Вы тут

Як стварыць моду на сям'ю?


Сло­ва­злу­чэн­не «дэ­ма­гра­фіч­ная бяс­пе­ка» за­звы­чай вы­клі­кае аса­цы­я­цыі з маш­таб­ны­мі дзяр­жаў­ны­мі пра­гра­ма­мі. Але на­ра­джэн­не і вы­ха­ван­не дзя­цей — гэ­та са­мая на­ту­раль­ная рэч, якая ад­бы­ва­ец­ца ці мо­жа ад­быц­ца ў кож­най сям'і. Усе мы — чы­есь­ці дзе­ці. Прак­тыч­на кож­ны з нас — дзейс­ны ці па­тэн­цы­яль­ны баць­ка або ма­ці. Дык ча­му ж бе­ла­ру­саў ужо да­лё­ка не 10 міль­ё­наў і ад­куль узяць яшчэ 10, не­аб­ход­ных для раз­віц­ця кра­і­ны?

Па­га­ва­рыць пра дэ­ма­гра­фію «на по­бы­та­вым уз­роў­ні» мы і за­пра­сі­лі ўдзель­ні­каў «круг­ла­га ста­ла» «Дэ­ма­гра­фія ў Бе­ла­ру­сі: рас­клад на заўт­ра», які ад­быў­ся ў рэ­дак­цыі «Звяз­ды» пад ка­нец 2013 го­да. Ра­зам з жур­на­ліс­та­мі аб­мяр­коў­ва­лі на­ба­ле­лае рэк­тар Мінск­ага аб­лас­но­га ін­сты­ту­та раз­віц­ця аду­ка­цыі, на­мес­ні­ца стар­шы­ні гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын» Свят­ла­на Сіт­ні­ка­ва, вы­ка­наў­чы ды­рэк­тар вы­да­вец­тва Бе­ла­рус­ка­га Эк­зар­ха­ту, кі­раў­нік рэс­пуб­лі­кан­скай ду­хоў­на-асвет­ніц­кай пра­гра­мы «Сям'я — Яд­нан­не — Ай­чы­на» Ула­дзі­мір Гро­заў, стар­шы­ня рэс­пуб­лі­кан­ска­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя шмат­дзет­ных баць­коў» Тац­ця­на Краў­чан­ка, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це РНПЦ «Ма­ці і дзі­ця», га­лоў­ны аку­шэр-гі­не­ко­лаг Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя ў 2008-2012 гг. Аляк­сандр Бар­су­коў, вы­клад­чык Ін­сты­ту­та біз­не­су і ме­недж­мент-тэх­на­ло­гій БДУ, кан­суль­тант па цвя­ро­зас­ці пры ААН Анд­рэй Іва­ноў.

common

Не мо­жам ці не хо­чам?

— Па вы­ні­ках са­цы­я­ла­гіч­ных апы­тан­няў, 6 з 10 бе­ла­рус­кіх сем'­яў (а іх у нас амаль 3 міль­ё­ны) ад­зна­ча­юць, што ха­це­лі б на­ра­дзіць і вы­хоў­ваць два­іх і больш дзя­цей. Але на прак­ты­цы кар­ці­на дыя­мет­раль­на про­ці­лег­лая: больш за 65% бе­ла­рус­кіх сем'­яў вы­хоў­ва­юць ад­но дзі­ця. Пры­чы­ны на­зы­ва­юць са­мыя роз­ныя: фі­нан­са­вая не­ўлад­ка­ва­насць, ад­сут­насць улас­на­га жыл­ля, праб­ле­мы са зда­роў­ем, хі­бы сіс­тэ­мы са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня і г.д. Але на­коль­кі, на ваш по­гляд, гэ­тыя знеш­нія склад­ні­кі на­са­мрэч іс­тот­ныя?

23-8Свят­ла­на Сіт­ні­ка­ва: — Без­умоў­на, усё гэ­та іс­тот­на: сям'я му­сіць мець пэў­ны ма­тэ­ры­яль­ны даб­ра­быт, кам­форт­нае і ўтуль­нае мес­ца для пра­жы­ван­ня. Ра­зам з тым дзе­ці па­він­ны ра­зу­мець, што гро­шы не рас­туць на дрэ­вах, а іх за­раб­ля­юць баць­кі... Але, на мой по­гляд, най­перш трэ­ба га­ва­рыць і ад­ра­джаць, па-ін­ша­му не ска­жаш, той ду­хоў­ны склад­нік, які ця­пер стра­ча­ны — уста­ноў­ка ме­на­ві­та на сям'ю, на дзя­цей, на пе­ра­ем­насць па­ка­лен­няў. І ка­лі ўдас­ца яго вяр­нуць на на­леж­ны ўзро­вень, та­ды мож­на ад­ка­заць на пы­тан­не, ці ёсць бу­ду­чы­ня ў бе­ла­рус­кай сям'і. Вось толь­кі не­вя­ліч­кі прык­лад. Наш ін­сты­тут удзель­ні­чаў у вы­ста­ве «50+», удзель­ні­кі якой, лю­дзі ва ўзрос­це, маг­лі атры­маць ней­кія но­выя ве­ды і ўмен­ні. Па­жы­лыя жан­чы­ны вы­бі­ра­лі ў асноў­ным за­ня­так, як той ка­заў, «для ся­бе», жа­да­лі на­ву­чыц­ца што-не­будзь ра­біць ру­ка­мі. На­шы пра­па­но­вы вы­браць што-не­будзь для ўну­каў, каб зай­мац­ца з імі ра­зам, вод­гу­ку прак­тыч­на не знай­шлі. Пра я­кую су­вязь па­ка­лен­няў мо­жа іс­ці га­вор­ка, ка­лі ад­чу­ван­не ся­мей­ных су­вя­зяў на­столь­кі раз­мы­тае? Ад­па­вед­на ў сям'і страч­ва­ец­ца ад­чу­ван­не аба­ро­не­нас­ці: а ці прый­дуць на да­па­мо­гу ба­бу­лі і дзя­ду­лі, ка­лі спат­рэ­біц­ца (і га­вор­ка тут да­лё­ка не пра фі­нан­са­вую пад­трым­ку)? Та­му, паў­та­ру­ся, на мой по­гляд, са­мы важ­ны склад­нік — усё ж ду­хоў­ны, які і да­зво­ліць вы­зна­чыць, для ча­го кан­крэт­на­му ча­ла­ве­ку па­трэб­на сям'я.

