Вы тут

«Не чакайце прынца, ляпіце з сябе прынцэсу»


На ін­тэр­в'ю кі­раў­ні­ца пар­та­ла LADY.TUT.BY Свят­ла­на Зэ­рэ прый­шла з ша­ка­ла­дам у вы­гля­дзе пад­ко­вы. «А я вам гар­мон шчас­ця пры­нес­ла. Так люб­лю, ка­лі лю­дзі ўсмі­ха­юц­ца». Пас­ля гэ­тых слоў па­спя­хо­вая біз­нес-лэ­дзі па­пра­сі­ла афі­цы­ян­та пры­нес­ці ка­пу­чы­на з дэ­сер­там і рас­па­вя­ла, як яна вы­ве­ла фор­му­лу свай­го шчас­ця.

IMG_1166

Пра ба­бу­лю, кор­жык з дзір­кай і «Лам­бар­джы­ні»

За­раб­ляць гро­шы па­ча­ла, як толь­кі на­ву­чы­ла­ся лі­чыць. З пя­ці га­доў пра­ца­ва­ла ў ба­бу­лі, якая ў той час бы­ла ды­рэк­тар­кай баб­руй­скай ба­зы «Ба­ка­лея». Да­па­ма­га­ла фа­са­ваць цу­кар — па­мя­та­е­це, ра­ней ён пра­да­ваў­ся ў ка­рыч­не­вых па­пя­ро­вых па­ке­тах па паў­кі­ла­гра­ма. А ў кан­цы ме­ся­ца ста­я­ла з ра­бо­чы­мі ў чар­зе па за­ро­бак, бо пры­маць гро­шы ад ба­бу­лі мне не па­да­ба­ла­ся.

Не па­мя­таю, на што па­тра­ці­ла сваю пер­шую зар­пла­ту. Але гэ­та маг­лі быць два ва­ры­ян­ты: я ад­кла­ла яе (ка­лі ўлі­чыць мае схіль­нас­ці да збі­ран­ня) ці на­бы­ла неш­та не­па­трэб­нае (смя­ец­ца). У нас по­бач з до­мам быў кі­ёск «Ма­ро­жа­нае». Там пра­да­ва­лі над­звы­чай смач­ныя кор­жы­кі з дзір­кай па­ся­рэ­дзі­не, па­сы­па­ныя арэш­ка­мі. Як толь­кі ў мя­не з'яў­ля­лі­ся гро­шы, бег­ла ту­ды па тыя са­мыя кор­жы­кі. І гэ­та бы­ло са­мым са­праўд­ным шчас­цем.

Ка­лі ў жан­чы­ны ёсць гро­шы, гэ­та яшчэ не зна­чыць, што яна шчас­лі­вая. Ве­даю та­кіх, якія на­вед­ва­юць са­мыя да­ра­гія фіт­нес-клу­бы, ядуць вы­ключ­на па­мі­до­ры чэ­ры і ез­дзяць на «Лам­бар­джы­ні». Гро­шы ў іх ёсць, але яны не ве­да­юць, што з імі ра­біць, каб быць шчас­лі­вы­мі. На­бы­ва­юць не­па­трэб­ныя рэ­чы, каб па­да­бац­ца лю­дзям, якія ім не сім­па­тыч­ныя.

Як вель­мі шчас­лі­вая і на­поў­не­ная жан­чы­на, я пе­ра­ка­на­на, што нель­га спра­е­цы­ра­ваць чу­жую ма­дэль шчас­ця на ся­бе. Кож­ны па­ві­нен вы­вес­ці сваю ўні­каль­ную фор­му­лу. А па­куль мы зайз­дрос­цім чу­жо­му шчас­цю, спра­бу­ем пад­гле­дзець, як у іх, і зра­біць так у ся­бе, — губ­ля­ем са­мае каш­тоў­нае — час для зно­сін з са­бой.

