровай зімы і моцнага снегу, цягне звергнутыя штандары...

0. Гісторыя. Гісторыя і нічога апроч гісторыі..Хоць і хацелася, каб праз гэтую гісторыю падаваліся развагі пра тое, што значыць патры-ятызм у ХХІ стагоддзі. Ці наш беларускі час спы-ніўся, калі нам усё яшчэ здаюцца дужа магутныміідэі стагоддзя ХІХ? Ці жывём? Калі нават у тэатрыжыццё паказваецца павольна, інертна і, здаецца,зусім няма ў ім руху...

Жывём. І справы часу назіраем тут жа. Тадэвуш вуснамі акцёра Паўла Харланчука ў фінале прамаўляе ўзнёслыя словы Міцкевіча з эпілога на фоне брамы, якая на нашых вачах пачынае рассыпацца, пакрывацца мхом, гарыць. Але штосьці з рэшткаў тых брам, палацаў, замкаў дагэтуль захоўвае «Той край убогі, цесны, але шчасны//Як Божы свет, быў гэткі наш уласны!»

Ларыса ЦІМОШЫК. Фота Аляксандра ДЗМІТРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?