Вы тут

Ліда cтратэгічнага прызначэння


У вай­ско­вай спра­ве тое, што па­зна­ча­на ты­ту­лам — стра­тэ­гіч­нае — са­мая моц. У гэ­тым пла­не бе­ла­рус­кі го­рад Лі­да ка­лісь­ці меў, мож­на ска­заць, су­свет­нае зна­чэн­не. Уз­бра­ен­ня пад ра­шэн­не стра­тэ­гіч­ных мэт у Лід­скім гар­ні­зо­не ха­па­ла з ліш­кам. У час СССР ба­дай ні­вод­ны бе­ла­рус­кі го­рад не меў столь­кі ядзер­най зброі, коль­кі на­за­па­сі­лі яе ка­ля Лі­ды. Ну хі­ба яшчэ Па­ста­вы.

Вой­ны гэ­ты го­рад не шка­да­ва­лі. Толь­кі ў ХХ ста­год­дзі Лі­да дзе­вяць ра­зоў пе­ра­хо­дзі­ла з рук у ру­кі.

Не­дзе з ХІХ ста­год­дзя тут ква­та­ра­ваў полк да­нскіх ка­за­коў. Ча­сам сі­га­лі ка­ва­ле­рыс­ты на сва­іх ска­ку­нах ту­ды, дзе ся­лян­кі пра­ца­ва­лі, ха­па­лі, не пы­та­ю­чы­ся, ма­ла­дзі­цу, якая спа­да­ба­ла­ся, пе­ра­кід­ва­лі яе па­пя­рок сяд­ла і мча­лі ў да­лё­кі лес. І да­рэм­на по­тым ха­дзі­лі баць­кі ці му­жы тых жа­нок са скар­гай у полк. Як па­знаць ві­ноў­ні­ка, ка­лі ўсе ў адзі­най фор­ме з чыр­во­ны­мі лам­па­са­мі, усе з ву­са­мі, чу­ба­тыя? Мяс­цо­выя па­ме­шчы­кі так­са­ма ста­я­лі за ка­за­коў, бо пас­ля тых на­бе­гаў у мяс­цо­вых сем'­ях час­та на­ра­джа­лі­ся моц­ныя чар­ня­выя «ка­зач­кі» — бу­ду­чыя доб­рыя ра­бот­ні­кі для пан­скай гас­па­дар­кі.

Ка­за­коў у га­рад­ку пас­ля змя­ні­лі пе­ха­цін­цы. Як­раз грым­ну­ла Пер­шая су­свет­ная, і лід­скі 172-і пя­хот­ны полк па­лёг там амаль цал­кам.

Пе­рад той вай­ной тут з'я­віў­ся адзін з пер­шых ра­сій­скіх ва­ен­ных аэ­ра­дро­маў. Спа­чат­ку ад­сюль ля­та­лі ды­ры­жаб­лі, по­тым і ба­я­выя са­ма­лё­ты. Сла­ву­тыя «Ільі Му­рам­цы» ў лід­скае не­ба вы­праў­ляў сам Ігар Сі­кор­скі — стаў­шы пас­ля эміг­ра­цыі ў ЗША су­свет­на вя­до­мым авія­кан­струк­та­рам.

Ка­лі За­ход­няя Бе­ла­русь ады­шла да Поль­шчы, на аэ­ра­дром пры­быў но­вы ка­ман­дзір — Ежы Ка­соў­скі, вя­до­мы транс­кан­ты­нен­таль­ным пе­ра­лё­там з Вар­ша­вы да То­кіа. Па­ля­кі тут спа­чат­ку раз­мяс­ці­лі 11-ы полк зні­шчаль­ні­каў Вой­ска Поль­ска­га, пас­ля 5-ы бам­бар­дзі­ро­вач­ны полк. У ве­рас­ні 1939 го­да авія­та­ры з Лі­ды да­лі доб­ры бой ня­мец­кім асам. А пе­рад пры­хо­дам Чыр­во­най Ар­міі пе­рад­ыс­ла­цы­ра­ва­лі­ся ў Лат­вію, пры­чым 23 са­ма­лё­ты па­кі­ну­лі тут.

