Вы тут

Яшчэ раз пра расаду


Не вар­та се­яць на­сен­не вель­мі ра­на — пе­ра­рос­лая ра­са­да пры­жы­ва­ец­ца знач­на горш за тую, якая не­да­рас­ла. Чым буй­ней­шая рас­лі­на, тым больш праб­лем уз­ні­кае пры яе транс­пар­та­ван­ні і вы­са­д­цы на ста­лае мес­ца.

Да та­го ж пе­ра­рос­лая ра­са­да знач­на больш ад­чу­валь­ная да за­ма­раз­каў і ня­ўстой­лі­ва­га вяс­но­ва­га на­двор'я. Па­мя­тай­це: зу­сім не аба­вяз­ко­ва, каб уся ра­са­да бы­ла ад­на­го ўзрос­ту. Мож­на вы­га­да­ваць не­каль­кі ка­ліў су­пер­ран­ніх га­тун­каў пер­цу і та­ма­таў у вя­лі­кіх двух­літ­ро­вых кан­тэй­не­рах, дзе яны бу­дуць ад­чу­ваць ся­бе до­сыць кам­форт­на. Ас­тат­нія па­сей­це на тры-ча­ты­ры тыд­ні паз­ней, і кло­па­таў з імі бу­дзе знач­на менш. У та­кім ра­зе вы атры­ма­е­це све­жыя пла­ды ўжо да ся­рэ­дзі­ны ле­та, а асноў­ны ўра­джай — у дру­гой яго па­ло­ве. Са­мае па­ды­хо­дзя­чае мес­ца для вы­рошч­ван­ня ра­са­ды — на пад­акон­ні­ках з паўд­нё­ва­г­а бо­ку ці по­бач з імі.

Умоў­на ага­род­нін­ныя куль­ту­ры мож­на па­дзя­ліць на не­каль­кі груп.

Пер­шая гру­па — гэ­та рас­лі­ны, якія па­тра­бу­юць на пэў­ным эта­пе свай­го раз­віц­ця ні­жэй­шай тэм­пе­ра­ту­ры на­ва­коль­на­га ася­род­дзя: 12—15 °С удзень і 6—10 °С у нач­ны час. Да та­кіх рас­лін ад­но­сяц­ца роз­ныя ві­ды ка­пус­ты. Ран­нія га­тун­кі ка­пус­ты вы­са­джва­юць у ад­кры­ты грунт ва ўзрос­це 45-50 дзён, а паз­ней­шыя — ва ўзрос­це 30 дзён.

Дру­гая гру­па рас­лін па­тра­буе ўме­ра­най тэм­пе­ра­ту­ры: 15—18 °С у дзён­ны час і 10—15 °С уна­чы. Да та­кіх рас­лін ад­но­сяць ка­чан­ную са­ла­ту, пе­кін­скую ка­пус­ту.

Трэ­цяя гру­па — цеп­ла­люб­івыя куль­ту­ры, для якіх па­трэб­на тэм­пе­ра­ту­ра 18—22 °С у дзён­ны час і 14—17 °С уна­чы. Па­воль­ней за ўсіх раз­ві­ва­юц­ца ўсхо­ды пер­цаў і бак­ла­жа­наў, та­му іх вы­сей­ва­юць за 55—65 дзён да вы­сад­кі ў цяп­лі­цу і за 50 дзён — для па­сад­кі пад плё­нач­ныя ўкрыц­ці. На ты­дзень менш па­тра­бу­ец­ца та­ма­там: 50—55 дзён для цяп­ліц і 45 дзён — для плён­кі.

На­сен­не ды­ні і ка­ву­на вы­сей­ва­юць пры­клад­на за 30 дзён да пе­ра­сад­кі на ста­лае мес­ца, а на­сен­не агур­коў і фа­со­лі — за 20 дзён.

Не вар­та якасць ра­са­ды пры­но­сіць у ах­вя­ру яе коль­кас­ці. Кво­лая ра­са­да — па­ка­ран­не на ўсё ле­та.

Які вы­ка­рыс­тоў­ваць грунт?

Са­мы тан­ны ва­ры­янт — су­месь урад­лі­вай са­до­вай зям­лі і пяс­ку, але пра гэ­та трэ­ба бы­ло па­пя­рэд­не па­кла­па­ціц­ца яшчэ з во­се­ні. Са­мы прос­ты — ку­піць га­то­вую су­месь.