23-10Аляк­сандр Бар­су­коў: — Ка­лі па­чы­наць з ліч­баў, то на­ра­джаль­насць у Бе­ла­ру­сі рас­це: у 2011 го­дзе ад­бы­ло­ся амаль 110 ты­сяч ро­даў, у 2012 — больш за 114,8 ты­ся­чы, у тым лі­ку больш як 58 ты­сяч жан­чын ста­лі па­ра­дзі­ха­мі ўпер­шы­ню. Гэ­та ста­ноў­чая ды­на­мі­ка. Ад­нак для та­го, каб у кра­і­не ад­бы­ло­ся поў­нае ўзнаў­лен­не, на кож­ную жан­чы­ну му­сіць пры­па­даць 2,1 ро­даў. Ка­лі ў кож­най сям'і бу­дзе ўся­го 1 дзі­ця, то праз 25 га­доў коль­касць на­сель­ніц­тва змен­шыц­ца ўдвая.

Не ана­лі­зу­ю­чы са­цы­яль­ных ас­пек­таў на­ра­джаль­нас­ці, за­кра­ну толь­кі ме­ды­цын­скія. З ад­на­го бо­ку, у нас па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць нар­маль­ных, ні­чым не ўсклад­не­ных ро­даў — ка­лі ў 2007 го­дзе іх бы­ло 34,2%, то ў 2012 — 38,9%. Пра тое, што сі­ту­а­цыя са зда­роў­ем жан­чын па­раў­наль­на ста­біль­ная, свед­чыць і не­вя­лі­кая коль­касць заў­час­ных ро­даў (асноў­ная іх пры­чы­на — ін­фек­цыі) — 4-4,1%, гэ­ты па­каз­чык у Бе­ла­ру­сі са­мы ніз­кі ся­род кра­ін СНД, але, на жаль, па­куль што без тэн­дэн­цыі да па­ні­жэн­ня. Для па­раў­на­ння: у ЗША та­кіх ро­даў 12,5%, пры­тым эміг­ран­ты не ўліч­ва­юц­ца. Так­са­ма да­стат­ко­ва вы­со­кі ў Бе­ла­ру­сі пра­цэнт вы­ходж­ван­ня не­маў­лят — за 5 га­доў з 2007-га па 2012-ы па­каз­чык смя­рот­нас­ці ся­род не­маў­лят змен­шыў­ся з 7,1% да 3,4% — зноў-та­кі, ён са­мы ніз­кі ў СНД. Праў­да, дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці ад­зна­чу, што да­ся­га­ец­ца ён ней­ма­вер­ны­мі на­ма­ган­ня­мі ме­ды­цын­скіх ра­бот­ні­каў, бо пры на­шых ліч­бах кож­нае дзі­ця на ра­хун­ку. З дру­го­га бо­ку, на­сця­рож­вае та­кі пункт ме­ды­цын­скай ста­тыс­ты­кі: рас­це коль­касць ро­даў за ме­жа­мі ста­цы­я­на­ру. Толь­кі ле­тась іх бы­ло 204, пры­чым ка­лі пры­клад­на па­ло­ву па­ра­дзіх, што на­зы­ва­ец­ца, прос­та не па­спе­лі да­вез­ці да ра­дзіль­ні, то больш як 70 жан­чын аб­са­лют­на свя­до­ма не вы­клі­ка­лі «хут­кую», па­зба­віў­шы ся­бе і бу­ду­чае дзі­ця ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі. Гэ­та, я лі­чу, вель­мі не­бяс­печ­ная мо­да, бо ў пра­цэ­се ро­даў кож­ную хві­лі­ну маг­чы­мыя не­прад­ба­ча­ныя ўсклад­нен­ні, з які­мі прос­та нельга спра­віц­ца ў хат­ніх умо­вах.

