Вы тут

Самы магутны ў свеце


Белаз устанавіў адразу тры рэкорды
белаз 2

Дасягненне належыць самазвалу БелАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 тон. З гэтай нагоды ў Беларусь прыехаў Аляксей Свістуноў, галоўны рэдактар «Кнігі рэкордаў Расіі».

белаз

— Заяўка ад БелАЗа да нас паступіла яшчэ восенню. Пасля чаго праводзілася сур'ёзная экспертыза. Былы сусветны рэкорд належаў амерыканскай машыне, якая вазіла па палігоне звыш 404 тон вугалю, а еўрапейскі рэкорд належаў нямецкаму самазвалу «Лібхер». Яго паказчык — 363 тоны, — кажа Аляксей Свістуноў.

Аднак для нашага самазвала ўсе гэтыя лічбы непераадольнай перашкодай не сталі. І пасля таго, як кран пагрузіў у кузаў апошнія бетонныя блокі, а машына паспяхова вярнулася з палігона, Аляксей Свістуноў афіцыйна прызнаў, што БелАЗ перавёз 503 тоны 505 кг і, устанавіўшы тры рэкорды (краі н СНД, Еўропы і ўсяго свету), цяпер трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса.

— Пра гэтую ідэю мы задумаліся ўжо ў той час, калі стварылі самазвал, — распавядае Алег Сцяпук, першы намеснік генеральнага дырэктара БелАЗа па тэхнічнай палітыцы і інавацыйных тэхналогіях. — Гэтае мерапрыемства мае вялікае значэнне для нашага прадпрыемства.

Тарас ШЧЫРЫ. Фота Анатоля Клешчука. г. Жодзіна

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.