Доб­ры грунт па­ві­нен ва­ло­даць на­ступ­ны­мі ха­рак­та­рыс­ты­ка­мі:

— па­ві­нен лёг­ка пра­пус­каць па­вет­ра да ка­ра­нёў рас­лін;

— быць до­сыць віль­га­ця­ё­міс­тым;

— змя­шчаць да­стат­ко­вую коль­касць па­жыў­ных рэ­чы­ваў, не­аб­ход­ных рас­лі­не;

— доб­ра пра­во­дзіць цяп­ло;

— быць бяс­печ­ным у пла­не на­яў­нас­ці шкод­ні­каў і ўзбу­джаль­ні­каў роз­ных хва­роб.

Кла­січ­ная пра­вер­ка якас­ці грун­ту — па­сеў крэс-са­ла­ты. Яна хут­ка пра­рас­тае, лёг­ка змя­няе афар­боў­ку пры дэ­фі­цы­це і ліш­ку ўгна­ен­няў, ліс­це лёг­ка дэ­фар­му­ец­ца пры на­яў­нас­ці так­сі­наў.

Аб'­ём ёміс­тас­цяў для ра­са­ды па­ві­нен за­ле­жаць ад куль­ту­ры. Ка­пус­та, на­прык­лад, утва­рае ма­гут­ныя ка­ра­ні і ў сцяб­ле ад­кла­дае, хай не­вя­лі­кі, за­пас па­жыў­ных рэ­чы­ваў, а ліс­це яе ва­ду рас­хо­дуе да­во­лі эка­ном­на. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му яна ня­дрэн­на па­чу­ва­ец­ца і доб­ра раз­ві­ва­ец­ца, па­се­я­ная ў па­раў­наль­на не­вя­лі­кія ёміс­тас­ці. Агур­кі і ка­бач­кі хут­ка рас­туць, не схіль­ныя ра­біць за­па­сы ва ўлас­ных ткан­ках, ма­юць ад­чу­валь­ную ка­ра­нё­вую сіс­тэ­му і та­му не вы­но­сяць цес­на­ты, пры­чым ні для на­зем­най, ні для пад­зем­най час­так.

Са­мыя вя­лі­кія кан­тэй­не­ры спат­рэ­бяц­ца, для ра­са­ды: та­ма­таў і пер­цу (60—70 дзён ад ус­хо­даў) і агур­коў (25—35 дзён). Для іх спат­рэ­біц­ца кан­тэй­нер аб'­ёмам не менш за 1,5 літ­ра. Для звы­чай­най ран­няй ра­са­ды та­ма­таў і пер­цу ад 0,7 да 1 літ­ра, а для паз­ней­шай — ад 0,3 да 0,5 літ­ра.

У ка­се­тах 8x8 см ці 7x7 см вы­са­джва­юць толь­кі ран­нюю ка­пус­ту. Поз­нюю вы­рошч­ва­юць у менш аб'­ём­ных кан­тэй­не­рах (4x4 см і 2,5x2,5 см) ці зу­сім у скры­ні. Цы­бу­ля і сель­дэ­рэй усіх ві­даў так­са­ма абы­хо­дзяц­ца ма­лым аб'­ёмам, та­му што на па­чат­ку свай­го жыц­ця вель­мі па­воль­на на­бі­ра­юць хут­касць рос­ту (гэ­та по­тым яны на­га­ня­юць, раз­рас­та­ю­чы­ся да во­се­ні).

Каб рас­лі­ны ў юным уз­рос­це зай­ма­лі менш мес­ца, іх вы­рошч­ва­юць з ужы­ван­нем пі­кі­роў­кі, а для тых, якія горш яе пе­ра­но­сяць, — з пе­ра­валь­ван­нем. Пе­ра­валь­ван­не — гэ­та ка­лі рас­лі­ны, якія рас­лі ў ма­лень­кіх ёміс­тас­цях (ку­бі­ках, ка­се­тах) пе­ра­мя­шча­юць з ча­сам у буй­ней­шыя ра­зам з ка­мя­ком зям­лі, не па­шкодж­ва­ю­чы ка­ра­ні.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без штампа ў пашпарце: падводныя камяні «свабоднага» шлюбу

Без штампа ў пашпарце: падводныя камяні «свабоднага» шлюбу

Жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26,3 года, мужчыны — 28,6.

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.