Вы тут

Балада аб Смаргоні


Усё блі­жэй да нас 100-год­дзе па­чат­ку ад­на­го з са­мых кро­ва­пра­літ­ных і маш­таб­ных уз­бро­е­ных кан­флік­таў у гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва — Пер­шай су­свет­най вай­ны. Ужо вя­до­ма, што асноў­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, пры­све­ча­ныя гэ­тай па­дзеі, прой­дуць у Смар­го­ні. І не­вы­пад­ко­ва. Ме­на­ві­та гэ­ты ку­то­чак гро­дзен­скай зям­лі быў ад­ным з эпі­цэнт­раў мі­ну­ла­га, ме­на­ві­та тут Вя­лі­кая вай­на (так на­зы­ва­лі яе ў між­ва­ен­ны пе­ры­яд)па­кі­ну­ла адзін з тых сля­доў, які ўжо ні­ко­лі не са­трэц­ца з на­род­най па­мя­ці. Ад­нак, ня­гле­дзя­чы на шмат­лі­кія стра­ты, Смар­гонь вы­ста­я­ла, не ска­ры­ла­ся во­ра­гу...

22-14

Пра ге­ра­іч­ную аба­ро­ну го­ра­да мож­на рас­па­вя­даць шмат. Толь­кі лепш за да­след­чы­ка Пер­шай су­свет­най вай­ны Ула­дзі­мі­ра Лі­гу­ты пра гэ­та ні­хто не рас­ка­жа. Ва­ен­ны гіс­то­рык зай­ма­ец­ца гэ­тай тэ­май столь­кі, коль­кі ся­бе па­мя­тае. Дзя­ку­ю­чы яму ста­лі вя­до­мы­мі ці­ка­выя фак­ты аб па­дзе­ях ста­га­до­вай даў­ні­ны, пра што ён на­пі­саў у кні­гах «На­ша кроў ля Смар­го­ні» і «Ля Смар­го­ні, пад зна­кам свя­то­га Ге­ор­гія».

— Ула­дзі­мір Мі­ка­ла­е­віч, сён­ня ўсё час­цей га­во­раць пра Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну. Вы ж узя­лі­ся за тэ­му за­бы­тую і ма­ла­вя­до­мую. Ад­куль з'я­ві­ла­ся ці­ка­васць да па­дзей 100-га­до­вай даў­ні­ны?

— У шко­ле і ў вай­ско­вым ву­чы­лі­шчы я ву­чыў­ся ў Ры­зе. Ад­ной­чы сля­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны — тран­шэі, ако­пы, ямы блін­да­жоў — уба­чыў ля во­зе­ра Ба­бі­тэ, што не­да­лё­ка ад го­ра­да. Там зна­хо­дзі­лі­ся і рус­кія мо­гіл­кі з ты­ся­ча­мі па­ха­ва­ных, якія бы­лі ста­ран­на ўпа­рад­ка­ва­ны і да­гле­джа­ны. Усё гэ­та мя­не прос­та ўра­зі­ла! Пас­ля стаў ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­ны. Да­ве­даў­ся, што ў цэнт­ры Ры­гі, у му­зеі ла­тыш­скіх страл­коў, змя­шча­ец­ца вель­мі доб­рая экс­па­зі­цыя не толь­кі гра­ма­дзян­скай, а і Пер­шай су­свет­най вай­ны. Па­гля­дзеў. За­тым мне ста­ла вя­до­ма, што ма­ну­мен­таль­ныя Брац­кія мо­гіл­кі ў Ры­зе бы­лі ство­ра­ны ме­на­ві­та пас­ля Пер­шай су­свет­най. Ста­ла ці­ка­ва — хто там па­ха­ва­ны? Так я па­чаў да­вед­вац­ца неш­та но­вае, за­ха­піў­ся і толь­кі паз­ней зра­зу­меў, што звы­чай­ная ці­ка­васць пе­ра­рас­ла ў спра­ву, якой я зай­ма­ю­ся і сён­ня.

