Вы тут

Чым жыве віцебскі філіял «Белтэлекам»


Рас­па­вя­дае ды­рэк­тар фі­лі­яла Аляк­сандр Бо­хан.

Сён­ня без тэ­ле­фо­на, тэ­ле­ві­за­ра і ін­тэр­нэ­ту боль­шасць з нас не ўяў­ля­е свай­го жыц­ця. Але, вя­до­ма, прос­та на­яў­нас­ці тэ­ле­фон­на­га апа­ра­та, тэ­ле­эк­ра­на на ўсю сця­ну і кам­п'ю­та­ра неда­стат­ко­ва для паў­на­вар­тас­най і якас­най су­вя­зі са све­там. Апош­нюю за­бяс­печ­вае нам кам­па­нія «Бел­тэ­ле­кам» — лі­дар ся­род бе­ла­рус­кіх па­стаў­шчы­коў па­слуг элект­ра­су­вя­зі. У Ві­цеб­скім рэ­гі­ё­не кам­па­нію год­на прад­стаў­ляе фі­лі­ял, якім вось ужо 9 гадоў кі­руе Аляк­сандр Бо­хан, які мае зван­не «Га­на­ро­вы су­вя­зіст Бе­ла­ру­сі» і ўзна­га­ро­джа­ны ме­да­лём «За пра­цоў­ныя за­слу­гі». Аляк­сандр Іва­на­віч вель­мі да­свед­ча­ны і ці­ка­вы су­раз­моў­ца, у гэтай галіне пра­цуе больш за 40 гадоў. Па на­шай прось­бе ён рас­па­вёў пра пры­ем­ныя сюр­пры­зы, якія Ві­цеб­скі фі­лі­ял пад­рых­та­ваў для сва­іх клі­ен­таў.

IMG_13119

За­мест гуд­ка — лю­бі­мая ме­ло­дыя

— Аляк­сандр Іва­на­віч, што вы мо­жа­це ска­заць пра ўзро­вень па­слуг су­вя­зі на Ві­цеб­шчы­не?

— У нас са­мая вя­лі­кая ся­род аб­лас­цей пра­цяг­ласць ка­бель­ных лі­ній, з іх ужо 6,5 ты­сяч за­мя­ні­лі на су­час­ныя ва­ла­кон­на-ап­тыч­ныя. Мы ак­тыў­на ўка­ра­ня­ем на­вей­шыя тэх­на­ло­гіі, на­бы­ва­ем і ўста­наў­лі­ва­ем су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, якое ўжо вы­ка­рыс­тоў­ва­юць у Еў­ро­пе і Аме­ры­цы. Ра­зам з ма­дэр­ні­за­цы­яй аб­ста­ля­ван­ня і тэх­на­ло­гій, вя­до­ма, рас­туць і аб'­ёмы аказ­ва­е­мых па­слуг. Ка­лі гадоў 30 та­му мне ка­за­лі, што мы з на­шы­мі па­слу­га­мі ад­ста­ём на 15 гадоў ад за­ход­ніх кра­ін, то сён­ня мы ідзём прак­тыч­на на­га ў на­гу. Пры­чым ка­рыс­та­ем­ся аб­ста­ля­ван­нем не толь­кі за­меж­най, але і ай­чын­най вы­твор­час­ці. У пры­ват­нас­ці, шчыль­на пра­цу­ем з бе­ла­рус­кі­мі за­во­да­мі «Прам­су­вязь», «Мін­скае вы­твор­чае аб'­яд­нан­не вы­лі­чаль­най тэх­ні­кі» і інш.

— Ве­даю, што Ві­цеб­скі фі­лі­ял пер­шы ў рэс­пуб­лі­цы ўка­ра­ніў тэ­ле­ка­му­ні­ка­цый­ную тэх­на­ло­гію NGN. Чар­го­вым віт­ком эва­лю­цыі сет­кі  ста­ла но­вая тэх­на­ло­гія xPON...

