Вы тут

Дом, напоўнены цяплом


Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыты ў Слуцку. Ключы ад двухпавярховага катэджа ўручыў Таццяне Троцкай і яе мужу Аляксею Баркову старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён ШАПІРА.

— Толькі людзі з вялікім сэрцам здольныя на такі ўчынак. Можнабыць упэўненымі, што дзеці, якія атрымліваюць тут бацькоўскія цеплыню, клопат і ўвагу, вырастуць сапраўднымі людзьмі, — адзначыў губернатар.

Ну а першым, па традыцыі, пераступіў парог агульны хатні любімец — рыжы пушысты кот Сева.

— Да гэтага мы мелі статус прыёмнай сям'і, жылі ў вёсцы Вясеяў прыватным доме, — расказала карэспандэнту «Звязды» гаспадыня. — Вядома, ранейшае жыллё не параўнаць з новым. Тут створаны вельмі камфортныя ўмовы для дзяцей: шэсць пакояў, чатыры спальні. Прасторна, светла, утульна.

Таццяна і Аляксей выхоўваюць 5 дзяцей ад 3 да 14 гадоў, у тым ліку чацвёра прыёмных. Муж і жонка заўсёды хацелі мець вялікую сям'ю. У лютым да іх пераедзе з інтэрната 10-гадовая Валя. А наогул яны плануюць выхоўваць не менш за 10 дзяцей. Гэта, безумоўна, адказны крок. Перш чым прыняць рашэнне, сужэнцы раяцца з дзецьмі, бацькамі, блізкімі.

Шматдзетная сям'я мае свае перавагі, лічыць Таццяна Троцкая:

— Нам весела, усё робім разам, дзеці дапамагаюць мне на кухні, у хатніх справах, а мы ўдзельнічаем у іх гульнях.

Жанчына вучыць дзяўчатак вышываць, вязаць. Хлопчыкі любяць займацца спортам. Усе дзеці, дарэчы, завуць Таццяну мамай.

— Няважна, якую прафесію выберуць мае дзеці. Галоўнае, каб выраслі спагадлівымі, добрымі, каб заўсёды дапамагалі блізкім, —лічыць Таццяна.

У такой сям'і інакш не можа быць, сцвярджаюць суседзі, педагогі. Таццяна і Аляксей веруючыя людзі, у нядзелю абавязкова наведваюць праваслаўны храм. Дзяцей не прымушаюць да гэтага, усё робіцца са згоды.

...Некалі Аляксей прыехаў з Хабараўска пагасціць да радні ў вёску, дзе і пазнаёміўся з Таццянай. Зарэгістравалі шлюб, павянчаліся ўцаркве. I ўжо сем гадоў жывуць душа ў душу.

Дадам, што новае жыллё пабудавана за кошт абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў у сціслыя тэрміны — менш чым за паўгода. На Міншчыне гэта ўжо 40-ы па ліку дом сямейнага тыпу. Тут выхоўваецца каля 300 падапечных. Такой форме ўладкавання дзяцей — сірот ідзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, у вобласці надаюць першачарговую ўвагу.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».