Чыр­во­ная Ар­мія ад­ра­зу пе­ра­кі­ну­ла ў Лі­ду 122-і зні­шчаль­ны полк і 11-ю зме­ша­ную авія­ды­ві­зію. Яшчэ ў мяс­цо­вым гар­ні­зо­не рас­ква­та­ра­ва­лі пе­ха­цін­цаў — 56-ую Мас­коў­скую Чыр­ва­на­сцяж­ную страл­ко­вую ды­ві­зію. На яе ра­хун­ку — за­ду­шэн­не паў­стан­няў у Там­боў­скай воб­лас­ці, у Бу­ха­ры, і ў Кранд­шта­це. Па­ва­я­ва­ла і на са­вец­ка-фін­скім фрон­це. А вось у чэр­ве­ні 1941-га су­праць гіт­ле­раў­цаў 56-я зма­га­ла­ся ня­ўда­ла. За два-тры дні бы­ла ўшчэнт раз­бі­та і рас­фар­мі­ра­ва­на.

Нем­цы, за­ха­піў­шы Лі­ду, аэ­ра­дром вы­ка­рыс­тоў­ва­лі сла­ба. А вось пас­ля вы­зва­лен­ня там не бы­ло спа­кою. Ад­сюль ля­та­лі лёт­чы­кі зна­ка­мі­тай «Нар­ман­дыі-Нё­ман». Пас­ля — штур­ма­вы полк. Дзя­сят­кі Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за слу­жы­лі ў тым пал­ку. Шас­цё­ра яго пі­ло­таў Зор­кай Ге­роя ўзна­га­родж­ва­лі­ся двой­чы. Па­жы­лыя лід­чан­кі і да­гэ­туль па­мя­та­юць шы­коў­ныя тан­цы ў мяс­цо­вым До­ме афі­цэ­раў, дзе за­ла зі­ха­це­ла ад зо­рак на гру­дзях двац­ца­ці­пя­ці­га­до­вых Ге­ро­яў.

23-17

Важ­кая ва­ен­ная мі­сія вы­па­ла Лі­дзе ў пас­ля­ва­ен­ны час. Ба­дай, тут быў са­мы моц­ны ядзер­ны гар­ні­зон Са­вец­кай Ар­міі на бе­ла­рус­кай зям­лі. Яго асно­ву скла­да­лі дзве ба­я­выя ды­ві­зіі — авія­цый­ная бам­бар­дзі­ро­вач­ная і ра­кет­ная стра­тэ­гіч­ная. Абедз­ве «за­то­ча­ны» пад пры­мя­нен­не атам­ных бо­е­п­ры­па­саў. Ра­кет­чы­кі нес­лі ба­я­выя дзя­жур­ствы з ядзер­ны­мі за­ра­да­мі па­ста­ян­на, а атам­ныя бом­бы са­ма­лё­таў ча­ка­лі свай­го ча­су ў сак­рэт­ным схо­ві­шчы.

З-за сва­ёй «стра­тэ­гіч­нас­ці» Лі­да і са­ма зна­хо­дзі­ла­ся пад піль­ным пры­цэ­лам: у тыя ча­сы па­тэн­цы­яль­ны во­раг, пла­ну­ю­чы ядзер­ныя ўда­ры, на вы­па­дак вай­ны ні­як не мог па­кі­нуць звыш­мі­лі­та­ры­за­ва­ную бе­ла­рус­кую Лі­ду без ува­гі. І та­му зна­хо­дзі­ла­ся ў Лі­дзе яшчэ цэ­лая бры­га­да су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны. Ад на­па­ду чу­жых са­ма­лё­таў зе­ніт­чы­кі Лі­ду маг­лі пры­крыць. Ад ра­кет­на­га ўда­ру з кос­ма­су — не.

Дзя­куй бо­гу, абы­шло­ся без вай­ны.

З 1952 го­да ў Лі­дзе «пры­зям­лі­ла­ся» 1-я гвар­дзей­ская Ста­лін­град­ская ор­дэ­на Ле­ні­на двой­чы Чыр­ва­на­сцяж­ная ор­дэ­наў Су­во­ра­ва і Ку­ту­за­ва бам­бар­дзі­ро­вач­ная ды­ві­зія. І пры­зям­лі­ла­ся на­доў­га. Адзін яе полк ля­таў з Лі­ды, два дру­гія — з Ро­сі і Па­ста­ваў. Уся­го ў ды­ві­зіі на­ліч­ва­ла­ся 89 ма­гут­ных фран­та­вых бам­бар­дзі­роў­шчы­каў мар­кі Су-24. Кож­ны са­ма­лёт мог нес­ці да 8 тон бом­ба­вай на­груз­кі. У тым лі­ку і ядзер­най. Гэ­та бы­ла ад­на з са­мых скла­да­ных ма­шын са­вец­кай авія­цыі. І, на жаль, ад­на з са­мых ава­рый­ных.

