Вы тут

Прыярытэты не супярэчаць шматвектарнасці


На нядаўняй прэс-канферэнцыі Прэзідэнта Беларусі з кіраўнікамі беларускіх сродкаўмасавай інфармацыі Аляксандр Лукашэнка ў тым ліку адказаў на пытанні, якія тычыліся міжнароднай тэматыкі: адносін Беларусі з Еўрасаюзам і Расіяй. Пракаментаваць прэзідэнцкія тэзісы «Звязда» папрасіла Мікалая САМАСЕЙКУ, старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах.

— Я думаю, кіраўнік дзяржавы сказаў вельмі сцісла, але вельмі дакладна пра нашы стасункі як з Расіяй, так і з Еўропай. Мабыць, калі пашырыць яго тэзісы, трэба зыходзіць з таго, што знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь з'яўляецца шматвектарнай. Менавіта ў гэтым залог стабільнасці нашай эканомікі, добрасуседскіх адносін.

У любой дзяржавы існуюць некаторыя прыярытэты ў знешняй палітыцы. Я пакрывіў бы душой, калі б сказаў, што ў нас такіх прыярытэтаў няма. У першую чаргу, гэта Расія, пра што яскрава сведчыць такое інтэграцыйнае аб'яднанне, як Саюзная дзяржава. Трэба сказаць, што Саюзная дзяржава, як адно з самых паспяховых інтэграцыйных аб'яднанняў на прасторы СНД, з'яўляецца лакаматывам і для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў. У першую чаргу я маю на ўвазе Еўразійскі эканамічны саюз. Дружба з Расіяй не разглядаецца намі ў процівагу адносінам з Захадам. Я спадзяюся, цяпер заходнія палітыкі зразумелі бесперспектыўнасць санкцый у дачыненні да Беларусі, пра што самі ўжо пачынаюць казаць. Зразумелі, што далейшы рух наперад у нашых адносінах можа быць рэалізаваны толькі шляхам дыялогу на раўнапраўнай аснове. Апошнім часам гэтае ўсведамленне прадстаўнікамі Еўрасаюза аб'ектыўных рэалій спрыяе, скажам так, вяртанню да «пацяплення» ў нашых стасунках, да прагматычнасці іх у тым плане, каб далейшыя нашы адносіны былі выгадныя для абодвух бакоў. Дарэчы, цяпер у нас тавараабарот з Еўрасаюзам большы, чым з Расіяй.

Спадзяюся, станоўчая тэндэнцыя ў стасунках з Еўрасаюзам будзе і далей мець пэўную дынаміку. Як пацвярджэнне гэтаму — на вільнюскім саміце Усходняга партнёрства міністр замежных спраў Беларусі прапанаваў вярнуцца да пытання пра паслабленне візавага рэжыму. Такім чынам, мы бачым, што супрацоўніцтва ў адным кірунку абсалютна не прадугледжвае процівагу ў іншым.

Калі казаць пра супрацоўніцтва з краі намі іншых рэгіёнаў, адназначна будзе працягвацца наша ўзаемадзеянне з краі намі Лацінскай Амерыкі. Цяпер да тых дзяржаў, якія ўжо сталі для нас добрымі партнёрамі, я дадаў бы Эквадор, Балівію, Мексіку. Больш за тое, цяпер у нас разглядаецца пытанне аб супрацоўніцтве парламента Беларусі з Лацінаамерыканскім парламентам.

Гаворачы аб шматвектарнасці, трэба згадаць краі ны ПаўднёваУсходняй Азіі. Я сказаў бы, дынаміка ў нас рухаецца тэмпамі, якія ўсяляюць аптымізм: гэта адкрыццё зборачных вытворчасцяў у тых жа В'етнаме, Камбоджы. Дарэчы, на днях у гэтай краіне павінна адкрыцца зборачная вытворчасць трактароў. У нас таксама ёсць дынаміка ў гандлёвых адносінах з Інданезіяй, Сінгапурам.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.