IMG_1238

Ка­лі жыц­цё, у якім ёсць муж, ква­тэ­ра, ма­шы­на і пра­ца «ад зван­ка да зван­ка», зда­ец­ца вам сум­ным, маг­чы­ма, гэ­та не ва­ша жыц­цё, а на­вя­за­нае ста­рэй­шым па­ка­лен­нем і гра­мад­ствам. Мо­жа, ва­ша жыц­цё — гэ­та да­сле­да­ван­ні і на­ву­ко­выя ад­крыц­ці дзе-не­будзь у Ан­тарк­ты­дзе? А вы жы­вя­це па ін­ер­цыі і ні­як не мо­жа­це знай­сці час, каб спы­таць ся­бе: «А што аса­біс­та мне пры­но­сіць за­да­валь­нен­не?», «Ча­го я ха­чу на­са­мрэч?» Хо­піць гля­дзець на ін­шых і зай­мац­ца пла­гі­я­там!

Ка­лі ча­ла­век не­шчас­лі­вы, яго ні­хто не ашчас­лі­віць. Больш за тое, ня­шчас­ныя лю­дзі — гэ­та па­гро­за для гра­мад­ства, бо яны ні­ко­лі ні­ко­га не зро­бяць шчас­лі­вым.

IMG_1093

Пра эс­тэ­тыч­ны ар­газм, прын­ца на бе­лым ка­ніі дзядзь­ку Фё­да­ра

Ма­лень­кія дэ­та­лі ро­бяць жыц­цё аб­са­лют­на ін­шым. Прос­та прый­дзі­це да­до­му і, пе­рад тым як пры­няць душ, за­па­лі­це свеч­кі ў вы­гля­дзе лі­лей. Да­зволь­це са­бе ад­чуць «эс­тэ­тыч­ны ар­газм» ад та­го, што ў ва­шым ван­ным па­коі (на­ват ка­лі ён ба­бу­лін са ста­рэнь­кай сі­нень­кай пліт­кай) бу­дзе та­кая пры­га­жосць. Гэ­та ўжо ма­лень­кі крок да ін­ша­га жыц­ця.

«Ча­ка­ла прын­ца на бе­лым ка­ні, а па­сту­каў­ся паш­таль­ён, які пры­нёс пен­сію». Гэ­ты жарт мо­жа стаць рэ­аль­нас­цю. З уз­рос­там ра­зу­ме­еш, што не трэ­ба ча­каць прын­ца, трэ­ба з ся­бе ля­піць прын­цэ­су. Раз­ві­вай­це ў са­бе жа­но­чы па­тэн­цы­ял, і, па­вер­це, прын­цы са­мі вы­стра­яц­ца ў чар­гу па ва­шы ру­ку і сэр­ца.

Год­ных муж­чын на­са­мрэч вель­мі шмат, больш за тое, не­жа­на­тых. Ка­лі яны не су­стра­ка­юц­ца, ста­но­вім­ся пе­рад люс­тэр­кам, гля­дзім са­бе ў во­чы і пы­та­ем­ся: «Ча­му?». Раю зра­біць спіс якас­цяў муж­чы­ны, яко­га вы ха­це­лі б ба­чыць по­бач з са­бой. За­тым апіс­ва­ем жан­чы­ну, на якую ваш «ідэа­льны» муж­чы­на мог бы звяр­нуць ува­гу. І па­раў­ноў­ва­ем з са­бой. А пас­ля аль­бо ўдас­ка­наль­ва­ем­ся, аль­бо па­ні­жа­ем план­ку. Трэ­ця­га ва­ры­ян­ту ня­ма...

По­бач са мной па­ві­нен быць моц­ны муж­чы­на. Двое сла­бых у до­ме — гэ­та ка­та­стро­фа. Пра­хо­дзі­ла, ве­даю. Мне не па­ды­дзе муж­чы­на, яко­му ні­чо­га ў жыц­ці не па­трэб­на, акра­мя та­го, як ся­дзець на ка­на­пе пе­рад тэ­ле­ві­за­рам. І які час ад ча­су, як та­та дзядзь­кі Фё­да­ра з Пра­стак­ва­шы­на, каб па­ка­заць сваю знач­насць, устаў­ляе свае тры гро­шы.