Пас­ля раз­ва­лу СССР авія­ды­ві­зію ад­да­лі Ра­сіі. На мес­ца бам­бар­дзі­роў­шчы­каў пры­ля­цеў наш «бе­ла­рус­кі» штур­ма­вы авія­полк, дзе аб'­яд­на­лі­ся «штур­ма­ві­кі» з Пру­жа­наў і Па­ста­ваў. Пе­ра­да­ча аэ­ра­дро­ма прай­шла бу­дзён­на.

— Мы се­лі тут на сва­іх
Су-25, вый­шлі з са­ма­лё­таў. На­су­страч як­раз кро­чы­лі край­нія экі­па­жы стаў­шых ра­сій­скі­мі бам­бар­дзі­роў­шчы­каў. Зда­ец­ца, на аэ­ра­дром Ша­та­ла­ва збі­ра­лі­ся яны ля­цець. Мы па­ві­та­лі­ся, па­жа­да­лі адзін ад­на­му ўда­чы. Так зме­на гас­па­да­роў на аэ­ра­дро­ме і прай­шла, — ус­па­мі­наў той дзень пад­пал­коў­нік Ва­ле­рый Хі­хол.

На лід­скай авія­ба­зе, стаў­шай «бе­ла­рус­кай», спа­чат­ку раз­мяс­ці­лі са­ма­лё­ты, якія яшчэ на «аф­ган­скай» вай­не ва­я­ва­лі і бы­лі вы­ве­дзе­ны по­тым у Бе­ла­рус­кую ва­ен­ную акру­гу. Ка­лі за­ку­пі­лі ва Укра­і­не пар­тыю ву­чэб­ных Л-39 іх мес­цам ба­зі­ра­ван­ня так­са­ма аб­ра­лі Лі­ду. По­бач з ба­я­вы­мі лёт­чы­ка­мі па­ча­лі ву­чыц­ца ля­таць кур­сан­ты авія­цый­на­га фа­куль­тэ­та Ва­ен­най ака­дэ­міі. Га­ды тры та­му пе­ра­гна­лі сю­ды бе­ла­рус­кія фран­та­выя бам­бар­дзі­роў­шчы­кі Су-24М і Су-24МР з Ро­сі, ка­лі за­кры­ва­лі аэ­ра­дром. Ця­пер тыя «двац­цаць чац­вёр­тыя « і тут ужо не ля­та­юць — са­ста­рэ­лі, а пад­трым­лі­ваць та­кія «ўзрос­та­выя» най­скла­да­ней­шыя ма­шы­ны ў ба­я­вым ста­не до­ра­га.

Ле­тась бы­ло за­яў­ле­на, што ў Лі­дзе мо­жа з'я­віц­ца і ра­сій­ская авія­цый­ная ба­за. Ка­лі гэ­та зда­рыц­ца, хут­чэй за ўсё, сю­ды пры­шлюць зні­шчаль­ні­кі Су-27СМ3. У бе­ла­рус­кім вой­ску са­ма­лё­таў та­ко­га ты­пу ня­ма. Ха­ця і ў са­мой Ра­сіі гэ­тых ма­дэр­ні­за­ва­ных са­ма­лё­таў чац­вёр­та­га па­ка­лен­ня па­куль ня­шмат.

І яшчэ ў Лі­дзе быў Паў­ночны га­ра­док — ра­кет­ны.

Пер­шыя са­вец­кія ра­кет­ныя пал­кі фар­мі­ра­ва­лі ў шас­ці­дзе­ся­тыя га­ды. І раз­мя­шча­лі іх спа­чат­ку на бе­ла­рус­кай зям­лі. Да­гэ­туль ядзер­ны па­ры­тэт за­бяс­печ­ва­ла даль­няя авія­цыя (да­рэ­чы, так­са­ма з бе­ла­рус­кіх аэ­ра­дро­маў — Ба­ра­на­ві­чаў і Бал­ба­са­ва). І вось на пад­трым­ку авія­та­рам прый­шлі на­зем­ныя комп­лек­сы, здоль­ныя праз кос­мас за­кід­ваць смер­та­нос­ны за­рад на ты­ся­чы кі­ла­мет­раў. Ба­я­вое дзя­жур­ства ра­кет­чы­кі па­ча­лі нес­ці з 15 мая 1960 го­да. Два з трох пер­шых дзя­жур­ных пал­коў пад­па­рад­коў­ва­лі­ся як­раз ра­кет­най ды­ві­зіі са шта­бам у Лі­дзе. Адзін з іх зна­хо­дзіў­ся пад Ваў­ка­выс­кам (меў 6 ра­кет, пас­ля быў пе­рад­ыс­ла­цы­ра­ва­ны ў Сло­нім), дру­гі — у Бер­даў­цы пад На­ва­груд­кам (меў дзве ра­ке­ты). Трэ­ці ба­я­вы полк (з Ма­зыр­скай ды­ві­зіі, так­са­ма меў дзве ра­ке­ты) ста­яў у Пін­ску.

