Вы тут

ЗА КОЖНЫМ ВЫТВОРЧЫМ ПАКАЗЧЫКАМ — НЯСТОМНАЯ ПРАЦА ЛЮДЗЕЙ


Пру­жан­скае ра­ён­нае спа­жы­вец­кае та­ва­рыст­ва ад­зна­чае сё­ле­та сваё 75-год­дзе

Ар­га­ні­за­цыя, ство­ра­ная ў да­лё­кім 1939 го­дзе, і за­раз па­спя­хо­ва пра­цуе на ні­ве ганд­лё­ва­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва рай­цэнт­ра і вя­лі­ка­га ра­ё­на. Гіс­то­рыі та­ва­рыст­ва ця­пер пры­све­ча­ны цэ­лы му­зей. Тут за­хоў­ва­юц­ца шмат­лі­кія да­ку­мен­ты, здым­кі, раз­на­стай­ныя да­ку­мен­таль­ныя свед­чан­ні за­слуг па­пя­рэд­ні­каў, а так­са­ма рэ­ча­выя ра­ры­тэ­ты. І са­мыя ці­ка­выя з экс­па­на­таў, на­пэў­на, ва­гі. Ад­ным га­доў пад сто, яны ўпры­го­жа­ны ад­мыс­ло­вай разь­бой і за­кру­час­ты­мі фі­гур­ка­мі. Дру­гія прос­тыя, пер­шай па­ло­вы мі­ну­ла­га ста­год­дзя, слу­жы­лі ганд­лё­вай спра­ве са­вец­кай эпо­хі. Экс­па­на­ты збі­ра­лі не­каль­кі па­ка­лен­няў пра­цаў­ні­коў та­ва­рыст­ва. Ця­пер сю­ды з ці­ка­вас­цю за­зі­ра­юць ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты, якія ма­юць спра­ву з кам­п'ю­тар­най сіс­тэ­май ганд­лю. На фо­не гэ­тых ста­ра­даў­ніх ва­гаў асаб­лі­ва ўну­шаль­на вы­гля­да­юць пе­ра­ме­ны ў су­час­ных кра­мах. Пе­ра­ме­ны, якія на­сту­пі­лі ў вы­ні­ку ма­дэр­ні­за­цыі вы­твор­час­ці. Пра ма­дэр­ні­за­цыю і ін­шыя кі­рун­кі ра­бо­ты рас­ка­заў у сва­ім ка­рот­кім ін­тэр­в'ю стар­шы­ня праў­лен­ня Пру­жан­ска­га ра­ён­на­га спа­жы­вец­ка­га та­ва­рыст­ва Дзміт­рый КАР­ПЕЙ.

IMG_0625

— У ар­га­ні­за­цый­ным пла­не рай­спа­жыў­та­ва­рыст­ва скла­да­ец­ца з праў­лен­ня, ся­мі фі­лі­ялаў і пры­ват­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства з пра­вам юры­дыч­най асо­бы, — адзначыў Дзміт­рый Пят­ро­віч. — Фі­лі­ял «Прад­та­ва­ры» мае 19 крам, рэ­ста­ран, ка­вяр­ні, ба­ры, ста­ло­выя, за­бяс­печ­вае роз­ніч­ным ганд­лем і па­слу­га­мі гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ра­ён­ны цэнтр. Ана­ла­гіч­ныя фі­лі­­ялы дзей­ні­ча­юць у пры­­­га­­рад­­най, ру­жан­скай і ша­ра­­шоў­скай зо­нах. Фі­лі­ял «Ка­апт­ранс» мае свой транс­парт­ны парк — 74 адзін­кі — і аказ­вае па­слу­гі на­сель­ніц­тву. Акрамя пе­ра­воз­кі гру­заў, ка­а­пе­ра­та­ры пра­па­ну­юць клі­ен­там так­са­ма тэх­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не і ра­монт аў­та­ма­бі­ляў. Мно­гія аў­та­ама­та­ры аца­ні­лі якасць на­шых па­слуг і звяр­та­юц­ца ме­на­ві­та да нас.

