Вы тут

«Чалавек павiнен ведаць: ён знойдзе ў краме тое, што патрэбна...»


Нядаўна быў афі­цый­на апуб­лі­ка­ва­ны За­кон «Аб дзяр­жаў­ным рэ­гу­ля­ван­ні ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь». Ён ус­ту­піць у сі­лу праз паў­го­да — 22 лі­пе­ня. Да­ку­мент на­кі­ра­ва­ны на ўпа­рад­ка­ван­не зно­сін у сфе­ры ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Як за­кон паў­плы­вае на раз­віц­цё гэ­тых сфер? Ці ёсць бу­ду­чы­ня ў не­вя­лі­кіх ганд­лё­вых аб'­ек­таў? Якія за­ха­ды бу­дуць зроб­ле­ны для лік­ві­да­цыі ня­доб­ра­сум­лен­най кан­ку­рэн­цыі ў ганд­лі? На гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні ад­каз­ва­ла пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі на сай­це БЕЛ­ТА на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю Іры­на Нар­ке­віч.

Пад­трым­ка ма­ло­га біз­не­су

«Я ха­чу ска­заць, што За­кон, у ад­роз­нен­не ад ра­ней­ша­га, на­зы­ва­ец­ца «Аб дзяр­жаў­ным рэ­гу­ля­ван­ні ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня». Дзяр­жа­ва рэ­гу­люе гэ­тую сфе­ру праз ін­сты­тут дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, дзяр­жа­ва вы­зна­чае і рас­стаў­ляе ак­цэн­ты, — за­яві­ла Іры­на Нар­ке­віч. — Най­боль­шае зна­чэн­не до­лі (у па­ме­ры 20%), пас­ля да­сяг­нен­ня якой суб'­ект ганд­лю не змо­жа куп­ляць або аран­да­ваць да­дат­ко­вую ганд­лё­вую пло­шчу ў пэў­ных ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ных ме­жах — гэ­та і ёсць дзяр­жаў­нае рэ­гу­ля­ван­не. Зра­зу­ме­ла, што мож­на бы­ло б даць гэ­тую сфе­ру на вод­куп рын­ка­ва­га сты­хій­на­га раз­віц­ця, але што б мы маг­лі атры­маць? Мы не па­він­ны за­ле­жаць ад ка­го-не­будзь, на­прык­лад, ад буй­но­га ня­доб­ра­сум­лен­на­га гуль­ца. Пра гэ­та і Прэ­зі­дэнт ка­заў.

Так, ёсць ве­лі­зар­ная коль­касць суб'­ек­таў ганд­лю, якія пра­цу­юць доб­ра­сум­лен­на, але важ­на ства­рыць кан­ку­рэнт­нае ася­род­дзе і аб­ме­жа­ваць моц­на­га, які бу­дзе пе­ра­ва­жаць над бе­ла­рус­кім ай­чын­ным вы­твор­цам. Акра­мя та­го, не трэ­ба за­бы­ваць пра ма­лы біз­нес, кра­мы кро­ка­вай да­ступ­нас­ці. Трэ­ба аба­ра­няць ін­та­рэ­сы ма­ло­га біз­не­су, спа­жыў­цоў, бе­ла­рус­ка­га вы­твор­цы пра­дук­таў хар­ча­ван­ня і сель­ска­га на­сель­ніц­тва, дзе ў асноў­ным пра­цуе спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыя».

На­мес­ні­к мі­ніст­ра ганд­лю звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што сён­ня, на­прык­лад, у Мін­скім ра­ё­не ёсць пе­ра­вы­шэн­не па буй­ных гуль­цах на рын­ку роз­ніч­на­га ганд­лю (22%). «Гэ­ты па­каз­чык па­куль за­ста­нец­ца на мес­цы, та­му што за­кон ус­ту­піць у сі­лу ў лі­пе­ні. Мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды ба­чаць гэ­тыя пра­цэн­ты і бу­дуць на іх ары­ен­та­вац­ца, ка­лі бу­дуць уз­гад­няць ад­крыц­цё або бу­даў­ніц­тва ней­кіх аб'­ек­таў. Яны не да­пус­цяць та­го, каб да 22 лі­пе­ня ней­кі буй­ны гу­лец за­няў 30-50%. 20% — гэ­та аб­ме­жа­ван­не ў сфе­ры ганд­лю пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня. Ка­лі суб'­ект гас­па­да­ран­ня, ма­ю­чы кра­му, за­няў до­лю боль­шую, ён мо­жа пе­ра­пра­фі­ля­вац­ца. Аль­бо на ры­нак увой­дзе яшчэ ней­кі гу­лец, і яго до­ля зні­зіц­ца — гэ­та і ёсць кан­ку­рэн­цыя».

