Вы тут

Шматпрофільная вытворчасць, пастаянная мадэрнізацыя


Ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва «Ай­чы­на» Пру­жан­ска­га ра­ё­на ўтво­ра­на ў снеж­ні 2001 го­да на ба­зе саў­га­са «60 га­доў БССР». Паз­ней да яго да­лу­ча­ны яшчэ дзве су­сед­нія гас­па­дар­кі. Сён­ня «Ай­чы­на» — ад­но з са­мых ста­біль­ных сель­гас­прад­пры­ем­стваў ра­ё­на.

IMG_085211

Гас­па­дар­скі па­ды­ход

— Асаб­лі­васць і га­лоў­ная пе­ра­ва­га на­ша­га прад­пры­ем­ства ў тым, што яно шмат­га­лі­но­вае, — за­ўва­жыў у раз­мо­ве з на­мі ды­рэк­тар та­ва­рыст­ва Ула­дзі­мір БАН­ДА­РЭН­КА. — Але ж на пер­шым мес­цы па-ра­ней­ша­му вы­твор­часць ма­ла­ка і мя­са. Па­га­лоўе буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы скла­дае ця­пер ка­ля 20 ты­сяч. Па гэ­тым па­каз­чы­ку на­ша прад­пры­ем­ства зай­мае пер­шую па­зі­цыю ў кра­і­не. Вар­та ад­зна­чыць, што «Ай­чы­на» мае ста­тут пле­мян­ной гас­па­дар­кі па раз­вя­дзен­ні абер­дзін-ан­гус­кай па­ро­ды буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы.

Доб­ра раз­ві­ва­ец­ца і рас­лі­на­вод­чая га­лі­на. У 2013 го­дзе мы атры­ма­лі 45,6 цэнт­не­ра збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых з гек­та­ра. 500 гек­та­раў пло­шчы зай­мае азі­мы рапс, 3500 — ку­ку­ру­за. Асноў­ная за­да­ча рас­лі­на­вод­ства — за­бяс­пе­чыць улас­ны­мі кар­ма­мі жы­вё­ла­га­доў­чую га­лі­ну. Бо асноў­ны да­ход гас­па­дар­ка атрым­лі­вае ад ма­ла­ка і мя­са.

Як ужо га­ва­ры­ла­ся, гас­па­дар­ка шмат­про­філь­ная, — пра­цяг­ваў апо­вед Ула­дзі­мір Мі­хай­ла­віч. — Акра­мя асноў­ных, па­спя­хо­ва раз­ві­ва­ем ін­шыя вы­твор­чыя кі­рун­кі — та­кія, як са­да­вод­ства. У 2005 го­дзе быў за­кла­дзе­ны пра­мыс­ло­вы яб­лы­не­вы сад з сіс­тэ­май кро­пель­на­га ара­шэн­ня на пло­шчы 171,1 гек­та­ра. Каб ура­джай мож­на бы­ло за­хоў­ваць да вяс­ны, праз ча­ты­ры га­ды ўзвя­лі фрук­тас­хо­ві­шча на 3000 тон з цэ­хам па ўпа­коў­цы яб­лы­каў. У са­дзе так­са­ма вы­рошч­ва­юц­ца су­ні­цы са­до­выя, па­рэч­кі. А вы­твор­часць яб­лы­каў на­блі­жа­ец­ца да 1500 тон у год.

IMG_0922

Сён­ня без пе­ра­больш­ван­ня мож­на ска­заць, што «Ай­чы­на» ўяў­ляе са­бой буй­ны буль­ба­вод­чы цэнтр. Буль­ба­схо­ві­шча ўмя­шчае 8500 тон пра­дук­цыі. Для пе­ра­пра­цоў­кі буль­бы ў 2009 го­дзе ўве­дзе­ны ў строй су­час­ны крух­маль­ны за­вод. Тут уста­ноў­ле­ны га­ланд­скія лі­ніі па пры­ёме, сар­та­ван­ні і ўпа­коў­цы буль­бы. За­вод вы­пус­кае крух­мал кла­са «эк­стра», а так­са­ма крух­мал для фар­ма­ка­ло­гіі. Уста­ноў­ле­на лі­нія для вы­твор­час­ці сы­рой ачы­шча­най буль­бы.

