Вы тут

Да святыні лепш накіравацца грамадскім транспартам


Ста­ліч­ная ДАІ па­пя­рэдж­вае, што ў су­вя­зі са зна­хо­джан­нем каў­чэ­га з Да­ра­мі валх­воў у царк­ве Іо­ва шмат­па­кут­ні­ка, раз­ме­шча­на­га ў До­ме мі­ла­сэр­нас­ці, тэ­ры­то­рыя апош­ня­га, а так­са­ма пры­лег­лая бу­дуць за­кры­тыя для ру­ху і пар­коў­кі транс­пар­ту.

Гра­ма­дзя­нам рэ­ка­мен­ду­ец­ца ска­рыс­тац­ца па­слу­га­мі гра­мад­ска­га транс­пар­ту. Са­мы зруч­ны ва­ры­янт — да­брац­ца да стан­цыі мет­ро «Ус­ход». Зра­біць гэ­та мож­на як на­зем­ным транспартам (аў­то­бу­сы, тра­лей­бу­сы, марш­рут­ныя так­сі), так і на мет­ро. Коль­касць транс­пар­ту на час зна­хо­джан­ня Да­роў валх­воў у Мін­ску бу­дзе па­вя­лі­ча­на. Ад пры­пын­ку да До­ма мі­ла­сэр­нас­ці лепш прай­сці пе­ха­той, ра­яць у ста­ліч­най Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі. Ін­спек­та­ры бу­дуць ва ўзмоц­не­ным рэ­жы­ме ма­ні­то­рыць сі­ту­а­цыю, са­чыць за за­ха­ван­нем пра­ві­лаў да­рож­на­га ру­ху, пра­ві­лаў спы­нен­ня і пар­коў­кі, а так­са­ма за бяс­пе­кай на да­ро­гах.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі дзяр­жаў­на­га прад­пры­ем­ства «Мінск­транс», на час зна­хо­джан­ня ў ста­лі­цы Да­роў валх­воў бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на пра­ца аў­то­бус­на­га марш­ру­та № 900 «Ст.м. «Ус­ход» — Дом мі­ла­сэр­нас­ці». Ён бу­дзе аб­слу­гоў­ваць па­са­жы­раў 18-23 сту­дзе­ня — з 7 да 23 га­дзін, 24 сту­дзе­ня — з 7 да 15.30. Ад­на­ча­со­ва на той жа пе­ры­яд на тэ­ры­то­рыі, пры­лег­лай да До­ма мі­ла­сэр­нас­ці, для аба­грэ­ву па­лом­ні­каў бу­дзе раз­ме­шча­на пяць аў­то­бу­саў асаб­лі­ва вя­лі­кай умя­шчаль­нас­ці.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».