Вы тут

Вайна машын


Усёяк у сучасным рамане-фэнтэзівойны ідуць не паміж людзьміа паміж машынаміЯны выязджаюць у полеспускаюцца ў кар'ерыпрадзіраюцца ў лес... І змагаюцца адна заднойДзень пры дніШтомесяцШтогодБарацьба хоць і бяскроўнаяаднак з сапраўднымі стратамі і адступленняміНехта казаў«Выйграе тойхто пераходзіць у наступ»Такі прынцып цалкам адпавядае сітуацыіАднак нават перамогаў гэтым свеце не будзе гарантыяй першынстваТойхто сёння прайграўзаўтра прыводзіць новыя легіёны  з лепшай зброяй і больш моцныяАтмасфера бясконцай барацьбы — найбольш трапнае азначэнне рэчаіснасціА назва ёй  машынабудаўнічы рынак.

«Амкадор», БелАЗ, Caterpillar, Komatsu, John Deere, Liebherr — гэта асноўныя ваяры на сусветным рынкавым полі. Яны змагаюцца адзін з адным за спажыўца. Зброя— якасць, цана, маркетынг... Сёння ёсць нагода ацаніць трафеі і новыя стратэгіі аднаго з волатаў. ААТ«АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынга — правяло штогадовую нараду дыстрыб'ютараў, дылераў і кіраўнікоў сэрвісных цэнтраў.

ТУМАН — НЕ ЦЕМРА, ВЫЙСЦЕ ЗНОЙДЗЕЦЦА?

Аляксандр ШАКУЦІНстаршыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга», прызнае, што сёння сітуацыя цяжкая: «2013 год быў складаным.Наўрад ці простым будзе і 2014-ты.

Але цяжкасці прыцягваюць новыярашэнні, перспектывы. Хоць і трэба адзначыць, што перспектывы развіцця машынабудавання на ўсёй постсавецкай прасторы даволі туманныя. Імпарт выціскае мясцовых вытворцаў. І мы ледзь не адзіныя,хто змог на добрым узроўні захаваць вытворчасць. Каб выжыць,нам даводзіцца рабіць адначасова некалькі спраў. І гэта дае плён.За мінулы год рост усяго холдынга склаў 106,2% у супастаўных цэнах.Пры гэтым мы ўкладвалі вялізныя сродкі ў наша развіццё (больш за 100 млн долараў). Вырасла прадукцыйнасць працы. І мы не спыняемся — адначасова ажыццяўляем 14 інвестыцыйных праектаў». Поўная мадэрнізацыя існуючых вытворчасцяў і сучасная сістэма кіравання— у гэтым Аляксандр Шакуцін бачыць патэнцыял для выжывання.«А яшчэ трэба змяніць савецкую псіхалогію, калі людзі не былі зацікаўлены ў тым, каб палепшыць якасць таго, што яны выпускаюць,— лічыць ён. — Рэсурс для развіцця ёсць. Я думаю, што на працягу 2 гадоў у свеце з'явіцца машынабудаўнічы холдынг, які будуць паважаць. Якасць будзе сусветнай,а цана — ніжэйшай». Вельмі хочацца верыць ва ўсё гэта. Аднак ад рэчаіснасці нікуды не падзецца. Прадстаўнік кампаніі ў Варонежы пасля выступу старшыні Савета дырэктараў звярнуўся да кіраўніка: «Два гады ўсё ж такі занадта доўга, каб чакаць паляпшэння якасці, перабудовы псіхалогіі людзей.У Заходняй Еўропе на вытворчасці на кожным тэхналагічным ланцужку вісяць спецыяльныя дошкі з прозвішчамі рабочых. Яны маюць магчымасць пакласці туды карткі з прапановамі па паляпшэнні якасці.Ніхто не ведае пра гэта лепей за іх.Усе прапановы разглядаюцца, і людзі матывуюцца. Псіхалогія там ужо не працуе. Толькі грашовы складнік у працэсе паляпшэння якасці. Два гады — занадта шмат, паверце. Нашы канкурэнты пойдуць далёка наперад за гэты час і ў якасці, і ўсэрвісе, і ў цане».