22-15

— Вы, ба­дай што, адзі­ны да­след­чык Смар­го­ні па лі­ніі Вя­лі­кай вай­ны. Якім чы­нам ча­ла­век, які на­ра­дзіў­ся ва Ула­дзі­вас­то­ку, ака­заў­ся ў слаў­ным ку­точ­ку бе­ла­рус­кай зям­лі і па­чаў ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй гэ­та­га краю?

— Та­кі лёс вай­скоў­цаў: не ве­да­еш, ку­ды па­шле Ра­дзі­ма. Пас­ля за­кан­чэн­ня вай­ско­ва­га ву­чы­лі­шча ў Ры­зе я слу­жыў пад Мур­ман­скам, а ў 1997 го­дзе тра­піў у смар­гон­скі гар­ні­зон. Спа­чат­ку пра­хо­дзіў служ­бу ў час­цях ра­кет­ных вой­скаў стра­тэ­гіч­на­га пры­зна­чэн­ня. За­тым за­кон­чыў ва­ен­ную ака­дэ­мію ў Маск­ве. З 1992 го­да я — у па­гра­ніч­ных вой­сках Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ад­куль з па­са­ды на­чаль­ні­ка ву­чэб­на­га па­гра­ніч­на­га атра­да пай­шоў у за­пас.

Быў­шы ў Смар­го­ні, і пад­час служ­бы, і ў дні ад­па­чын­ку ў ля­сах і па­лях час­та су­стра­каў сля­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны. Тое, што яны ад­но­сі­лі­ся ме­на­ві­та да гэ­тай вай­ны, бы­ло зра­зу­ме­ла яшчэ па ўба­ча­ным у Ры­зе. У смар­гон­скай ра­ён­най га­зе­це з ці­ка­вас­цю чы­таў пуб­лі­ка­цыі на тэ­му ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­ны, якія рых­та­ва­ла На­дзея Мар­ка­ва, за­ха­валь­ні­ца фон­даў мяс­цо­ва­га му­зея. Па­тро­ху ад­клад­ваў у свой ар­хіў пра­чы­та­нае ў га­зе­тах, ча­со­пі­сах, кні­гах. Ад­нак усё роў­на для мя­не, як ва­ен­на­га ча­ла­ве­ка, шмат што за­ста­ва­ла­ся не­зра­зу­ме­лым і ў апі­сан­ні тых па­дзей, і ў пры­зна­чэн­ні та­го, што мы на­зы­ва­ем «сля­да­мі вай­ны». Пас­ля зваль­нен­ня ў за­пас я пе­ра­гле­дзеў увесь да­ку­мен­таль­ны ма­тэ­ры­ял смар­гон­ска­га му­зея. Праў­да, ні­чо­га знач­на­га не знай­шоў: да­ку­мен­таў аб ва­ен­ных дзе­ян­нях у бе­ла­рус­кіх ар­хі­вах і біб­лі­я­тэ­ках ня­ма. А спра­ва ў тым, што фран­та­выя час­ці, якія ста­я­лі ка­ля Смар­го­ні, ад­праў­ля­лі свае да­ку­мен­ты ў штаб ар­міі ў Ма­ла­дзеч­на, ад­туль яны іш­лі ў стаў­ку, у Ма­гі­лёў, за­тым эша­ло­на­мі да­ку­мен­ты на­кі­роў­ва­лі­ся ў мас­коў­скі і пет­ра­град­скі ар­хі­вы. Там і трэ­ба бы­ло шу­каць. Атры­ма­ла­ся не­каль­кі ра­зоў па­пра­ца­ваць у Ра­сій­скім дзяр­жаў­ным і Ра­сій­скім дзяр­жаў­ным ва­ен­на-гіс­та­рыч­ным ар­хі­вах, што ў Маск­ве.

22-13

— І якія та­ям­ні­цы ад­кры­лі­ся пе­рад ва­мі? Ці ўсё бы­ло прад­ка­заль­на?