І яшчэ вель­мі важ­ны мо­мант: за апош­нія 13 га­доў коль­касць жан­чын, якія па­ку­ту­юць на бяс­плод­дзе, па­вя­лі­чы­ла­ся ўдвая і без тэн­дэн­цыі да зні­жэн­ня тры­ма­ец­ца на ўзроў­ні 14,5‑15%. Так­са­ма нас, ме­ды­каў, тур­буе тое, што змя­ня­ец­ца струк­ту­ра бяс­плод­дзя: пры­клад­на ў 50-60% бяс­плод­ных сем'­яў пры­чы­на кры­ец­ца ў бяс­плод­нас­ці муж­чы­ны.

23-9

Анд­рэй Іва­ноў: — На­огул, ёсць цэ­лая гру­па фак­та­раў, без комп­лекс­най рас­пра­цоў­кі якіх вы­ра­шыць дэ­ма­гра­фіч­ную праб­ле­му нель­га. У ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры за­над­та шмат хлус­ні. Уз­га­дай­це, у са­вец­кі час нас вы­хоў­ва­лі: «цвя­ро­засць — нор­ма жыц­ця». А ця­пер: «куль­ту­ра ўжы­ван­ня ал­ка­го­лю». І ні­хто не га­во­рыць, што ал­ка­голь і ты­тунь — нар­ко­ты­кі, якія з'яў­ля­юц­ца, па сут­нас­ці, ген­най збро­яй. Род, у якім ужы­ва­юць хоць бы шам­пан­скае, праз не­каль­кі па­ка­лен­няў вы­ра­джа­ец­ца і зні­кае. Не вар­та скід­ваць з ра­хун­каў і ма­тэ­ры­яль­ны ас­пект. Рост цэн, пра­цэн­ты па крэ­ды­тах — усё гэ­та аб'­ек­тыў­на ціс­не на псі­хі­ку. Ску­ча­насць жыц­ця ў вя­лі­кіх га­ра­дах — ду­ма­е­це, дро­бязь? Між тым аме­ры­кан­скія на­ву­коў­цы пра­вя­лі да­сле­да­ван­не: у сем'­ях, якія жы­вуць вы­шэй чым на дру­гім па­вер­се, прак­тыч­на не на­ра­джа­ец­ца больш чым двое дзя­цей. А за­сме­ча­насць ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры сцэ­на­мі гвал­ту і пар­наг­ра­фіі? А шэ­раг эка­ла­гіч­ных, гу­ма­ні­тар­ных ды ін­шых ас­пек­таў, якія гра­мад­ства ўспры­мае як нор­му і якія ціш­ком нас за­бі­ва­юць?

23-6Ула­дзі­мір Гро­заў: — Мя­не як баць­ку 5 дзя­цей не­па­ко­іць ма­раль­ны стан гра­мад­ства. Не­ка­лі ў зво­дзе за­ко­наў ім­пе­ра­та­ра Ві­зан­тый­скай ім­пе­рыі Юс­ты­ні­я­на бы­ло на­пі­са­на: «Сі­ла і ма­гут­насць дзяр­жа­вы тры­ма­ец­ца на спра­вяд­лі­вас­ці і цнат­лі­вас­ці». Уяў­ля­е­це? Не на моц­най эка­но­мі­цы, не на ар­міі, а на спра­вяд­лі­вас­ці і цнат­лі­вас­ці. Гэ­тым па­сту­ла­там амаль 1,5 ты­ся­чы га­доў. Але і сён­ня мы пе­ра­кон­ва­ем­ся, што і ў дзяр­жа­ве, і ў сям'і пе­рад­усім важ­ны ду­хоў­ны па­тэн­цы­ял. Та­му, на мой по­гляд, пры вы­ра­шэн­ні дэ­ма­гра­фіч­най праб­ле­мы трэ­ба ўліч­ваць эка­но­мі­ку ду­хоў­нас­ці, уклад­ваць срод­кі ў яе ўма­ца­ван­не, бо гэ­та хры­бет на­цыі. І ра­біць гэ­та, як за­ве­дзе­на ў бе­ла­ру­саў спрад­ве­ку, та­ла­кой, усім ра­зам. А ка­лі бу­дзе, пра­бач­це, «да­фе­нізм», то і са­мо­му ча­ла­ве­ку гэ­та не пой­дзе на ка­рысць. Зір­неш на мо­гіл­кі: коль­кі па­ха­ва­на му­жы­коў у роск­ві­це сіл, якім са­мы б час ства­раць сям'ю і вы­хоў­ваць дзе­так... А ча­му? Бо ча­ла­век без сям'і — як ір­жа­вы авія­но­сец у цэнт­ры акі­я­на, ні­ко­му не па­трэ­бен. 95% тых, хто зво­дзіць ра­хун­кі з жыц­цём, па­кі­да­юць за­піс­кі, што ў іх ня­ма сэн­су ў жыц­ці, бо ня­ма сям'і ці яна рас­па­ла­ся...

А. Бар­су­коў: — Да­рэ­чы, па­цвер­джа­ны ме­ды­цы­най факт: муж­чы­ны, у якіх ёсць сям'я, жы­вуць даў­жэй за ха­лас­ця­коў.

