Вы тут

За тры гады рэфармавана 108 рэспубліканскіх прадпрыемстваў


Аб гэ­тым рэ­дак­цыі га­зе­ты па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Бе­ла­ру­сі. Та­кім чы­нам, план пе­ра­ўтва­рэн­ня дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў у ад­кры­тыя ак­цы­я­нер­ныя таварыства на 2011-2013 га­ды цал­кам вы­ка­на­ны.

Уся­го на ба­зе 108 рэ­фар­ма­ва­ных прад­пры­ем­стваў ства­ры­лі 83 та­ва­рыст­вы, у тым лі­ку ад­на ак­цы­я­нер­ная струк­ту­ра зроб­ле­на на ба­зе РУП «Бел­Ві­ту­ні­фарм» з удзе­лам за­меж­на­га ін­вес­та­ра — Іар­дан­скай фар­ма­цэў­тыч­най вы­твор­чай кам­па­ніі. Акра­мя та­го, ле­тась ад­но прад­пры­ем­ства, згод­на з пла­нам пе­ра­ўтва­рэн­ня (Ві­цеб­скі фут­ра­вы кам­бі­нат), бы­ло пра­да­дзе­на за 1 ба­за­вую ве­лі­чы­ню кі­ру­ю­чай кам­па­ніі хол­дын­га «Бе­ла­рус­кая гар­бар­на-абут­ко­вая кам­па­нія «Мар­ка».

На­га­даю, што яшчэ на 19 прад­пры­ем­ствах, якія бы­лі ўклю­ча­ны ў трох­га­до­вы план пе­ра­ўтва­рэн­ня, рэ­фар­ма­ван­не не ажыц­цяў­ля­ла­ся па іні­цы­я­ты­ве рэс­пуб­лі­кан­скіх ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня і са зго­ды кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Пе­ра­ўтва­рэн­не прад­пры­ем­стваў у ак­цы­я­нер­ныя та­ва­рыст­вы ажыц­цяў­ля­ла­ся як на ба­зе ад­на­го ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства, так і не­каль­кі прад­пры­ем­стваў, зы­хо­дзя­чы з мэ­та­згод­нас­ці раз­віц­ця га­лін, не­аб­ход­нас­ці ства­рэн­ня ап­ты­маль­най і эфек­тыў­най струк­ту­ры кі­ра­ван­ня.

Да­во­лі ак­тыў­на та­кі пра­цэс ажыц­цяў­ляў­ся і ле­тась, ка­лі з 57 рэс­пуб­лі­кан­скіх уні­тар­ных прад­пры­ем­стваў бы­ло ство­ра­на 51 ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва. Тут трэ­ба ад­зна­чыць, што за мі­ну­лы год фор­му ўлас­нас­ці змя­ні­лі та­кія буй­ныя прад­пры­ем­ствы, як Мін­скі трак­тар­ны за­вод, Го­мель­скі за­вод сель­ска­гас­па­дар­ча­га ма­шы­на­бу­да­ван­ня «Гом­сель­маш», Мін­скі элект­ра­тэх­ніч­ны за­вод імя В.І.Каз­ло­ва, На­цы­я­наль­ная авія­кам­па­нія «Бел­авія», «Мінск Крыш­таль» і ін­шыя. Акра­мя та­го, ле­тась у ак­цы­я­нер­ныя та­ва­рыст­вы пе­ра­ве­дзе­на 49 прад­пры­ем­стваў, якія да гэ­та­га ча­су бы­лі «пад эгі­дай» аб­лас­ной або ра­ён­най (га­рад­ской) ка­му­наль­най улас­нас­ці. За мі­ну­лыя тры га­ды на тар­гах бы­ло рэа­лі­за­ва­на 8 ка­му­наль­ных уні­тар­ных прад­пры­ем­стваў як ма­ё­мас­ных комп­лек­саў.

Кі­раў­ніц­тва Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці ўпэў­не­на, што і ў да­лей­шым ра­бо­та па ап­ты­мі­за­цыі коль­кас­ці дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў бу­дзе пра­цяг­ну­та. У план пе­ра­ўтва­рэн­ня рэс­пуб­лі­кан­скіх уні­тар­ных прад­пры­ем­стваў у ак­цы­я­нер­ныя та­ва­рыст­вы на 2014-2016 га­ды рэс­пуб­лі­кан­скі­мі ор­га­на­мі дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня пра­па­на­ва­на ўклю­чыць 40 буй­ных прад­пры­ем­стваў кра­і­ны.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».