Вы тут

Песня жыцця бабулі Евы, або Гісторыя вёскі Верх-Крупава


Ці­ка­васць да род­на­га краю апош­нім ча­сам пры­му­сі­ла мя­не здзейс­ніць ванд­роў­ку па блі­жэй­шых вё­сач­ках, якія рас­кі­ну­лі­ся по­бач з ма­ёй ма­лой ра­дзі­май — вёс­кай Кру­па­ва Лід­ска­га ра­ё­на (не­каль­кі га­доў та­му яна на­бы­ла ста­тус аг­ра­га­рад­ка). Я на­кі­ра­ваў­ся ў са­мую бліз­кую да яе вёс­ку Верх­няе Кру­па­ва. Гэ­та па­да­рож­жа я здзейс­ніў для та­го, каб са­браць звест­кі пра доў­га­жы­ха­роў — у бу­ду­чым гэ­тыя за­на­тоў­кі ўвой­дуць у ле­та­піс май­го краю.

21-4

Ад­ра­зу з цэнт­раль­най да­ро­гі, якая вя­дзе да­лей па марш­ру­це аў­то­бу­са «Лі­да-Ра­дунь» ста­іць да­рож­ны па­ка­заль­нік «Верх-Кру­па­ва». Прай­шоў­шы пэў­ны ад­рэ­зак да­ро­гі ў на­прам­ку зна­ка, за­ўва­жа­еш на­ступ­ны да­рож­ны над­піс «Верх­няе Кру­па­ва». Дык якая са­праўд­ная наз­ва гэ­тай вёс­кі? З гэ­тым пы­тан­нем я па­кро­чыў у бок на­зва­на­га па­се­лі­шча, каб знай­сці ад­каз у ста­ра­жы­лаў. Ма­і­мі су­раз­моў­ца­мі ста­лі ка­рэн­ная доў­га­жы­хар­ка Ева Ка­зі­мі­раў­на Яхі­мо­віч, а так­са­ма яе ста­рэй­шая дач­ка Рэ­гі­на Фран­цаў­на.

Сло­ва па сло­ву і Ева Яхі­мо­віч рас­кры­ла мне гіс­та­рыч­ны шлях раз­віц­ця па­се­лі­шча.

Ка­лісь­ці Верх-Кру­па­ва на­ліч­ва­ла ўся­го 8–9 хат. Зу­сім не­вя­ліч­кая вё­сач­ка. І наз­ву ў на­ро­дзе так­са­ма ме­ла ад­па­вед­ную — Хат­кі. Жыл­лё­выя па­бу­до­вы бы­лі ма­лыя, з ніз­кі­мі не­вя­ліч­кі­мі вок­на­мі. Сце­ны не аша­лёў­ва­лі, а толь­кі бя­лі­лі, каб на­даць ха­там больш пры­ваб­ны вы­гляд. Праў­да, баць­ка Евы, Ка­зі­мір, збу­да­ваў у вёс­цы вя­лі­кую ха­ту, боль­шую за ўсе ас­тат­нія. У ёй пра­во­дзі­лі­ся тан­цы, вя­сел­лі. Не сак­рэт, што пад­ло­гу не сла­лі, быў прос­та ток — шчыль­на збі­тая глі­на. І вось на та­кой, на ця­пе­раш­няе ра­зу­мен­не, ня­зруч­най пад­ло­зе пра­хо­дзі­лі шум­ныя вя­сё­лыя ве­ча­рын­кі. На­прык­лад, вя­сел­ле ад­зна­ча­ла­ся па два-тры дні і, што дзіў­на, ні­хто не на­пі­ваў­ся звыш ме­ры. Але больш звык­ла да гэ­та­га ча­су на­зы­ва­юць вё­сач­ку Ба­ды­ля­мі, пра што рас­ка­за­ла Ева Яхі­мо­віч:

— Ка­лісь­ці жы­лі тут Ха­бу­ны. Ме­лі яны 21 гек­тар зям­лі на тры сям'і — на кож­ную па 7 гек­та­раў. А ас­тат­нія жы­ха­ры ме­лі ін­шы ка­ва­лак, на вы­га­не, які на­зы­ваў­ся Це­ра­беш, — 21 гек­тар зям­лі на ўсіх. Шмат бы­ло і пус­той зям­лі, якая за­рас­та­ла быль­ня­гом. Та­му лю­дзі з сям'і Ха­бу­ноў час­та пра­маў­ля­лі: «Ах вы, Ба­ды­лі, за­рос­шыя ба­ды­ля­мі!» З пры­хо­дам но­вай ула­ды шмат гас­па­дар­чых па­бу­доў прый­шло­ся пе­ра­даць кал­га­су, каб па­вя­лі­чыць яго ўла­дан­ні. Сям'я Ха­бу­ноў хут­ка пе­ра­бра­ла­ся ў ін­шае мес­ца. Ад­на жы­хар­ка, па проз­ві­шчы Голь­мант, пра­па­ноў­ва­ла даць вёс­цы наз­ву Пер­ша­май­ская, бо Ба­ды­лі, на яе дум­ку, не­пры­го­жая наз­ва.

Ева Ка­зі­мі­раў­на на­ра­дзі­ла­ся 5 мая 1925 го­да, тут, у вёс­цы Верх-Кру­па­ва, по­бач з той ха­тай, у якой жы­ве ця­пер. З му­жам Фран­ціш­кам Юзэ­фа­ві­чам яна пра­жы­ла 54 га­ды, а без яго ўжо больш за дзе­сяць га­доў. Шу­каць ад­но ад­на­го ім не да­вя­ло­ся: Фра­нак так­са­ма з гэ­тай вёс­кі, пры­тым з су­сед­няй ха­ты. Сяб­ра­ва­лі га­ды ча­ты­ры, і па во­лі лё­су іх жыц­ці злу­чы­лі­ся — у 1945 го­дзе. Еве ў той час быў 21 год. Пры­го­жа пры­брац­ца, доб­ра па­ес­ці та­ды не бы­ло як, бо жы­ло­ся бед­на­ва­та. Але ж, ня­гле­дзя­чы на тыя цяж­кас­ці, пра па­паў­нен­не сям'і яны ду­ма­лі: на­ра­дзі­лі 10 дзя­цей, але, на жаль, трое з іх яшчэ не­маў­лят­ка­мі па­мер­лі.

— Ба­га­тай я ця­пер ста­ла, — за­зна­чае Ева Ка­зі­мі­раў­на, якая мае за пля­чы­ма аж­но 88 га­доў, — коль­касць праў­ну­каў пе­ра­вы­шае коль­касць уну­каў: ад­па­вед­на, 17 і 16!

У свой час яе сям'я ме­ла 12 дзе­ся­цін (11 гек­та­раў) зям­лі, ме­ла вя­лі­кую гас­па­дар­ку, а са­ма яна яшчэ да за­муж­жа за плу­гам ха­дзі­ла, доб­ра ка­сі­ла. Але пры ўзбуй­нен­ні ка­лек­тыў­най гас­па­дар­кі шмат што бы­ло пры­бра­на з улас­най зям­лі вяс­коў­цаў. У тых, хто меў гум­но і хлеў, ад­ну з дзвюх па­бу­доў за­бі­раў са­бе кал­гас. Не абы­шло бо­кам гэ­та і сям'ю гас­па­ды­ні. Але Ева Ка­зі­мі­раў­на ра­зу­мее, што час быў та­кі.

21-13

А ці па­мя­та­е­це той час, ка­лі па­ны жы­лі? — ці­каў­лю­ся ў Евы Ка­зі­мі­раў­ны.