У. Гро­заў: — А ў жан­чын за­пас тры­ва­лас­ці боль­шы. Та­му на­ват пры па­вы­ша­най на­ра­джаль­нас­ці мы ма­ем, на жаль, да­стат­ко­ва вы­со­кую смя­рот­насць ад цал­кам бяз­лад­на­га стаў­лен­ня да свай­го зда­роўя і жыц­ця на­огул. Каб па­ні­зіць гэ­тую смя­рот­насць, трэ­ба ўсю сіс­тэ­му са­цы­яль­най пе­да­го­гі­кі пе­ра­ары­ен­та­ваць на ду­хоў­нае асвет­ніц­тва, ка­лі хо­ча­це, сем'­яз­наў­ства, па­чы­на­ю­чы ад дзі­ця­ча­га сад­ка да ВНУ. На­цы­я­наль­най ідэ­яй Бе­ла­ру­сі му­сіць стаць культ сям'і.

С. Сіт­ні­ка­ва: — З па­ста­ноў­кай за­да­чы ні­хто не спра­ча­ец­ца. Але хто па­ві­нен яе вы­ра­шаць?

У. Гро­заў: — Трэ­ба ства­рыць, ма­быць, штуч­ны га­да­валь­нік, дзе ад­ра­джа­ец­ца тра­ды­цыя нар­маль­на­га, цвя­ро­за­га, уваж­лі­ва­га, спра­вяд­лі­ва­га і лю­бя­ча­га баць­кі.

С. Сіт­ні­ка­ва: — Яго трэ­ба па­бу­да­ваць, знай­сці спе­цы­я­ліс­таў, якія бу­дуць вы­кла­даць тую ж эты­ку і псі­ха­ло­гію ся­мей­на­га жыц­ця... І тут я лі­та­раль­на ба­чу аў­ды­то­рыю, у якую трап­ля­юць на­вед­ні­кі: сель­ская на­стаў­ні­ца, у якой ха­пае ўлас­ных цяж­кас­цяў у жыц­ці, рас­па­вя­дае пра прын­цы­пы па­бу­до­вы паў­на­цэн­най шчас­лі­вай сям'і... Трэ­ба не толь­кі вы­да­ваць пад­руч­ні­кі па сем'­яз­наў­стве, але і па­да­браць пе­да­го­гаў, якія змо­гуць яго вы­кла­даць, пры­чым не ўсіх за­пар. Інакш на мес­цах пач­нуц­ца пе­ра­гі­бы. Кан­суль­та­ваць ма­ла­дыя па­ры, якія толь­кі збі­ра­юц­ца ства­раць сям'ю, хут­чэй за ўсё, аба­вя­жуць і без та­го пе­ра­гру­жа­ных за­гад­чы­каў ЗА­ГСаў, у якіх ня­ма да­дат­ко­вых ста­вак псі­хо­ла­га — хі­ба па­спе­юць яны чыс­та фі­зіч­на ўнік­нуць у кож­ную гіс­то­рыю? За­да­чу трэ­ба вы­ра­шаць па­сту­по­ва і комп­лекс­на, вы­пра­цоў­ва­ю­чы эфек­тыў­ны ме­ха­нізм.

У. Гро­заў: — Коль­кі ця­пер ча­ла­век ува­хо­дзіць у Бе­ла­ру­скі са­юз жан­чын?

С. Сіт­ні­ка­ва: — Больш за 180 ты­сяч.

У. Гро­заў: — Гэ­та сі­ла? Сі­ла. А коль­кі ў Бе­ла­рус­кім рэс­пуб­лі­кан­скім са­ю­зе мо­ла­дзі, у ін­шых уплы­во­вых гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цы­ях? Энер­гію, гра­мад­скую ак­тыў­насць усіх гэ­тых лю­дзей трэ­ба злу­чыць у ад­но цэ­лае і вы­най­сці но­выя тэх­на­ло­гіі. На­прык­лад, на ба­зе на­ша­га ду­хоў­на-асвет­ніц­ка­га цэнт­ра ўжо год пра­цуе шко­ла баць­коў­ства, якая ахоп­лі­вае на сён­ня звыш 400 ча­ла­век. Ся­род іх ха­пае ха­рыз­ма­тыч­ных лю­дзей, якія маг­лі б пе­ра­да­ваць свой во­пыт ін­шым. Тое ж да­ты­чыц­ца школ ма­ла­дых ма­ці.

Не па­пра­кай­це льго­та­мі

— Усё ж вы рас­па­вя­да­е­це пра маш­таб­ныя пла­ны, а я пра­па­ную вяр­нуц­ца на по­бы­та­вы ўзро­вень і па­гля­дзець, што мы ба­чым тут. А ба­чым на­ступ­нае: на сло­вах мы ўсе лю­бім дзя­цей, паў­та­ра­ем за­ез­джа­ную фра­зу «Дзе­ці — на­ша ба­гац­це» і хо­чам, каб шмат­дзет­ных сем'­яў бы­ло больш. А ў звы­чай­ным, паў­ся­дзён­ным жыц­ці — у па­лі­клі­ні­ках, у шко­лах, у чэр­гах на бу­даў­ніц­тва жыл­ля — чу­ец­ца: «Із­ноў гэ­тыя шмат­дзет­ныя па-за чар­гой!». Тут і там іх па­пра­ка­юць іль­го­та­мі, па­да­зра­юць у ка­рыс­лі­вас­ці, ня­дбай­нас­ці і не­на­леж­ным до­гля­дзе дзя­цей... Вось з гэ­тым стаў­лен­нем што ра­біць, як змя­ніць?