— Усё ста­ла на мес­ца ў ма­ім уяў­лен­ні пра тыя па­дзеі. Кар­ты, жур­на­лы ва­ен­ных дзе­ян­няў, схе­мы па­ха­ван­няў і проз­ві­шчы па­лег­лых, уз­на­га­род­ныя ліс­ты з апі­сан­нем подз­ві­гаў і за­га­ды — гэ­тыя да­ку­мен­ты да­поў­ні­лі ўспа­мі­ны ўдзель­ні­каў Пер­шай су­свет­най і да­зво­лі­лі ўба­чыць кар­ці­ну подз­ві­гу і тра­ге­дыі 810-дзён­на­га су­праць­ста­ян­ня ля Смар­го­ні. І ўжо з ма­тэ­ры­я­ла­мі, са­бра­ны­мі тут, у 2004 го­дзе я вы­сту­паў на між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі «Апош­няя вай­на Ра­сій­скай ім­пе­рыі» ў Ра­сій­скай ака­дэ­міі на­вук. Там па­зна­ё­міў­ся з Ві­та­лем Ска­ла­ба­нам, які пад­рых­та­ваў дак­лад аб бе­ла­рус­кіх бе­жан­цах. Ён і пра­па­на­ваў мне рас­ка­заць пра Смар­гонь у дру­ку і на­пі­саць кні­гу.

— Смар­гонь у Пер­шую су­свет­ную ча­сам па­раў­ноў­ва­юць са Ста­лін­гра­дам пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най. Што аб'­яд­ноў­вае гэ­тыя га­ра­ды і ці вар­та іх ста­віць по­бач?

— Да Ста­лін­гра­да Смар­гонь па­доб­ная па сту­пе­ні раз­бу­рэн­ня і лю­тас­ці во­сень­скіх ба­ёў 1915 го­да. А вось што ты­чыц­ца пра­цяг­лас­ці су­праць­ста­ян­ня, то тут Смар­гонь лепш су­ад­нес­ці з бла­кад­ным Ле­нін­гра­дам у Вя­лі­кую Ай­чын­ную. На смар­гон­скай зям­лі ра­сій­ская ар­мія 810 дзён упар­та су­праць­ста­я­ла во­ра­гу! Вось што я пра­чы­таў ва ўспа­мі­нах ня­мец­кіх афі­цэ­раў, якія тра­пі­лі ў па­лон: «Як жа так? Рус­кія зда­лі Брэст, Грод­на, Віль­ню, а ля гэ­та­га ма­лень­ка­га га­рад­ка б'юц­ца да смер­ці...» Вя­до­ма, што пад ура­жан­нем ба­ёў у Смар­го­ні — Крэ­ва ўлет­ку 1917 го­да ўжо ў наш час у гер­ман­скім бун­дэс­ве­ры быў на­пі­са­ны «Смар­гон­скі марш», які там гу­чыць і дагэтуль.

22-12

— Атрым­лі­ва­ец­ца, што са­праў­ды — «хто пад Смар­гон­ню не бы­ваў, той вай­ны не ба­чыў»?

— Гэ­тае вы­каз­ван­не — тра­гіч­ны сал­дац­кі фальк­лор. Так ка­за­лі і пра ін­шыя жах­лі­выя мес­цы той вай­ны. Ад­нак ра­цыя ў гэ­тых сло­вах, без­умоў­на, ёсць. Баі за Смар­гонь бы­лі вель­мі страш­ны­мі. На­шы вай­скоў­цы атры­ма­лі за­гад: «Ста­яць на­смерць! Ні кро­ку на­зад! За на­мі — Ра­сія». Толь­кі ў адзін дзень — 25 ве­рас­ня 1915 го­да — за­гі­ну­ла 5,5 ты­ся­чы нем­цаў і 3,5 ты­ся­чы рус­кіх сал­дат гвар­дзей­скіх пал­коў. У па­ру­шэн­не ўсіх за­га­даў бы­ло скла­дзе­на пе­ра­мір'е, каб са­браць за­бі­тых і па­ра­не­ных з по­ля бою ля ра­кі Ві­ліі. Смар­гонь по­тым на­за­вуць «мёрт­вым го­ра­дам»: ён бу­дзе цал­кам раз­бу­ра­ны і спа­ле­ны. Пас­ля вай­ны з 16 ты­сяч жы­ха­роў сю­ды вер­нуц­ца ўся­го 130 ча­ла­век...

— А хто яны — ге­роі Смар­го­ні?