IMG_1202_1

Пра слё­зы, Ксю­шу Са­бчак і дом ля мо­ра

Пла­ка­ла што­ве­чар, ка­лі вяр­та­ла­ся з пра­цы ў жу­дас­ную ква­тэ­ру, якую з пер­шым му­жам най­ма­ла ў Чы­жоў­цы. Я не­на­ві­дзе­ла сваю пра­цу, да якой да­бі­ра­ла­ся амаль дзве га­дзі­ны. Не­як раз уба­чы­ла па тэ­ле­ві­за­ры, як Ксю­ша Са­бчак на ях­це ка­та­ец­ца. Па­ду­ма­ла, што і я ха­чу жыць па-ін­ша­му. Ча­му ў яе атрым­лі­ва­ец­ца, а я ля­жу і ен­чу што­дзень? Хто ві­на­ва­ты? Ды­рэк­тар? Мой муж? Ні­хто не ві­на­ва­ты. Гэ­та мой вы­бар.

Заў­сё­ды ёсць шанц штось­ці па­мя­няць у сва­ім жыц­ці. Яшчэ 10 га­доў та­му мая свя­до­масць бы­ла на­столь­кі вуз­кай, што я на­ват не ўяў­ля­ла, што мож­на ма­рыць пра ад­па­чы­нак два ра­зы на год. Бы­ла за­хоп­ле­на тым, што збі­ра­ла гро­шы, каб з'ез­дзіць на 2 тыд­ні ў Крым. Пры гэ­тым ад­маў­ля­ла са­бе ва ўсім. Па­куль ад­ной­чы зна­ё­мая, якая вяр­ну­ла­ся з Тур­цыі, не пра­га­ва­ры­ла­ся, што яна два ра­зы на год ад­па­чы­вае ра­зам з му­жам у пя­ці­зор­ка­вых атэ­лях. Я зра­зу­ме­ла, што пер­шы крок — змя­ніць мес­ца пра­цы і па­чаць зай­мац­ца тым, што пры­но­сіць за­да­валь­нен­не і доб­ры да­ход.

Ка­лі ты да­зва­ля­еш са­бе ду­маць шы­рэй, не­маг­чы­мае ста­но­віц­ца маг­чы­мым. Спа­чат­ку я ад­па­чы­ва­ла за мя­жой двой­чы на год. А ця­пер, то кан­фе­рэн­цыя, то ка­ман­дзі­роў­ка, то ву­чо­ба, то ад­па­чы­нак. Я ма­гу са­бе да­зво­ліць па­ля­цець у Еў­ро­пу прос­та на вы­хад­ныя.

IMG_1126

Вель­мі люб­лю ад­кры­ваць для ся­бе но­выя кра­і­ны. Як пра­ві­ла, па­да­рож­ні­чаю на са­ма­лё­тах. Але сё­ле­та я вы­ра­шы­ла па­спра­ба­ваць но­вы від ад­па­чын­ку. Ха­чу сха­дзіць у па­ход па Ка­рэ­ліі ці Кры­ме, а так­са­ма спла­віц­ца на бай­дар­ках па якой-не­будзь бе­ла­рус­кай ра­цэ. Сваё 30-год­дзе пла­ную ад­зна­чыць так­са­ма не­тра­ды­цый­на, у но­вым для мя­не мес­цы. Прый­шоў час раз­ба­віць па­лё­ты пры­зем­ле­ны­мі рэ­ча­мі. Бо ад па­да­рож­жаў на са­ма­лё­тах я стам­ля­ю­ся. Заў­сё­ды бя­гом, каб па­спець па­гля­дзець усё, што толь­кі маг­чы­ма. Ча­сам трэ­ба спы­няц­ца, каб пры­слу­хац­ца да ся­бе.