23-7Тац­ця­на Краў­чан­ка: — Без­умоў­на, усё гэ­та ёсць. І каб вя­лі­кая сям'я са­праў­ды ста­ла культ­ам, а не прад­ме­там асу­джэн­ня, па­про­каў, зайз­драс­ці, трэ­ба яе пра­па­ган­да­ваць на ўсіх уз­роў­нях. Ця­пер, на жаль, гэ­та­га ня­ма. Ні ў прэ­се, ні на тэ­ле­ба­чан­ні, ні ў рэ­кла­ме не пра­па­ган­ду­ец­ца шмат­дзет­насць. Звяр­ні­це ўва­гу на афарм­лен­не боль­шас­ці рэ­клам­ных пла­ка­таў на біл­бор­дах, вы­ве­сак у кра­мах: ма­ма, та­та, ад­но дзі­ця — усё. Вось вам і за­пра­гра­ма­ва­насць. Зра­зу­ме­ла, што ад­но дзі­ця вы­га­да­ваць на­шмат пра­сцей, чым тра­іх, пя­ця­рых і больш. А ка­лі іх адзі­нац­цаць? Вы­хо­дзіць, жан­чы­на на­ра­джае ці не кож­ны год без пе­рад­ыш­кі. Гэ­та, я лі­чу, ужо ін­шая край­насць, пад­рыў зда­роўя ма­ці, якая на­ра­джае, і баць­кі, які вы­бі­ва­ец­ца з сіл, каб за­ра­біць на ўтры­ман­не вя­лі­кай сям'і.

А. Бар­су­коў: — Цал­кам пад­трым­лі­ваю дум­ку, што шмат­дзет­насць му­сіць быць асэн­са­ва­най і ўсвя­дом­ле­най. З пунк­ту гле­джан­ня ме­ды­цы­ны мі­ні­маль­ны пе­ры­яд па­між ро­да­мі для ад­наў­лен­ня жа­но­ча­га ар­га­ніз­ма па­ві­нен скла­даць 2 га­ды.

Т. Краў­чан­ка: — Та­му за­клі­каць бяз­дум­на на­ра­джаць як ма­га больш — гэ­та так­са­ма дрэн­на. Як дрэн­на і за­клад­ваць у гра­мад­стве пэў­ныя стэ­рэа­ты­пы, ро­бя­чы ўпор на льго­тах, якія ма­юць шмат­дзет­ныя сем'і. Без­умоў­на, пад­трым­ка на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні, мэ­та­вае бу­даў­ніц­тва жыл­ля — гэ­та вель­мі важ­на, бо вы­ра­шае, ба­дай, га­лоў­нае пы­тан­не для кож­най сям'і. Ад­нак іль­го­ты не за­кры­ва­юць усіх пы­тан­няў, з які­мі шмат­дзет­ныя сем'і спраў­ля­юц­ца са­ма­стой­на. Рас­па­вя­даць трэ­ба не пра льго­ты, а пра ўзор­ныя сем'і, пра вель­мі ня­прос­тую што­дзён­ную пра­цу, якую вя­дуць баць­ка і ма­ці ў шмат­дзет­най сям'і, пра фі­зіч­нае і ма­раль­нае на­пру­жан­не і пра тыя ста­ноў­чыя вы­ні­кі, якіх уда­ец­ца да­сяг­нуць ня­гле­дзя­чы ні на што. Яны ве­да­юць, якая гэ­та ра­дасць — мець шмат дзя­цей, са­чыць, як рас­це, ста­лее, ро­біц­ца год­ным ча­ла­ве­кам кож­нае з іх, рых­та­ваць ся­мей­ныя свя­ты, на якія збі­ра­юц­ца ра­зам баць­кі, да­рос­лыя дзе­ці і ма­лень­кія ўну­кі...

У. Гро­заў: — І гэ­та — са­мае га­лоў­нае! Ча­му вя­лі­кая сям'я? Бо яна да­зва­ляе ад­чуць усю паў­на­ту шчас­ця! Та­му што ад пя­ці све­чак ідзе больш свят­ла і цеп­лы­ні, чым ад дзвюх. Тое ж з ча­ла­ве­чы­мі сэр­ца­мі. Як цар­коў­ны ча­ла­век, на­га­даю: сям'я — гэ­та ма­лень­кі храм, у якім кож­ны мае ду­хоў­ную ра­дасць. І на­ват ка­лі зда­рыц­ца неш­та, ты — у ко­ле са­мых бліз­кіх і род­ных лю­дзей, якія заўж­ды пад­тры­ма­юць і да­па­мо­гуць...

