Вы тут

Узор ільнаводства — у Пружанах


«У ча­сы Ся­рэд­ня­веч­ча адзен­не з лё­ну бы­ло пры­ві­ле­яй ка­ра­лёў. На­ша за­да­ча — зра­біць яго да­ступ­ным для ўсіх», — пад та­кім дэ­ві­зам пра­цу­юць пру­жан­скія льна­во­ды.

IMG_1474_4473

Гіс­то­рыя ААТ «Пру­жан­скі льно­за­вод» бя­рэ ад­лік з 1973 го­да. За гэ­ты час прад­пры­ем­ства пе­ра­адо­ле­ла ня­лёг­кі шлях да пра­цві­тан­ня і зван­ня леп­ша­га ся­род ана­ла­гіч­ных у кра­і­не. Ся­род вы­твор­чых цэ­хаў, асна­шча­ных па апош­нім сло­ве тэх­ні­кі, ма­гут­на­га ма­шын­на-трак­тар­на­га пар­ку пра бы­лое сён­ня на­гад­вае толь­кі пры­мі­тыў­ны па ця­пе­раш­ніх мер­ках ЛК-4, які ўста­ноў­ле­ны на па­ста­мен­це пе­рад тэ­ры­то­ры­яй за­во­да...

Д.Н.Жогал

— Не па­ба­ю­ся зра­біць гуч­ную за­яву: сён­ня на­ша прад­пры­ем­ства — ад­но з са­мых ма­гут­ных у све­це, — распавядае ды­рэк­тар ААТ «Пру­жан­скі льно­за­вод» Мікалай Жо­гал. — Сцвяр­джаць гэ­та да­зва­ля­юць па­каз­чы­кі, якіх нам уда­ло­ся да­сяг­нуць за апош­нія не­каль­кі га­доў.

Вар­та ад­зна­чыць, што старт да но­вых да­сяг­нен­няў да­ла ма­дэр­ні­за­цыя вы­твор­час­ці, якая па­ча­ла­ся ў 2010 го­дзе з уз­вя­дзен­ня но­ва­га цэ­ха, дзе бы­ла ўста­ля­ва­на вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ная бель­гій­ская лі­нія «Depoortere» па пе­ра­пра­цоў­цы льно­трас­ты. У на­ступ­ным 2011-м да Дня Пе­ра­мо­гі ў но­вым цэ­ху бы­ла зня­та пер­шая пас­ма доў­га­га ва­лак­на. А ў 2012 го­дзе за­вер­ша­на пер­шая чар­га рэ­кан­струк­цыі за­во­да: акра­мя цэ­ха, бы­лі па­бу­да­ва­ны тры шо­хі для за­хоў­ван­ня льно­трас­ты, па­лі­ва­зап­ра­вач­ны пункт, ва­га­вая, пра­хад­ная, пра­ве­дзе­на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не і ага­родж­ван­не тэ­ры­то­рыі.

img_6617l

Але най­ноў­шае пе­ра­пра­цоў­чае аб­ста­ля­ван­не — гэ­та толь­кі па­ло­ва пос­пе­ху.

— Па­чы­наць вар­та з ра­бо­ты на по­лі: каб вы­пус­ціць вы­са­ка­я­кас­ную пра­дук­цыю, за­па­тра­ба­ва­ную на рын­ку, трэ­ба атры­маць доб­рую сы­ра­ві­ну, — за­ўва­жае Мі­ка­лай Сця­па­на­віч. — Та­му не­вы­пад­ко­ва мы што­год па­вя­ліч­ва­лі па­сяў­ныя пло­шчы. Так, у 2013 го­дзе аса­біс­ты­мі сі­ла­мі льном за­се­я­лі 2,5 ты­ся­чы гек­та­раў зем­ляў — не толь­кі на Пру­жан­шчы­не, але яшчэ і на тэ­ры­то­рыі су­сед­ня­га Іва­цэ­віц­ка­га ра­ё­на. Пад­час убо­рач­ных ра­бот да­во­дзіц­ца пры­цяг­ваць да­дат­ко­выя сі­лы. Між ін­шым, сё­ле­та атрад «Ва­сі­лёк» з на­ву­чэн­цаў Пру­жан­ска­га аграр­на-тэх­ніч­на­га ка­ле­джа, які да­па­ма­гаў нам пры­бі­раць лён, быў пры­зна­ны леп­шым сту­дат­ра­дам у рэс­пуб­лі­цы. Не­вы­пад­ко­ва ўзя­лі­ся і за аб­наў­лен­не ма­шын­на-трак­тар­на­га пар­ку, цал­кам ад­мо­віў­шы­ся ад са­ста­рэ­лай са­вец­кай тэх­ні­кі. Прад­пры­ем­ства на­бы­ло 4 трак­та­ры МТЗ-3022 з дыс­ка­та­ра­мі, плу­га­мі і па­сяў­ны­мі агрэ­га­та­мі, 2 са­ма­ход­ныя апры­скваль­ні­кі «Тэх­но­ма», 10 са­ма­ход­ных двух­па­точ­ных це­ра­бі­лак, 5 са­ма­ход­ных ачэс­валь­ні­каў-аба­роч­валь­ні­каў, 17 са­ма­ход­ных аба­роч­валь­ні­каў, 3 пры­чап­ныя трох­рад­ныя ўспуш­валь­ні­кі, 6 па­груз­чы­каў «Амка­дор» і «Ма­ні­ту», 10 аў­та­ма­бі­ляў і ін­шую пры­чап­ную і на­вяс­ную тэх­ні­ку. Та­му мо­жам са­бе да­зво­ліць у га­ра­чы се­зон, каб на ад­ным по­лі пра­ца­ва­ла да трох дзя­сят­каў прэс-пад­бор­шчы­каў. Штось­ці, да­рэ­чы, ма­дэр­ні­зу­ем са­ма­стой­на: на­прык­лад, на­шы ін­жы­не­ры рас­пра­ца­ва­лі і зра­бі­лі да па­груз­чы­ка стра­лу з за­хва­та­мі, якой ня­ма роў­ных па пра­дук­цый­нас­ці.

