Вы тут

Кожны другі будаваўся за свае грошы


Ле­тась на бу­даў­ніц­тва жыл­ля ў на­шай кра­і­не бы­ло вы­ка­ры­ста­на 32,9 трлн руб­лёў ін­вес­ты­цый у асноў­ны ка­пі­тал, што скла­дае 16,2% да агуль­на­га аб'­ёму ін­вес­ты­цый і 124,5% да ўзроў­ню 2012 го­да. Пе­ра­важ­ны­мі кры­ні­ца­мі фі­нан­са­ван­ня жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва з'яў­ля­юц­ца ўлас­ныя срод­кі на­сель­ніц­тва (51,1% ін­вес­ты­цый) і крэ­ды­ты (па­зы­кі) бан­каў (31,1%), па­ве­да­мі­лі рэ­дак­цыі ў На­цы­я­наль­ным ста­тыс­тыч­ным ка­мі­тэ­це.

Спе­цы­я­ліс­ты пад­лі­чы­лі, што ар­га­ні­за­цы­я­мі ўсіх фор­маў улас­нас­ці за год па­бу­да­ва­на 63,3 тыс. но­вых ква­тэр (у 2012 го­дзе — 57,2 тыс.). А ўся­го ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 5 273,8 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў агуль­най пло­шчы жыл­ля, што скла­дае 81,1% да пра­ду­гле­джа­на­га за­дан­ня на год і 117,6% да ўзроў­ню 2012 го­да.

Больш за ўсё жыл­лё­вых «квад­ра­таў» бы­ло ўзве­дзе­на ў Мін­скай воб­лас­ці (1414,8 тыс.), по­тым ідзе ста­лі­ца на­шай кра­і­ны (1166,6 тыс.), Брэсц­кая воб­ласць (792,4 тыс.), Гро­дзен­ская (654,9 тыс.), Го­мель­ская (521,0 тыс.), Ма­гі­лёў­ская (363,9 тыс.) і Ві­цеб­ская (360,2 тыс.).

Для гра­ма­дзян, якія ста­яць на ўлі­ку ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, уве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 2 825,6 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў агуль­най пло­шчы, або 53,6% ад агуль­на­га аб'­ёму ўве­дзе­на­га жыл­ля. Ста­тыс­ты­ка вы­яві­ла, што для «чар­га­ві­коў з вы­ка­ры­стан­нем дзяр­жаў­най пад­трым­кі па­бу­да­ва­на 2 483,6 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў, у шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­мах у га­ра­дах — 1 894 ты­ся­чы жыл­лё­вых «квад­ра­таў». На вёс­цы ле­тась уве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 1 404,2 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў агуль­най пло­шчы жыл­ля, або 26,6% ад агуль­на­га ўво­ду па рэс­пуб­лі­цы (у 2012 го­дзе — 21,5%). Асоб­на ад­зна­чу, што па сель­скім жыл­лё­вым бу­даў­ніц­тве лі­дар­ства тры­мае Мін­ская воб­ласць, дзе ле­тась бы­ло па­бу­да­ва­на аж­но 1124 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў жыл­ля. Ад ся­бе агу­чу яшчэ ад­ну но­вую тэн­дэн­цыю: упер­шы­ню за апош­нія га­ды фі­нан­са­ван­не гэ­та­га сек­та­ра ажыц­цяў­ля­ла­ся пе­ра­важ­на за ўлас­ныя срод­кі лю­дзей (51,1%). Ра­ней до­ля бан­каў­скіх крэ­ды­таў, у тым лі­ку льгот­ных, у агуль­ным аб'­ёме фі­нан­са­ван­ня гэ­тай сфе­ры да­ся­га­ла 70-80%.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?