У мя­не ёсць маг­чы­масць з'е­хаць з Бе­ла­ру­сі. І мно­гія зна­ё­мыя не ра­зу­ме­юць, ча­му я гэ­та­га да­гэ­туль не зра­бі­ла. Усё вель­мі прос­та: мне тут па­да­ба­ец­ца, ме­на­ві­та на ра­дзі­ме я ад­чу­ваю пад­трым­ку свай­го ро­ду. Той, хто хоць раз вяр­таў­ся ў дом ба­бу­лі ці пра­ба­бу­лі, мя­не зра­зу­мее. У род­ных сце­нах та­кое ад­чу­ван­не, што ты на­ноў на­ра­джа­еш­ся. Я ха­чу па­да­рож­ні­чаць, ма­ру пра да­мок ля мо­ра, але жыць я ха­чу тут.

Пра се­ры­я­лы, пар­ныя ро­ды і ве­ру

Ба­бу­ля ка­за­ла, што я ні­ко­лі не вый­ду за­муж, бо жон­ка па­він­на «га­та­ваць, пры­бі­раць і г.д.». Я ж з ма­лых га­доў бы­ла ўпэў­не­на, што ў мя­не, як у мек­сі­кан­скіх се­ры­я­лах, бу­дзе штат хат­ня­га пер­са­на­лу. І ён са­праў­ды ў мя­не ёсць! Без да­па­мо­гі гэ­тых лю­дзей я, хут­чэй за ўсё, спра­ві­ла­ся б, але спра­вы іш­лі б не так ідэа­льна, як ця­пер.

Ма­ёй да­чцэ 2,5 го­да, але я не ве­даю, што та­кое дэ­крэт­ны водпуск. Спа­чат­ку на­ня­ла ад­ну нянь­ку, пас­ля — та­му што ў пер­шай не атрым­лі­ва­ла­ся да­гля­даць Ма­ры­ям што­дзень, — дру­гую. Абедз­ве нянь­кі мя­не цал­кам за­да­валь­ня­юць. З ад­ной з іх мы на­ват ез­дзі­лі ад­па­чы­ваць на мо­ра. Ця­пер ра­зу­мею, што ад­па­чы­нак з ма­лень­кім дзі­цем без нянь­кі на­ўрад ці мо­жа быць паў­на­вар­тас­ным.

Ноч­чу я сплю ра­зам з Ма­ры­ям. Для мя­не гэ­та ад­наў­лен­не энер­ге­тыч­на­га раз­ры­ву з ёй, які ад­бы­ва­ец­ца ўдзень, ка­лі я на пра­цы. Кож­ную воль­ную хві­лі­ну пас­ля пра­цы імк­ну­ся пра­во­дзіць з дач­кой. А ў ня­дзе­лю ў на­шай сям'і па тра­ды­цыі — Дзень дзі­ця­ці. Мы на­вед­ва­ем цырк, дэль­фі­на­рый, ня­даў­на ез­дзі­лі ў аква­парк у Ма­ла­дзеч­на.

Ёсць жан­чы­ны, якія лі­чаць, што ро­ды — гэ­та ін­тым­ны пра­цэс, і муж не па­ві­нен там пры­сут­ні­чаць. Мы ж на­ра­джа­лі ра­зам з му­жам. Аса­біс­та для мя­не пар­ныя ро­ды — гэ­та адзі­ны пры­маль­ны ва­ры­янт, бо я вель­мі ба­ю­ся бо­лю. Ні­вод­ная аку­шэр­ка, ні­во­дзін урач не да­дуць той пад­трым­кі, якую дае бліз­кі ча­ла­век. Гэ­та мо­жа быць на­ват бліз­кая сяб­роў­ка. Але ка­лі я гля­джу на не­ка­то­рых муж­чын, то ра­зу­мею, што пар­ныя ро­ды не для ўсіх, толь­кі для моц­ных.

На­ват ка­лі я апус­ка­ла ру­кі, ма­ма пра­цяг­ва­ла ве­рыць у мя­не. Так, з-за ка­ла­саль­най на­груз­кі я не­каль­кі ра­зоў ха­це­ла кі­нуць му­зыч­ную шко­лу. Але ма­ма знай­шла па­трэб­ныя сло­вы, пе­ра­ка­на­ла мя­не ў тым, што я спраў­лю­ся. І што вы ду­ма­е­це? Акра­мя фар­тэ­пі­я­на, я за­сво­і­ла гі­та­ру, до­мру і цым­ба­лы. Га­лоў­нае, што мы мо­жам даць дзе­цям, акра­мя та­го, што сва­ім аса­біс­тым пры­кла­дам па­ка­заць, як трэ­ба жыць, — ве­ру ў іх.