23-15

Га­ра­док для ра­кет­чы­каў у Лі­дзе «ада­бра­лі» ў мо­та­страл­ко­вай ды­ві­зіі. Пя­хо­та не па­спе­ла пе­рад­ыс­ла­цы­ра­вац­ца, як на іх мес­ца ўжо шпар­ка вы­гру­жа­ла­ся ра­кет­ная тэх­ні­ка. Коль­кі нер­ваў бы­ло спа­ле­на і срод­каў па­тра­ча­на, каб вы­ка­наць за­гад Маск­вы аб па­ста­ноў­цы ра­кет на дзя­жур­ства ў тэр­мін! Як­раз кі­пе­ла «ха­лод­ная» вай­на. Шмат ін­жы­нер­ных час­цей і ва­ен­на-бу­даў­ні­чых атра­даў ра­зам з ра­кет­чы­ка­мі без сну і пе­рад­ыху рых­та­ва­ла ра­ё­ны і па­зі­цыі. Ра­бо­ты вя­лі­ся пад поў­най за­ве­сай сак­рэт­нас­ці — на­ват у на­ва­коль­ных вёс­ках не зда­гад­ва­лі­ся пра тое, што тва­ры­ла­ся ў гу­шча­ры су­сед­ніх ля­соў. Асноў­ныя тэх­ніч­ныя ра­бо­ты на­огул вя­лі­ся ноч­чу, каб і з па­вет­ра бы­ло ня­бач­на.

Меж­кан­ты­нен­таль­ныя ра­ке­ты Р-12 і Р-14, якія па­ча­лі ба­я­вую служ­бу ў ля­сах Гро­дзен­шчы­ны, спа­чат­ку ака­за­лі­ся не­бяс­печ­ны­мі не толь­кі для во­ра­га, але і для са­міх раз­лі­каў. Іх пе­рад дзя­жур­ствам на­ле­жа­ла за­праў­ляць вель­мі так­січ­ным па­лі­вам і акіс­лі­це­лем. Ды і атам­ныя бо­е­га­лоў­кі так­са­ма доб­ра «фа­ні­лі». Ка­жуць, што сал­да­ты і афі­цэ­ры, хто не­па­срэд­на за­праў­ляў та­ды ра­ке­ты, у лі­ча­ныя га­ды пай­шлі з жыц­ця.

Гэ­тыя ты­пы ра­кет пра­ста­я­лі на Гро­дзен­шчы­не да 1980 го­да. А та­ды па­ча­ло­ся пе­ра­ўзбра­ен­не пал­коў Лід­скай ды­ві­зіі на са­ма­ход­ны комп­лекс РСД-10, больш вя­до­мы пад наз­вай «Пі­я­нер». Яго «лід­ча­не» атрымалі паз­ней за ўсе ра­кет­ныя ды­ві­зіі, якія зна­хо­дзі­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі. Праз год пас­ля атры­ман­ня «Пі­я­не­ра» 142-і ра­кет­ны полк з На­ва­груд­ка быў пе­рад­ыс­ла­ка­ва­ны ў ра­сій­скі го­рад Ніж­ні Та­гіл — і та­кія ча­сам бы­ва­лі вай­ско­выя лё­сы.