— Так, тэх­на­ло­гія, ка­лі ў офіс або ў ква­тэ­ру да аба­не­нта пра­во­дзіц­ца не мед­ны ка­бель, а ап­тыч­нае ва­лак­но, вы­дат­на за­рэ­ка­мен­да­ва­ла ся­бе ў ЗША і Япо­ніі. Яе ак­тыў­на ўвод­зяць на­шы су­се­дзі — Ра­сія і Укра­і­на. Мы так­са­ма не ста­ім на мес­цы. Пра­ек­ты на ба­зе тэх­на­ло­гіі xPON ужо дру­гі год ак­тыў­на ўка­ра­ня­ем у но­вай і ўжо іс­ну­ю­чай жы­лой за­бу­дове Ві­цеб­ска, Ор­шы, На­ва­по­лац­ка, По­лац­ка, Ле­пе­ля, Па­ставаў, Глы­бо­ка­га, Но­ва­лу­ком­ля...

IMG_1338

— Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, пра но­вую тэх­на­ло­гію пад­ра­бяз­ней. якія маг­чы­мас­ці яна дае ва­шым клі­ен­там?

— Пас­ля пе­ра­клю­чэн­ня на но­вую тэх­на­ло­гію іс­тот­на па­шы­рыц­ца спектр да­дат­ко­вых па­слуг кла­січ­най тэ­ле­фа­ніі, тэ­ле­ба­чан­ня, ін­тэр­нэ­ту. Што ты­чыц­ца, у пры­ват­нас­ці, тэ­ле­фа­ніі, то, ня­гле­дзя­чы на кан­ку­рэн­цыю со­та­вых апе­ра­та­раў, ста­цы­я­нар­ная тэ­ле­фон­ная сет­ка на Ві­цеб­шчы­не пра­цяг­вае раз­ві­вац­ца. Толь­кі за мі­ну­лы год мы пад­клю­чы­лі да­дат­ко­ва 8 ты­сяч но­вых аба­не­нтаў. Ад­на з са­мых па­пу­ляр­ных да­дат­ко­вых па­слуг ся­род жы­ха­роў паў­ноч­на­га рэ­гі­ё­на — па­слу­га CLІP. Яна да­зва­ляе вы­зна­чыць амаль лю­бы ну­мар аба­не­нта, які вам тэ­ле­фа­нуе. Ча­го не ска­жаш пра ра­ней­шыя тэ­ле­фо­ны з аў­та­ма­тыч­ным вы­зна­чэн­нем ну­ма­ра (так зва­ныя АВН. — Аўт.). Ра­ней час­та зда­ра­ла­ся: пры­хо­дзіць баб­ка і ка­жа, што тэ­ле­фа­на­ва­ла да­чцэ ў Маск­ву 5 разоў. Маў­ляў, дач­кі до­ма не бы­ло, а ёй 5 хві­лін на­бег­ла. Аказала­ся, што з аба­не­нта, які тэ­ле­фа­нуе на АВН, спіс­ва­ец­ца су­ма, роў­ная хві­лі­не раз­мо­вы, на­ват ка­лі ні­хто не пад­няў труб­ку. На­ша но­вая па­слу­га CLІP гэ­та­га не­да­хо­пу не мае. Тут лі­чыль­нік спра­цоў­вае толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі аба­нент зды­мае труб­ку. Акра­мя та­го, ка­лі хоць раз тэ­ле­фа­на­ва­лі на АВН, то, вя­до­ма, па­мя­та­е­це ха­рак­тэр­ны шчаў­чок. Аба­нент жа, які тэ­ле­фа­нуе на CLІP, на­ват і не па­да­зрае, што на тым кан­цы про­ва­ду вы­све­ціў­ся яго ну­мар.

Ка­лі ж вы хо­ча­це, каб зна­ё­мыя, якія тэ­ле­фа­ну­юць вам на хат­ні тэ­ле­фон, за­мест стан­дарт­ных гуд­коў слу­ха­лі ва­шу лю­бі­мую му­зыч­ную кам­па­зі­цыю, то і гэ­та не праб­ле­ма. Ця­пер та­кая маг­чы­масць пра­да­стаў­ля­ец­ца і для ста­цы­я­нар­ных тэ­ле­фо­наў з да­па­мо­гай па­слу­гі «Му­зыч­ны ма­ра­фон».