ВЫТВОРЦЫ ТРЭБА ПАВАЖАЦЬ СЯБЕ

 

Аляксандр Шакуцін вельмі занепакоены тым, што ў холдынга неатрымалася супрацоўніцтва з кампаніяй John Deere, найбуйнейшым вытворцам сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. «Я вельмі шкадую,што пайшоў з жыцця Дэвід Ларсан (былы генеральны дырэктар расійскага філіяла John Deere. — Аўт.).Гэта быў унікальны чалавек. Ён верыў у будучыню краін СНД. Ён хацеў, каб тут з'явіліся іх вытворшай філасофіяй, разуменнем, што мы павінны быць зборачнай вытворчасцю. Ніколі мы на такое непагодзімся. Для гэтага трэба зусім не паважаць сябе. Толькі глыбокая лакалізацыя, толькі 100-працэнтны выпуск прадукту на нашых прадпрыемствах. Тады мы пойдзем на супрацоўніцтва».

ЯК ЖЫВЕ ПРАДПРЫЕМСТВА СЁННЯ?

Безымянный

Валерый КАНДРАТЧЫК, генеральны дырэктар ААТ «Амкадор»  кіруючая кампанія холдынга»,распавёў аб асноўных кірунках працы і дасягненнях завода.«Мы актыўна працуем і з Заходняй Еўропай. У нас ёсць свае дылеры ўЛітве, Латвіі, Балгарыі. Наша тэхніка цэніцца паўсюль. У Еўропе ёсць вялікія экалагічныя патрабаванні— і мы іх выконваем. З часам такія патрабаванні з'явяцца і ў Расіі. Гэта вельмі затратная частка працы, але ёю трэба займацца на будучыню», — падкрэслівае гендырэктар. Козырам завода ён лічыць шырокі асартымент прадукцыі: «Гэта ж рынак.У нас 90 найменняў рознай тэхнікі. Збыт аднаго зменшыўся — другогавырас». Плюсам лічыцца і тое, што ў холдынгу ёсць прадпрыемствы,якія ствараюць асобныя камплектныя часткі для будучых машын — «Гэта дазваляе знізіць сабекоштканчатковай прадукцыі».

КАДРАВЫЯ ПРАБЛЕМЫ

«Калі грузчык атрымлівае зарплату, вышэйшую за заробак інжынера, то, з аднаго боку, гэта нонсэнс,а з другога, кіраўнік вымушаны на гэта ісці, бо няма грузчыкаў, — канстатуе гендырэктар. — І сёння ідзе барацьба сярод прадпрыемстваў па зарплатах, умовах працы. Мы нават адышлі ад здзельнай аплаты ў некаторых цэхах. Там стаіць унікальнае абсталяванне — навошта нам нейкія «штукі» плюс да таго, што можа тэхналагічна выпусціцца?Раней пастаянна гэтыя працэнтыбылі — 120, 130... Гэта няправільны падыход. Між іншым, у 2013 годзе ўпершыню «цякучка кадраў» склала менш за 7%».

ПРА АЙЧЫННЫЯ МАТОРЫ

«Я вам скажу, што рухавікі Мінскага маторнага завода нашмат лепшыя за Сііттіпз (адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў дызельных рухавікоў для цягачоў, аўтобусаў ііншай тэхнікі. — Аўт.). Так атрымліваецца, бо якасць рухавіка праяўляецца толькі тады, калі пад рукою ёсць усе камплектуючыя, сэрвіснае абслугоўванне. Калі мы сёння паставім на нашу тэхніку Сііттіпз і адправім яе ў які-небудзь не вельмі добры калгас, то праз тыдзень усё паламаецца, а мінскі будзе працаваць».

