Вы тут

Інтэрв'ю на вышыні 10 тысяч метраў


З ай­цом Фё­да­рам Поў­ным, на­ста­я­це­лем мінск­ага пры­хо­да хра­ма-пом­ні­ка ў го­нар Усіх Свя­тых, мы да­маў­ля­лі­ся аб ін­тэр­в'ю доў­гі час. На­ста­я­цель не ад­маў­ляў, але су­стрэ­ча ад­кла­да­ла­ся столь­кі ра­зоў, што жур­на­ліст, зрэш­ты, па­кі­нуў свае спро­бы і спа­дзя­ваў­ся толь­кі на шчас­лі­вы вы­па­дак. Та­кі вы­па­дак са­праў­ды зда­рыў­ся. Мы не­ча­ка­на су­стрэ­лі­ся ў мас­коў­скім аэ­ра­пор­це Да­ма­дзе­да­ва, у пе­рон­ным аў­то­бу­се, які да­стаў­ляе па­са­жы­раў да са­ма­лё­та. А праз не­каль­кі хві­лін ака­за­лі­ся на ад­ным бор­це па­вет­ра­на­га суд­на. Не ска­рыс­тац­ца та­кой маг­чы­мас­цю бы­ло нель­га. І ай­цец Фё­дар па­га­дзіў­ся на та­кое не­звы­чай­нае ін­тэр­в'ю: на вы­шы­ні 10 ты­сяч мет­раў, па да­ро­зе са ста­лі­цы Ра­сіі ў ста­лі­цу Бе­ла­ру­сі, ноч­чу, пад роў­ны гул ру­ха­ві­коў «Бо­ін­га‑737». Трэ­ба ад­ра­зу пры­знац­ца, што ў та­кіх аб­ста­ві­нах усе пад­рых­та­ва­ныя за­га­дзя пы­тан­ні зда­лі­ся не­да­рэ­чны­мі. Ха­це­ла­ся прос­та шчы­ра па­га­ва­рыць.

25-25

Агуль­ныя ка­ра­ні і ду­хоў­ныя зма­ца­ван­ні

Ай­цец Фё­дар, апош­ні час час­та ка­жуць пра агуль­ныя ка­ра­ні Ра­сіі, Бе­ла­ру­сі і Укра­і­ны. І пра адзі­ную ве­ру. На­коль­кі са­праў­ды Рус­кая Пра­ва­слаў­ная Царк­ва з'яў­ля­ец­ца моц­ным зма­ца­ван­нем для на­шых кра­ін?

— Сён­ня гэ­та не та­кое прос­тае і ад­на­знач­нае пы­тан­не, і на яго не мо­жа быць, на мой по­гляд, прос­та­га ад­ка­зу. Вазь­мі­це прык­лад Гру­зіі і Ра­сіі. Так­са­ма пра­ва­слаў­ныя кра­і­ны, кра­і­ны ад­ной ве­ры, але па­гля­дзі­це, як іх раз­вя­лі. І як тыя, хто на­ле­жыць да ад­ной ве­ры, лёг­ка пад­да­лі­ся гэ­та­му раз­во­ду. Та­му ў на­шы дні ста­віць у асно­ву асноў ве­ру бу­дзе не зу­сім пра­віль­на.

З ін­ша­га бо­ку, ка­лі па­гля­дзець глы­бо­ка на гэ­тыя пра­цэ­сы, ве­ра з'яў­ля­ец­ца тым зма­ца­ван­нем, якая на­ват у раз­вод­зе, як у вы­пад­ку Гру­зіі і Ра­сіі, дае лю­дзям маг­чы­масць за­хоў­ваць су­вязь. Ад­на спра­ва — па­во­дзі­ны кі­раў­ні­коў, ін­шая — ад­но­сі­ны на­ро­да. Там кі­раў­ні­кі не ад­чу­лі на­род.