— А на якую ка­тэ­го­рыю клі­ен­таў ары­ен­та­ва­лі­ся, ка­лі ўво­дзі­лі па­слу­гу «аў­ды­я­­кан­фе­рэн­цыя»?

— Пе­ра­важ­на на кі­раў­ні­коў фір­маў і ар­га­ні­за­цый. Яна да­па­ма­гае пра­вес­ці тэ­ле­фон­ную кан­фе­рэн­цыю ці се­лек­тар­ную на­ра­ду з кам­пань­ё­на­мі (з уклю­чэн­нем трох і больш удзель­ні­каў), якія зна­хо­дзяц­ца, на­прык­лад, у ін­шым го­ра­дзе. Апош­нім ча­сам на Ві­цеб­шчы­не ор­га­ны ўла­ды ак­тыў­на ка­рыс­та­юц­ца і на­шай сіс­тэ­май ві­дэа­кан­фе­рэнц­су­вя­зі. Гэ­та вель­мі зруч­на, бо не трэ­ба ад­ры­ваць лю­дзей ад пра­цоў­на­га мес­ца, і ак­ту­аль­на, ка­лі яно зна­хо­дзіц­ца, на­прык­лад, у Па­ста­вах, за 270 кі­ла­мет­раў ад Ві­цеб­ска.

IMG_1337

Кі­руй і ты сва­ім тэ­ле­ба­чан­нем!

— А якія но­выя маг­чы­мас­ці з'я­ві­лі­ся ў так лю­бі­ма­га мно­гі­мі ліч­ба­ва­га ін­тэр­ак­тыў­на­га тэ­ле­ба­чан­ня ZALA?

— На Ві­цеб­шчы­не ўжо больш за 100 ты­сяч аба­не­нтаў тэ­ле­ба­чан­ня ZALA . Ця­пер яны ма­юць маг­чы­масць гля­дзець пе­ра­да­чы як у фар­ма­це вы­со­кай якас­ці, так і ў «трох­мер­ным» фар­ма­це (3D). На­шым клі­ен­там заў­сё­ды ёсць што па­гля­дзець! Пра­па­ноў­ва­ем ім больш як 40 тэ­ле­ві­зій­ных ка­на­лаў у асноў­ным па­ке­це «Прем'­е­ра». Плюс 7 да­дат­ко­вых тэ­ма­тыч­ных па­ке­таў: «HD-па­кет», Дзі­ця­чы», «Для ду­шы», «На ка­на­пе», «Па­зна­валь­ны», «Ся­мей­ны HD», «Спар­тыў­ны».

На­шым ін­тэр­ак­тыў­ным тэ­ле­ба­чан­нем, у ад­роз­нен­не ад ана­ла­га­ва­га ка­бель­на­га тэ­ле­ба­чан­ня, мож­на кі­ра­ваць: пе­ра­мот­ваць, ста­віць паў­зу, за­піс­ваць... А ка­лі не атрым­лі­ва­ец­ца па­гля­дзець ці­ка­вую пе­ра­да­чу ў вы­зна­ча­ны час, мож­на зра­біць гэ­та паз­ней. Для гэ­та­га іс­нуе функ­цыя ад­кла­дзе­ны пра­гляд. Акра­мя ін­тэр­ак­тыў­ных функ­цый, ZALA пра­па­нуе аба­не­нтам да­дат­ко­выя сер­віс­ныя маг­чы­мас­ці, у пры­ват­нас­ці «Ін­фар­ма­цый­ны пар­тал». Ка­лі пад­клю­чыц­ца да сэр­ві­су «Ін­фар­ма­цый­ны пар­тал», то пры да­па­мо­зе сэр­ві­са «ТВ-банкінг» мож­на бу­дзе аплач­ваць роз­ныя па­слу­гі, не ады­хо­дзя­чы ад тэ­ле­ві­за­ра.

IMG_1207

— А на­коль­кі да­ступ­на ін­тэр­ак­тыў­нае тэ­ле­ба­чан­не для вяс­ко­вых жы­ха­роў?