IMG_1070

Пра ста­рых сяб­роў, YouTube і юве­лір­ныя вы­ра­бы

Мы лю­бім баць­коў прос­та та­му, што яны на­шы баць­кі. У сяб­роў­стве так­са­ма не трэ­ба шу­каць вы­га­ду і ін­та­рэс, трэ­ба лю­біць сва­іх сяб­роў прос­та за тое, што яны ёсць.

У мя­не ёсць ча­ты­ры сяб­роў­кі дзя­цін­ства. Мы ўсе жы­вём у роз­ных га­ра­дах. Ад­на — у Па­ры­жы, дру­гая — у Баб­руй­ску, трэ­цяя — у Маск­ве, а я — у Мін­ску. Збі­ра­ем­ся вель­мі рэд­ка. Але на­шы су­стрэ­чы для мя­не заў­сё­ды свя­та. У нас усё, як у філь­ме «Секс у вя­лі­кім го­ра­дзе». Пры­чым так атры­ма­ла­ся, што ў нас дзве Са­ма­нты (усмі­ха­ец­ца). Ка­лі да­вед­ва­ю­ся, што ў ча­ла­ве­ка ня­ма ста­рых сяб­роў, а толь­кі но­выя, мя­не гэ­та на­сця­рож­вае.

Для мя­не ву­чо­ба мае вя­лі­кае зна­чэн­не. Бо як толь­кі мы са­бе ка­жам «стоп» і кож­ны дзень ста­но­віц­ца па­доб­ным да ін­шых, мы спы­ня­ем­ся ў сва­ім раз­віц­ці. Да­пус­цім, вы ска­жа­це, «вя­до­ма, Свят­ла­на Зэ­рэ хо­дзіць на да­ра­гія трэ­нін­гі, а я ся­джу ў дэ­крэ­це з дзі­цем і ў мя­не ня­ма гро­шай». Але спра­ва не ў гро­шах. Сён­ня мож­на і ў ін­тэр­нэ­це па­слу­хаць па­ра­ды роз­ных трэ­не­раў. Пра­цэс са­ма­на­ву­чан­ня на­ват до­ма з да­па­мо­гай YouTube мо­жа стаць знач­на больш эфек­тыў­ным, чым дру­гая і трэ­цяя вы­шэй­шыя аду­ка­цыі. А коль­кі доб­рых кніг да­ступ­на ў наш час! Ве­ды ля­жаць на па­верх­ні — га­лоў­нае, каб бы­ло жа­дан­не.

На пра­цу я пры­хо­джу ў ахоў­най аба­лон­цы, як яй­ка. У мя­не ёсць шкар­лу­пі­на. Раз­біць яе да­стат­ко­ва скла­да­на, але так­са­ма мож­на. А до­ма я да­стат­ко­ва ра­ні­мая: мя­не лёг­ка раз­жа­ліць, пра­біць на слё­зы. Цвёр­дасць і сі­ла — гэ­та роз­ныя рэ­чы. Так, я ма­гу быць вель­мі цвёр­дай на пра­цы. Але гэ­та не пра сі­лу.

У мя­не быў свой біз­нес — кра­мы юве­лір­ных вы­ра­баў і ак­се­су­а­раў у Мін­ску і Го­ме­лі, але я яго пра­да­ла. Я для ся­бе зра­зу­ме­ла, што ўсё ж та­кі біз­не­сам па­ві­нен зай­мац­ца муж­чы­на, а не жан­чы­на. Мы два га­ды пра­во­дзім пра­ект «Лэ­дзі бос». І я ба­чу, што ўсё ж та­кі больш шчас­лі­выя жан­чы­ны, у якіх біз­нес больш сціп­лы. Ка­лі жан­чы­на цал­кам у пра­цы, у яе, як пра­ві­ла, вя­лі­кія праб­ле­мы ў пла­не ста­сун­каў з муж­чы­на­мі.