Бе­ла­русь і Ра­сія звя­за­ны эка­на­міч­на, на­пэў­на, знач­на больш, чым па­лі­тыч­на. Ду­маю, чым больш та­ле­рант­ныя і па­важ­лі­выя мы бу­дзем у да­чы­нен­ні ад­но да ад­на­го, тым больш моц­нае ў нас бу­дзе сяб­роў­ства. Бе­ла­русь сён­ня — са­ма­стой­ная дзяр­жа­ва. Так, у нас ад­на ве­ра. Я ска­заў бы інакш: ад­на ду­хоў­ная пра­сто­ра. Па­тры­ярх Кі­рыл ка­жа: «Свя­тая Русь», ма­ю­чы на ўва­зе Ра­сію, Бе­ла­русь і Укра­і­ну. Ка­лі па­гля­дзець на гіс­та­рыч­ныя пра­цэ­сы і на су­час­насць, мы ўба­чым, што ні­ку­ды не ады­шлі ад тых глы­бін­ных рэа­лій, якія бы­лі ў гіс­та­рыч­ным мі­ну­лым. Мы іх сён­ня ага­лі­лі. І ў гэ­тым аго­ле­ным вы­гля­дзе яны кры­чаць Не­бу пра на­шы па­во­дзі­ны. Бо і ў эка­но­мі­цы, і ў па­лі­ты­цы, і ва ўсіх ін­шых га­лі­нах, ка­лі не пры­сут­ні­чае ду­хоў­ны склад­нік, ча­ла­век у сва­іх па­во­дзі­нах апус­ка­ец­ца да ўзроў­ню жы­вёль­на­га ін­стынк­ту.

Ду­хоў­ны склад­нік вель­мі важ­ны, але ця­пер, мне ду­ма­ец­ца, на ўзроў­ні эліт не ўсе га­то­вы да та­ко­га па­няц­ця, як ду­хоў­нае вы­пра­ба­ван­не. А ка­лі ка­заць пра ўзро­вень прос­та­га на­ро­да, то са­мым яр­кім пры­кла­дам у Бе­ла­ру­сі ста­лі ме­ра­пры­ем­ствы, пры­све­ча­ныя 1025‑год­дзю Хры­шчэн­ня Ру­сі. Гэ­та быў звы­чай­ны пра­цоў­ны дзень, але 50 ты­сяч ча­ла­век, па ін­фар­ма­цыі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, удзель­ні­ча­лі ва ўра­чыс­тай лі­тур­гіі. За 4 дні больш за паў­міль­ё­на ча­ла­век пры­кла­лі­ся да кры­жа Анд­рэя Пер­ша­зва­на­га. Ска­жы­це: нех­та пры­му­шаў лю­дзей? Нех­та па­тра­ба­ваў ад іх? Ней­кія раз­на­рад­кі па­сту­па­лі? Лю­дзі ста­я­лі па 12 га­дзін! І за­хоў­ва­лі дыс­цып­лі­ну, па­ра­дак. Гэ­та свед­чыць пра ду­шу на­ро­да. Пра тое, што мы не стра­ці­лі ду­хоў­на­га па­чат­ку на ге­не­тыч­ным уз­роў­ні. Пры ўсіх тых ка­та­кліз­мах і не­га­ты­ве, якія на­зі­ра­юц­ца ў гра­мад­стве.

Ду­хоў­ныя пры­чы­ны і ча­ла­ве­чыя праб­ле­мы

— Тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў гра­мад­стве, так­са­ма мае свае пры­чы­ны — ад агуль­ных тэн­дэн­цый і да пры­ват­ных вы­пад­каў. Да мя­не ў ма­ёй па­стар­скай дзей­нас­ці час­та звяр­та­юц­ца лю­дзі з роз­ны­мі праб­ле­ма­мі. Страш­ны­мі праб­ле­ма­мі. Нех­та здзейс­ніў су­іцыд, не­дзе за­гі­ну­ла дзі­ця… І заў­сё­ды ней­кая прэ­тэн­зія да Не­ба. Але ка­лі па­чы­на­еш раз­бі­рац­ца, то аба­вяз­ко­ва зна­хо­дзіш тлу­ма­чэн­не. На­ват на ад­лег­лас­ці ў не­каль­кі па­ка­лен­няў. Нех­та ў са­вец­кі час раз­бу­раў храм, нех­та зні­шчаў аб­ра­зы, нех­та пад­час ня­мец­кай аку­па­цыі быў па­лі­ца­ем… Мы да­рэм­на не за­дум­ва­ем­ся пра тое, што па­ру­шэн­не ду­хоў­ных за­ко­наў цяг­не на­ступ­ствы, якія мо­гуць ад­біц­ца на жыц­ці на­шых дзя­цей, уну­каў і праў­ну­каў.

Мы ўпар­та ру­ха­ем­ся на­пе­рад, не ра­зу­ме­ю­чы, ку­ды вя­дзе гэ­ты шлях. Але трэ­ба вель­мі ўваж­лі­ва па­гля­дзець і пра­ана­лі­за­ваць, што ста­іць за на­мі, якую ду­хоў­ную спад­чы­ну мы атры­ма­лі. Толь­кі ад­штур­хоў­ва­ю­чы­ся ад яе, мы змо­жам ра­біць пра­віль­ныя кро­кі. І як бы на­ша гра­мад­ства ця­пер ні кры­ты­ка­ва­лі за тое, што яно ад­стае ад су­свет­ных тэн­дэн­цый, дзя­куй Бо­гу, што ад­стае! Спя­ша­юц­ца толь­кі ама­та­ры.