Вя­лі­кая ўва­га кі­раў­ніц­твам гас­па­дар­кі на­да­ец­ца са­цы­яль­най сфе­ры. На тэ­ры­то­рыі ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва раз­ме­шча­на 25 на­се­ле­ных пунк­таў. У кра­мах асноў­ных вё­сак пра­да­ец­ца свая пра­дук­цыя — тыя ж яб­лы­кі, су­ні­цы, па­рэч­кі ў пер­шую чар­гу ма­юць маг­чы­масць на­быць свае ра­бот­ні­кі.

IMG_0864

Гас­па­дар­ка шмат бу­дуе. За апош­нюю пя­ці­год­ку зда­дзе­на і за­се­ле­на больш за сот­ню да­моў ся­дзіб­на­га ты­пу. Бу­ду­юц­ца як цэ­лыя ву­лі­цы, так і асоб­ныя да­мы за­мест ста­ро­га зне­се­на­га жыл­ля. Мес­цаў у дзі­ця­чых сад­ках ха­пае ўсім. На тэ­ры­то­рыі дзей­ні­ча­юць тры шко­лы. Ся­рэд­няя шко­ла ў аг­ра­га­рад­ку Ка­бы­лаў­ка ўзве­дзе­на па ары­гі­наль­ным пра­ек­це і ўяў­ляе са­бой вель­мі ці­ка­вы на­ву­чаль­ны комп­лекс. Не­каль­кі га­доў та­му за ўлас­ныя срод­кі ў аг­ра­га­рад­ку па­бу­да­ва­лі ба­сейн. Ця­пер у ім зай­ма­юц­ца ўсе дзе­ці на­ву­чаль­ных уста­ноў, а па ве­ча­рах да­рос­лыя ма­юць маг­чы­масць ума­цоў­ваць зда­роўе. Ёсць у Ка­бы­лаў­цы і су­час­ны спар­тыў­ны ста­ды­ён.

На прад­пры­ем­стве рас­пра­ца­ва­на сіс­тэ­ма азда­раў­лен­ня. Раз на год кож­ны ра­бот­нік ААТ мае маг­чы­масць прай­сці курс ля­чэн­ня ў са­на­то­рыі за 20% кош­ту пу­цёў­кі, ас­тат­нія 80% аплач­вае гас­па­дар­ка. За азда­раў­лен­не дзя­цей у са­на­тор­ных уста­но­вах або дзі­ця­чых ла­ге­рах баць­кі пла­цяць толь­кі 10% ад кош­ту пу­цёў­кі.

У вёс­цы ство­ра­ны раз­на­стай­ныя ўмо­вы для ад­па­чын­ку. Пра за­ня­ткі спор­там ужо га­ва­ры­ла­ся. Дом куль­ту­ры пра­па­нуе гурт­кі і сек­цыі. Ёсць свой бар. Праф­са­юз­ны ка­мі­тэт па­ста­ян­на ар­га­ні­зоў­вае эк­скур­сіі і ванд­роў­кі вы­хад­но­га дня, па­езд­кі на кан­цэр­ты ў Пру­жа­ны і Брэст. Асноў­ныя рас­хо­ды за гэ­та бя­рэ на ся­бе прад­пры­ем­ства. Па прось­бе вер­ні­каў сма­ля­ніц­ка­га пры­хо­да гас­па­дар­ка пра­фі­нан­са­ва­ла рэ­стаў­ра­цыю царк­вы ў вёс­цы Сма­ля­ні­ца. У «Ай­чы­не» доб­ра ра­зу­ме­юць, што ча­ла­век бу­дзе доб­ра пра­ца­ваць та­ды, ка­лі яму кам­форт­на жы­вец­ца.

IMG_0985

Ма­шын­ны двор і Дом ме­ха­ні­за­та­ра

Зра­зу­ме­ла, што та­кая вя­лі­кая і шмат­про­філь­ная гас­па­дар­ка мае ад­па­вед­ны транс­парт­ны парк, які не­аб­ход­на ра­ман­та­ваць, да­гля­даць і ўтрым­лі­ваць у па­рад­ку. Для гэ­та­га ство­ра­на па­трэб­ная інф­ра­струк­ту­ра. Га­лоў­ны ін­жы­нер-ме­ха­нік ААТ «Ай­чы­на» Ле­а­нід РЭ­ЗА­НО­ВІЧ па­каз­вае сваю гас­па­дар­ку. І най­перш звяр­тае ўва­гу на Дом ме­ха­ні­за­та­ра, дзе ёсць усе ўмо­вы для ад­па­чын­ку і па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі ра­бот­ні­каў транс­пар­ту. Тут ва­дзі­це­лі і трак­та­рыс­ты зай­ма­юц­ца ў кла­се тэх­ні­кі бяс­пе­кі. У гэ­тым бу­дын­ку, які ня­даў­на быў ка­пі­таль­на ад­ра­ман­та­ва­ны, яны ма­юць маг­чы­масць пе­ра­ку­сіць і пры­вес­ці ся­бе ў па­ра­дак.

