Вы тут

Калі паасобку складана, а разам — немагчыма


«Я з му­жам у шлю­бе па­бу­да­ва­ла ква­тэ­ру з вы­ка­ры­стан­нем іль­гот­на­га крэ­ды­ту. У нас ёсць дзі­ця. Апош­нім ча­сам (больш як паў­го­да) муж па­чаў моц­на вы­пі­ваць, дэ­ба­шы­рыць. Я не­ад­на­ра­зо­ва вы­клі­ка­ла мі­лі­цыю, але на яго па­во­дзі­ны гэ­та не паў­плы­ва­ла — ён прос­та ро­біць су­мес­нае жыц­цё не­вы­нос­ным. За­сце­ра­га­ю­чы­ся ад на­ступ­стваў, я жы­ву ў сяст­ры. Больш як 5 ме­ся­цаў з дзі­ця­чай да­па­мо­гі пла­чу крэ­дыт і ка­му­наль­ныя пла­ця­жы. Але ж я не ма­гу ха­вац­ца ад му­жа-дэ­ба­шы­ра ўсё жыц­цё... Пад­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, як мож­на дзей­ні­чаць у гэ­тай сі­ту­а­цыі. Ці рэ­аль­на знай­сці ўпра­ву?»

Але­на Ко­пач, г. Го­мель.

— Кры­ху не­зра­зу­ме­ла, што ма­ец­ца на ўва­зе пад сло­ва­злу­чэн­нем «знай­сці ўпра­ву», але ма­гу пад­ка­заць, як аба­ра­ніць ся­бе ў жыл­лё­вым пы­тан­ні, — за­зна­чае ад­ва­кат Мін­скай аб­лас­ной юры­дыч­най кан­суль­та­цыі № 2 Тац­ця­на РА­МАН­КЕ­ВІЧ

.

Па­вод­ле арт. 23 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб шлю­бе і сям'і (КШС), ма­ё­масць, на­жы­тая су­жэн­ца­мі ў пе­ры­яд шлю­бу, не­за­леж­на ад та­го, на ка­го яна на­бы­тая аль­бо кім уне­се­ны гро­шы, з'яў­ля­ец­ца іх агуль­най су­мес­най улас­нас­цю. Пры па­дзе­ле та­кой ма­ё­мас­ці до­лі су­жэн­цаў пры­зна­юц­ца роў­ны­мі, ка­лі ін­шае не пра­ду­гле­джа­на шлюб­ным да­га­во­рам (част­ка 1 арт. 24 КШС). Жон­ка мо­жа звяр­нуц­ца ў суд з іс­кам аб раз­дзе­ле су­мес­на на­жы­тай ма­ё­мас­ці з вы­дзя­лен­нем ёй асоб­на­га па­коя ў спрэч­най ква­тэ­ры, а ка­лі ква­тэ­ра ад­на­па­ка­ё­вая — до­лі ў пра­ве ўлас­нас­ці на ква­тэ­ру. Суд мо­жа ады­сці ад пры­знан­ня до­ляў роў­ны­мі, уліч­ва­ю­чы ін­та­рэ­сы ня­поў­на­га­до­вых дзя­цей аль­бо ін­та­рэ­сы ад­на­го з су­жэн­цаў, што за­слу­гоў­ва­юць ува­гі. Так, до­ля мо­жа быць па­вя­лі­ча­на, ка­лі муж ці жон­ка ўхі­ля­лі­ся ад пра­цоў­най дзей­нас­ці аль­бо рас­хо­да­ва­лі агуль­ную ма­ё­масць на шко­ду ін­та­рэ­сам сям'і.

Па­вод­ле п.14 па­ста­но­вы Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 26 са­ка­ві­ка 2003 го­да №2 «Аб пры­мя­нен­ні су­да­мі за­ка­на­даў­ства пры вы­ра­шэн­ні спрэ­чак, звя­за­ных з пра­вам улас­нас­ці на жы­лыя па­мяш­кан­ні», ка­лі ква­тэ­ра бу­да­ва­ла­ся ці на­бы­ва­ла­ся су­жэн­ца­мі не толь­кі за кошт су­мес­ных срод­каў, але і за кошт крэ­ды­ту, атры­ма­на­га ў пе­ры­яд су­мес­на­га пра­жы­ван­ня і вя­дзен­ня агуль­най гас­па­дар­кі, суд мо­жа па­дзя­ліць жы­лое па­мяш­кан­не па­між му­жам і жон­кай, са зго­ды крэ­ды­то­ра ўсклаў­шы на кож­на­га з іх аба­вя­зак па да­лей­шым па­га­шэн­ні крэ­ды­ту ў ад­па­вед­ных до­лях. Але са­ма­стой­на рас­па­ра­дзіц­ца сва­ёй до­ляй у пра­ве ўлас­нас­ці на ква­тэ­ру кож­ны з іх змо­жа толь­кі пас­ля поў­на­га па­га­шэн­ня льгот­на­га крэ­ды­ту. Та­кое аб­ме­жа­ван­не пра­ду­гле­джа­на п.18 Ука­за Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 6.01.2012 го­да №13 «Аб не­ка­то­рых пы­тан­нях пра­да­стаў­лен­ня гра­ма­дзя­нам дзяр­жаў­най пад­трым­кі пры бу­даў­ніц­тве (рэ­кан­струк­цыі) ці на­быц­ці жы­лых па­мяш­кан­няў».

— Ка­лі ж чы­тач­ка не жа­дае і не збі­ра­ец­ца раз­во­дзіц­ца, — да­дае ад­ва­кат, — то ёй мож­на па­ра­іць звяр­нуц­ца ў суд для пры­знан­ня му­жа аб­ме­жа­ва­на дзея­здоль­ным у ад­па­вед­нас­ці з арт. 30 Гра­ма­дзян­ска­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Аб­ме­жа­ван­не дзея­здоль­нас­ці маг­чы­мае пры ад­на­ча­со­вым вы­ка­нан­ні дзвюх умоў: 1) зло­ўжы­ван­не гра­ма­дзя­ні­нам спірт­ны­мі на­по­ямі і 2) увя­дзен­не сва­ёй сям'і ў цяж­кае ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча. Пры гэ­тым не па­тра­бу­ец­ца свед­чан­не, што гра­ма­дзя­нін з'яў­ля­ец­ца хра­ніч­ным ал­ка­го­лі­кам. У вы­ні­ку аб­ме­жа­ван­ня дзея­здоль­нас­ці гра­ма­дзя­нін без зго­ды апе­ку­на не мае пра­ва здзяйс­няць здзел­кі па рас­па­ра­джэн­ні ма­ё­мас­цю, а так­са­ма са­ма­стой­на атрым­лі­ваць за­ра­бот­ную пла­ту.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.