Тыя, хто пры­яз­джае жыць у Бе­ла­русь (а мне пры­хо­дзіц­ца мець зно­сі­ны з са­мы­мі роз­ны­мі людзь­мі), усе ад­на­знач­на ка­жуць: тут вель­мі кам­форт­на. Яны ма­юць маг­чы­масць і пра­ва так ка­заць, бо па­раў­ноў­ва­юць. А мы пры­звы­ча­і­лі­ся, не за­ўва­жа­ем. І нам ро­біц­ца ў леп­шым вы­пад­ку… нуд­на. У гор­шым мы па­чы­на­ем неш­та пры­дум­ляць.

Ка­жу гэ­та шчы­ра, бо мне пры­хо­дзіц­ца бы­ваць у роз­ных мяс­ці­нах, і я так­са­ма маю пра­ва на ацэн­ку. Ве­да­е­це, пры­ехаць і па­гля­дзець «віт­ры­ну» ней­кай кра­і­ны — гэ­та ад­но, але ўба­чыць яе знут­ры — зу­сім ін­шае. Ад­на спра­ва — атры­маць ка­ман­дзі­ро­вач­ныя, па­мя­няць гро­шы, зра­біць па­куп­кі, і зу­сім ін­шая — апы­нуц­ца ў тых аб­ста­ві­нах, жыць там і пра­ца­ваць, атрым­лі­ваць вы­со­кі, па мер­ках Бе­ла­ру­сі, за­ро­бак, а за­пла­ціў­шы з яго па­да­так, не мець маг­чы­мас­ці на­ват за ква­тэ­ру раз­лі­чыц­ца…

Ду­маю, са­мая вя­лі­кая праб­ле­ма на­ша­га су­час­на­га све­ту, і асаб­лі­ва на­ша­га су­час­на­га гра­мад­ства, у тым, што мы не ўме­ем ра­да­вац­ца ра­дас­ці ін­шых лю­дзей, іх пос­пе­хам. Мы жы­вём сён­ня і ця­пер, але ча­мусь­ці ўвесь час ус­пры­ма­ем жыц­цё як ней­кае жыц­цё «по­тым». Дык да­вай­це ра­біць усё пры­го­жа і ў да­чы­нен­ні да ся­бе, і ў да­чы­нен­ні да на­ва­коль­ных.

Сва­бо­да гі­нуць

Ёсць яшчэ адзін ас­пект, пра які га­во­раць, ка­лі Бе­ла­русь па­раў­ноў­ва­юць з ін­шы­мі кра­і­на­мі, — меншая ступень сва­бо­ды. Раз­мо­ва ідзе не толь­кі пра па­лі­тыч­ную сва­бо­ду, але і сва­бо­ду ад ма­раль­ных та­бу, у тым лі­ку рэ­лі­гій­ных…

— Гэ­та тая сва­бо­да, якая ўрэш­це мо­жа пры­вес­ці за­ход­ні свет да ка­та­стро­фы. Пры­чым гэ­та мо­жа ад­быц­ца яшчэ на на­шых ва­чах. Ка­лі мы ка­жам пра ад­на­по­лыя шлю­бы і пры­кры­ва­ем гэ­ту бры­до­ту свя­тым сло­вам «сва­бо­да», то гэ­та — пад­ме­на па­няц­цяў. У наш час мы мо­жам на­зі­раць па­чвар­ную не­ад­па­вед­насць вы­со­ка­га ўзроў­ню тэх­ніч­на­га пра­грэ­су ма­раль­най дэ­гра­да­цыі. Апош­нюю і пры­кры­ва­юць тэр­мі­нам «сва­бо­да».

Ка­лі ра­на ін­фі­цы­ра­ва­на і па­гра­жае за­ра­джэн­нем уся­му ар­га­ніз­му, вель­мі не­бяс­печ­на яе за­пуд­ры­ваць, не зра­біў­шы дэ-
з­ын­фек­цыі і не ачыс­ціў­шы ра­ну ад бру­ду. Так, пад сло­ем пуд­ры не бу­дзе ві­даць ра­ны. Гэ­та мож­на на­зваць сва­бо­дай — ха­чу апра­цоў­ваю ра­ну, не ха­чу — не апра­цоў­ваю. Але без ан­ты­сеп­ты­каў, якія вы­клі­ка­юць боль, ра­на не толь­кі не загоіцца, яна мо­жа пры­вес­ці да гі­бе­лі. Гэ­та — сва­бо­да?

