Вы тут

Песня Марыны


У 1959 го­дзе на са­вец­кія кі­на­эк­ра­ны вый­шаў ге­ра­іч­на-па­тры­я­тыч­ны фільм «Га­дзін­нік спы­ніў­ся апоў­на­чы», ство­ра­ны на кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм». У ім рас­па­вя­да­ец­ца пра са­ма­ах­вяр­ную ба­раць­бу бе­ла­рус­кіх пад­поль­шчы­каў і пар­ты­за­наў у час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Са­праўд­ныя па­дзеі, што раз­горт­ва­лі­ся ў аку­па­ва­ным Мін­ску, ляг­лі ў асно­ву мас­тац­кай кі­на­стуж­кі. Ноч­чу на 22 ве­рас­ня 1943 го­да ў сва­ёй рэ­зі­дэн­цыі быў уза­рва­ны гіт­ле­раў­скі стаў­ле­нік — ге­не­раль­ны ка­мі­сар па Бе­ла­ру­сі Віль­гельм Ку­бэ. Ар­га­ні­за­та­рам зні­шчэн­ня фа­шысц­ка­га гаў­ляй­та­ра вы­сту­пі­ла Ма­рыя Осі­па­ва, кі­раў­нік ад­ной з пер­шых мін­скіх пад­поль­ных груп і пар­ты­зан­ская су­вяз­ная. У пад­рых­тоў­цы апе­ра­цыі ўдзель­ні­ча­лі пад­поль­шчы­кі Мі­ка­лай Дрозд, На­дзея Тра­ян, ка­ман­да­ван­не пар­ты­зан­ска­га атра­да «Дзі­ма», ад­куль Осі­па­ва пры­нес­ла маг­ніт­ную мі­ну ў го­рад.

Здзейс­ні­ла пры­суд бе­ла­рус­ка­га на­ро­да Але­на Ма­за­нік, якая пра­ца­ва­ла слу­жан­кай у гаў­ляй­тар­скім до­ме. Яе асо­ба ста­ла пра­воб­ра­зам кі­на­ге­ра­і­ні Ма­ры­ны Ка­за­ніч. Па за­ду­ме ства­раль­ні­каў у кан­ву кі­на­стуж­кі ар­га­ніч­на ўве­дзе­на пес­ня. Яна пе­рад­ае асноў­ную ідэю не толь­кі мас­тац­ка­га тво­ра, але і жыц­ця кож­на­га з нас, іс­на­ван­ня ўсёй гра­ма­ды. Толь­кі род­ная зям­ля з'яў­ля­ец­ца ду­хоў­ным і фі­зіч­ным апі­ры­шчам для ўсіх сва­іх на­сель­ні­каў. Лю­боў да яе гар­туе во­лю жы­ха­роў, вы­крыш­та­лі­зоў­вае іх гра­ма­дзян­ска-па­тры­я­тыч­ныя па­чуц­ці, на­тхняе на подз­ві­гі. І толь­кі праз спеў мож­на вы­ка­зац­ца пра не­па­дзель­насць свай­го лё­су з род­ным кра­ем, пра свя­тое па­чуц­цё лю­бо­ві да яго.

Ва­каль­ны твор, які на­пі­са­лі кам­па­зі­тар Ісак Лю­бан і па­эт Адам Ру­сак, атры­маў наз­ву ад імя вы­ка­наў­цы — га­лоў­най ге­ра­і­ні філь­ма — і пе­ра­сяг­нуў ме­жы эк­ра­на, на­быў са­ма­стой­нае жыц­цё. «Пес­ню Ма­ры­ны» спя­ва­лі бе­ла­рус­кія і рус­кія ар­тыс­ты. Ця­пер яе вель­мі эма­цый­на па­пу­ля­ры­зуе вя­до­мы спя­вак Алег Ся­мё­наў.

Пад­рых­та­ваў Мі­хась ША­ВЫР­КІН.

18-32

Верш Ада­ма Ру­са­ка

Не ма­гу я знай­сці тое сло­ва,
Каб кра­су рас­ка­за­ла тваю.
Не ма­гу я знай­сці тое сло­ва,
Каб лю­боў рас­ка­за­ла маю.

Не ма­гу па­раў­наць ця­бе з зор­кай —
Днём не све­ціць яна над зям­лёй.
Не ма­гу па­раў­наць ця­бе з квет­кай —
Не цві­це ў са­дзе квет­ка зі­мой.

 

Му­зы­ка Іса­ка Лю­ба­на

Не ма­гу па­раў­наць я і з сон­цам
Тва­іх яс­ных, аг­ніс­тых ва­чэй, —
Бо не све­ціць і сон­ца з ня­бё­саў
Яр­кім све­там у цем­ры на­чэй.

Толь­кі з пес­няй ця­бе па­раў­наю,
Што у сэр­цы сва­ім бе­ра­гу.
Тую пес­ню я веч­на спя­ваю,
Без той пес­ні я жыць не ма­гу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.