Ма­лень­кія кра­мы па­він­ны за­стац­ца

 

«Бу­ду­ем гі­пер- і су­пер­мар­ке­ты — вель­мі доб­ра. Але гэ­та і пэў­ная ад­да­ле­насць, бо яны зна­хо­дзяц­ца не ў кро­ка­вай да­ступ­нас­ці ад спа­жыў­ца, — лі­чыць Іры­на Нар­ке­віч. — А азна­чэн­не «кро­ка­вая да­ступ­насць» ёсць у кож­най кра­і­не све­ту. Па-пер­шае, у нас ёсць не­аба­ро­не­ныя плас­ты на­сель­ніц­тва: жан­чы­нам, якія вы­хоў­ва­юць дзі­ця, трэ­ба хут­ка вый­сці ў кра­му і ку­піць та­вар пер­шай не­аб­ход­нас­ці; па­жы­лым лю­дзям, ін­ва­лі­дам. Пры­езд у ад­да­ле­ны аб'­ект, які пра­ду­гледж­вае вя­лі­кія за­куп­кі, — гэ­та не што­дзён­ны за­ня­так. Та­му, вя­до­ма, гэ­та пра­віль­на — рас­ста­віць ак­цэн­ты і ска­заць: ма­лень­кія кра­мы па­він­ны за­стац­ца».

За ін­тэр­нэт-кра­мы па­куль не ўзя­лі­ся

«Па­куль змя­нен­няў у ганд­лі ІT-та­ва­ра­мі праз ін­тэр­нэт ня­ма, — па­ве­да­мі­ла Іры­на Нар­ке­віч. — Мы за­пра­сі­лі да су­пра­цоў­ніц­тва біз­нес-су­поль­насць, сён­ня пра­пра­цоў­ва­ец­ца пы­тан­не ства­рэн­ня аса­цы­я­цыі. Мы хо­чам, каб ін­тэр­нэт-кра­мы так­са­ма паў­дзель­ні­ча­лі ў ёй. Кра­ма па­він­на да­ваць маг­чы­масць на­быць та­вар без­на­яў­на, каб спа­жы­вец мог ку­піць яго дыс­тан­цый­на.

Ня­даў­на бы­лі ўве­дзе­ны ма­біль­ныя ка­са­выя апа­ра­ты, каб увесь на­яў­ны раз­лік пра­хо­дзіў праз ка­са­вы апа­рат». Між ін­шым, ідзе пра­ца па сі­ту­а­цыі, ка­лі ча­ла­век за­каз­вае та­вар за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі (на за­меж­ных ганд­лё­вых ін­тэр­нэт-пля­цоў­ках). «Мы пра­дум­ва­ем, як гэ­та зра­біць бяс­печ­ным. Хоць мне зда­ец­ца, што на­ват Ра­сія вы­ка­рыс­тоў­вае во­пыт на­шай кра­і­ны ў пы­тан­ні рэ­гу­ля­ван­ня сфе­ры ганд­лю ІT-пра­дук­цы­яй. Ня­гле­дзя­чы на тое, што мы яе ўрэ­гу­ля­ва­лі, на жаль, па­ру­шэн­ні па­куль за­ста­юц­ца».

Кра­мы для не­аба­ро­не­ных сла­ёў

«У за­ко­не пра­пі­са­на, што мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны ўла­ды ў мэ­тах ства­рэн­ня ўмоў для па­ляп­шэн­ня аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва, па-пер­шае, пра­ду­гледж­ва­юць у го­ра­да­бу­даў­ні­чай да­ку­мен­та­цыі бу­даў­ніц­тва і раз­мя­шчэн­не аб'­ек­таў ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, па-дру­гое, пры­ма­юць ме­ры эка­на­міч­на­га сты­му­ля­ван­ня бу­даў­ніц­тва і раз­мя­шчэн­ня крам кро­ка­вай да­ступ­нас­ці, ін­шых ганд­лё­вых аб'­ек­таў, аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, у якіх за­бяс­печ­ва­ец­ца аб­слу­гоў­ван­не са­цы­яль­на не­аба­ро­не­ных сла­ёў на­сель­ніц­тва — ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных гра­ма­дзян, ве­тэ­ра­наў, па­жы­лых лю­дзей і ін­ва­лі­даў». Га­вор­ка ідзе не толь­кі пра ства­рэн­не без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя. «У пер­шую чар­гу ха­це­ла­ся б, каб мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны пры­ня­лі ра­шэн­ні аб вы­зва­лен­ні крам, якія аб­слу­гоў­ва­юць ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных гра­ма­дзян, ад асоб­ных пла­ця­жоў або па­мян­шэн­ні іх па­ме­ру (арэн­да, ка­му­наль­ныя пла­ця­жы і г.д.). Раз­віц­цю сет­кі та­кіх крам па­слу­жы­ла б так­са­ма пра­да­стаў­лен­не іх улас­ні­кам аб'­ек­таў не­ру­хо­мас­ці без аў­кцы­ё­ну», — па­тлу­ма­чы­ла Іры­на Нар­ке­віч.