Гэ­та — сва­бо­да. Ха­чу — гі­ну.

— Але я та­кую сва­бо­ду не пры­маю. Ду­маю, нам яна не па­трэб­на.

Мо­жа быць, яна нам і не па­трэб­на, але як ад яе аба­ра­ніц­ца?

— Ні­ко­лі не трэ­ба скід­ваць з ра­хун­ку та­кую з'я­ву, як ду­хоў­нае жыц­цё. Я не ідэа­ліст, але і не ма­тэ­ры­я­ліст. Я — рэа­ліст. Ёсць свет ма­тэ­ры­яль­ны, і ёсць свет ду­хоў­ны. І ўза­е­ма­дзе­ян­не па­між імі ад­бы­ва­ец­ца па пэў­ных за­ко­нах. Ка­лі мы па­ру­ша­ем гэ­тыя за­ко­ны, ад­бы­ва­ец­ца збой. Вель­мі мно­гія праб­ле­мы, з які­мі мы су­ты­ка­ем­ся ў на­шым зям­ным жыц­ці, ад­бы­ва­юц­ца з‑за ня­ве­дан­ня за­ко­наў ду­хоў­на­га жыц­ця аль­бо ска­жэн­ня іх.

Вель­мі важ­на кож­на­му на сва­ім мес­цы мак­сі­маль­на пры­го­жа і год­на ра­біць тую спра­ву, да якой ён за­клі­ка­ны. Та­ды мы змо­жам су­праць­ста­яць лю­бой на­ва­ле.

Па­асоб­ку аль­бо ра­зам?

— Ка­лі кож­ны па­асоб­ку бу­дзе ду­хоў­на зда­ро­вым ча­ла­ве­кам, то і кра­і­на ў цэ­лым бу­дзе зда­ро­вай. Я жыў у За­ход­няй Еў­ро­пе, але не стаў пры­хіль­ні­кам ад­на­по­лых шлю­баў, сва­бод­на­га ганд­лю нар­ко­ты­ка­мі, абор­таў і эў­та­на­зіі. Ра­зам з тым узяў ад­туль леп­шае і адап­та­ваў да сва­ёй кра­і­ны, свай­го ася­род­дзя і свай­го на­ро­да.

Ка­лі мы бу­дзем рэ­аль­на, кож­ны, пра­ца­ваць над сва­ім унут­ра­ным све­там, та­ды нам ні­чо­га не страш­на.

Ці па­ві­нен хрыс­ці­я­нін быць больш ва­яў­ні­чым у аба­ро­не свай­го све­та­по­гля­ду?

— Гле­дзя­чы ў чым і як. Важ­на не прос­та кры­ты­ка­ваць, важ­на ча­ла­ве­ка, які слу­хае і чуе ця­бе, пры­му­сіць ду­маць і даць яму пра­ва вы­ба­ру. Хрыс­ці­я­нін па­ві­нен вы­ка­заць сваю ня­зго­ду з кімсь­ці, але ён па­ві­нен вы­ка­заць яе так, каб не за­кра­наць асо­бу ін­ша­га ча­ла­ве­ка.

Мі­ма жыц­ця

Су­час­на­му ча­ла­ве­ку, мне зда­ец­ца, усё ця­жэй зра­зу­мець і на­ву­чыц­ца яшчэ і та­ко­му хрыс­ці­ян­ска­му пра­ві­лу, як цяр­пен­не.

— Яно вель­мі доб­ра тлу­ма­чыц­ца ў ма­літ­ве Оп­тын­скіх стар­цаў на па­ча­так дня: «Гос­па­дзі, дай мне з ду­шэў­ным спа­ко­ем су­стрэць усё, што пры­ня­се мне сён­няш­ні дзень. Дай мне цал­кам ад­да­цца во­лі Тва­ёй свя­той. У кож­ную па­ру гэ­та­га дня ва ўсім на­кі­руй і пад­тры­май мя­не. Якія б я ні атры­маў звест­кі на пра­ця­гу дня, на­ву­чы мя­не пры­няць іх са спа­кой­най ду­шою і цвёр­дай упэў­не­нас­цю, што на ўсё свя­тая во­ля Твая…»