Са­мы вя­лі­кі вы­твор­чы фі­лі­ял — «Кам­бі­нат ка­а­пе­ра­тыў­най пра­мыс­ло­вас­ці». Ім па­спя­хо­ва кі­руе На­тал­ля Мі­хай­лаў­на Жук. Кам­бі­нат мае цэх па вы­твор­час­ці рыб­най пра­дук­цыі, цэх мяс­ных паў­фаб­ры­ка­таў, цэх па вы­твор­час­ці без­ал­ка­голь­ных на­піт­каў, учас­так па вы­ра­бе цві­коў. Га­лоў­нае прад­пры­ем­ства кам­бі­на­та, якім, не­су­мнен­на, з'яў­ля­ец­ца хле­ба­за­вод, за­бяс­печ­вае хле­ба­бу­лач­най пра­дук­цы­яй ганд­лё­выя ўста­но­вы го­ра­да і ра­ё­на. Не­каль­кі га­доў та­му на прад­пры­ем­стве фак­тыч­на аб­ноў­ле­на аб­ста­ля­ван­не. Но­выя ім­парт­ныя ма­шы­ны і ме­ха­ніз­мы ад­па­вя­да­юць усім па­тра­ба­ван­ням су­час­на­га хле­ба­пя­чэн­ня.

IMG_0806

Ка­лек­тыў прад­пры­ем­ства, дзе пра­цуе менш за 90 ча­ла­век, вы­пус­кае 60 най­мен­няў хле­ба­бу­лач­най пра­дук­цыі. Су­тач­ны аб'­ём вы­ра­бу скла­дае ад 8 да 10 тон у за­леж­нас­ці ад се­зо­на. Пру­жан­скія хле­ба­пё­кі па­ста­ян­на рас­пра­цоў­ва­юць улас­ныя ві­ды пра­дук­цыі і наз­вы да­юць ад­па­вед­ныя, звя­за­ныя з род­ны­мі мяс­ці­на­мі: ба­то­ны «Су­хо­паль­скі», «Лі­ноў­скі», «Пру­жан­скі», «Ру­жан­скі», «Пу­шчан­скі». Апош­нім ча­сам вя­лі­кая ўва­га на­да­ец­ца ды­е­тыч­ным га­тун­кам хле­ба.

На ра­хун­ку на­шых хле­ба­пё­каў цэ­лая га­ле­рэя раз­на­стай­ных уз­на­га­род. Ле­тась яны атры­ма­лі асаб­лі­ва каш­тоў­ную ад­зна­ку — ча­ты­ры дып­ло­мы за роз­ныя на­мі­на­цыі кон­кур­су «Густ» і за­ла­ты «Густ» за ста­біль­на вы­со­кую якасць, ука­ра­нен­не но­вых тэх­на­ло­гій і шы­ро­кі асар­ты­мент вы­пус­ка­е­май пра­дук­цыі.

IMG_0780

— На са­мым па­чат­ку на­шай су­стрэ­чы вы за­кра­ну­лі тэ­му ма­дэр­ні­за­цыі пра­мыс­ло­вас­ці і прад­пры­ем­стваў ганд­лю. Аб якіх вы­ні­ках пра­ве­дзе­най ма­дэр­ні­за­цыі мож­на га­ва­рыць ця­пер?

— У Цэнт­раль­ным уні­вер­са­ме, ма­га­зі­не «Па­ля­вы» поў­нас­цю за­ме­не­на ганд­лё­вае і ха­ла­дзіль­нае аб­ста­ля­ван­не. На­бы­ты яго но­выя су­час­ныя ві­ды. У вы­ні­ку ство­ра­ны да­дат­ко­выя пло­шчы для за­хоў­ван­ня пра­дук­цыі, якая мае не­вя­лі­кія тэр­мі­ны за­хоў­ван­ня. З на­быц­цём вы­на­сно­га хо­ла­ду з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць знач­на па­шы­рыць асар­ты­мент пра­дук­таў, да якіх па­куп­нік атры­маў сва­бод­ны до­ступ. Зу­сім но­вы эс­тэ­тыч­ны вы­гляд на­бы­лі на­шы буй­ныя кра­мы, што так­са­ма вы­клі­кае ці­ка­васць па­куп­ні­ка, пры­цяг­вае яго ўва­гу. Да та­го ж но­вае аб­ста­ля­ван­не да­ло маг­чы­масць знач­на эка­но­міць энер­гію. Ад­на толь­кі ліч­ба, каб пра­ілюст­ра­ваць ска­за­нае: пас­ля пра­вя­дзен­ня ма­дэр­ні­за­цыі ўні­вер­са­ма «Па­ля­вы» ад­бы­ло­ся ска­ра­чэн­не спа­жы­ван­ня элект­ра­энер­гіі на 25 міль­ё­наў руб­лёў. А ска­ра­чаць вы­дат­кі сён­ня над­звы­чай ак­ту­аль­на.