— Ча­му ж не па­мя­таю? Доб­ра пом­ню, як на мес­цы ця­пе­раш­ня­га сві­на­комп­лек­су раз­мя­шча­лі­ся пан­скія па­коі. Ва­кол гэ­тай ся­дзі­бы рос па­ху­чы бэз. Ян Чар­на­вус пра­ца­ваў там са­доў­ні­кам. А ні­жэй быў стаў, у якім шмат ва­дзі­ла­ся ры­бы. У ім і ку­па­лі­ся. Ця­пер там во­зе­ра, якое амаль што злу­ча­на з дру­гім та­кім жа су­сед­нім, але ўжо су­час­ным. Блі­жэй да Ка­зі­чаў раз­мя­шчаў­ся Це­ра­беш — вы­ган для вы­па­су ка­роў, да­лей — не­вя­ліч­кі рэд­кі ля­сок Ель­нік, а блі­жэй да Ян­ца­ві­чаў — так­са­ма лес. На­зы­ваў­ся Крас­нае, лес­ні­ком у ім быў спа­дар Ка­кош­ка. Ця­пер з уся­го гэ­та­га ні­чо­га не за­ста­ло­ся. Па­мя­таю, як пры­едуць па­ны на ва­ка­цыі, то цэ­лы­мі пра­го­на­мі хо­дзяць, ча­ла­век ка­ля 20. Ад­на­го з іх зва­лі Вац­лаў Шу­ке­віч, ён быў гра­мат­ны ча­ла­век, зай­маў вя­лі­кія па­са­ды, час ад ча­су пры­яз­джаў сю­ды з Вар­ша­вы на па­быў­ку з сяб­ра­мі. Што за­пом­ні­ла­ся, дык гэ­та як яны ў спё­ку ха­дзі­лі з па­ра­со­на­мі ў ру­ках і ад іх на вя­лі­кай ад­лег­лас­ці пры­ем­на пах­ла адэ­ка­ло­нам. А мы, прос­ты люд, у той час не ме­лі гэ­тай пар­фу­мы, бо над­та да­ра­гая бы­ла. На мес­цы ця­пе­раш­ня­га пяс­ча­на­га кар'­е­ра быў уз­вы­шак, які на­зы­ваў­ся Дзя­дзі­нец, на ім раз­мя­шча­ла­ся пля­цоў­ка для па­сад­кі вер­та­лё­та, на якім Вац­лаў і пры­ля­таў. А ка­лі па­ча­ла­ся вай­на Вац­лаў не з'яў­ляў­ся сю­ды, ды і служ­кі гэ­та­га ма­ёнт­ка так­са­ма па­раз'­яз­джа­лі­ся.

Яшчэ да вай­ны, як пры­га­да­ла ба­бу­ля Ева, пры «поль­скім ча­се» бы­ла сям'я Вай­ту­ле­ві­чаў, прад­стаў­ні­кі якой доб­ра іг­ра­лі на му­зыч­ных ін­стру­мен­тах: скрып­цы, цым­ба­лах, гар­мо­ні­ку, клар­не­це. На­прык­лад, у Сма­ля­ках, што ка­ля Ян­ца­ві­чаў, яны ла­дзі­лі вя­сел­лі для жы­ха­роў. Ка­лі гу­ча­ла му­зы­ка ў іх вы­ка­нан­ні, на­ват тух­лі ке­ра­сі­на­выя лям­пы. Гэ­тых му­зы­каў час­та на­ні­ма­лі на тан­цы, якія доў­жы­лі­ся аж да са­ма­га ран­ня. На іх сы­хо­дзі­ла­ся мо­ладзь з усіх блі­жэй­шых вё­сак — Кру­па­ва, Ка­зі­чаў, Нар­кун, На­віц­кіх і ін­шых…

— А якая на­ша ма­ма май­стры­ха! — да­дае дач­ка Рэ­гі­на. — Коль­кі по­сці­лак, ды­ва­ноў, руч­ні­коў на­тка­ла!..

— І ця­пер не кі­даю. На ма­шын­цы пра­цую. Бы­вае, што без аку­ля­раў ніт­ку за­вод­жу ў вуш­ка ігол­кі. Слых ня­дрэн­ны, зрок так­са­ма не пад­во­дзіць. Са­ма яшчэ га­тую па­ес­ці.

А ў чым ваш сак­рэт даў­га­лец­ця? — пы­та­ю­ся ў ба­бу­лі.