А на­ву­чыц­ца цяр­пен­ню лепш за ўсё ў та­кім уні­каль­ным ін­сты­ту­це, як сям'я. На жаль, у на­шы дні гэ­ты свя­шчэн­ны ін­сты­тут пе­ра­жы­вае сур'­ёз­нае вы­пра­ба­ван­не. Сён­ня ўсё час­цей лю­дзі жы­вуць у тым, што яны на­зы­ва­юць «гра­ма­дзян­скім шлю­бам». Свя­тое па­няц­це «сям'я» пе­ра­тва­ры­лі ў су­жыц­цё. Тут так­са­ма ад­бы­ла­ся пад­ме­на па­няц­цяў, бо гра­ма­дзян­скі шлюб — гэ­та шлюб, які за­рэ­гіст­ра­ва­ны ор­га­на­мі вы­ка­наў­чай ула­ды дзяр­жа­вы. А тое, што мы сён­ня на­зы­ва­ем гэ­тым сло­вам — рас­пус­та. Чым мы ад­роз­ні­ва­ем­ся ад жы­вёл, якія схо­дзяц­ца на шлюб­ны пе­ры­яд? Ні­я­кіх аба­вяз­каў, толь­кі за­да­валь­нен­не юру, пло­це­вых па­чуц­цяў. За­ха­цеў — жы­ву з кімсь­ці, за­ха­цеў — кі­нуў гэ­та­га ча­ла­ве­ка.

У сям'і лю­дзі на­ву­ча­юц­ца цяр­пен­ню. Не­здар­ма пад­час та­ін­ства вян­чан­ня ў адзін з са­мых ура­чыс­тых мо­ман­таў, ка­лі ма­ла­дую па­ру аб­вод­зяць ва­кол ана­лоя тры ра­зы, хор пяе: «Свя­тыя му­ча­ні­кі, вы шмат па­ку­та­ва­лі і, увен­ча­ныя, ма­лі­це­ся да Гос­па­да, каб па­мі­ла­ва­ны бы­лі ду­шы на­шы». Без па­кут не бы­вае вян­ца. Без цяр­пен­ня не мо­жа быць са­праўд­най ра­дас­ці. Без подз­ві­гу са­ма­ах­вя­ра­ван­ня не атры­ма­ец­ца сям'і.

Ад­нак ця­пер лю­дзі на­ват не ста­вяць та­кой мэ­ты — на­ву­чыц­ца цяр­пен­ню, са­ма­ах­вя­ра­ван­ню. Сён­ня мно­гія імк­нуц­ца «па­жыць для ся­бе», ад­кла­да­юць на­ра­джэн­не дзя­цей, каб мець маг­чы­масць па­гля­дзець свет, аб­за­вес­ці­ся ней­кі­мі рэ­ча­мі…

— Жыц­цё «по­тым». На­ша бя­да ў тым, што мы жы­вём не са­праўд­ным жыц­цём, а ней­кай уяў­най бу­ду­чы­няй. Але мы не ве­да­ем, што ў гэ­тай бу­ду­чы­ні бу­дзе, і так пра­хо­дзяць на­шы зям­ныя дні, у па­го­ні за мі­ра­жом, мі­ма са­праўд­най ра­дас­ці, мі­ма са­праўд­на­га жыц­ця, мі­ма са­праўд­най лю­бо­ві…

На жаль, не ўсё з гэ­тай раз­мо­вы ўда­ло­ся ра­за­браць на дык­та­фон­ным за­пі­се праз гул са­ма­лё­та і го­лас борт­пра­вад­ні­коў. На жаль, не пра ўсё, што ха­це­ла­ся, уда­ло­ся спы­таць ай­ца Фё­да­ра. Ды і трэ­ба бы­ло даць маг­чы­масць на­ста­я­це­лю ха­ця б част­ку гэ­та­га нач­но­га шля­ху ад­па­чыць. Выканаць вя­чэр­няе ма­літ­воўныя правіла. На ўся­ля­кі вы­па­дак я спы­та­ла про­та­і­е­рэя Фё­да­ра Поў­на­га, ці су­стра­ка­юць яго ў Мін­ску. «Вя­до­ма, — ска­заў ён са стом­ле­най усмеш­кай. — У гэ­тым я ўжо даў­но не сва­бод­ны».

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

У тэ­му:

З 17 па 24 сту­дзе­ня 2014 го­да ў Мін­ску па бла­сла­вен­ні Па­тры­яр­ха Мас­коў­ска­га і ўсяе Ру­сі Кі­ры­ла зна­хо­дзілася агуль­на­хрыс­ці­ян­ская рэ­лік­вія — Да­ры валхвоў. Свя­ты­ня раз­мя­шча­лася ў хра­ме пра­вед­на­га Іо­ва Шмат­па­кут­на­га, у пры­хо­дзе ай­ца Фё­да­ра Поў­на­га. Па дадзеных Экзархата, да яе дакранулася больш за 500 тыс. чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».