ПРА ДАРАГІЯ ГРОШЫ І АДЗІНУЮ ВАЛЮТУ

«Сёння ва ўсіх ёсць фінансавыя праблемы. І крэдыты дарагія, і на рынку сітуацыя складаная. Але тут нам моцна дапамагаюць рэспубліканскія праграмы па льгатаванні працэнтных ставак. Гэта добрая справа, калі дзяржава гасіць працэнты па экспартных пастаўках», — лічыць кіраўнік «Амкадора». Але цяжкасці прадпрыемству стварае таксама ваганне курса расійскага рубля. «Мы вельмі шмат пастаўляем у Расію (48% ад аб'ёмаў вытворчасці), а тут раз — пачаў падаць рубель. І мы вымушаны сыходзіць у далёкае замежжа. У любым выпадку, 12-14% росту экспарту мы плануем атрымаць сёлета». Атрымліваецца, што кампанія выйграла б ад увядзення адзінай валюты з Раciяй. Я б гэта вiтаў, — прызнаецца Валерый Кандратчык. — Аднак няма механізму, па якім гэта можна было б зрабіць. Не думаю, што Іваноў, які працуе за станком, быў бы супраць.Яму будзе ўсё роўна — галоўнае, каб было лепш і лягчэй. Не трэба будзе галаву ламаць над тым, праз якую валюту праводзіць аперацыі і гэтак далей. Чаму Еўрасаюз прыйшоў даеўра? Таму што так прасцей».

ПРА МЫТНЫ САЮЗІ СКЛАДЫ

«Са стварэннем Мытнага саюзаў нечым стала прасцей працаваць.Была пэўная абарона да ўступлення Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. А цяпер, зразумела, больш складана. Мы практычна працуем у тых жа ўмовах, што і іншыя. Дапамагае тое, што мы ўжо даўно працуем з Расіяй. Усе цяжкасці яшчэ,хутчэй за ўсё, наперадзе. Але ўсё жтакі адсутнасць мытных перашкод— значны фактар для спрашчэнняпрацы. Пастаўкі ідуць хутчэй».

«Без склада таксама цяжка працаваць. Рынак часта прымушае нешта трымаць да часу. Іншаясправа, што аб'ём склада павіннаадчуваць кожнае прадпрыемства.Правільна зрабілі, што сёлета ўжо не будзе ціску на валавыя паказчыкі. Пайшлі ў эканоміку. Прадпрыемства само будзе прагназаваць, колькі яму трымаць тавару на складзе», — разважае гендырэктар.

ПЕРСПЕКТЫВА — У ЛЕСЕ?

Найбольш перспектыўным напрамкам свайго развіцця «Амкадор»бачыць у вытворчасці лясных машын. «Мы за шэсць гадоў засвоілі іх вытворчасць. Маем сёння ўсю лінейку. І перавялі машыны на двухгадовую гарантыю замест аднагадовай. Ды яшчэ ў кожным рэгіёне маем сэрвісныя цэнтры», — паведаміў ВалерыйКандратчык. У сваю чаргу, Андрэй ГЕРМАНнамеснік генеральнага канструктара ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга»расказаў, куды пастаўляюцца такія машыны: «У Расію пастаўкі ажыццяўляюцца ад Калінінградскай вобласці да Хабараўска і Магадана. Зразумела, самыя цэнныя рэгіёны да Урала.Бяром спажыўца тым, што ў нас ніжэйшая цана, а якасць не горшая за астатнія брэнды. Мы выкарыстоўваем пакуль трошкі прасцейшую канструкцыю, але наўмысна — не напіхваем машыны электронікай, б онашы козыры — прастата і надзейнасць. Акрамя Расіі, цяпер пайшлі пастаўкі ва Украіну. Там вялікія запасы лесу (Карпаты, Прыдзвінне,узбярэжжа Дняпра) — думаю, што гэта перспектыўны рынак».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».