Вы тут

«Печ нам маці родная», або Сімволіка печы ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян


Па дыя­га­на­лі ад покуці ў ся­лян­скай ха­це заў­сё­ды раз­мя­шча­ла­ся печ, якую аба­вяз­ко­ва бя­лі­лі. Яна аба­гра­ва­ла ха­ту ў ха­лод­ны пе­ры­яд го­да і шмат у чым прад­вы­зна­ча­ла асаб­лі­вас­ці тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай ежы: асноў­ныя стра­вы па­він­ны бы­лі «ўва­рыц­ца» на пра­ця­гу пра­цоў­на­га дня. З ця­гам ча­су яна ста­ла га­лоў­ным мес­цам у ха­це, зна­кам жыц­ця, жы­ва­твор­ным ача­гом, які на­дзя­ляў сі­лай сон­ца ўсіх да­ма­чад­цаў. Агонь у пе­чы ўспры­маў­ся як зям­ны эк­ві­ва­лент ня­бес­на­га свя­ці­ла, наз­ва яко­га ў бе­ла­рус­кай на­род­най лек­сі­цы ня­рэд­ка гу­ча­ла як «слон­ца», та­му і пры­ста­са­ван­не для та­го, каб за­чы­ніць печ на ноч ці днём, на­зы­ва­лі «за­слон­ка» (або «за­слан­ка»).

Печ бы­ла ад­ным з асноў­ных ры­ту­аль­ных цэнт­раў ся­лян­ска­га жыт­ла. У паў­ся­дзён­ным жыц­ці агонь у пе­чы

не­аб­ход­на бы­ло пад­трым­лі­ваць увесь час на пра­ця­гу су­так. Для гэ­та­га ўве­ча­ры ву­гель­чы­кі за­сы­па­лі ў спе­цы­яль­нае па­глыб­лен­не ў пе­чы, а ра­ні­цай, пра­чы­таў­шы ма­літ­ву, рас­паль­ва­лі но­вы агонь.

Ту­шы­лі агонь толь­кі ў вы­ключ­ных вы­пад­ках: ка­лі ў ха­це зна­хо­дзіў­ся па­мер­лы; пад­час эпі­дэ­міі або мо­ру хат­няй жы­вё­лы; у вя­лі­кія свя­ты (та­кія, як Ка­ля­ды, Вя­лік­дзень, Ку­пал­ле, Ба­гач, гэ­та зна­чыць тыя, якія ад­па­вя­да­лі фа­зам га­да­во­га ру­ху Зям­лі ва­кол Сон­ца) і інш.

Каб за­ха­ваць даб­ра­быт сям'і, гас­па­ды­ні не па­зы­ча­лі «агню» (па­ла­ю­чыя ву­гель­чы­кі) з печ­кі пас­ля за­хо­ду сон­ца. Ажыў­лен­не но­вай ха­ты су­пра­ва­джа­ла­ся пе­ра­ня­сен­нем агню з печ­кі ста­ро­га жыт­ла.

Да пе­чы заў­сё­ды ста­ві­лі­ся з вя­лі­кай ува­гай і па­ва­гай: на ёй ад­па­чы­ва­лі, яна са­гра­ва­ла і ля­чы­ла, на ёй за­ра­джа­ла­ся но­вае жыц­цё, там жа ча­сам ста­рыя лю­дзі ча­ка­лі сва­іх апош­ніх дзён. Пад­тры­ман­не агню і га­та­ван­не ежы бы­лі па­доб­ныя на пад­тры­ман­не жыц­ця на зям­лі. Печ ста­ра­лі­ся тры­маць за­чы­не­най. Ка­лі хтось­ці з да­ма­чад­цаў збі­раў­ся ў да­ро­гу, то яе за­чы­ня­лі, на­ват ка­лі ў ёй га­рэў агонь. За­чы­не­най печ тры­ма­лі і та­ды, ка­лі жан­чы­ны па­чы­на­лі за­клад­ваць асно­ву, пра­сці, ткаць. Уваж­лі­ва са­чы­лі за тым, каб ні­хто не са­дзіў­ся на печ, па­куль у ёй вы­пя­каў­ся хлеб, а так­са­ма за­ба­ра­ня­лі «вы­лі­ваць па­мыі і ін­шую вад­касць у пад­печ­ча, бо па­са­джа­ныя хля­бы не бу­дуць па­ды­хо­дзіць, ру­мя­ніц­ца і за­пя­кац­ца». Як толь­кі хлеб вы­ма­лі з пе­чы, тут жа на яго мес­ца аба­вяз­ко­ва кла­лі ад­но-два па­ле­ны, каб «даб­ра­быт у ха­це не пе­ра­во­дзіў­ся».

Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ва­ла­ся пяч­ной тру­бе — ко­мі­ну. Вя­чэ­ра во­сень­скіх Дзя­доў па­чы­на­ла­ся з та­го, што гас­па­дар па­ды­хо­дзіў да печ­кі, гля­дзеў у ко­мін і на­зы­ваў ім­ёны па­мер­лых род­ных. Ко­мін усю ноч тры­ма­лі ад­кры­тым, каб ду­шы па­мер­лых маг­лі пры­ля­цець у ха­ту і «па­час­та­вац­ца» ты­мі па­мі­наль­ны­мі стра­ва­мі, якія гас­па­да­ры аба­вяз­ко­ва па­кі­да­лі на ста­ле на ноч. Ка­лі губ­ля­ла­ся жы­вё­ла, гас­па­ды­ня клі­ка­ла яе праз ко­мін: лі­чы­ла­ся, што не­вя­до­мая сі­ла, якая абе­ра­гае ха­ту і двор, вер­не да­до­му хат­ніх жы­вёл, якія за­блу­ка­лі.

Пры­кмет­нае мес­ца зай­ма­ла печ у вя­сель­най аб­рад­нас­ці. Так, пе­рад тым як сва­ты вы­хо­дзі­лі з ха­ты жа­ні­ха, яго ма­ці за­чы­ня­ла печ за­слан­кай, звяз­ва­ла по­ясам віл­кі, ча­пя­лу, ка­чар­гу і ін­шыя прад­ме­ты, якія ста­я­лі ка­ля пе­чы, і кі­да­ла на печ, сват «грэў» аб печ ру­кі і г. д. Ка­лі сва­ты пры­хо­дзі­лі ў ха­ту да ня­вес­ты, ня­рэд­ка звяр­та­лі­ся са сло­ва­мі пры­ві­тан­ня да печ­кі як за­ха­валь­ні­цы цяп­ла, а зна­чыць, і ся­мей­на­га шчас­ця. А за­сва­та­ная дзяў­чы­на, па­куль гос­ці вя­лі пе­ра­мо­вы з баць­ка­мі, за­ла­зі­ла на печ, ні­бы шу­ка­ла там пра­віль­нае ра­шэн­не. Са­ско­чыў­шы на пад­ло­гу, бу­ду­чая ня­вес­та тым са­мым па­да­ва­ла знак, што яна згод­на пай­сці за­муж.

Не кож­ны пяч­нік, да­рэ­чы, мог склас­ці доб­рую печ. Не­аб­ход­на бы­ло ва­ло­даць пра­фе­сій­ны­мі на­вы­ка­мі і ве­да­мі, якія пе­ра­да­ва­лі­ся з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не і за­хоў­ва­лі­ся ў сак­рэ­це. Ад­но з та­кіх пра­ві­лаў: печ трэ­ба клас­ці пад поў­ню, та­ды яна «бу­дзе доў­га слу­жыць і доб­ра грэць».

Ак­са­на Ка­то­віч.

Ян­ка Крук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».