Важ­ным склад­ні­кам па­ляп­шэн­ня ганд­лё­ва­га аб­слу­гоў­ван­ня, на мой по­гляд, з'яў­ля­ец­ца па­ста­ян­нае па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі пер­са­на­лу. Пры­ем­на ад­зна­чыць, што пра­да­вец вы­шэй­на­зва­на­га ўні­вер­са­ма «Па­ля­вы» Але­ся Се­мян­чук у аб­лас­ным кон­кур­се «Леп­шы па пра­фе­сіі» ле­тась ста­ла пер­шай і да­стой­на прад­ста­ві­ла на­шу воб­ласць на рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­ні, па­ка­заў­шы дру­гі вы­нік.

IMG_0669

Уда­лым пры­кла­дам усё той жа ма­дэр­ні­за­цыі мож­на на­зваць пе­ра­аб­ста­ля­ван­не ка­вяр­ні «Біст­ро» Цэнт­раль­на­га ўні­вер­са­ма ў пі­цэ­рыю ў снеж­ні мі­ну­ла­га го­да. У Пру­жа­нах да­гэ­туль ні­хто пі­цы не вы­раб­ляў. На­ват са­мі не ча­ка­лі, што дзён­ны та­ва­ра­аба­рот бы­ло­га «Біст­ро» вы­рас­це ў два ра­зы. У пі­цэ­рыі пра­ду­ма­на ўсё: мэб­ля, ін­шыя прад­ме­ты ін­тэр'­еру вы­ка­на­ны з дрэ­ва. Утуль­ная ат­мас­фе­ра ад­ра­зу прый­шла­ся да­спа­до­бы га­ра­джа­нам. Ну і кан­ды­та­ры на­шы вель­мі ста­ра­юц­ца. Та­му пру­жан­ская піц­ца, пры­га­та­ва­ная па італь­ян­скіх рэ­цэп­тах, ад­ра­зу знай­шла пры­хіль­ні­каў: да нас пры­хо­дзяць цэ­лы­мі сем'­я­мі. І мы гэ­та­му вель­мі ра­ды. За дзень 31 снеж­ня атры­ма­лі вы­руч­ку 20 міль­ё­наў руб­лёў. Для рай­цэнт­ра гэ­та над­звы­чай доб­ры па­каз­чык. У не­вя­лі­кіх га­ра­дах, да якіх мож­на ад­нес­ці і наш, бы­вае, што за ме­сяц той ці ін­шы пункт гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня мае та­кую вы­руч­ку.

— Спа­жы­вец­кая ка­а­пе­ра­цыя, асаб­лі­ва ў сель­скай мяс­цо­вас­ці, заў­сё­ды аса­цы­я­ва­ла­ся з ганд­лем. Ця­пер, ві­даць, мож­на га­ва­рыць і аб са­цы­яль­най функ­цыі ва­шай ар­га­ні­за­цыі.

— Вы ма­е­це ра­цыю. Са 126 на­шых ганд­лё­вых прад­пры­ем­стваў 106 зна­хо­дзяц­ца ў вёс­ках. 135 на­се­ле­ных пунк­таў аб­слу­гоў­ва­ец­ца аў­та­кра­ма­мі — іх у нас што­дзень вы­хо­дзіць на марш­ру­ты сем. У 65 вёс­ках, ку­ды на­вед­ва­юц­ца аў­та­кра­мы (пры­чым тры ра­зы на ты­дзень), пра­жы­вае менш за 20 ча­ла­век. Зра­зу­ме­ла, што ў ма­лень­кіх вёс­ках за­ста­лі­ся ад­ны пен­сі­я­не­ры, якія ро­бяць мі­ні­маль­ныя па­куп­кі. Та­му ган­даль тут па вы­зна­чэн­ні бу­дзе страт­ным. І ка­лі ра­ней вы­ха­дам бы­ло пе­ра­раз­мер­ка­ван­не срод­каў з пры­быт­ко­ва­га га­рад­ско­га ганд­лю на страт­ныя сель­скія пункты, то ця­пер гэ­та ста­но­віц­ца праб­ле­ма­тыч­ным. У рай­цэнтр пры­хо­дзяць вя­лі­кія ганд­лё­выя ар­га­ні­за­цыі, якія бу­ду­юць свае су­пер­мар­ке­ты на са­мых вы­гад­ных пля­цоў­ках. І па­коль­кі яны не вы­кон­ва­юць ні­я­кай са­цы­яль­най функ­цыі, то пра сум­лен­ную кан­ку­рэн­цыю не мо­жа іс­ці га­вор­ка. Але ж мы пра­цу­ем у гэ­тых умо­вах і па­він­ны зна­хо­дзіць са­мыя ап­ты­маль­ныя ра­шэн­ні.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ, Але­на ДАЎЖАНОК, Яў­ген ПЯ­СЕЦ­КІ (фо­та) і з архіва прадпрыемства.

УНП 200026707

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?