Бар'­е­раў менш, ад­каз­нас­ці — больш?

Важ­на тое, што ў за­ко­не за­кла­дзе­ны ме­ха­ніз­мы для па­вы­шэн­ня са­ма­стой­нас­ці суб'­ек­таў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су, на­кі­ра­ва­ныя на тое, каб бар'­е­ры пры ўва­хо­джан­ні на ры­нак для іх бы­лі мі­ні­маль­ны­мі. «За­ко­нам вы­зна­ча­ны пра­вы суб'­ек­таў ганд­лю на са­ма­стой­нае пры­няц­це шэ­ра­гу ра­шэн­няў пры ар­га­ні­за­цыі і вя­дзен­ні ганд­лю: вы­бар віду і фор­маў ганд­лю, віду і ты­пу аб'­ек­та, вы­зна­чэн­не асар­ты­мен­ту, пе­ра­лі­ку па­слуг і ін­шае. Ад­мі­ніст­ра­цый­ная пра­цэ­ду­ра ўзгад­нен­ня рэ­жы­му пра­цы ця­пер бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца ад­на­ча­со­ва з уня­сен­нем звес­так у Ганд­лё­вы рэ­естр па прын­цы­пе «ад­на­го акна». Ад­ме­не­на ўзгад­нен­не мяс­цо­вы­мі вы­ка­наў­чы­мі і рас­па­рад­чы­мі ор­га­на­мі асар­ты­мент­ных пе­ра­лі­каў та­ва­раў. Ра­зам з тым суб'­ект ганд­лю пры скла­дан­ні та­ко­га асар­ты­мент­на­га пе­ра­лі­ку па­ві­нен браць да ўва­гі пе­ра­лік, рас­пра­ца­ва­ны Мін­ганд­лем».

Ка­лі пі­ца, то ўсіх маг­чы­мых ві­даў

Згод­на з за­ко­нам, аб'­ек­ты ганд­лю па­він­ны бу­дуць вы­кон­ваць у аба­вяз­ко­вым па­рад­ку асар­ты­мент­ны пе­ра­лік та­ва­раў. «Гэ­та па­трэб­на, каб спа­жы­вец ра­зу­меў: там, ку­ды ён прый­шоў, пэў­ныя та­ва­ры па­він­ны быць у на­яў­нас­ці. Гэ­та важ­на, асаб­лі­ва што да­ты­чыць ай­чын­на­га та­ва­ру. Гля­дзі­це: прад­пры­ем­ства вы­пус­кае ней­кі та­вар пад па­трэ­бы на­сель­ніц­тва, по­тым гра­ма­дзя­не пры­хо­дзяць у аб'­ект ганд­лю і не зна­хо­дзяць пра­дукт. Хі­ба гэ­та нар­маль­на? Асар­ты­мент­ны пе­ра­лік рас­ста­віць усё на свае мес­цы і ска­жа: столь­кі ай­чын­ных та­ва­раў пэў­ных ма­дэ­ляў па­він­на быць у на­яў­нас­ці.

Вось гэ­та і ёсць ме­ха­нізм дзяр­жаў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня про­да­жу ай­чын­най пра­дук­цыі на па­лі­цах бе­ла­рус­кіх крам». Але асар­ты­мент­ны пе­ра­лік бу­дзе ўклю­чаць і ім­парт­ныя та­ва­ры. «Цыт­ру­са­выя ў нас ні­ко­лі рас­ці не бу­дуць». Пры гэ­тым звыш асар­ты­мент­на­га пе­ра­лі­ку суб'­ект гас­па­да­ран­ня мае пра­ва мець лю­бую гру­пу та­ва­раў, асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца спе­цы­я­лі­за­ва­ных крам. «На­прык­лад, мяс­ная кра­ма: там мо­жа быць ма­ла­ко, але асноў­ная тэ­ма — мя­са, і лі­ней­ка та­кіх пра­дук­таў па­він­на быць са­мая шы­ро­кая.

Узяць хлеб­ную краму: там па­він­на быць не тры ві­ды хле­ба, а і без­драж­джа­вы, і ды­е­тыч­ны, і дыя­бе­тыч­ны, і прак­тыч­на ўсё, што на­огул вы­пус­ка­ец­ца». Тое ж ты­чыц­ца гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, дзе так­са­ма ёсць асар­ты­мент­ны пе­ра­лік. «У пры­ват­нас­ці, у пі­цэ­рыі асар­ты­мент пі­цы бу­дзе мак­сі­маль­ным, а су­поў мо­жа быць ад­на ці дзве па­зі­цыі».

Пад­рых­та­ваў Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.