Вы тут

ВЫДАТКІ ТРЭБА СКАРАЧАЦЬ


— Сёння прадпрыемства «Гомсельмаш» перажывае не самыя лепшыя часы свайго існаванняТаму трэба не толькі вырашаць праблемыякія ёсць на прадпрыемствеале і  самае галоўнае  знайсці выйсце з сітуацыі адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір ДВОРНІК на сустрэчы з калектывам прадпрыемства.

«Гомсельмаш» уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых прадпрыемстваў вобласці, якія выпускаюць больш за палову аб'ёму прамысловай прадукцыі рэгіёна. Станоўчая дынаміка росту аб'ёму экспарту — гэта вынік працы створаных за межамі сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцяў. У агульным аб'ёме прадукцыі, якая вырабляецца на прадпрыемстве на экспарт, доля камбайнаў, што выпускаюцца на сумесных вытворчасцях, складае больш за 90%. Разам з тым, работа праз сумесныя вытворчасці мае і пэўныя недахопы, бо становіцца больш доўгім тэрмін вытворчасці і рэалізацыі тэхнікі. Вытворчасць вядзецца круглы год, а продажы ажыццяўляюцца сезонна.Таксама валютная выручка вяртаецца толькі на працягу года.

Ёсць шмат праблем, звязаных з удасканаленнем гандлёвых узаемаадносін паміжБеларуссю і яе асноўнымі партнёрамі — Расіяй і Украінай. Выкананне паказчыкаў па экспарце сёння вельмі ўскладнена ў сувязі з прынятымі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі заканадаўчымі актамі, якія не дазваляюць ажыццяўляць запланаваныя пастаўкі машынакомплексаў на створаныя сумесныя вытворчасці і прадпрыемствы. Таму трэба шукаць рынкі збыту і ў іншых краінах — такіх, як Алжыр, Марока, Бразілія, Уругвай, Парагвай, Ірак, Іарданія, Інданезія, Паўднёвая Карэя...

За мінулыя гады, калі надавалася шмат дзяржаўнай увагі развіццю «Гомсельмаша», усе айчынныя сельгасвытворцы набылі камбайны і іншую тэхніку прадпрыемства. Таму сёння перад калектывам стаіць задача выхаду на знешнія рынкі. Каб вырабляць канкурэнтаздольны камбайн, трэба змяншаць выдаткі. Існуючыя на прадпрыемстве праблемы заканамерна прывядуць да неабходнасці дадатковай аптымізацыі колькасці персаналу, які абслугоўвае асноўную вытворчасць. Падчас рэалізацыі прадпрыемствам палітыкі па зніжэнні выдаткаў, звязаных з вытворчасцю і збытам прадукцыі, вытворчым аб'яднаннем «Гомсельмаш» зацверджана праграма мерапрыемстваў на 2014 год, накіраваных на аптымізацыю расходаў, звязаных з закупкай сыравіны,матэрыялаў, камплектуючых вырабаў, з іх дастаўкай, зніжэннем спажывання цеплаэнергарэсурсаў.

Пазіцыя кіраўніцтва Гомельскай вобласці грунтуецца на эканамічных рэаліях. Уладзімір Дворнік падкрэсліў, што лёс любога прадпрыемства ў першую чаргу ў руках яго калектыву:

— Шлях адзін — трэба больш актыўна працаваць на знешніх рынках. Поспех прыйдзе толькі пры ўмове скарачэння выдаткаўі стварэнні канкурэнтаздольнага камбайна. Якасць і кошт — гэта тое, што зрабіць сённяў нашых сілах.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.