Вы тут

Парады тым, хто хоча ўзяць у крэдыт


Чалавеку ўвесь час хочацца чаго-небудзь. I з гэтым жаданнем цяжка змагацца. Так бы мовіць, «трымаць сябе ў руках» можа далёка не кожныА на любое «хачу» заўсёды патрэбны грошы. Часам здараецца такоешто не толькі «хачу», але і «трэба» прымушае чалавека нешта купляцьШто ў першым, што ў другім выпадку варыянтаў вырашэння не так шмат: альбо пазычыць у сяброў ці сваякоў, альбо ісці ў банк па крэдыт. Пазычаць у «сваіх» заўсёды складананават няёмка. Банк установа ў пэўным сэнсе безасабовая, з ім прасцейАднак крэдыт трэба ўмець выбірацьБяспечны алгарытм дзеянняў прэзентуе чытачам «Звязды» намеснік начальніка ўпраўлення рознічных паслуг Белаграпрамбанка Ігар СУКОРА.

«Прапаноў па рознічных крэдытах сёння хоць адбаўляй, — разважае спецыяліст.— Як тут не паддацца спакусе і не набыць тое, што з адной зарплаты сабе ніколі не дазволіш? У прынцыпе, жыццё ў крэдыт для сучаснага чалавека — цалкам цывілізаваная форма рэалізацыі жаданняў. З гэтым фактам не паспрачаешся. Пытаннеў пачуцці меры, а дакладней — у сувымярэнні патрэб з магчымасцямі».

Аптымальны варыянт крэдытнай праграмы

«Калі ў патэнцыяльнага крэдытаатрымальніка ёсць канкрэтная мэта, мае сэнс звярнуць увагу на мэтавыя праграмы банкаў, — раіць Ігар Сукора. — Як правіла,мэтавы крэдыт абыдзецца трошкі танней,чым звычайны. Калі ваша будучая пакупка не адпавядае ніводнай з існуючых праграм,лагічна вывучыць рынак спажывецкага крэдытавання. Галоўны арыенцір — памер працэнтнай стаўкі. Пры гэтым не варта забываць пра ўмовы і парадак прадастаўлення крэдыту».

Напрыклад, крэдыт на спажывецкія патрэбы, па словах спецыяліста, выдаеццаразава гатоўкай. «Працэнты выплачваюцца ад усёй сумы з моманту прадастаўлення пазыковых сродкаў. Крэдыт з выкарыстаннем банкаўскай аплатнай карткі адкрывае больш шырокія магчымасці: яе ўладальнік можа разлічыцца за тавар ці паслугу як знятай загадзя гатоўкай, так і карткай; скарыстацца «крэдыткай» можна ў любы час (не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і заяе межамі); аплата за карыстанне такім крэдытам спаганяецца толькі са спісанай з карткі сумы». Варта адзначыць, што ў выпадку безнаяўных разлікаў уладальнік крэдытнай аплатнай карткі пазбягае камісійнага ўзнагароджання банка за зняцце наяўных грашовых сродкаў. «Акрамя таго,вы зможаце, не спяшаючыся, выбраць тавар, які задаволіць па суадносінах кошту,што адпавядае вашым магчымасцям (суме крэдытнага ліміту) і якасці».

Не парушайце фінансавы баланс

«Карыстацца пазыковымі грашыма,безумоўна, зручна і прыемна, а ў асобныхвыпадках і выгадна. Але нельга забываць аб тым, што доўг трэба вяртаць, — папярэджвае Ігар Сукора. — Таму падыходзіць да атрымання крэдыту трэба ўзважана.Штомесячны плацеж не павінен перавышаць 40-50% сямейнага бюджэту. У адваротным выпадку абавязацельствы па крэдыце ператворацца ў непасільную ношу. Вызначыць штомесячную долю выплат па крэдыце ў агульным аб'ёме асабістых фінансаў можна, скарыстаўшыся інфармацыяй аб умовах крэдытавання (яе банк абавязаны даць кліенту да заключэння крэдытнага дагавора)». Таксама спецыяліст раіць прыняць да ўвагі спадарожныя выдаткі, звязаныя з набыццём дарагой маёмасці: «Яскравы прыклад — аўтакрэдыт.Не забудзьцеся, што статус аўтаўладальніка абавяжа вас раскашэліцца на тэхнічнае абслугоўванне машыны, аплату аўтастаянкі, абавязковае страхаванне. Дадаткова крэдытным дагаворам можа быць прадугледжана добраахвотнае страхаванне па сістэме «Аўта Каска». Таму перад прыняццем рашэння падсумуйце ўсе плацяжы,спалучаныя з будучай пакупкай».