Цяпер у па­мяш­кан­ні ра­монт­най май­стэр­ні ідзе пад­рых­тоў­ка тэх­ні­кі да се­зо­на па­сяў­ной. На поў­ную ма­гут­насць пра­цу­юць пункт тэх­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня, цэ­хі па ра­мон­це ру­ха­ві­коў і элект­ра­аб­ста­ля­ван­ня, а так­са­ма та­кар­ны цэх. За­гад­чык май­стэр­ні Мі­ха­іл Дуль­ко ста­ра­ец­ца ап­ты­маль­на ар­га­ні­за­ваць ра­бо­ту сва­ёй служ­бы. Трэ­ба па­спець да вяс­ны пе­ра­гле­дзець і пе­ра­браць кож­ны агрэ­гат, каб не пад­вя­ла тэх­ні­ка на па­ля­вых ра­бо­тах. Кож­ны ад­каз­вае за свой учас­так ра­бо­ты, та­кой зда­ва­ла­ся б, не­пры­кмет­най зі­мо­вай па­рой, але важ­най у спра­ве вы­твор­час­ці раз­на­стай­най пра­дук­цыі рас­лі­на­вод­ства. Доб­ры ўра­джай маг­чы­ма атры­маць толь­кі пры ўмо­ве за­ха­ван­ня тэх­на­ло­гіі. А тэх­на­ло­гію на па­лях мож­на за­бяс­пе­чыць тэх­ні­кай, якая пра­цуе без­да­кор­на.

IMG_1008

Леп­шы крух­мал — «Ай­чын­ны»

Як ужо га­ва­ры­ла­ся, гас­па­дар­ка мае вя­лі­кую буль­бя­ную план­та­цыю. У свой час бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не не пра­да­ваць буль­бу на ін­шыя крух­маль­ныя за­во­ды кра­і­ны, а ўзвес­ці свой. Заў­сё­ды вы­гад­на пра­да­ваць ка­неч­ны пра­дукт, а не пра­меж­ка­вы. У гэ­тым упэў­ні­лі­ся пас­ля ўво­ду ў экс­плу­а­та­цыю ўлас­на­га за­во­да. Па­куп­ні­коў пра­дук­цыі ха­пае. Крух­мал — пра­дукт уні­вер­саль­ны, яго вы­ка­рыс­тоў­ва­юць на­ват на кі­на­сту­ды­ях пад­час зды­мак зі­мо­вых «кар­ці­нак». Звяр­та­лі ўва­гу, як вы­раз­на ры­піць снег пад на­га­мі кі­на­ге­роя? Гэ­ты эфект час­цей за ўсё да­ся­га­ец­ца з да­па­мо­гай звы­чай­на­га крух­ма­лу.

— Не, па­куль што кі­на­сту­дыі ў нас пра­дук­цыю не за­маў­ля­лі, — усміх­нуў­ся на на­ша пы­тан­не кі­раў­нік крух­маль­най вы­твор­час­ці Вік­тар ЯРАШ. — А вось кан­ды­та­ры і фар­ма­цэў­ты бя­руць ах­вот­на. Якасць та­ва­ру мы га­ран­ту­ем. На вар­це яе, якас­ці, ста­іць на­ша ла­ба­ра­то­рыя.

