Вы тут

Панічная атака: калі робіш нешта не тое


Шэ­раг спе­цы­я­ліс­таў вы­стаў­ля­юць са­мыя роз­ныя ды­яг­на­зы: ве­ге­та-са­су­дзіс­тая або ней­ра­цыр­ку­ля­тор­ная дыс­та­нія, па­рак­сіз­маль­ная та­хі­кар­дыя, ды­эн­цэ­фаль­ны сін­дром, ла­бі­рын­тыт, пра­лапс міт­раль­на­га кла­па­на, гі­пер­вен­ты­ляр­ны сін­дром, гі­паг­лі­ке­мія, су­пра­вент­ры­ку­ляр­ная та­хі­кар­дыя, сін­дром раз­драж­нё­на­га кі­шэч­ні­ка, пе­рад­мен­стру­аль­ны сін­дром. Аб­сле­да­ван­не за­цяг­ва­ец­ца, «ця­лес­нае» ля­чэн­не не пры­но­сіць ні­я­ка­га вы­ні­ку. А ўсё та­му, што хво­ры па­ку­туе ад па­ніч­на­га рас­строй­ства. Та­кі ды­яг­наз псі­ха­тэ­ра­пеў­ты па­ча­лі вы­стаў­ляць не так даў­но.

18-16

Па­ні­ка — гэ­та страх, моц­ная тры­во­га, дыс­кам­форт. Мож­на га­ва­рыць аб пе­ра­жы­ван­ні па­ніч­най ата­кі, ка­лі ад­чу­ва­еш ха­ця б ча­ты­ры з пе­ра­лі­ча­ных сімп­то­маў:

— моц­нае сэр­ца­біц­цё

— па­тлі­васць

— дры­жан­не

— ня­ста­ча па­вет­ра

— удуш­ша

— боль у гру­дзях

— млос­насць або не­пры­ем­ныя ад­чу­ван­ні ў жы­ва­це

— га­ла­ва­кру­жэн­не

— аня­мен­не ці па­кол­ван­не

— дры­жы­кі або пры­лі­вы кры­ві да тва­ру

— ад­чу­ван­не не­рэ­аль­нас­ці на­ва­коль­ных аб'­ек­таў або ся­бе са­мо­га (ру­кі ні­бы чу­жыя)

— страх стра­ціць кант­роль або звар'­я­цець

— страх смер­ці.

Сімп­то­мы хут­ка ўзні­ка­юць, да­ся­га­юць пі­ку за 10 хві­лін і на пра­ця­гу га­дзі­ны зга­са­юць.

Па­вод­ле слоў ура­ча-псі­ха­тэ­ра­пеў­та Мінск­ага га­рад­ско­га псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра На­тал­лі НІ­КІ­ЦІ­НАЙ,

хоць бы ад­ной­чы пры­ступ па­ні­кі пе­ра­жы­вае на пра­ця­гу жыц­ця боль­шасць лю­дзей. Ад­нак на па­чат­ку 1990-х ай­чын­ныя псі­хі­ят­ры па­ча­лі ўліч­ваць за­меж­ны до­свед і ста­віць ды­яг­наз «па­ніч­нае рас­строй­ства», ка­лі раз­мо­ва за­хо­дзіць пра ча­ты­ры і бо­лей пры­сту­паў на пра­ця­гу ме­ся­ца.

Пры паў­та­рэн­ні пры­сту­паў раз­ві­ва­ец­ца тры­во­га прад­чу­ван­ня. Са­мо ча­кан­не но­вай ата­кі па­чы­нае вель­мі пе­ра­шка­джаць што­дзён­ным спра­вам. Па­сту­по­ва хво­ры звяз­вае ўзнік­нен­не па­ні­кі з пэў­ны­мі сі­ту­а­цы­я­мі — зна­хо­джан­нем у на­тоў­пе, на­вед­ван­нем ма­га­зі­на, па­езд­кай у мет­ро, ліф­це, ча­кан­нем у да­рож­ным за­то­ры — і ўся­ляк імк­нец­ца гэ­та­га па­збя­гаць: рэд­ка вы­бі­ра­ец­ца ў ма­га­зін, рас­ка­шэль­ва­ец­ца на так­сі, хо­дзіць пеш­шу. З ця­гам ча­су сі­ту­а­цыя на­блі­жа­ец­ца да «хат­ня­га арыш­ту» — не­маг­чы­ма са­ма­стой­на сха­дзіць у кра­му, да­брац­ца да пра­цы, вы­гу­ляць са­ба­ку. Страх псуе ўвесь жыц­цё­вы рас­клад і ро­біць ча­ла­ве­ка без­да­па­мож­ным і пры­гне­ча­ным. І гэ­та ўжо шос­тая ста­дыя дру­гас­най дэ­прэ­сіі.