«Пі­я­не­ры» хут­ка тра­пі­лі пад да­га­вор па­між Са­вец­кім Са­юзам і ЗША аб ска­ра­чэн­ні стра­тэ­гіч­ных уз­бра­ен­няў. Іх па­ча­лі зні­шчаць. Ад­нак па­зі­цыі ў бе­ла­рус­кіх ля­сах ня­доў­га ста­яць пус­ты­мі: сю­ды пры­хо­дзіць больш су­час­ны і больш ма­гут­ны комп­лекс «Та­по­ля». Ба­я­вы за­рад той «Та­по­лі» скла­даў 500 кі­ла­тон, што бы­ло роў­на 500 ты­ся­чам тон звы­чай­най уз­рыў­чат­кі. Да­рэ­чы, ма­гут­насць аме­ры­кан­скай атам­най бом­бы, якую скі­ну­лі на Хі­ра­сі­му, на­ліч­ва­ла «ўся­го» 20 кі­ла­тон. Яшчэ іс­на­ва­ла ад­на асаб­лі­васць но­ва­га ўзбра­ен­ня: бы­ло не­маг­чы­ма вы­лі­чыць, з якой кроп­кі ра­ке­та бу­дзе пу­шча­на па цэ­лі — у ад­роз­нен­не ад ста­цы­я­нар­ных ці шахт­ных комп­лек­саў. «Та­по­ля» нес­ла дзя­жур­ства на ха­ду, маг­ла за­пус­ціць ра­ке­ту са свай­го марш­ру­ту ў лю­бы мо­мант. Спе­цы­я­ліс­ты ка­за­лі, што за акі­я­нам так­са­ма спра­ба­ва­лі ства­рыць па­доб­ны тэх­ніч­ны цуд. Але не змаг­лі.

Па якіх не­па­срэд­на цэ­лях па­він­ны бы­лі вы­ля­таць ра­ке­ты з бе­ла­рус­кіх ля­соў, ужо не да­ве­дац­ца. Тыя да­ныя лі­чы­лі­ся страш­най тай­най. На­ват ка­ман­дзі­ры ра­кет­ных пал­коў яе не ве­да­лі. Іх за­да­ча бы­ла пра­вес­ці пуск. Ка­ар­ды­на­ты ж па­лё­ту і марш­рут за­клад­ва­лі ў пра­грам­ны блок кож­най ра­ке­ты ка­ман­дзі­ра­ва­ныя маўк­лі­выя спе­цы­я­ліс­ты са спе­цы­яль­на­га ад­дзе­ла Ге­не­раль­на­га шта­ба.

І яшчэ адзін бе­ла­рус­кі след у тых ця­га­чах, на якія чап­ля­лі «Пі­я­не­ры» і «Та­по­лі». Іх ра­бі­лі ў нас, у Мін­ску, на за­вод­зе ко­ла­вых ця­га­чоў.

Яшчэ ра­кет­ная ды­ві­зія ме­ла ўлас­ную авія­цыю — цэ­лую вер­та­лёт­ную эс­кад­рыл­лю. Ча­го не ме­лі ні пя­хот­ныя, ні тан­ка­выя, ні ар­ты­ле­рый­скія ды­ві­зіі. Ра­кет­чы­кам та­ды ні­чо­га не шка­да­ва­лі.

На мо­мант рас­па­ду СССР у скла­дзе 49-й ра­кет­най ды­ві­зіі на­ліч­ва­лі­ся 4 ра­кет­ныя пал­кі, якія ста­я­лі ў Мі­ной­тах, Гез­га­лах, Ру­жа­нах і Шэ­ры­ша­ве. Ды­ві­зія пас­ля тых па­лі­тыч­ных змен ад­ра­зу пе­рай­шла ў склад ра­сій­скіх Уз­бро­е­ных Сіл. І ха­ця нека­то­рыя га­ра­чыя га­ло­вы да­гэ­туль шка­ду­юць аб тым кро­ку, лі­ча­чы стра­ту між­кан­ты­нен­таль­ных ра­кет бя­дой для Бе­ла­ру­сі, лепш усё ж больш цвя­ро­за гля­дзець на та­га­час­ныя па­лі­тыч­ныя рэа­ліі. Яшчэ ад­зна­чу, што ва­ло­дан­не і аб­слу­гоў­ван­не та­кой зброі для на­шай ма­ла­дой кра­і­ны бы­ло не па сі­лах. На­ват на­ша су­сед­ка Укра­і­на, пе­ра­пад­па­рад­ка­ваў­шы са­бе дзве ра­кет­ныя ды­ві­зіі (у Хмяль­ніц­кім і Пер­ша­май­ску), змаг­ла «цяг­нуць» іх на сва­іх пля­чах вель­мі ня­доў­га.

