Вы тут

«Белгіпс» мадэрнiзуе расiйскi iнвестар


Днямі буйное замежнае прадпрыемства — Карпарацыя «Волма»  заключыла дагавор куплі-продажу амаль 2 млн акцый ААТ«Белгіпс» па рынкавым кошцепаведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі.

Гэты пакет акцый быў прададзены «расійскаму капіталу» па рынкавым кошце за 5,27 млн долараў. Згодна з умовамі дагавора, цяпер расійскі бок пачне рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі дзеючай вытворчасці акцыянернага таварыства«Белгіпс» і будаўніцтва завода па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў у пасёлку Гатава.

Інвестыцыйны дагавор прадугледжвае сур'ёзныя льготы для новага ўласніка. Так, да пачатку ліпеня 2018 года тэхналагічнае абсталяванне, камплектуючыя і запасныя часткі да яго, сыравіна і матэрыялы,якія ўвозяцца Белгіпсам на тэрыторыю Беларусі з дня заключэння дагавора аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта для выключнага выкарыстання на тэрыторыі краіны, вызваляюцца ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць. Акрамя таго, для гэтага таварыства прадугледжаны шэраг іншых ільгот па землекарыстанні, падаткаабкладанні і г.д.

Удакладню, што адпаведны інвестыцыйны дагавор быў заключаны ў Мінску, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 34 «Аб некаторых пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Белгіпс» ад 16 студзеня 2014 года.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.