— Як па­каз­вае жыц­цё, не заўж­ды. Зда­ра­ец­ца ж — і да нас пры­хо­дзяць ліс­ты ад чы­та­чоў з па­доб­ны­мі гіс­то­ры­я­мі — вы­га­да­ва­ла ма­ці не­каль­кіх дзя­цей, а по­тым за­ста­ла­ся ад­на, з ма­лень­кай пен­сі­яй і без ні­чы­ёй пад­трым­кі.

Т. Краў­чан­ка: — А гэ­та ўжо за­ле­жыць ад та­го, як гэ­тых дзя­цей вы­ха­ва­лі са­мі баць­кі, які ду­хоў­ны па­ча­так у іх за­кла­лі. Я, на­прык­лад, не ба­ю­ся, што мне не бу­дзе ка­му шклян­ку ва­ды па­даць.

С. Сіт­ні­ка­ва: — Гэ­та тая са­мая су­вязь па­ка­лен­няў, пра якую я ўзгад­ва­ла на па­чат­ку раз­мо­вы. Баць­кі сён­ня час­та ка­жуць да­рос­лым дзе­цям: вы са­бе на­ра­дзі­лі — вы і вы­хоў­вай­це, мы да­па­ма­гаць не бу­дзем. Я ве­даю, на жаль, шмат жан­чын, якія га­во­раць: «Уну­кі? Я яшчэ не да­спе­ла да гэ­та­га!». Пра­бач­це, як гэ­та — не да­спе­ла? Як мож­на не па­ра­да­вац­ца з'яў­лен­ню но­ва­га жыц­ця, род­на­га та­бе ці на­ват не вель­мі род­на­га?

Т. Краў­чан­ка: — А по­тым, на ста­рас­ці га­доў, та­кія лю­дзі атрым­лі­ва­юць бу­ме­ранг — як вы да сва­іх род­ных ста­ві­лі­ся, так і яны да вас. За­ста­ю­чы­ся ў адзі­но­це, вель­мі мно­гія шка­ду­юць, што не ўма­цоў­ва­лі, са­мі пе­ра­рва­лі гэ­тыя ні­тач­кі су­вя­зі з дзець­мі і ўну­ка­мі.

Не даб­ра­бы­там адзі­ным

— Пры­вя­ду кра­са­моў­ныя ліч­бы: у Ра­сіі за час дзе­ян­ня пра­гра­мы «ма­ця­рын­ска­га ка­пі­та­лу» на­ра­джаль­насць 2-га і 3-га дзя­цей у сем'­ях вы­рас­ла з 33 да 51%. У цэ­лым за гэ­тыя не­каль­кі га­доў, па­вод­ле звес­так Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­ца­ба­ро­ны РФ, на­ра­джаль­насць па­вя­лі­чы­ла­ся на 28,5%. Сім­па­тыч­ныя ліч­бы. Але, зра­біў­шы «са­цы­яль­ны зрэз» сем'­яў, у якіх ад­быў­ся гэ­ты пры­рост, спе­цы­я­ліс­ты не спя­ша­юц­ца ра­да­вац­ца, бо вы­рас­лі ўтры­ман­скія на­строі ў гра­мад­стве... Мо­жа, і нам пры ўвя­дзен­ні пра­гра­мы «Вя­лі­кая сям'я» вар­та быць вель­мі абач­лі­вы­мі?

Т. Краў­чан­ка: — Са­мае га­лоў­нае, паў­та­ру­ся — за­бяс­пе­чыць сем'і жыл­лём. З 2000 го­да ў Бе­ла­ру­сі па­ча­ла дзей­ні­чаць ад­па­вед­ная пра­гра­ма пад­трым­кі шмат­дзет­ных сем'­яў. А ў 2006 го­дзе мы пра­во­дзі­лі рэс­пуб­лі­кан­скі се­мі­нар для шмат­дзет­ных сем'­яў. У Мін­ску іх на­ліч­ва­ла­ся ўся­го толь­кі 2 з ліш­нім ты­ся­чы. Ця­пер жа — амаль 8,5 ты­ся­чы! Так што гэ­ты «ма­ця­рын­скі ка­пі­тал» — маг­чы­масць па­бу­да­ваць улас­ную ква­тэ­ру, дом — даў іс­тот­ны і вель­мі ад­чу­валь­ны штур­шок лю­дзям, якіх стрым­лі­ва­лі аб­ме­жа­ва­ныя жыл­лё­выя ўмо­вы.

У. Гро­заў: — Доб­ра, да­лі ква­тэ­ру. Зда­ва­ла­ся б, мож­на і да­лей пры­рас­таць дзець­мі. А з да­хо­да­мі ўсё вель­мі сціп­ла, ска­жам, адзін ці абод­ва баць­кі — на­стаў­ні­кі. Уя­ві­це, ка­лі род­ная дзяр­жа­ва да­дат­ко­ва пра­па­нуе не­каль­кі дзя­сят­каў ва­ры­ян­таў ся­мей­на­га біз­не­су — не «га­то­выя» льго­ты і гро­шы, а маг­чы­масць са­мім іх за­раб­ляць. Бо ква­тэ­ра — толь­кі фун­да­мент, га­лоў­нае — па­бу­да­ваць са­ма­стой­нае жыц­цё, інакш са­праў­ды рас­це ўтры­ман­скі на­строй.