Стэпусь и Бартошевич

Толь­кі ў ліс­та­па­дзе на Пру­жан­скім іль­но­за­вод­зе вы­пра­ца­ва­лі 160 тон доў­га­га ва­лак­на — столь­кі, коль­кі яшчэ двац­цаць га­доў та­му атрым­лі­ва­лі за ўвесь год. Да­рэ­чы, гэ­та са­мы вы­со­кі па­каз­чык па кра­і­не. Не са­сту­па­юць тут лі­дар­скіх па­зі­цый і па ўра­джай­нас­ці: ле­тась яна да­сяг­ну­ла звыш 17 цэнт­не­раў ва­лак­на з гек­та­ра (для па­раў­на­ння, ана­ла­гіч­ныя прад­пры­ем­ствы рэс­пуб­лі­кі не атры­ма­лі і 10 цэнт­не­раў). Што да­ты­чыць за­да­чы атры­маць дэ­фі­цыт­нае доў­гае ва­лак­но, дык і яе ўда­ло­ся вы­ка­наць: у Пру­жа­нах вы­пра­цоў­ва­юць яго ну­ма­ра­мі 12 і 13. Уво­гу­ле, сён­ня якасць апра­цоў­кі лё­ну і мяк­касць пру­жан­ска­га ва­лак­на па-за кан­ку­рэн­цы­яй: леп­шая сы­ра­ві­на, вя­до­ма, за­ста­ец­ца ў кра­і­не — яна вель­мі за­па­тра­ба­ва­на на Ар­шан­скім іль­но­кам­бі­на­це, ас­тат­няя (а гэ­та ка­ля 40%) ідзе на экс­парт, пе­ра­важ­на ў Кі­тай.

Ра­зам з тым, кі­раў­ніц­тва за­во­да за­зна­чае, што не­ма­лой до­ляй сён­няш­ня­га пос­пе­ху прад­пры­ем­ства аба­вя­за­на лю­дзям: ін­жы­нер­на-тэх­ніч­най служ­бе, ме­ха­ні­за­та­рам, ра­бо­чым усіх цэ­хаў, ве­тэ­ра­нам і ма­ла­дым кад­рам, якія са­ма­ад­да­на шчы­ру­юць на за­вод­зе, уклад­ва­юць ду­шу ў да­ру­ча­ную спра­ву. Асоб­ныя сло­вы па­дзя­кі ў ад­рас мяс­цо­вай ула­ды, якая пад­трым­лі­вае сва­іх іль­на­во­даў ва ўсіх па­чы­нан­нях.

IMG_6673

Сён­ня лі­дар­ская па­зі­цыя ААТ «Пру­жан­скі льно­за­вод» бяс­спрэч­на: свед­чан­нем та­му, што та­ва­рыст­ва мо­жа з'яў­ляц­ца ўзо­рам для ас­тат­ніх у сва­ёй га­лі­не, з'яў­ля­юц­ца пе­ра­мо­гі ў спа­бор­ніц­твах іль­на­во­даў, шмат­лі­кія се­мі­на­ры на ба­зе прад­пры­ем­ства, а так­са­ма вы­со­кія вы­твор­чыя па­каз­чы­кі.

Ма­ры­на Ва­куль­ская, Алена ДАЎЖАНОК.

ААТ «Пру­жан­скі льно­за­вод»
225133, г. Пру­жа­ны, вул. Ма­ка­ран­кі, 25.
Тэл.: (8-10-375-1632) 9-08-93, 9-32-07.
Факс: 9-30-18, 2-12-90.
E-maіl: lenzavod@tut.by

УНП 200026990

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».