Вы тут

Пясочніца


Ці­шы­ня ў біб­лі­я­тэ­цы

На­сця (4 га­ды) кла­дзец­ца спаць, ма­ма тым ча­сам паў­шэп­там раз­маў­ляе з та­там. Ма­лая, кры­ху па­ва­ро­чаў­шы­ся і па­вох­каў­шы, з пад­крэс­ле­най жа­лас­лі­вас­цю звяр­та­ец­ца да да­рос­лых:

— Ма­ма, вы не маг­лі б га­ва­рыць ці­шэй? — і праз паў­зу: — Не бу­дзі­це бед­нае дзі­ця, мне ж заўт­ра на пра­цу!

Ляль­кі — зу­сім не тое...

— Ма­мач­ка, а да­вай мне бра­ці­ка на­ро­дзім? — про­сіць ча­ты­рох­га­до­вая Хрыс­ці­на.

— Ээ­ээ... Ну-у... Гэ­та ў та­ты трэ­ба спы­тац­ца.

Ма­лая кі­да­ец­ца ў слё­зы: «Не! Не трэ­ба та­ту пы­тац­ца! Я ха­чу са­праўд­на­га бра­ці­ка, а не ца­цач­на­га!».

Пра­ві­лы фор­су

Шас­ці­га­до­вая Ма­ша ўпер­шы­ню ў жыц­ці вы­еха­ла з баць­ка­мі на мо­ра і з зда­валь­нен­нем за­га­рае на пля­жы. Про­сіць:

— Над­зень­це мне ку­паль­нік, я пай­ду па­гу­ляю.

— Ма­ша, ку­паль­нік яшчэ мок­ры і доў­га сох­нуць бу­дзе, да­вай лепш ты па­бе­га­еш кры­ху без ні­чо­га, так і за­га­рыш лепш.

— Вы што? Ку­паль­нік жа но­вы, а по­па ўжо ста­рая!

Ус­пом­ніць усё

Ча­ты­рох­га­до­вы Са­ша, ня­звык­ла ці­хі, ля­жыць на ка­на­пе, хоць звы­чай­на бал­бо­ча, не змаў­ка­ю­чы. Ма­ма ці­ка­віц­ца:

— І аб чым ты за­ду­маў­ся?

— Ды вось ма­ла­досць уз­гад­ваю, — з цяж­кім уз­ды­хам ад­каз­вае ма­лы.

Смач­на, як не на­зы­вай

4-га­до­вы Ро­ма на­вед­вае гур­ток па анг­лій­скай мо­ве. На­стаў­нік пы­та­ец­ца: «Ро­ма, што ты больш за ўсё лю­біш?». Хлоп­чык не за­дум­ва­ец­ца ні на хві­лі­ну: «Мя­са!». — «А як бу­дзе гэ­тае сло­ва па-анг­лій­ску?». — «Не ве­даю, як па-анг­лій­ску, але я ўсё ад­но яго люб­лю!».

Паэ­зія і про­за

Ма­ру­ся чы­тае верш Кар­нея Чу­коў­ска­га «Тэ­ле­фон» і ад­ра­зу пе­ра­раб­ляе яго на свой лад:

— Хто га­во­рыць? Слон!

— Не, ня­хай бу­дзе вярб­люд!

— Доб­ра, вярб­люд. А ад­куль?

— Ад сла­на!

— І што вам трэ­ба?

— Хлоп­чы­ка.

— А ён мок­ры.

— Мок­ры? Не, та­ды не трэ­ба.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?