— Я пры­трым­лі­ва­ю­ся та­го пунк­ту гле­джан­ня, што ге­роі — тыя, хто ў Смар­го­ні зма­гаў­ся з во­ра­гам. А во­ра­гам бы­лі нем­цы. Ра­сій­ская ім­пе­ра­тар­ская ар­мія, вер­ная пры­ся­зе і во­ін­ска­му аба­вяз­ку, да смер­ці ста­я­ла на бе­ла­рус­кай зям­лі, утрым­лі­ва­ю­чы фронт да 1917 го­да, ду­ма­ю­чы пра Пе­ра­мо­гу. Ужо вя­до­мы ім­ёны 838 сал­дат, унтэр-афі­цэ­раў, афі­цэ­раў і ге­не­ра­лаў ра­сій­скай ар­міі, Ге­ор­гі­еў­скіх ка­ва­ле­раў, уз­на­га­ро­джа­ных за подз­ві­гі ў ба­ях ля во­зе­ра Віш­не­ва, Смар­го­ні і Крэ­ва ў 1915 — 1917 га­дах.

22-11

— Ім вы і пры­свя­ці­лі сваю кні­гу «Ля Смар­го­ні, пад зна­кам свя­то­га Ге­ор­гія»?

— Пра ге­ро­яў Смар­го­ні ў 1915—1917 га­дах пі­са­лі га­зе­ты і ча­со­пі­сы, мно­гія во­е­на­чаль­ні­кі і гра­мад­скія дзея­чы бы­ва­лі на гэ­тым участ­ку фрон­ту. Вя­до­ма, што лю­дзі, якія ва­я­ва­лі тут у роз­ныя га­ды, па­кі­ну­лі свае ўспа­мі­ны ў ме­му­ар­най і мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры. Кож­ны з іх па-свой­му ба­чыў і ацэнь­ваў тыя па­дзеі, але яны бы­лі адзі­ныя ў тым, што лю­бі­лі сваю Ра­дзі­му і га­то­вы бы­лі ад­даць за яе жыц­цё. Я аца­ніў тыя па­дзеі па-свой­му, пры­свя­ціў­шы кні­гу ге­ро­ям Смар­го­ні.

— Ці маг­чы­ма сён­ня ўста­на­віць імё­ны сал­дат ра­сій­скай ар­міі, якія за­гі­ну­лі пад Смар­гон­ню?

— Ім­ёны вель­мі мно­гіх ад­на­віць мож­на. Ар­хі­вы ўсіх час­цей ім­пе­ра­тар­скай ар­міі зна­хо­дзяц­ца ў Маск­ве, у Ра­сій­скім дзяр­жаў­ным ва­ен­на-гіс­та­рыч­ным ар­хі­ве. На жаль, ня­ма толь­кі шмат якіх да­ку­мен­таў за ле­та — во­сень 1917 го­да.

Бы­вае, што пэў­ныя вы­пад­ко­вас­ці на­вод­зяць ця­бе на па­трэб­на­га ча­ла­ве­ка, на яго імя, яго лёс. Так бы­ло і ў ма­ёй сям'і. Ад­ной­чы ў На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі пра­хо­дзі­ла вы­ста­ва фо­та­здым­каў Пер­шай су­свет­най вай­ны. Пра гэ­та ў дру­ку з'я­віў­ся рэ­пар­таж з фо­та­здым­ка­мі. І на ад­ным з іх быў мой дзед! Гэ­та быў фо­та­зды­мак з аль­бо­ма фран­та­во­га ле­ка­ра, зроб­ле­ны ў ра­ё­не «Фер­ды­нан­да­ва­га но­са» (кан­фі­гу­ра­цыя фрон­ту, па­доб­ная на доў­гі нос бал­гар­ска­га ца­ра Фер­ды­нан­да). Та­кіх участ­каў фрон­ту бы­ло шмат. Быў ён і ў Смар­го­ні, ка­ля Дзвін­ска ў 1916 го­дзе.

