Вы тут

Электраэнергетыцы не хапае канкурэнцыi, а сферы паслуг — работнiкаў?


Учора прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў БеларусіПадчас яго было разгледжана пытанне аб канцэпцыі закона аб электраэнергетыцы і абмеркавана падрыхтоўка да чэмпіянату свету па хакеіякі адбудзецца сёлета ў нашай краіне.

СТАНЕ БОЛЬШ ГАНДЛЯРОЎ ЭНЕРГІЯЙ

Над рэфармаваннем электраэнергетычнай сферы ва ўрадзе пачалі працаваць даўно. Вядома, закон аб энергетыцы неабходны, каб аб'яднаць усе існуючыя разрозненыя акты, каб з'явіўся зразумелыдля ўсіх дакумент. Аб канцэпцыі такога закона загаварылі яшчэ 2 гады таму. І сёння прэм

'ер-міністр Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ кажа, што «ад таго, як будзе сфарміравана канцэпцыя закона, будзе залежаць і дзейнасць нашай эканомікі».

Уладзімір ПАТУПЧЫКміністр энергетыкіпадчас свайго дакладу ахарактарызаваў канцэпцыю як «прапановы па ўдасканаленні працы электраэнергетычнай галіны». Галоўнае — недапушчэнне манапалізацыі. «Аналіз практыкі рэфармавання гэтай галіны ў розных краінах паказаў, што з мэтай дэманапалізацыі электраэнергетыкі неабходна ажыццявіць падзел канкурэнтных (вытворчасць і продаж электраэнергіі) і манапольных відаў дзейнасці (перадача і размеркаванне электраэнергіі) шляхам падзелу адпаведных суб'ектаў электраэнергетыкі», — тлумачыць міністр.

«Канцэпцыя зможа ўрэгуляваць адносіны як на ўзроўні рэспублікі,так і паміж суб'ектамі гаспадарання, што вельмі важна, каб выбудаваць празрыстую схему цэнаўтварэння, — кажа Леанід ШЭНЕЦпершы намеснік міністра энергетыкі— 12 станцый высокага ціскубудуць вылучаны ў генерыруючую кампанію (93-95% усёй энергіі, якая ствараецца), таму можна будзе бачыць цану, з чаго складаюцца выдаткі. На аптовым рынку будзе больш удзельнікаў».

АПЕТЫТЫ ТАКСІСТАЎ АБМЯЖУЮЦЬ?

«Падрыхтоўка да чэмпіянату свету па хакеі ідзе па плане, і ніякіхсур'ёзных праблем няма, — так пачаў сваё выступленнеАнатоль Тозiкнамеснік прэм'ер-міністра— Разам з тым, цэлы шэраг пытанняў патрабуе вельмі ўважлівага разгляду». У прыватнасці, віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на працу па давядзенні арэн да адпаведнасці патрабаванням міжнародных кантралёраў. Непакоіць і размяшчэнне ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату. «Мы гатовы прадаставіць 14 аб'ектаўна больш чым 5 тысяч месцаў. Гэта гасцінічныя комплексы і хостэлы. Таксама для засялення будуць выкарыстаны студэнцкія інтэрнаты. Аднак некаторыя гасцініцы яшчэ будуюцца. Канчатковы тэрмін уводу ў эксплуатацыю запланаваных комплексаў — люты-красавік». Вельмі значныя праблемы ёсць з кваліфікаваным персаналам для гасцініц, рэстаранаў. Не хапае кухараў, афіцыянтаў.

Разгледжаны таксама пытанні па аб'ектах грамадскага харчавання, забеспячэнні доступу ў інтэрнэт у любым месцы, кошце паслуг таксі. «Нашы таксісты могуць скарыстацца сітуацыяй, — папярэдзіў АнатольТозік. — Тады нам прыйдзецца ўсталяваць жорсткі тарыф на тэрыторыі Мінска, які павінен будзе выконваць кожны таксіст».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?