С. Сіт­ні­ка­ва: — На жаль, на пэў­ным эта­пе яго спра­ва­ка­ва­лі за­ха­ды дзяр­жаў­най пад­трым­кі. На­прык­лад, зір­ні­це на да­мы ся­мей­на­га ты­пу. Я да­во­лі час­та на­вед­ваю іх і ба­чу: ма­ла ва­кол ага­ро­дзі­каў ці са­доў. Як та­ды баць­кі збі­ра­юц­ца пры­ву­чаць гэ­тых дзя­цей да пра­цы? У шко­лу іх ад­во­зяць і пры­во­зяць, на ад­па­чы­нак вы­праў­ля­юць, да Но­ва­га го­да, Дня ве­даў, Дня аба­ро­ны дзя­цей вя­зуць па­да­рун­кі... І праз не­ка­то­ры час ёсць не­бяс­пе­ка атры­маць з гэ­тых дзя­цей са­праўд­ных утры­ман­цаў. Не сак­рэт, што мно­гія пры­ём­ныя сем'і па­чы­на­лі сваю ра­бо­ту як на­тхнё­ныя эн­ту­зі­яс­ты; ця­пер, на жаль, мож­на су­стрэць баць­коў з мер­кан­тыль­ным ін­та­рэ­сам.

А. Іва­ноў: — Маю па­зі­цыю на гэ­ты конт вы ве­да­е­це — ка­лі лю­дзі па­чы­на­юць ра­біць ак­цэнт на ма­тэ­ры­яль­нае, га­во­раць пра тое, што не мо­гуць да­зво­ліць са­бе дзя­цей з фі­нан­са­вых пры­чын, зна­чыць, на­са­мрэч яны прос­та шу­ка­юць зруч­ныя ад­га­вор­кі. Бо ка­лі нех­та са­праў­ды хо­ча вя­лі­кую ся­мю, той пра­цуе над са­бой, атрым­лі­вае но­выя ве­ды, шу­кае но­выя маг­чы­мас­ці для за­бес­пя­чэн­ня даб­ра­бы­ту. Усё ас­тат­няе — прос­та пры­ха­ва­нае жа­дан­не ха­ля­вы, каб нех­та прый­шоў, даў гро­шай і вы­ра­шыў усе праб­ле­мы за ця­бе.

У. Гро­заў: — Звяр­ну ўва­гу яшчэ на ад­ну праб­ле­му — не­пад­рых­та­ва­насць мно­гіх ма­ла­дых лю­дзей да ства­рэн­ня сям'і. Ня­даў­на адзін са сту­дэн­таў-пя­ці­курс­ні­каў рас­па­вёў са сля­за­мі на ва­чах: маў­ляў, з жон­кай ра­зы­шоў­ся. З-за ча­го? У яе бы­лі імя­ні­ны, са сты­пен­дыі пай­шлі ў ка­вяр­ню, ды там усё і «пра­ся­дзе­лі». Ра­ні­цай пра­чну­лі­ся — ес­ці ня­ма ча­го. «Па­пра­сі ў сва­ёй ма­мы». — «Дык яна ж нам да­ва­ла на ха­ла­дзіль­нік, ле­пей ты ў сва­ёй па­пра­сі». — «Мы і ма­ёй яшчэ па­зы­ку не вяр­ну­лі». Сло­ва за сло­ва, так і па­сва­ры­лі­ся ўшчэнт... Мы лі­чым, што на­шы дзе­ці, бе­ру­чы шлюб, aпрыёры зна­ё­мыя з ас­но­ва­мі ся­мей­най эка­но­мі­кі, уме­юць га­та­ваць, пла­на­ваць бюд­жэт. А яны гэ­та­га не ве­да­юць.

Т. Краў­чан­ка: — Мае, на­прык­лад, ве­да­юць. І пры­га­та­ваць кож­ны змо­жа, што трэ­ба, і вы­дат­кі на воп­рат­ку ці ін­шыя па­трэ­бы пла­на­ваць на­ву­ча­ныя. Гэ­та ж і ёсць вы­ха­ван­не ў сям'і, каб дзе­ці ўсё ўме­лі ра­біць.

С. Сіт­ні­ка­ва: — За­ла­тыя сло­вы! У мя­не муж вай­ско­вец, і ка­лі, вяр­та­ю­чы­ся да­до­му, ён ба­чыў у сы­ноў не­па­чы­шча­ны абу­так ці ня­мы­тыя шкар­пэт­кі — па­ды­маў іх з лож­каў і пры­му­шаў усё гэ­та ра­біць. Сён­ня абедз­ве ня­вест­кі ка­жуць «дзя­куй», бо кож­ны з ма­іх хлоп­цаў здоль­ны сам ся­бе аб­слу­гоў­ваць. І ў нас ні­ко­лі не ста­я­ла пы­тан­не, што жон­ка па­він­на га­та­ваць, а муж — ра­дзі­му аба­ра­няць, бо ўсё ў сям'і трэ­ба ра­біць ра­зам, так нас ву­чы­ла яшчэ мая за­ла­тая свяк­роў. І ка­лі дзе­ці на гэ­тым вы­рас­та­юць, а дзя­ду­лі і ба­бу­лі не ўмеш­ва­юц­ца са сва­ім ста­ту­там і не па­да­гра­юць унут­ра­ныя праб­ле­мы, але заўж­ды, ка­лі спат­рэ­біц­ца, пры­хо­дзяць на да­па­мо­гу — вось яно, вы­ха­ван­не і вось яна, су­вязь па­ка­лен­няў. Та­му і сён­ня, праз 36 га­доў шлю­бу, ня­ма пы­тан­няў, хто ў на­шай сям'і што па­ві­нен ра­біць, бо ўсё — ра­зам.

