Вы тут

Як справіцца з дзіцячай істэрыкай?


Але­на НА­СА­ЧО­ВА, тэ­ле­вя­ду­чая («Бе­ла­русь-1»), ма­ці два­іх дзя­цей:

— Для мя­не гэ­та вель­мі важ­нае і ад­кры­тае пы­тан­не, бо, зра­зу­ме­ла, з ім не раз да­во­дзі­ла­ся су­ты­кац­ца на ўлас­ным во­пы­це. Лі­чу, што най­перш трэ­ба ра­за­брац­ца з пры­чы­на­мі кап­ры­заў і іс­тэ­ры­кі, а по­тым пры­маць ра­шэн­не, як гэ­та спы­ніць. Ча­сам трэ­ба прос­та больш уваж­лі­ва са­чыць за ста­нам дзі­ця­ці — ма­лыя кап­ры­зяць, ка­лі ста­мі­лі­ся, пе­ра­ўзбу­дзі­лі­ся ці прос­та га­лод­ныя. У та­кім вы­пад­ку да­стат­ко­ва хут­ка ад­рэ­ага­ваць на па­трэ­бу і зні­шчыць раз­драж­няль­ны фак­тар, каб пра­ду­хі­ліць іс­тэ­ры­ку. ін­шая спра­ва, ка­лі дзі­ця ча­гось­ці вель­мі хо­ча, на­прык­лад, па­тра­буе ў кра­ме яму неш­та ку­піць. У мя­не, дзя­куй Бо­гу, та­ко­га не бы­ло, але на­огул вель­мі рас­паў­сю­джа­ная сі­ту­а­цыя. Пас­ля пра­хо­джан­ня «кур­саў па­вы­шэн­ня баць­коў­скай ква­лі­фі­ка­цыі» ве­даю, на­прык­лад, што спе­цы­я­ліс­ты ра­яць звяр­тац­ца па да­па­мо­гу да пер­са­на­лу ганд­лё­ва­га цэнт­ра, на­прык­лад, па­пра­сіць ад­мі­ніст­ра­та­ра па­ды­сці і зра­біць за­ўва­гу. Гэ­та бу­дзе ку­ды больш дзейс­на, чым ка­лі ма­ма па­вы­сіць го­лас на дзі­ця і ра­зам з ім за­ко­ціць іс­тэ­ры­ку... На­рэш­це, трэ­цяя са­мая рас­паў­сю­джа­ная пры­чы­на дзі­ця­чых кап­ры­заў — не­да­хоп ува­гі. Та­ды трэ­ба най­перш су­па­ко­іц­ца са­мо­му і аб­няць дзі­ця, пры­ла­шчыць яго.

Без­умоў­на, збо­ку заўж­ды зда­ец­ца, што ты б вы­ра­шыў сі­ту­а­цыю лёг­ка і прос­та, а ў жыц­ці зда­ра­ец­ца ўся­кае, і прай­сці вы­пра­ба­ван­не на баць­коў­скае цяр­пен­не на­са­мрэч вель­мі скла­да­на. Па­чы­на­еш зу­сім па-ін­ша­му ацэнь­ваць ро­лю пе­да­го­гаў, на­прык­лад, у дзі­ця­чых сад­ках, якія су­ты­ка­юц­ца з дзі­ця­чы­мі «не ха­чу, не бу­ду» што­дня...

Па­вел КА­ПА­РЫ­ХА, IT-спецыяліст, баць­ка два­іх дзя­цей:

— Ох, якое ня­прос­тае пы­тан­не. Бы­вае, абое за­вя­дуц­ца і жон­ку ў да­да­так «на­кру­цяць», то ці­хень­ка ўздых­неш, каб су­па­ко­іц­ца, і про­сіш: «Бо­жа, дай мне вы­трым­кі і цяр­пен­ня». І ка­лі з улас­ны­мі эмо­цы­я­мі спра­віш­ся, толь­кі та­ды мож­на вы­ра­шаць дзі­ця­чыя кан­флік­ты.

У ста­рэй­ша­га сы­на (яму 5 га­доў) іс­тэ­ры­ка мо­жа па­чац­ца, што на­зы­ва­ец­ца, на роў­ным мес­цы. Ка­лі ба­чым, што ён прос­та ста­міў­ся, мяк­ка спы­ня­ем усе гуль­ні і да­ём ад­па­чыць. А бы­вае, што не вы­ка­на­лі ней­кае яго жа­дан­не — ды хоць бы не да­лі на­ціс­нуць на кноп­ку ў ліф­це аль­бо «не так» за­чы­ні­лі дзве­ры ў ка­лі­до­ры — і па­не­сла­ся... Та­ды най­лепш спра­цоў­вае іг­на­ра­ван­не. Ка­лі зна­рок што-не­будзь на­ро­біць, па­збаў­ля­ем муль­ці­каў і ад­праў­ля­ем у кут, каб спа­кой­на па­ста­яў і асэн­са­ваў свае па­во­дзі­ны. З ма­лод­шай дач­кой, праў­да, па­доб­нае не пра­цуе — як толь­кі па­чы­на­еш з ёй стро­га га­ва­рыць, ад­ра­зу слё­зы на ва­чах; та­му з ёй трэ­ба вес­ці спа­кой­ныя тлу­ма­чаль­ныя га­вор­кі. І ні пры якіх аб­ста­ві­нах, што б ні зда­ры­ла­ся, мы не вы­ка­рыс­тоў­ва­ем фі­зіч­нае па­ка­ран­не. Ка­лі ўсплёс­ку эмо­цый, асаб­лі­ва агрэ­сіі, па­збег­чы ўсё ж не ўда­ец­ца, ча­сам вель­мі эфек­тыў­ным аказ­ва­ец­ца прос­тае ўмы­ван­не пра­ха­лод­най ва­дой.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».