Вы тут

Паміж «яйкам» і «курыцай»


Ад­ной­чы да­вя­ло­ся па­спра­чац­ца з на­шмат ма­ла­дзей­шай ка­ле­гай на­конт вы­ха­ван­ня дзя­цей. Дзяў­чы­на з усім ім­пэ­там і мак­сі­ма­ліз­мам юнац­тва да­во­дзі­ла, што маг­чы­ма вы­ха­ваць «ідэа­льнае дзі­ця» — маў­ляў, пра­фе­сі­я­на­ла­мі на­пі­са­на столь­кі ка­рыс­ных кніг, а ў ін­тэр­нэ­це зме­шча­на столь­кі да­па­мож­ных раз­ві­ва­ю­чых пра­грам і г.д., што трэ­ба быць вель­мі ўжо ля­ні­вым, каб гэ­та ба­гац­це не вы­ка­рыс­тоў­ваць. Я ж тлу­ма­чы­ла, што ідэа­льныя лю­дзі на­огул і дзе­ці ў пры­ват­нас­ці бы­ва­юць толь­кі ў рэ­кла­ме пам­пер­саў, што пры лю­бой коль­кас­ці пра­чы­та­ных пад­руч­ні­каў і да­па­мож­ні­каў жыц­цё зной­дзе, чым ця­бе здзі­віць, бо кож­ны ча­ла­век — ін­ды­ві­ду­аль­насць, і што пры­ве­дзе­ныя ёю ў якас­ці до­ка­заў зна­ё­мыя — не ідэа­льныя баць­кі, бо ўсе мы жы­выя лю­дзі, а су­дзіць ка­гось­ці, не па­быў­шы ў яго­най ску­ры, як мі­ні­мум не­ка­рэкт­на... На той мо­мант, за­ўва­жу, ма­ёй да­чцэ ўжо бы­ло 2 га­ды, ка­ле­га ж дзя­цей у блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні не пла­на­ва­ла. «Ска­жы яшчэ, як вы лю­бі­це: «Свай­го на­ро­дзіш, та­ды па­га­во­рым!» — па­кі­ну­ла за са­бой апош­няе сло­ва яна, браз­нуў­шы дзвя­ры­ма.

Я і да­гэ­туль не ма­гу з дак­лад­нас­цю ска­заць, хто з нас меў ра­цыю ў той га­ра­чай спрэч­цы. А пры­га­да­ла яе, су­тык­нуў­шы­ся чар­го­вы раз з не­па­ра­зу­мен­нем «тэ­а­рэ­ты­каў» і «прак­ты­каў» дэ­ма­гра­фіі. Па­га­дзі­це­ся, вы­ха­ван­не дзя­цей — гэ­та не ядзер­ная фі­зі­ка або тэ­о­рыі Эй­нштэй­на. У ім, як у му­зы­цы або фут­бо­ле, ча­мусь­ці раз­бі­ра­юц­ца ўсе без вы­клю­чэн­ня. І вель­мі мно­гія з гэ­тых «усіх» з пал­кас­цю, вар­тай леп­ша­га пры­мя­нен­ня, пры зруч­ным вы­пад­ку рвуц­ца агу­чыць свае дум­кі на за­да­дзе­ную тэ­му.

Па­ду­ма­ла­ся: дзе ж пра­хо­дзіць мя­жа па­між аса­біс­тай па­зі­цы­яй і ня­про­ша­ны­мі па­ра­да­мі, па­між жа­дан­нем да­па­маг­чы і бес­пар­дон­нас­цю? І ці мо­гуць «яй­кі» ад­крыць штось­ці но­вае для «ку­рэй», а «ку­ры» ці ма­юць пра­ва дзяўб­ці «яй­кі» за ня­во­пыт­насць?

«У ця­бе ж дзі­ця пла­ча, дай яму сос­ку!».

«Да трох га­доў да­ваць цыц­ку?! Які жах!»

«А вось я б ні­ко­лі не па­вы­сіў го­лас на дзі­ця!»

«Ды што гэ­та за ма­ці, якая два­іх упіль­на­ваць не мо­жа? У ма­ёй ба­бу­лі дзе­сяць бы­ло, і ўсе людзь­мі вы­рас­лі...»

І г.д., і да т.п. Бліз­кія і да­лё­кія, сяб­ры і пры­яце­лі, ка­ле­гі па пра­цы і на­ват зу­сім не­зна­ё­мыя лю­дзі ў рэ­аль­нас­ці і вір­ту­аль­нас­ці аб­мень­ва­юц­ца рэп­лі­ка­мі, бы апля­ву­ха­мі. Уз­вод­зяць у аб­са­лют улас­ны во­пыт ці яго ад­сут­насць, не са­ро­ме­юц­ца ў вы­ра­зах, не чу­юць ні­ко­га, акра­мя ся­бе, апус­ка­юц­ца да не­пры­кры­та­га хам­ства і не жа­да­юць хоць на хві­лі­ну ўя­віць ся­бе на мес­цы апа­не­нта. Мно­гія з най­леп­шых па­мкнен­няў, ін­шыя — так прос­та, мі­ма­ходзь.

Без­умоў­на (і ў Кан­сты­ту­цыі пра­пі­са­на), кож­ны мае пра­ва на сваё мер­ка­ван­не і сва­бо­ду яго вы­каз­ван­ня. Але, на мой по­гляд, у гэ­тай сва­бо­ды му­сіць быць на­ту­раль­ная мя­жа, якая за­вец­ца кам­пе­тэнт­нас­цю. Па­ле­мі­зуй­це, кры­ты­куй­це, да­вай­це слуш­ныя па­ра­ды — але толь­кі аб тым, у чым вы раз­бі­ра­е­це­ся. Не трэ­ба быць ку­ры­цай, каб раз­ва­жаць пра све­жасць яеч­ні — ад­нак са­мы вы­тан­ча­ны гур­ман, са­мы леп­шы ку­хар на­ўрад ці вы­се­дзіць яй­кі. Так і для вы­ха­ван­ня дзя­цей не­да­стат­ко­ва толь­кі ве­дан­ня раз­ві­ва­ю­чых ме­то­дык і цы­тат з Ма­ка­ран­кі і Ман­тэ­со­ры. Баць­коў­ству мож­на ву­чыц­ца ўсё жыц­цё, і тое не ва ўсіх атрым­лі­ва­ец­ца...

Па­ва­жай­це адзін ад­на­го, ка­лі лас­ка. І ў спрэч­ках так­са­ма. Тым больш пра дзя­цей. І тым больш з дзець­мі. Яны ўсё зра­зу­ме­юць і за­пом­няць.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.