*Най­час­цей за­хвор­ван­не па­чы­на­ец­ца да 30 га­доў, на­ват у пад­лет­ка­вым уз­рос­це.

*Жан­чы­ны па­ку­ту­юць у 2-3 ра­зы час­цей.

*У сем'­ях па­цы­ен­таў з па­ніч­ным рас­строй­ствам за­хвор­ван­не су­стра­ка­ец­ца ў 3-6 ра­зоў час­цей, чым у агуль­най ма­се сем'­яў. Дзі­ця той ма­ту­лі, якая па­ку­та­ва­ла на па­ніч­нае рас­строй­ства, у да­лей­шым мае больш шан­саў за­хва­рэць. Ге­не­тыч­ны фак­тар не скід­ва­ец­ца з ра­хун­ку.

*Іс­нуе шэ­раг ста­наў і за­хвор­ван­няў, якія мо­гуць вы­клі­каць сімп­то­мы, па­доб­ныя да па­ніч­най ата­кі, але гэ­та не з'яў­ля­ец­ца па­ніч­ным рас­строй­ствам.

*Па­ніч­ныя сімп­то­мы час­та вы­клі­ка­юць вя­лі­кая коль­касць ка­вы, нар­ка­тыч­ныя рэ­чы­вы, ал­ка­голь.

Псі­ха­тэ­ра­пеўт здоль­ны свое­ча­со­ва па­ста­віць пра­віль­ны ды­яг­наз, пры­зна­чыць эфек­тыў­нае ля­чэн­не і зні­зіць ця­жар сімп­то­маў.

Фі­ла­соф­скі по­гляд

Па­ніч­ная ата­ка — гэ­та не па­ча­так за­хвор­ван­ня, а хут­чэй вы­нік пэў­на­га ла­ду жыц­ця, так бы мо­віць, сіг­нал аб тым, што ча­ла­век жы­ве ня­пра­віль­на, ро­біць неш­та не тое.

— Жыц­цё лю­бо­га з нас мож­на ўмоў­на па­дзя­ліць на не­каль­кі сфер, — тлу­ма­чыць На­тал­ля Ні­кі­ці­на. — На­ша це­ла мае па­трэ­бу ў пра­віль­ным хар­ча­ван­ні, да­за­ва­ных фі­зіч­ных на­груз­ках, ад­па­чын­ку і кло­па­це. Псі­ха­ла­гіч­ны склад­нік — гэ­та сям'я, ат­мас­фе­ра ў ёй, асаб­лі­вас­ці ўза­е­ма­ад­но­сін з бліз­кі­мі. Са­цы­яль­ны — ко­ла зна­ё­мых, су­пра­цоў­ні­каў, ка­лег па пра­цы плюс дзяр­жаў­ны лад. Ду­хоў­ная фар­мі­руе сэнс на­ша­га жыц­ця, мэ­ты і за­да­чы, для якіх мы жы­вём. Энер­ге­тыч­ны за­кра­нае спо­саб атры­ман­ня і рас­хо­да­ван­ня жыц­цё­вай энер­гіі. Не­ўлад­ка­ва­насць у лю­бой з гэ­тых га­лін уплы­вае на наш агуль­ны стан. Та­кое ўяў­лен­не ад­кры­вае шы­ро­кія га­ры­зон­ты для не­фар­ма­ка­ла­гіч­на­га ля­чэн­ня лю­бо­га за­хвор­ван­ня на­огул, у тым лі­ку і па­ніч­на­га рас­строй­ства.

Пра­ві­лы па­во­дзін пад­час пры­сту­пу:

1. За­ста­вай­це­ся на мес­цы, не мі­ту­сі­це­ся. Пры­ступ не па­гра­жае жыц­цю і прой­дзе сам па са­бе праз 10-20 хві­лін.

2. Ды­хай­це як ма­га па­воль­ней (да 10 уды­хаў у хві­лі­ну). Па­ча­шча­нае ды­хан­не ўзмац­няе тры­во­гу.

3. Па­жа­да­на, каб на­ва­коль­ныя так­са­ма не мі­ту­сі­лі­ся і да­зво­лі­лі ча­ла­ве­ку на­ла­дзіць па­воль­нае ды­хан­не.

4. Хоць па­ніч­нае рас­строй­ства — гэ­та за­хвор­ван­не, ад­нак па­між пры­сту­па­мі ча­ла­век не вы­зва­ля­ец­ца ад ад­каз­нас­ці за сваю па­спя­хо­васць у роз­ных га­лі­нах і вы­ка­нан­ня паў­ся­дзён­ных аба­вяз­каў.

Р.S. У Мін­ску псі­ха­тэ­ра­пеў­тыч­ную да­па­мо­гу мож­на атры­маць у га­рад­скім Цэнт­ры па­меж­ных ста­наў (вул. Мен­дзя­ле­е­ва, 4). Тэ­ле­фон па­пя­рэд­ня­га за­пі­су: 245 61 74.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».