Вы тут

Фотаздымак з гісторыяй


Ко­ліш­ні стар­шы­ня сель­са­ве­та, а ця­пе­раш­ні пен­сі­я­нер Ана­толь За­ба­лот­ны з в. Лу­чын Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­на, па свед­чан­ні ад­на­вяс­коў­цаў, вель­мі доб­ры апа­вя­даль­нік. Але вось за­на­тоў­ваць свае рас­ка­зы пра мі­ну­лае не лю­біць. Та­му сяб­ры зра­бі­лі гэ­та за яго дый да­сла­лі гіс­то­рыі з ге­ра­іч­на­га мі­ну­ла­га зем­ля­ка ра­зам з не­каль­кі­мі фо­та­здым­ка­мі на кон­курс у «Звяз­ду».

23-5

А мі­ну­лае ў Ана­то­ля Анд­рэ­е­ві­ча са­праў­ды ці­ка­вае. У свой час ён слу­жыў на Паў­ноч­ным фло­це, ды не абы-дзе, а на сак­рэт­най ба­зе ў ра­ё­не Мур­ман­ска. Пад­вод­ныя лод­кі пры­хо­дзі­лі на ба­зу для за­ме­ны вы­пра­ца­ва­ных ядзер­ных стрыж­няў у рэ­ак­та­рах. «Здым­кі не леп­шай якас­ці, — чы­та­ем у ліс­це, — але тое зра­зу­ме­ла: зды­маць на ба­зе ўво­гу­ле бы­ло за­ба­ро­не­на, і ра­бі­лі гэ­та лі­та­раль­на з-пад па­лы. Але ўсё ад­но ра­бі­лі — хлоп­цам жа ха­це­ла­ся па­кі­нуць неш­та на па­мяць, а каб «пад­поль­ны» фо­та­апа­рат не рэ­кві­зі­ра­ва­лі, ха­ва­лі не­дзе ў тунд­ры пад ка­мя­ня­мі. За­тое не­ка­то­рыя здым­кі мож­на без пе­ра­боль­шан­ня на­зваць уні­каль­ны­мі. На­прык­лад, вось гэ­та фо­та з Брэж­не­вым і Ка­сы­гі­ным — са­праўд­ны экс­клю­зіў. Та­ко­га ў га­зе­тах не бы­ло і быць не маг­ло, бо пра гэ­ты ві­зіт на­ват ні­дзе не па­ве­дам­ля­ла­ся. Гэ­та быў 1964 год, не апош­ні для служ­бы Ана­то­ля (та­ды на фло­це слу­жы­лі 4 га­ды) і апош­ні для праў­лен­ня Мі­кі­ты Хру­шчо­ва. Брэж­неў, пры­ня­ўшы ў па­пя­рэд­ні­ка «гас­па­дар­ку», пер­шай спра­вай на­вед­ваў фла­ты, каб пе­ра­ка­нац­ца, ці на­дзей­ны шчыт (у вы­гля­дзе атам­ных пад­ло­дак) у са­вец­кай ра­дзі­мы. За­ві­таў і на Грэ­мі­ху, па­блі­зу якой і мес­ці­ла­ся ба­за па за­ме­не ядзер­ных стрыж­няў на пад­лод­ках. Ма­ла­дыя марф­ло­таў­цы зра­бі­лі зды­мак лі­та­раль­на з ру­ка­ва, ка­лі вы­со­кія гос­ці вы­хо­дзі­лі з дзі­ця­ча­га сад­ка, пра­вя­ра­ю­чы ў тым лі­ку, як жы­вуць дзе­ці мар­скіх афі­цэ­раў».

23-4

Да ка­мя­нёў, што па­слу­жы­лі фо­нам для дру­го­га здым­ка, Брэж­не­ва, вя­до­ма ж, не ва­дзі­лі. «А бы­ло б, су­час­най мо­вай ка­жу­чы, «пры­коль­на», — мяр­ку­юць на­шы чы­та­чы. — Бо ці не гэ­ты ло­зунг — «Як хо­чац­ца да­моў» — ад­люст­роў­вае мэ­ты і па­мкнен­ні кож­на­га ча­ла­ве­ка знач­на лепш, чым та­га­час­ны дэ­віз «На­ша мэ­та — ка­му­нізм»? На фо­не та­го пра­па­ган­дысц­ка­га за­клі­ку, по­бач з вы­ява­мі Ле­ні­на, Марк­са ды Эн­гель­са, якія су­пра­ва­джа­лі са­вец­кіх лю­дзей хоць у кал­гас­ным клу­бе, хоць на сак­рэт­най мар­ской ба­зе, так­са­ма фа­та­гра­фа­ва­лі­ся. Але, як той ка­заў, ужо зу­сім з ін­шы­мі па­чуц­ця­мі».

* * *

Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Да­вай­це па­гар­та­ем ся­мей­ныя аль­бо­мы ра­зам! Фо­та­здым­кі з гіс­то­ры­яй (не больш за тры здым­кі) да­сы­лай­це на рэ­дак­цый­ную пош­ту аль­бо элект­рон­ную скры­ню іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу. Аў­тар най­леп­ша­га фо­та з гіс­то­ры­яй бу­дзе ад­зна­ча­ны каш­тоў­ным пры­зам.

Ува­га! Да ўдзе­лу ў кон­кур­се НЕ ПРЫ­МА­ЮЦ­ЦА вя­сель­ныя фо­та­се­сіі, ле­таш­нія здым­кі з ку­рор­та і су­час­ныя фо­та дзя­цей. Ары­гі­на­лы да­сла­ных фо­та­здым­каў аба­вяз­ко­ва вяр­та­юц­ца аў­та­рам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?