Вы тут

5 зімовых фільмаў, якія трэба паглядзець сям'ёй:


Свят­ла­на Ер­ма­ко­віч, на­стаў­нік-дэфектолаг:

1. «Чар­лі і ша­ка­лад­ная фаб­ры­ка». Ка­лі ро­біц­ца зу­сім хо­лад­на і не да пра­гу­лак, са­мае леп­шае — ся­дзець до­ма, за­ху­таў­шы­ся ў коў­дру, і гля­дзець доб­рае кі­но. На­прык­лад, та­кое — каб ад­чуць ат­мас­фе­ру ча­раў­ніц­тва і кры­ху па­доў­жыць ад­чу­ван­не Но­ва­га го­да.

2. «Дзень су­рка».

У кож­на­га з нас зда­ра­юц­ца ня­ўда­лыя дні. Але перш, чым скар­дзіц­ца на жыц­цё, па­спра­буй­це ўя­віць, што УСЕ ас­тат­нія дні бу­дуць па­доб­ны да гэ­та­га. Ад­ра­зу па­чы­на­еш ра­да­вац­ца, што ўсё дрэн­нае ра­на ці поз­на мі­нае, і ву­чыш­ся ра­біць вы­сно­вы з улас­ных па­мы­лак. На мой по­гляд, гэ­ты фільм на­огул адзін з леп­шых срод­каў ад зі­мо­вай дэ­прэ­сіі.

3. «Са мною вось што ад­бы­ва­ец­ца». Я па­ра­і­ла б гэ­ты фільм усім, хто ста­міў­ся ў со­ты раз гля­дзець «Іро­нію лё­су». Не вель­мі доў­гае і вель­мі ду­шэў­нае кі­но пра тое, што ў жыц­ці бы­ва­юць ма­лень­кія цу­ды, і пра тое, як дзе­цям і да­рос­лым, бы­вае, не­стае цеп­лы­ні адзін ад­на­го...

4. Вя­лі­кі мульт­фільм «Ле­да­ві­ко­вы пе­ры­яд». Спа­чат­ку я за­ча­пі­ла­ся за яго кра­ем во­ка, ка­лі доч­кі гля­дзе­лі на ка­ні­ку­лах, а по­тым і са­мой так спа­да­ба­ла­ся, што са­бра­ла на дыс­ках усе ча­ты­ры част­кі і з не­цяр­пен­нем ча­каю вы­ха­ду на­ступ­най.

5. «Ка­хан­не ў вя­лі­кім го­ра­дзе 3». Без уся­кіх прэ­тэн­зій на фі­ла­соф­скія глы­бі­ні, прос­та доб­ры, лёг­кі і до­сыць за­баў­ны, мес­ца­мі сен­ты­мен­таль­ны фільм. А ча­му ён зі­мо­вы? Бо вый­шаў у пра­кат толь­кі гэ­тай зі­мой. Мы ўсёй сям'­ёй зу­сім ня­даў­на гля­дзе­лі яго ў кі­на­тэ­ат­ры, спа­да­ба­ла­ся на­ват больш, чым па­пя­рэд­нія част­кі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.