Мой та­та на­ра­дзіў­ся ў 1920-м і доб­ра па­мя­таў свай­го баць­ку, які па­мёр у 1939 го­дзе. Ён заў­сё­ды ха­дзіў з ба­ра­дой, пра што свед­чы­лі фо­та­здым­кі, якія за­хоў­ва­лі­ся ў ха­це. Та­му мой баць­ка па­знаў яго ад­ра­зу і на гэ­тым фо­та­здым­ку. Я пра­сіў сяб­роў пра­ве­рыць у ар­хіў­ных спі­сах пал­ка яго проз­ві­шча. І яно бы­ло! У ве­да­мас­ці на вы­да­чу ты­ту­ню і мы­ла.

22-10

— Ці праў­да, што ме­на­ві­та ля Смар­го­ні ад­бы­лі­ся пер­шыя га­за­выя ата­кі?

— Упер­шы­ню нем­цы вы­ка­рыс­та­лі га­зы су­праць ра­сій­скіх вой­скаў у Поль­шчы 31 мая 1915 го­да. У Смар­го­ні гэ­ты жах ад­быў­ся 12 каст­рыч­ні­ка 1915 го­да су­праць 3-й гвар­дзей­скай пя­хот­най ды­ві­зіі. У да­лей­шым га­за­выя ата­кі ўвай­шлі ў раз­рад звы­чай­ных ба­я­вых дзе­ян­няў і час­цей за ўсё пра­во­дзі­лі­ся пра­ціў­ні­кам, зы­хо­дзя­чы з умоў мяс­цо­вас­ці на ўчаст­ку ад Смар­го­ні да Крэ­ва. Толь­кі ў нач­ной ня­мец­кай га­за­вай ата­цы з 2 на 3 жніў­ня 1916 го­да ка­ля стан­цыі Смар­гонь бы­лі смя­рот­на атру­ча­ны 3000 сал­дат і афі­цэ­раў Каў­каз­скай грэ­на­дзёр­скай ды­ві­зіі. Ра­сій­скія ж вой­скі, упер­шы­ню на сва­ім фрон­це, га­зы ўжы­лі ме­на­ві­та на ўскра­і­не Смар­го­ні 6 ве­рас­ня 1916 го­да. Уво­гу­ле, жах­лі­выя па сва­іх на­ступ­ствах га­за­выя ата­кі з бо­ку ня­мец­кіх і рус­кіх вой­скаў у Смар­го­ні ўвай­шлі пры­кла­да­мі ў сур'­ёз­ныя да­сле­да­ван­ні аб «га­за­вай вай­не» ў га­ды Пер­шай су­свет­най.

— Гэ­ты край быў пра­слаў­ле­ны і подз­ві­гам «Му­рам­ца» № 16. Што кан­крэт­на звя­за­на з гэ­тай гіс­то­ры­яй?

— Гэ­та бы­ла адзі­ная ба­я­вая стра­та та­ко­га са­ма­лё­та на тэ­ры­то­рыі пра­ціў­ні­ка ў ра­сій­скай авія­цыі за ўсю вай­ну! Пад­час бом­ба­кі­дан­ня з «Му­рам­ца» № 16 у не­бе за­вя­заў­ся па­вет­ра­ны бой. Яго і «Мо­ран-Па­ра­соль» № 770 ра­да­во­га Ян­са­на ата­ка­ва­лі два ня­мец­кія «Аль­бат­ро­сы» і два «Фо­ке­ры». У «Мо­ран-Па­ра­со­ля» за­еў ку­ля­мёт, і ён вый­шаў з бою. «Ілья Му­ра­мец» № 16 стаў губ­ляць вы­шы­ню. Ку­ля­мёт­ным аг­нём яго экі­паж збі­лі тры ня­мец­кія зні­шчаль­ні­кі, але бам­ба­вік не­ча­ка­на зва­ліў­ся ў што­пар і стаў рас­сы­пац­ца ў па­вет­ры. На зям­лі ў ра­ё­не вёс­кі Чух­ны, што ка­ля Крэ­ва, ся­род аб­лом­каў нем­цы знай­шлі це­лы ча­ты­рох рус­кіх авія­та­раў. Пас­ля ўсе чле­ны экі­па­жа — па­руч­ні­кі Д. Мак­шэ­еў, М. Рах­мін, Ф. Га­і­баў і А. Кар­паў — бы­лі па­смя­рот­на ўзна­га­ро­джа­ны «за бяс­страш­насць і са­ма­ах­вяр­насць у ня­роў­ным баі» ор­дэ­на­мі свя­то­га Ге­ор­гія 4-й сту­пе­ні.

