Вы тут

Колькі праедзеш, за столькі і заплаціш


Здзяйс­няць не­аб­ме­жа­ва­ную коль­касць па­ез­дак у га­рад­скім транс­пар­це ста­лі­цы па ня­даў­на ўве­дзе­ных элект­рон­ных пра­яз­ных па­са­жы­ры змо­гуць да мая гэ­та­га го­да. Маг­чы­ма, што ў бу­ду­чым да­вя­дзец­ца пла­ціць аль­бо за пе­ра­адо­ле­ную ад­лег­ласць, аль­бо ў пра­яз­ны бу­дзе «за­кла­дзе­на» пэў­ная коль­касць па­ез­дак.

23-28

— Нам ста­віц­ца за­да­ча вы­ву­чыць па­са­жы­ра­па­ток, па­леп­шыць якасць аб­слу­гоў­ван­ня і па­ра­лель­на ўвес­ці гнут­кую та­рыф­ную сіс­тэ­му, каб даць маг­чы­масць лю­дзям на­бы­ваць пра­яз­ныя на вы­зна­ча­ную коль­касць па­ез­дак. На­прык­лад, ча­ла­век змо­жа за­пла­ціць за 60 маг­чы­мас­цяў пра­ехаць на га­рад­скім транс­пар­це і аба­вя­за­ны бу­дзе вы­ка­рыс­таць іх за 60 дзён, — па­ве­да­мі­ла жур­на­ліс­там пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра дзярж­прад­пры­ем­ства «Мінск­транс» Іры­на Яку­боў­ская.

Так­са­ма раз­гля­да­ец­ца пы­тан­не аб апла­це ў за­леж­нас­ці ад пе­ра­адо­ле­най на транс­пар­це ад­лег­лас­ці. Па сло­вах Іры­ны Яку­боў­скай, ка­лі ра­шэн­не па гэ­тым пы­тан­ні бу­дзе ўзгод­не­на з Мі­ніс­тэр­ствам эка­но­мі­кі і пры­ня­та, та­кая апла­та бу­дзе ўве­дзе­на.

Як рас­па­вёў ды­рэк­тар тэх­ніч­на­га ад­дзя­лен­ня су­мес­на­га прад­пры­ем­ства ЗАТ «Між­на­род­ны дзе­ла­вы аль­янс» Ва­дзім Смат­ра­еў, сіс­тэ­ма элект­рон­най апла­ты пра­ез­ду ва­ло­дае боль­шы­мі маг­чы­мас­ця­мі, чым тыя, што вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца сён­ня. На­прык­лад, у ва­лі­да­та­ра ёсць дзве сэн­сар­ныя кноп­кі, з да­па­мо­гай якіх мож­на бу­дзе ка­рыс­тац­ца да­дат­ко­вы­мі па­слу­га­мі. На­прык­лад, за­пла­ціць за свай­го спа­да­рож­ні­ка ці за ба­гаж. Да­дат­ко­выя функ­цыі па­куль не ак­ты­ва­ва­ны, па­коль­кі яшчэ пра­цяг­ва­ец­ца пра­цэс «зна­ём­ства» па­са­жы­раў з но­вай сіс­тэ­май апла­ты.

23-27

У поў­ным аб'­ёме яна за­пра­цуе ў жніў­ні гэ­та­га го­да. Па­куль што ідзе апра­ба­цыя сіс­тэ­мы на ўсіх трам­вай­ных марш­ру­тах. Ка­лі дак­лад­ней, то 146 трам­ва­яў аб­ста­ля­ва­ны элект­рон­ны­мі кам­по­сце­ра­мі і ва­лі­да­та­ра­мі. Бес­кан­такт­ныя смарт-карт­кі, на асно­ве якіх бу­дуць пра­ца­ваць з 1 лю­та­га но­выя пра­яз­ныя, вы­пус­ка­юць у пра­цэ­сін­га­ва-эмі­сій­ным цэнт­ры дзярж­прад­пры­ем­ства «Мінск­транс». Час, за які спра­цоў­вае элект­рон­ны пра­яз­ны, скла­дае менш за се­кун­ду. На­быц­цё і аб­слу­гоў­ван­не смарт-кар­так за­раз ад­бы­ва­ец­ца праз кі­ёс­кі прад­пры­ем­ства. Але як абя­ца­юць прад­стаў­ні­кі «Мінск­тран­са», у бу­ду­чым з'я­віц­ца маг­чы­масць па­паў­няць карт­ку, на­прык­лад, праз тэр­мі­нал са­ма­аб­слу­гоў­ван­ня. Пра­фе­сія кан­дук­та­ра, якой са з'яў­лен­нем но­вай сіс­тэ­мы апла­ты абя­ца­лі знік­нен­не, па­куль што не сы­хо­дзіць у ня­быт. Па мен­шай ме­ры, да та­го, як элект­рон­ная сіс­тэ­ма апла­ты не пач­не пра­ца­ваць у поў­ным аб'­ёме, кан­дук­та­ры за­ста­нуц­ца на сва­іх мес­цах.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».