Не бярыце доўгатэрміновыя крэдыты дзеля імгненных задавальненняў

«Адпачынак на Гаваях, вядома, падорыць вам некалькі незабыўных тыдняў.Аднак ці варта гэтае задавальненне таго, каб на працягу двух гадоў выкройваць з сямейнага бюджэту кругленькую суму?— пытаецца банкаўскі спецыяліст. — Вучыцеся жыць па сродках і супастаўляць кошт задавальненняў са сваімі даходамі. Бо, калі падумаць, ад адпачынку на беларускіх азёрах можна атрымаць не менш яркія ўражанні і пазітыўныя эмоцыі, чым на акіянскім узбярэжжы. Галоўнае — добры настрой і вясёлая кампанія».

Будзьце пільнымі, бо пасля падпісання дагавора з банкам застаецца толькі адно —выконваць прынятыя на сябе фінансавыя абавязацельствы

Уважліва чытайце крэдытны дагавор

Асабліва пункты «правы банка» і «абавязкі пазычальніка». «Увагу трэба звярнуць на суму крэдыту (ці не вырасла яна за кошт камісій і плат за паслугі, уключаныя ў дагавор?), умовы датэрміновага пагашэння (ці ёсць абмежаванні?) і на тэрмін дзеяння пагаднення паміж пазычальнікам і банкам. Абавязкова азнаёмцеся з інфармацыяй аб умовах крэдытавання,дзе, акрамя працэнтнай стаўкі, вызначаныі дадатковыя плацяжы па афармленні і абслугоўванні крэдыту. Напрыклад: камісія за зняцце грошай з рахунку ў розных банках можа складаць ад 1,5 да 8 працэнтаў.Калі крэдыт «кароткі», высокі працэнт за атрыманне гатоўкі істотна павысіць кошт пазычаных грошай». Будзьце пільнымі, бо,па словах Ігара Сукоры, пасля падпісання дагавора з банкам застаецца толькі адно — выконваць прынятыя на сябе фінансавыя абавязацельствы.

Не спяшайцеся быць паручыцелем

Чалавек, які ручаецца за выкананне пазычальнікам абавязацельстваў перад банкам, павінен усведамляць усю меру адказнасці, якую ён будзе несці па дагаворы паручыцельства. «Калі крэдытаатрымальнік па нейкіх прычынах не зможа пагашаць крэдыт, яго фінансавыя абавязкі перад банкам аўтаматычна пераходзяць да паручыцеляў», — нагадвае спецыяліст.

Будзьце з банкам у партнёрскіх адносінах

«І гэта вам акупіцца ў сто разоў. Улічвайце інтарэсы свайго дзелавога партнёра, і ён адкажа вам тым жа. Разгледзім канкрэтную сітуацыю. У пазычальніка паўсталі часовыя фінансавыя цяжкасці. Ён можа: а) залегчы на дно, б) паведаміць банку пра свае праблемы. У першым выпадку залічэнне ў «чорны» спіс нядобрасумленных крэдытаатрымальнікаў гарантавана. У другім — банк можа прапанаваць кампрамісны варыянт (адтэрміноўку плацяжу). Не варта забываць:узаемапавага — ключ да вырашэння многіх складаных пытанняў», — упэўнены Ігар Сукора.

Чакаем вашых пытанняў пра карыстанне грашыма і ўсё, што з гэтым звязана. Вы можаце звяртацца на электронны адрас газеты info@zvyazda.minsk.by з пазнакай «для аддзела эканомікі» ці па тэлефоне 8 017 292 38 02.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».