— Якім быў эпі­лог аба­ро­ны пад Смар­гон­ню?

— Да ле­та 1917-га тут бы­ло са­бра­на ве­лі­зар­нае вой­ска, пры­чым рус­кія знач­на пе­ра­ўзы­хо­дзі­лі нем­цаў у ар­ты­ле­рыі і жы­вой сі­ле. Толь­кі ў вой­сках на­зі­раў­ся па­лі­тыч­ны рас­кол, та­му на­ступ ра­сій­скай ар­міі пос­пе­ху не меў: фронт быў прак­тыч­на пра­рва­ны, ад­нак сал­да­ты не пай­шлі на­сту­паць да­лей. У снеж­ні ў мяс­тэч­ку Со­лы бы­ло за­клю­ча­на пе­ра­мір'е з нем­ца­мі. 18 лю­та­га 1918 го­да тэр­мін пе­ра­мір'я скон­чыў­ся, і гер­ман­скія вой­скі па ўсім фрон­це пе­рай­шлі ў на­ступ. Су­пра­ціў­лен­не рус­кіх час­цей, якія за­ста­ва­лі­ся, бы­ло зла­ма­на. Узяў­шы Смар­гонь, нем­цы пай­шлі на Мінск. Ра­сія ў са­ка­ві­ку вый­шла з вай­ны, пад­пі­саў­шы Брэсц­кі мір. А ў ліс­та­па­дзе Гер­ма­нія па­цяр­пе­ла па­ра­жэн­не на за­ха­дзе, і вай­на скон­чы­ла­ся. Як ні па­ра­дак­саль­на, але ў лі­ку пе­ра­мож­цаў Ра­сіі не бы­ло...

— Ня­даў­на мы ад­зна­чы­лі 100-год­дзе, як скон­чы­ла­ся Пер­шая су­свет­ная вай­на. Што сён­ня ро­біц­ца дзе­ля ўша­на­ван­ня па­мя­ці за­гі­ну­лых пад Смар­гон­ню?

— Пла­ну­ец­ца ад­крыц­цё ме­ма­ры­я­ла, пры­све­ча­на­га 810-дзён­на­му су­праць­ста­ян­ню ля Смар­го­ні. Па сло­вах прад­стаў­ні­коў Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, ужо ў лі­пе­ні за­вер­шыц­ца пра­ца па яго ства­рэн­ні. Да­рэ­чы, у план асноў­ных ме­ра­пры­ем­стваў мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, звя­за­ных са ста­год­дзем па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны, ува­хо­дзіць і Смар­гонь. У лі­пе­ні яны пла­ну­юць пра­вес­ці ва­ен­на-гіс­та­рыч­ны фес­ты­валь «Смар­гонь. Год 1915». Так­са­ма вя­до­ма, што ў да­ку­мен­таль­най кі­на­стуж­цы, пры­све­ча­най па­дзе­ям Пер­шай су­свет­най вай­ны, якую зды­мае мін­культ Ра­сіі, ёсць і эпі­зод аб Смар­го­ні. А тэ­ле­ра­дыё­вя­шчаль­ная ар­га­ні­за­цыя Са­юз­най дзяр­жа­вы зды­мае кі­на­стуж­ку «Ба­таль­ён смер­ці», дзе бу­дзе рас­каз­вац­ца пра жа­но­чы ба­таль­ён Ма­рыі Бач­ка­ро­вай, які дыс­ла­цы­ра­ваў­ся ка­ля Смар­го­ні ле­там 1917 го­да. Ад­ным сло­вам, дзе­ля ўша­на­ван­ня па­мя­ці не толь­кі тых, хто за­гі­нуў пад Смар­гон­ню, а ўво­гу­ле пад­час Пер­шай су­свет­най, ро­біц­ца ня­ма­ла. Спа­дзя­ю­ся, што не­ўза­ба­ве мы ў гэ­тым упэў­нім­ся!

Гу­та­ры­ла Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та з ар­хі­ва Ула­дзі­мі­ра ЛІ­ГУ­ТЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.