Вы тут

На БелАЗе не шкадуюць грошай на развіццё


І сапраўды: значная частка фінансавых сродкаў прадпрыемства накіроўваецца на інавацыйную дзейнасць. Летаськаля аднаго трыльёна рублёў (прыкладна 100 млн долараў)уклалі ў набыццё высокапрадукцыйнага абсталявання,якое дазваляе выпускаць прадукцыю з найменшымі вы-даткамі.

Гэта самыя буйныя капітальныя ўкладанні за апошнія дваццаць гадоў у тэхналогіі і абсталяванне. Акрамя таго, скончана будаўніцтва корпуса вытворчасці звышцяжкіх машын — кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 240-450 тон. Як мы ўжо паведамлялі, у верасні мінулага года завод прадставіў унікальную распрацоўку — кар'ерны самазвал «БелАЗ-75710» грузападымальнасцю 450 тон. Гэта машына з найвышэйшай грузападымальнасцю ў свеце. Гіганта ўжо выкупіла кампанія «Кузбасразрэзвугаль» і заказала яшчэ дзве такія машыны.

Аднак не толькі пачатак вытворчасці звышцяжкіх машын будзе вызначаць далейшую працу прадпрыемства. «Яшчэ адна з мэтавых задач гэтага года — мадэрнізацыя вытворчасці. Для таго, каб якасць машын адпавядала новаму тэхналагічнаму ўзроўню», — падкрэслівае Станіслаў Якубовіч, намеснік генеральнага дырэктара па інфармацыйнай і ідэалагічнай рабоце. Дарэчы, 450 тон для нашых самазвалаў — не мяжа. Канструктары завода сцвярджаюць, што тэхнічна магчыма сабраць і машыну з грузападымальнасцю 560 тон. Праблема толькі ў тым, што не існуе такіх шын, якія вытрымаюць падобную вагу. «Калі хімікі зробяць шыны, тады будзем працаваць. Канструктары і механікі змогуць гэта зрабіць, тэхналогіі дазваляюць. Калі такі самазвал і з'явіцца, то ён з'явіцца на БелАЗе», — лічыць намеснік гендырэктара.

У найбліжэйшыя два гады завод плануе выйсці на новыя рынкі: Калумбіі, Чылі, Перу, Бразіліі, Марока, ПАР, Ганы, Конга, Намібіі, Мазамбіку, Індыі, Інданезіі, Аўстраліі, ЗША, Турцыі, Фінляндыі.

Між іншым, сёння спецыяльная камісія зафіксуе рэкордную грузападымальнасць БелАЗ-75710 для Кнігі рэкордаў Гінэса.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ, фота аўтара,

г. Жодзіна

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.