— Мо­жа, у тым, што ў кас­цёл ха­джу. Яшчэ як бы­ла дзеў­кай, то ма­ці на­ват пры­му­ша­ла ха­дзіць, ня­гле­дзя­чы на тое, што трэ­ба бы­ло жы­вё­лу кар­міць. Але як я пай­шла пра­ца­ваць на фер­му, то маг­чы­мас­ці та­кой не ста­ла. За­тое ця­пер ха­джу і ма­лю­ся за па­мер­лых дзя­цей і за му­жа. Ве­даю, што без Бо­га ні да па­ро­га. Ка­лі не ўдас­ца сха­дзіць у храм, то ў ха­це ма­лю­ся, маю ма­літ­вы на кож­ны дзень, спя­ваю ма­лі­тоў­ныя пес­ні. Ад­ну з іх ка­лісь­ці на­ву­чы­ла мя­не ма­ма спя­ваць. Яе час­та і на­пя­ваю — сэр­ца су­па­кой­ва­ец­ца. Ад­ной­чы я пра­спя­ва­ла гэ­тую пес­ню ў кас­цё­ле, то мае сяб­роў­кі і на­ват ксёндз за­слу­ха­лі­ся. Гэ­тую пес­ню спя­ваю цэ­лае сваё жыц­цё. Яна быц­цам тры­мае мя­не, бо гэ­тыя сло­вы — да сэр­ца Па­на Езу­са.

З за­да­валь­нен­нем пра­спя­ва­ла яе і мне. І на тва­ры ба­бу­лі я ўба­чыў за­ду­мен­насць, але і ўпэў­не­насць у свае сі­лы, якія, хо­чац­ца ве­рыць, пад­ма­цоў­вае вя­лі­кі Ча­ла­век уся­го све­ту. І тут ус­пом­ні­ла­ся ад­но вы­каз­ван­не: «Ка­лі Бог гля­дзіць на ча­ла­ве­ка, ён уды­хае ў яго што-не­будзь». І гэ­ты ўдых — хто б там ні га­ва­рыў, вы­нік даў­га­лец­ця Евы Яхі­мо­віч, тым больш з ад­па­вед­ным біб­лей­скім іме­нем.

Алесь ХІТ­РУН

Ува­га! Кон­курс!

Ша­ноў­ныя чы­та­чы! На­га­да­ем, што кон­курс «Мяс­ці­ны, зні­та­ва­ныя з ду­шой» пра­цяг­ва­ец­ца і ў 2014 го­дзе. Та­му да­сы­лай­це ва­шы апо­ве­ды пра ад­мет­ныя бу­дын­кі і пар­кі, прад­ме­ты даў­ні­ны, слын­ных асоб, важ­ныя па­дзеі і да­ты. Да ўдзе­лу за­клі­ка­ем аб­са­лют­на ўсіх ах­вот­ных — тых, хто ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй і куль­ту­рай сва­ёй ма­лой ра­дзі­мы. Га­лоў­ная ўмо­ва — ары­гі­наль­насць: нам не трэ­ба пе­ра­дру­коў­ка пад­руч­ні­каў. Пі­шы­це, чым ме­на­ві­та ва­шу ду­шу кра­нае гіс­то­рыя род­най зям­лі.

Ра­бо­ты да­сы­лай­це на паш­то­вы ад­рас га­зе­ты «Звяз­да» (г. Мінск, вул.  Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10а) або на элект­рон­ны ад­рас: іgumenskі@maіl.ru з па­мет­кай «Мяс­ці­ны, зні­та­ва­ныя з ду­шой». Не за­будзь­це ўка­заць ва­ша мес­ца пра­жы­ван­ня, а так­са­ма на­се­ле­ны пункт, пра які вя­дзец­ца апо­вед.

Аб'­ём тэкс­таў — да 5 ты­сяч зна­каў. Пад­вя­дзен­не вы­ні­каў, ужо тра­ды­цый­на, бу­дзе пры­мер­ка­ва­на да Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства, які ад­зна­ча­ец­ца ў па­чат­ку ве­рас­ня.

Пе­ра­мож­цаў ча­ка­юць па­мят­ныя па­да­рун­кі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».