— Вяс­коў­цы, вя­до­ма, так­са­ма хо­чуць мець тэ­ле­ба­чан­не доб­рай якас­ці — аб гэ­тым свед­чаць іх ка­лек­тыў­ныя зва­ро­ты. Та­му з кан­ца мі­ну­ла­га го­да ў Бе­ла­ру­сі мы пра­да­стаў­ля­ем ім но­вую па­слу­гу — эфір­нае тэ­ле­ба­чан­не. Яна асаб­лі­ва ак­ту­аль­ная для на­ша­га рэ­гі­ё­на, бо на Ві­цеб­шчы­не аж­но 6 200 сель­скіх на­се­ле­ных пунк­таў. Гэ­та не­дзе ў тры ра­зы больш, чым у Брэсц­кай воб­лас­ці. Але за­тое яны ма­лень­кія: у 70% з іх — да 50 жы­ха­роў. Ра­зу­ме­ем, што мы для вёс­кі па­лач­ка-вы­ру­ча­лач­ка. У нас да­стат­ко­вая коль­касць сель­скіх вуз­лоў пе­ра­да­чы да­ных. У ра­ды­у­се 3 кі­ла­мет­раў ад кож­на­га та­ко­га вуз­ла сель­скі аба­нент мае ўсе са­мыя су­час­ныя па­слу­гі, якія Бел­тэ­ле­кам цяпер пра­да­стаў­ляе: і хут­кас­ны ін­тэр­нэт, і шмат­ка­наль­нае ін­тэр­ак­тыў­нае якас­нае тэ­ле­ба­чан­не.

Акра­мя та­го, да кан­ца 2015 го­да прак­тыч­на ўся тэ­ры­то­рыя воб­лас­ці бу­дзе па­кры­та сеткай ліч­ба­вага тэ­ле­ба­чан­ня. І мы змо­жам па­каз­ваць да 44 ка­на­лаў у ліч­ба­вым фар­ма­це на­ват у са­мых глу­хіх вёсках. Цяпер ма­гут­ныя пе­ра­дат­чы­кі ўжо ста­яць на Ушац­кай вы­шцы, у Бя­гом­лі, Асвеі і Брас­ла­ве. Аба­не­нты мо­гуць атрым­лі­ваць на­ша шмат­ка­наль­нае тэ­ле­ба­чан­не ў зо­не 20 кі­ла­мет­раў ад гэ­тых вы­шак. На 2014 год за­пла­на­ва­на аб­ста­ля­ваць та­кі­мі пе­ра­дат­чы­ка­мі яшчэ 5 вы­шак. у пры­ват­нас­ці, у Ра­сон­скім ра­ё­не, у Ві­цеб­ску, Шар­каў­шчы­не, Лёз­не, пад Ор­шай.

IMG_1342

«Цэ­нім аба­не­нтаў, якія цэ­няць свой час»

— А якія пе­ра­ва­гі тэх­на­ло­гія хPON дае ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­кам?

— Не­па­срэд­на тэх­на­ло­гія хPON да­зва­ляе ажыц­цяў­ляць до­ступ у сет­ку ін­тэр­нэт з хут­ка­сцю да 1 Гбіт/с. За­пы­ты аба­не­нтаў вы­са­ка­хут­кас­на­га ін­тэр­нэ­ту byfly (а іх толь­кі на Ві­цеб­шчы­не больш за 250 ты­сяч) па­ста­ян­на рас­туць. Лю­дзі, як пра­ві­ла, па­чы­на­юць з 2 ме­га­біт, а пас­ля пры­хо­дзяць і про­сяць боль­шую хут­касць. За­бяс­пе­чыць хут­касць больш за 10 ме­га­біт і вы­шэй мож­на толь­кі па ап­тыч­най лі­ніі. Лю­дзі сён­ня цэ­няць свой час. Мяркуйце са­мі: фільм мож­на спам­па­ваць за 40 хві­лін, а мож­на — за 2 хві­лі­ны. Больш за тое, ка­лі ў ка­тэ­джы ці ква­тэ­ры жы­ве вя­лі­кая сям'я і ў кож­на­га чле­на сям'і ёсць свой кам­п'ю­тар, то без вя­лі­кай хут­ка­сці не абы­сці­ся. Вя­до­ма, вя­лі­кія хут­ка­сці за­па­тра­ба­ва­ны і роз­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, прад­пры­ем­ства­мі. Мно­гія буй­ныя фір­мы сён­ня пе­ра­важ­ную боль­шасць ар­га­ні­за­цый­ных пы­тан­няў вы­ра­ша­юць са сва­і­мі ад­да­ле­ны­мі пунктамі ў ан­лайн-рэ­жы­ме з да­па­мо­гай ві­дэа­рэ­сур­саў, для ча­го па­трэб­на да­стат­ко­ва вы­со­кая хут­касць ін­тэр­нэ­ту.

