Вы тут

5 Кніг для прачытання ў сямейным коле:


На­вум Галь­пя­ро­віч, бе­ла­рус­кі па­эт, пра­за­ік, пуб­лі­цыст, тэ­ле­вя­ду­чы:

1. «Ка­ла­сы пад сяр­пом тва­ім» Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Ра­ман­тыч­ная гіс­то­рыя, якая рас­па­вя­дае пра па­дзеі на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі і яе ге­ро­яў. Кні­га спры­яе вы­ха­ван­ню па­тры­я­тыз­му, вы­са­ка­род­ных якас­цяў ча­ла­ве­ка ў роз­ных аб­ста­ві­нах. Раз­бу­рае стэ­рэа­ты­пы пра бед­насць і не­пісь­мен­насць на­шай кра­і­ны. А ў да­да­так раю «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» Ка­рат­ке­ві­ча: за­хап­ляль­ны дэ­тэк­тыў, які з ад­ноль­ка­вай ці­ка­вас­цю пра­чы­та­юць і да­рос­лыя, і дзе­ці. Там шмат та­ям­ні­ча­га і за­гад­ка­ва­га, і ў той жа час твор но­сіць па­зі­тыў­ны ха­рак­тар.

2. «Меч кня­зя Вяч­кі» Ле­а­ні­да Дай­не­кі.

Апо­вед пра да­лё­кую гіс­то­рыю на­шай кра­і­ны. Аў­тар ма­ляў­ні­ча і ці­ка­ва рас­каз­вае пра па­дзеі, і воб­ра­зы гіс­та­рыч­ных асоб паў­ста­юць яр­ка і да­ступ­на.

3. «Сот­ні­каў» Ва­сі­ля Бы­ка­ва. Яр­кі псі­ха­ла­гіч­ны твор, які на­гад­вае біб­лей­скую пры­па­весць аб сі­ле ду­ху і сла­бас­ці ча­ла­ве­ка, ста­віць ге­ро­яў пе­рад вы­ба­рам. Не­здар­ма аў­тар філь­ма па тво­ры Ла­ры­са Ша­піць­ка на­зва­ла яго «Уз­ня­сен­не».

4. «Цяж­ка быць Бо­гам» бра­тоў Стру­гац­кіх. Ці­ка­вая фан­тас­тыч­ная гіс­то­рыя, якая, ня­гле­дзя­чы на ды­на­мізм і пры­год­ніц­кі жанр, мае глы­бо­кі фі­ла­соф­скі пад­тэкст: пра тое, як не­вуц­тва і цем­ра­шаль­ства мо­жа быць го­рам і бя­дой для на­ро­да. З ча­го на­ра­джа­ец­ца звы­чай­ны фа­шызм.

5. «Май­стар і Мар­га­ры­та» Мі­ха­і­ла Бул­га­ка­ва. Твор на ўсе ча­сы, ён вы­клі­кае шмат ду­мак і аса­цы­я­цый. За за­хап­ляль­ным сю­жэ­там то­яц­ца глы­бін­ныя хрыс­ці­ян­скія за­па­ве­дзі, роз­дум пра мес­ца ча­ла­ве­ка ў све­це.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».