За­вод за се­зон вы­пус­кае пры­клад­на 650 тон крух­ма­лу. На вы­твор­час­ці за­ня­та ка­ля трох дзя­сят­каў ча­ла­век. Па­раў­наль­на ня­даў­на тут за­пра­ца­ва­ла лі­нія па ўпа­коў­цы сы­рой ачы­шча­най буль­бы. Пад ве­чар, ка­лі мы за­зір­ну­лі на прад­пры­ем­ства, жан­чы­ны шчы­ра­ва­лі над гэ­тай буль­бай. Яе склад­ва­лі ў мя­шэч­кі роз­най ва­гі. Та­кую буль­бу бя­руць хар­чо­выя бло­кі, ста­ло­выя. «Пра­дук­цыя для ля­ні­вых гас­па­дынь», — з жар­там за­ўва­жыў нех­та з пра­цаў­ні­коў. Хут­чэй за ўсё, гэ­та пры­кме­та ча­су, ка­лі над­звы­чай за­ня­тыя су­час­ні­кі не хо­чуць зай­мац­ца та­кой пра­за­іч­най спра­вай, як чыст­ка буль­бы. А ка­лі ёсць по­пыт, то буль­ба­во­ды з за­да­валь­нен­нем пра­па­ну­юць сваю пра­дук­цыю.

IMG_1022

Ад «Ай­да­рэ­та» да «Верб­на­га» і «Бе­ла­рус­ка­га са­лод­ка­га»

Яб­лы­не­вы сад «Ай­чы­ны» зу­сім яшчэ ма­ла­ды. Толь­кі праз пяць-сем га­доў пас­ля па­сад­кі сад ува­хо­дзіць у сваю са­праўд­ную сі­лу. І гэ­та на­зі­ра­юць ту­тэй­шыя са­да­во­ды. Пер­шыя га­ды збі­ра­лі па 300-400 тон пла­доў. А ця­пер, ка­лі сад па­ста­леў, ён дае гас­па­да­рам па паў­та­ры ты­ся­чы тон смач­най пра­дук­цыі. Яб­лы­не­вы сад пад Сма­ля­на­мі раз­рос­ся: тут ужо рас­це пад два дзя­сят­кі га­тун­каў яб­лыкаў. Асноў­ныя га­тун­кі — «Ай­да­рэт», «Лі­гол», «Чэм­пі­ён», «Імант». Апош­нім ча­сам сма­лян­скія са­да­во­ды шмат ува­гі на­да­юць і ай­чын­ным га­тун­кам «Пос­пех», «Верб­нае», «Але­ся», «Бе­ла­рус­кае са­лод­кае». Свае, як пра­ві­ла, лепш пе­ра­но­сяць зі­мы, менш хва­рэ­юць. Тут на­ват на­шу тра­ды­цый­ную ан­то­наў­ку вы­рошч­ва­юць. Яе па­куп­нік за ад­ну толь­кі на­сталь­гіч­ную наз­ву га­то­вы ўзяць. Да­рэ­чы, не­ка­то­рыя не­сум­лен­ныя ўдзель­ні­кі рын­ку пры­звы­ча­і­лі­ся за ан­то­наў­ку вы­да­ваць ін­шыя яб­лы­кі. За­тое «Ай­чын­ная» ан­то­наў­ка — са­мая са­праўд­ная, дух­мя­ная і са­ка­ві­тая.

Акра­мя яб­лы­каў, у са­дзе на 1,85 гек­та­ра рас­туць бу­я­кі, 30 со­так зай­мае ма­лін­нік, 1,6 гек­та­ра ад­вя­лі пад су­ні­цы са­до­выя, на ўчаст­ку ў 1,8 гек­та­ра рас­туць кус­ты па­рэч­кі. Але ж са­мы знач­ны ў спра­ве пры­быт­ку яб­лы­не­вы сад.

Ад­ра­зу з са­ду яб­лы­кі на­кі­роў­ва­юц­ца ў схо­ві­шча, дзе яны мо­гуць пра­ля­жаць да вяс­ны. Схо­ві­шча ў Сма­ля­нах па­бу­да­ва­лі са­мае су­час­нае. На­ват ка­ле­гі з Га­лан­дыі, Гер­ма­ніі вель­мі вы­со­ка аца­ні­лі яго, ска­за­лі, што ў Поль­шчы яны та­ко­га не су­стра­ка­лі. Схо­ві­шча раз­лі­ча­на на 3 ты­ся­чы тон пра­дук­цыі і па­дзе­ле­на на 16 ка­мер. Во­сем з іх ма­юць на­ту­раль­ную вен­ты­ля­цыю, рэ­жым ас­тат­ніх пад­трым­лі­ва­ец­ца га­за­вым ася­род­дзем.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ, Але­на ДАЎ­ЖА­НОК, фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА.

УНН 200026258

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?