У. Гро­заў: — Ёсць пы­тан­не! Яно ў тым, як гэ­ты вы­дат­ны во­пыт аку­му­ля­ваць, кла­ні­ра­ваць і кож­на­му па кро­пель­цы ўліць.

Т. Краў­чан­ка: — Ды гэ­та эле­мен­тар­на — прос­та быць для сва­іх дзя­цей аў­та­ры­тэ­там і ад­на­ча­со­ва сяб­рам, каб яны ве­да­лі, што заўж­ды мо­гуць звяр­нуц­ца да ця­бе па да­па­мо­гу ці пад­каз­ку.

А. Іва­ноў: — Трэ­ба па­ста­ян­на, што­дзён­на вы­хоў­ваць дзя­цей на ўлас­ным пры­кла­дзе. У ма­ёй сям'і пя­цё­ра ста­рэй­шых дзя­цей аба­вяз­ко­ва пры­ма­юць удзел і ў пра­цы па до­му — ге­не­раль­ная пры­бор­ка, пад­рых­тоў­ка да свят — жон­ка як ні­хто ўмее ар­га­ні­за­ваць пра­цэс з най­леп­шым вы­ні­кам, каб ні­хто не ўхі­ляў­ся. Я, са свай­го бо­ку, ста­ра­юся пе­ра­даць дзе­цям тыя на­вы­кі ра­мес­най дзей­нас­ці, які­мі ва­ло­даю сам, бо лі­чу, гэ­та вель­мі важ­на, каб ча­ла­век умеў пэў­ныя рэ­чы ра­біць ру­ка­мі, а не спа­дзя­ваў­ся заўж­ды на «за­про­ша­ных май­строў». Вы б ве­да­лі, як на да­чы хлоп­цам па­да­ба­ец­ца ка­сіць тра­ву тры­ме­рам ці рас­пі­ла­ваць бер­вя­но са­мім!

А. Бар­су­коў: — І не спра­чац­ца аб ген­дар­най роў­на­сці, а за­хоў­ваць у сям'і са­мае га­лоў­нае — лю­боў, па­ва­гу і парт­нёр­ства. Не дзя­ліц­ца: ты прач­ка, а я зда­быт­чык, а ўдва­іх ра­біць тое, што трэ­ба ў гэ­ты мо­мант для сям'і, для вы­ха­ван­ня дзя­цей.

— Пры­хо­джу да вы­сно­вы: ка­лі лю­дзі са­праў­ды хо­чуць ства­рыць вя­лі­кую сям'ю — ім ні­што не пе­ра­шко­дзіць гэ­та зра­біць: ні знеш­нія фак­та­ры, ні ўнут­ра­ныя. А на­ша за­да­ча, маю на ўва­зе СМІ, па­ка­заць на кан­крэт­ных пры­кла­дах, што мож­на спа­лу­чаць вы­ха­ван­не не­каль­кіх дзя­цей і кар'­е­ру, што мець сям'ю — гэ­та не над­звы­чай­ны подз­віг, а нар­маль­нае паў­на­цэн­нае жыц­цё...

У. Гро­заў: — Аб­са­лют­на так.

С. Сіт­ні­ка­ва: — Вось мы тут ка­за­лі пра спра­вяд­лі­васць і цнат­лі­васць як асно­ву моц­най сям'і і моц­най дзяр­жа­вы, а я б яшчэ да­да­ла — са­ма­ах­вяр­насць. Гэ­та зна­чыць не лег­чы касць­мі і па­мер­ці дзе­ля ін­ша­га, а га­тоў­насць да­па­маг­чы, пад­тры­маць. Каб не гу­ча­ла ў кож­най ма­ла­дой сям'і: «Ты па­ві­нен, ты па­він­на» — а бы­ло ад­но «мы». Мы. Сям'я.

Пад­рых­та­ва­ла Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА.

P.S. Да­рэ­чы, ва ўдзель­ні­каў гэ­та­га «круг­ла­га ста­ла» — ад 2 да 6 дзя­цей.

Толь­кі ліч­бы

«Ці ха­це­лі б вы мець у сям'і два­іх і больш дзя­цей?» — спы­та­лі мы на сай­це www.zvіazda.by. І атры­ма­лі ад­ка­зы: «Ужо» — 19%, «Так, пла­ную ў бу­ду­чы­ні» — 27%, «Не з ма­і­мі фі­нан­са­вы­мі маг­чы­мас­ця­мі» — 29%, «Мне не да­зва­ляе зда­роўе» — 5%, «Не, муж (жон­ка) су­праць» — 5%, «На­ват не ду­маў(ла) аб гэ­тым» — 1%.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.