IMG_1118

Пра раб­ства, бед­ную жон­ку і па­ра­ды

Не ра­зу­мею, ка­лі ў ад­но­сі­нах нех­та не­ка­га па­чы­нае аб­мя­жоў­ваць. «Гэ­та нель­га, ту­ды не ха­дзі». Збі­ра­ем­ся з сяб­роў­ка­мі пай­сці ў ка­вяр­ню, і тут па­чы­на­ец­ца: «А мя­не муж не пус­ціць». Ча­му? Ча­му ча­ла­век, які з ва­мі жы­ве, не па­ва­жае ва­шы жа­дан­ні? У нас, зда­ец­ца, раб­ства даў­но ўжо ня­ма. А мо­жа, пры­чы­на ў тым, хто аб­мя­жоў­вае? Да­вай­це та­ды ад­кры­та га­ва­рыць пра свае стра­хі.

Усе лю­дзі роз­ныя. Для не­ка­га, маг­чы­ма, што­ве­чар ту­са­вац­ца з сяб­ра­мі — гэ­та нор­ма. Ён не мо­жа жыць па-ін­ша­му. Та­ды по­бач па­ві­нен быць ча­ла­век, які гэ­та пры­мае і для яко­га гэ­та так­са­ма бу­дзе нор­май. Ка­лі нор­мы роз­ныя, па­чы­на­юц­ца кан­флік­ты. Ка­лі па­чы­на­юц­ца кан­флік­ты — па­чы­на­юц­ца хва­ро­бы. А мы хо­чам быць зда­ро­вы­мі, шчас­лі­вы­мі і жыць шмат га­доў.

На ма­іх ва­чах муж­чы­на сы­хо­дзіць ад жон­кі да ін­шай жан­чы­ны. У та­кім вы­пад­ку ў на­шым гра­мад­стве, як пра­ві­ла, спа­чу­ва­юць жон­цы: маў­ляў, ка­зёл, кі­нуў бед­ную жан­чы­ну з ма­лы­мі дзець­мі на ру­ках... Так і хо­чац­ца да­даць: кі­нуў бед­ную жан­чы­ну, якая «за­пі­ла­ва­ла» яго да та­кой сту­пе­ні, што ў яго прос­та не за­ста­ва­ла­ся ін­ша­га вый­сця. Мож­на, вя­до­ма, за­клі­каць да сум­лен­ня, па­чуц­ця ад­каз­нас­ці і пас­ля ча­каць, што ён па­мрэ ад ін­фарк­ту ці яшчэ якой хва­ро­бы, якая ўзнік­ла на нер­во­вай гле­бе... Але ка­му ад гэ­та­га бу­дзе лепш? Дзе­цям? Не ду­маю. Я пе­ра­ка­на­на: ка­лі ўсё доб­ра, ні­хто ні­ку­ды не сы­хо­дзіць. У той сі­ту­а­цыі, свед­кай якой я ста­ла, ёсць ад ча­го бег­чы.

Жан­чы­не вар­та за­ду­мац­ца: «Ча­му ад мя­не, та­кой цу­доў­най, пай­шоў муж? Мо­жа, я не та­кая цу­доў­ная? Мо­жа, я штось­ці ра­бі­ла не так?» Я да­пус­каю, што жон­ка мо­жа пе­ра­рас­ці му­жа. Але та­ды, па­вер­це, яна не ста­не па­ку­та­ваць ад та­го, што ён пай­шоў.

Я не ба­чы­ла ні­вод­на­га псі­хо­ла­га са шчас­лі­вым ся­мей­ным жыц­цём. Але яны ўсім да­юць па­ра­ды, быц­цам бы ве­да­юць, як жыць пра­віль­на. Гэ­та як трэ­нер па про­да­жах, які ні­ко­лі сам ні­чо­га не пра­да­ваў. Я ні­ко­му не ра­і­ла б слу­хаць па­ра­ды лю­дзей, якія жы­вуць не так, як ха­це­лі б жыць вы.