170-ы ра­кет­ны полк у Мі­ной­тах пра­цяг­ваў нес­ці ба­я­вое дзя­жур­ства і та­ды, ка­лі ўсе ас­тат­нія час­ці 49-й ды­ві­зіі ўжо бы­лі вы­ве­дзе­ны ў Ра­сію. Ме­на­ві­та яго ра­кет­ныя комп­лек­сы па­кі­да­лі Бе­ла­русь апош­ні­мі. Рэ­пар­т­ажы, як іх гру­зі­лі і ад­праў­ля­лі, аб­ля­це­лі ўсе тэ­ле­ка­на­лы све­ту. У той дзень, 26 ліс­та­па­да 1996 го­да, Бе­ла­русь кан­чат­ко­ва ста­на­ві­ла­ся без'­я­дзер­най.

Мне па­шчас­ці­ла бы­ваць у ра­кет­ным пал­ку ў яго леп­шыя ча­сы. Сак­рэт­насць у та­кіх час­цях пад­трым­лі­ва­ла­ся ней­ма­вер­ная. Але ўда­ло­ся і ба­я­вую служ­бу па­гля­дзець. Па не­каль­кі су­так афі­цэ­ры дзя­жур­най зме­ны не пад­ні­ма­лі­ся з ка­манд­на­га пунк­та, сха­ва­на­га глы­бо­ка ў зям­лі. Су­ткі за су­тка­мі, удвух, у цес­ным круг­лым па­мяш­кан­ні дыя­мет­рам не­дзе ў тры мет­ры ўся­го. І кноп­ка «Пуск» на пуль­це пад ру­кой — кноп­ка са­праўд­на­га «атам­на­га» пус­ку. Каб атры­маць пра­ва на дзя­жур­ства, кож­ны афі­цэр ву­чыў­ся і трэ­ні­ра­ваў­ся па­ста­ян­на. У ра­кет­ных вой­сках бы­ло шмат дуб­лі­ру­ю­чых сіс­тэм кі­ра­ван­ня, але не­па­срэд­ны за­пуск ра­кет ажыц­цяў­ляў­ся з пуль­та дзя­жур­най зме­ны вось тут, у са­мім ра­кет­ным пал­ку.

Ра­кет­чы­кі та­ды ўжо ве­да­лі, што іх вы­ве­дуць з Бе­ла­ру­сі. Вель­мі не ха­це­лі па­кі­даць мяс­цо­вы край. Ка­то­рыя ж і па­жа­ні­лі­ся тут з мяс­цо­вы­мі дзяў­ча­та­мі. Мно­гіх пас­ля на­кі­ра­ва­лі пра­цяг­ваць служ­бу ў За­бай­кал­ле. Там, у на­се­ле­ных пунк­тах з су­ро­вым клі­ма­там і без­аб­ліч­ны­мі наз­ва­мі ты­пу Ле­дзя­ная, Ала­вя­ная, Дра­вя­ная, бе­ла­рус­кую Лі­ду бу­дуць па­мя­таць асаб­лі­ва. А тэ­ры­то­рыю бы­ло­га пал­ка ў Мі­ной­тах, якая стра­ці­ла ва­ен­ны ста­тус, аб­лю­ба­ва­лі прад­пры­маль­ні­кі. Там і тэх­ні­ку ра­ман­та­ва­лі, і мэб­лю вы­раб­ля­лі, і на­ват гры­бы вы­рошч­ва­лі.

На мес­цы ко­ліш­ня­га ра­кет­на­га га­рад­ка ў Лі­дзе — сён­ня па­гра­ніч­ны атрад. Па­гра­ніч­ні­кі так­са­ма сце­ра­гуць бе­ла­рус­кія ме­жы. Але не стра­тэ­гіч­ныя, а на­дзён­ныя, па­меж­ныя. Да­рэ­чы, у іх му­зеі кла­пат­лі­ва збе­ра­га­юц­ца вель­мі ці­ка­выя ма­тэ­ры­я­лы і пра сва­іх па­пя­рэд­ні­каў у Паў­ноч­ным ва­ен­ным га­рад­ку — 49-ю ра­кет­ную ды­ві­зію. Та­кі ж да­во­лі змяс­тоў­ны му­зей ёсць і ў авія­та­раў. Абод­ва му­зеі та­кія роз­ныя, на пер­шы по­гляд. Але яны на ад­ну агуль­ную тэ­му — пра ва­ен­ную гіс­то­рыю бе­ла­рус­кай Лі­ды. І пра су­час­насць.

Ві­кен­цій Ключ­нік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».