Для клі­ен­таў, якія пад­клю­ча­юц­ца па xPON, дзей­ні­чае экс­клю­зіў­ная пра­па­но­ва ад РУП «Бел­тэ­ле­ка­м»: бяс­плат­нае пад­клю­чэн­не і вы­ка­ры­стан­не са зніж­кай на пра­ця­гу не­каль­кіх ме­ся­цаў ліч­ба­ва­га ін­тэр­ак­тыў­на­га тэ­ле­ба­чан­ня ZALA, а так­са­ма вы­са­ка­хут­кас­на­га ін­тэр­нэ­ту byfly.

IMG_7261

Але на гэ­тым но­выя па­слу­гі ад РУП «Бел­тэ­ле­ка­м» не за­кан­чва­юц­ца. Ня­даў­на кам­па­нія вы­ве­ла на ры­нак яшчэ ад­ну но­вую па­слу­гу для сва­іх клі­ен­таў і іх дзя­цей.

Ка­лі ва­шы дзе­ці ка­рыс­та­юц­ца ін­тэр­нэ­там і вы хо­ча­це за­сце­раг­чы іх ад пра­па­ган­ды лю­бой ін­фар­ма­цыі для да­рос­лых, а ся­бе ад ліш­няга «га­лаў­но­га бо­лю», пад­клю­чы­це па­слу­гу «Баць­коў­скі кант­роль». Па­слу­га «Баць­коў­скі кант­роль» ад byfly пры­зна­ча­на ме­на­ві­та для та­го, каб аба­ра­ніць вас і ва­шых бліз­кіх ад не­па­жа­да­най ін­фар­ма­цыі.

Пад­клю­чыц­ца да гэ­тай па­слу­гі мож­на ў сэр­віс­ных цэнт­рах РУП «Бел­тэ­ле­кам» ці са­ма­стой­на ў ка­бі­не­це ка­рыс­таль­ні­ка на сай­це кам­па­ніі. Па­слу­га «Баць­коў­скі кант­роль» з'яў­ля­ец­ца гнут­ка на­ладж­валь­най: ка­лі бла­кі­роў­ка не­па­жа­да­най ін­фар­ма­цыі па­тра­бу­ец­ца вам не па­ста­ян­на, а час ад ча­су, то ў лю­бы мо­мант вы мо­жа­це ўклю­чыць або ад­клю­чыць. Пры гэ­тым апла­та бу­дзе спа­га­няц­ца толь­кі за тыя су­ткі, у якія вы ка­рыс­та­лі­ся па­слу­гай.

IMG_7221

— У Мін­ску рых­ту­юц­ца да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, у су­вя­зі з чым знач­на па­вя­ліч­ваец­ца коль­касць пунктаў Wі-Fі. На­коль­кі ак­тыў­на ўка­ра­ня­ец­ца бес­пра­вад­ны ін­тэр­нэт на Ві­цеб­шчы­не?

— Пла­ны гран­ды­ёз­ныя. Так, ка­лі за мі­ну­лы год мы пад­клю­чы­лі 19 ты­сяч пунктаў Wі-Fі па воб­лас­ці, то на гэ­ты год наша за­да­ча — 100 ты­сяч. У пер­шую чар­гу ста­ра­ем­ся аха­піць бес­пра­вад­ным ін­тэр­нэ­там гас­ці­ні­цы і вак­за­лы. Што ты­чыц­ца Ві­цеб­ска, то на на­шым кар­па­ра­тыў­ным сай­це змя­шча­ец­ца спіс мес­цаў, ку­ды ча­ла­век мо­жа прый­сці са сва­ім ноў­тбу­кам і па­ся­дзець у ін­тэр­нэ­це.