На­дзея ДРЫ­ЛА. Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Дзя­ку­ем Cafe Netto за са­дзей­ні­чан­не ў пра­вя­дзен­ні ін­тэр­в'ю.


 Усе матэрыялы праекта "Сустрэча без абцасаў"

2012 год 

Жанна РАМАНОВІЧ, старшыня Камітэта па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама: "Я ніколі не была карміліцай у сям'і"

Жанна БІРЫЧ, віцэ-мэр Мінска: «Я дагэтуль прыношу дадому каштаны»

Ганна  ГАРЧАКОВА, дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса: "Кожны раз плачу, калі паміраюць дзеці"

Людміла ГУЦЬКО, дырэктар цэнтра для дарослых з абмежаваннямі “Востраў надзеі”:  "Два крыжы на адну сям'ю не даюцца"

Наталля ПАСПЕЛАВА, дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення: «Пастаянна адчуваю сябе цяжарнай»

Надзея КАТКАВЕЦ, намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта: «Калі выйду на пенсію, пайду экскурсаводам у музей»

Таццяна БАНДАРЧУК, экс-дырэктар Белдзяржцырка: "У мяне атрымліваецца "аЦЫРКачваць"

Іна МАЛІНОЎСКАЯ, дырэктар фабрыкі “Світанак”: "У маёй працоўнай кніжцы адзін запіс — "Світанак"

2013 год

Вольга МЫЧКО, галоўны ўрач “Бальніцы паліятыўнага догляду “Хоспіс”: "Трэба жыць, а не дажываць"

Людміла ТАЛМАЧОВА, дырэктар Жодзінскай жаночай гімназіі: "Выходзіць замуж трэба па каханні!"

Святлана ГЕРАСІМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні: «Аптымізм найлепш спрыяе ва ўсіх справах»

Людміла ШЧАСЛІВЕНКА, намеснік дырэктара новасібірскага  Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра імя Еўфрасінні Полацкай

Наталля НАВАЖЫЛАВА, дырэктар фітнэс-цэнтра “Багіра”: "Лянівыя старэюць раней!"

Валянціна ВАЙЦЯШОНАК, дырэктар ААТ “Заслаўе-тур”: "З такім сынам я не мела права быць слабай"

Алена ЖДАНОВІЧ, кіраўніца адвакацкага бюро “Права і сямейная медыяцыя”: "Шлюбныя адносіны спыняюцца — бацькоўскія застаюцца"

Валерыя КЛІЦУНОВА, старшыня праўлення ГА “Адпачынак у вёсцы”: "Сябры казалі: "Лера, знімі ружовыя акуляры!"

Настасся УНУЧАК, дырэктар цэнтра лазернай карэкцыі зроку “Оптымед”: «У жыцці вельмі важна дачакацца свайго чалавека»

Ірына КАБАСАКАЛ: «Я люблю, каб усё было так, як я люблю»

Алена БЕРАСНЕВА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу: «Шчасце — не месца, куды можна прыйсці»

2014 год

Свят­ла­на ЗЭРЭ, кі­раў­ні­ца пар­та­ла LADY.TUT.BY: «Не чакайце прынца, ляпіце з сябе прынцэсу»

Люд­мі­ла ХМЯЛЬНІЦКАЯ, дырэктар музея М.Шагала: «Так захапiлася Шагалам, што за­та­пі­ла су­се­дзяў…»

Ірына ДАЎГАЛА, галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці. Жанчына-афарызм, або Спя­шай­це­ся па­спець ска­заць «дзя­куй»

Але­на ТРОІЦКАЯ, ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най шко­лы пры­га­жос­ці:
«Навучыся танцаваць, а астатняму жыццё навучыць»

2015 год

На­дзея ЕР­МА­КО­ВА, экс-кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га бан­ка: «Нічога ў жыцці мне не давалася проста»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».