— «Сла­вян­скі ба­зар», пэў­на, так­са­ма пад­штур­хоў­вае вас, для та­го, каб па­вя­лі­чыць коль­касць пунктах Wі-Fі?

— Са­праў­ды, фес­ты­валь тры­мае нас у доб­рым то­ну­се. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та, са «Сла­вян­ска­га ба­за­ру» больш як 10 год та­му мы па­чы­на­лі асвой­ваць ін­тэр­нэт. Па­мя­таю, як упер­шы­ню транс­лі­ра­ва­лі свя­точ­ны кан­цэрт у ан­лайн-рэ­жы­ме. Цяпер жа та­кую транс­ля­цыю ў нас за­маў­ля­юць мно­гія тэ­ле­ка­на­лы. Наш фі­лі­ял вель­мі цес­на су­пра­цоў­ні­чае са «Сла­вян­скім ба­за­рам», вы­сту­па­ем што­год яго спон­са­рам. Сён­ня ўсе мес­цы ў го­ра­дзе, дзе пра­хо­дзяць кан­цэр­ты, па­кры­ты бес­пра­вад­ным ін­тэр­нэ­там. Ле­тась у Ві­цеб­ску пра­во­дзі­ла­ся ме­ра­пры­ем­ства «Газп­рам Фа­кел». Ад­но з асноў­ных па­тра­ба­ван­няў ар­га­ні­за­та­раў гэ­та­га маш­таб­на­га пра­ек­та — каб усе гас­ці­ні­цы, дзе яны бу­дуць пра­жы­ваць, ме­лі Wі-Fі. Ві­цебск з'яў­ля­ец­ца пры­ця­галь­ным мес­цам для ту­рыс­таў, та­му мы бу­дзем і да­лей пра­цяг­ваць па­шы­раць маг­чы­мас­ці бес­пра­вад­но­га пад­клю­чэн­ня да ін­тэр­нэ­ту.

IMG_1288

Пас­ля эк­скур­сіі па прад­пры­ем­стве, а ў Ві­цеб­ска­га фі­лі­яла ёсць свой вя­лі­кі бу­ды­нак, за­ві­та­ла ў сер­віс­ны цэнтр, што на пер­шым па­вер­се. Аб­слу­гоў­ван­не, пе­ра­ка­на­ла­ся, там вя­дзецца па апош­нім сло­ве тэх­ні­кі. Пра­цуе элект­рон­ная чар­га. Та­му клі­ен­ты тут зу­сім не хва­лю­юц­ца, што нех­та зой­ме іх мес­ца ў чар­зе, і спа­кой­на ча­ка­юць на ўтуль­ных ка­на­пах, па­куль за­га­рыц­ца іх ну­мар на эк­ра­не. Каб ча­кан­не не бы­ло сум­ным, ра­бот­ні­кі сэр­віс­на­га цэнт­ра дэ­ман­стру­юць сва­ім клі­ен­там маг­чы­мас­ці ін­тэр­ак­тыў­на­га тэ­ле­ба­чан­ня ZALA. У за­леж­нас­ці ад по­лу і ўзрос­ту пе­ра­важ­най боль­шасці на­вед­ні­каў па­каз­ва­юць мульт­фільм, на­ві­ны ці спар­тыў­ную пе­ра­да­чу. Вы­со­кі ўзро­вень аб­слу­гоў­ван­ня — вось вам яшчэ адзін па­каз­чык пра­фе­сі­я­на­ліз­му Ві­цеб­ска­га фі­лі­ялу РУП «Бел­тэ­ле­кам». Гэ­та ў чар­го­вы раз па­цвяр­джае маё пе­ра­ка­нан­не, што са­праўд­ны пра­фе­сі­я­нал — пра­фе­сі­я­нал ва ўсім.

На­дзея ДРЫ­ЛА, Аляк­сандр ФУР­САЎ, Яў­ген ПЯ­СЕЦ­КІ (фо­та).

УНП 300977657

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».