Вы тут

Яшчэ раз пра ра­са­ду


(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 23 студзеня.)

Тэм­пе­ра­ту­ра

Кі­ру­ю­чы тэм­пе­ра­ту­рай, мож­на па­ско­рыць ці за­ма­ру­дзіць рост ра­са­ды. У хат­ніх умо­вах ра­са­да час­цей па­ку­туе ад ліш­ку цяп­ла, чым ад яго не­да­хо­пу. Кант­ра­ля­ваць тэм­пе­ра­ту­ру мож­на з да­па­мо­гай фор­так.

Са­мая вы­со­кая тэм­пе­ра­ту­ра па­тра­бу­ец­ца для пра­рас­тан­ня пер­цаў, бак­ла­жа­наў і агур­коў: 26-28 °С; тро­хі ні­жэй­шая па­трэб­на тэм­пе­ра­ту­ра для та­ма­таў: 24—26 °С. Цы­бу­лю, сель­дэ­рэй, са­ла­ту і ка­пус­ту пра­рошч­ва­юць пры тэм­пе­ра­ту­ры 20—22 °С.

Ка­лі тэм­пе­ра­ту­ра бу­дзе вы­шэй­шай, то ўсхо­ды атрым­лі­ва­юц­ца стон­ча­ны­мі, а пры ні­жэй­шай пра­рас­тан­не рас­цяг­ва­ец­ца ў ча­се, у вы­ні­ку ча­го ўсхо­ды атрым­лі­ва­юц­ца роз­ны­мі па па­ме­ры і раз­віц­ці. Да з'яў­лен­ня пры­клад­на 90% ус­хо­даў па­ні­жаць тэм­пе­ра­ту­ру не мае сэн­су, але пас­ля та­го, як усё на­сен­не ўзы­шло, трэ­ба змен­шыць тэм­пе­ра­ту­ру на 4—6 дзён.

Для цеп­ла­люб­ных куль­тур (акра­мя агур­коў) — 14—17 °С удзень і 10—12 °С уна­чы. А вось агу­рок — пяс­тун, яго і за­гар­тоў­ва­юць мяк­чэй: 16—18 °С днём і 14—15 °С уна­чы. Ка­пус­ту ня­дрэн­на вы­нес­ці на ло­джыю, ёй па­ды­дзе тэм­пе­ра­ту­ра — 6—10 °С уна­чы і 10—14 °С удзень. Па ме­ры па­ве­лі­чэн­ня пра­цяг­лас­ці свет­ла­во­га дня тэм­пе­ра­ту­ра плаў­на па­выша­ец­ца. Па­спра­буй­це не пад­ні­маць яе вы­шэй за 25 °С у яс­ны дзень і 17—19 °С — у па­хмур­ны, а пра­ха­лод­ная ноч (12—14 °С) да­па­мо­жа ра­са­дзе стаць ду­жай і не мар­на­ваць дэ­фі­цыт­ныя пра­дук­ты фо­та­сін­тэ­зу на ўзмоц­не­нае ды­хан­не.

Свят­ло

Да­дат­ко­вае асвят­лен­не аба­вяз­ко­ва па­трэб­на ў лю­тым і ў са­ка­ві­ку. Ва ўмо­вах ква­тэ­ры мож­на абы­сці­ся энер­га­збе­ра­галь­ны­мі лям­па­мі су­мар­най ма­гут­нас­цю 80—120 Вт. У па­хмур­нае на­двор'е лям­пы ўклю­ча­юць на 12-14 га­дзін: з ра­ні­цы да ве­ча­ра. У со­неч­ную — ро­бяць пе­ра­пы­нак у ся­рэ­дзі­не дня на 4-5 га­дзін. Адзін з га­лоў­ных спо­са­баў уплы­ву на свет­ла­вы рэ­жым рас­лін — гэ­та час­та­та іх раз­мя­шчэн­ня. Не вар­та за­бы­ваць, што ад­лег­ласць па­між рас­лі­на­мі трэ­ба па­вя­ліч­ваць па ме­ры іх рос­ту, каб не бы­ло ўза­ем­на­га за­ця­нен­ня і кож­на­му сцяб­лу бы­ло да­ступ­на ба­ка­вое свят­ло.

Па­сеў

Не вар­та вы­сей­ваць у ад­ну ёміс­тасць на­сен­не з роз­ных пар­тый ці роз­ных га­тун­каў. Вы­со­кая ве­ра­год­насць, што ад­ны пра­рас­туць і ім спат­рэ­бяц­ца свят­ло і пра­ха­ло­да, а ін­шыя яшчэ не ўзы­шлі і ма­юць па­трэ­бу ў больш вы­со­кай тэм­пе­ра­ту­ры і віль­гот­нас­ці. Не вар­та за­бы­ваць і пра дрэ­наж: ліш­няя ва­да па­він­на сця­каць з кан­тэй­не­раў з ра­са­дай у пад­дон. Бо лі­шак віль­га­ці і не­да­хоп кіс­ла­ро­ду пра­ва­ку­юць з'яў­лен­не ка­ра­нё­вай гні­лі і «чор­най нож­кі».

Для зруч­нас­ці па­лі­ву ўзро­вень грун­ту, вы­раў­на­ва­на­га і ба­га­та ўвіль­гот­не­на­га пе­рад па­се­вам, па­ві­нен быць на 5—10 мм ні­жэй­шым за край ёміс­тас­ці, акра­мя гэ­та­га, краі кан­тэй­не­ра не бу­дуць за­ця­няць ус­хо­ды.

Пад­рых­тоў­ка на­сен­ня ўклю­чае аба­вяз­ко­вую дэз­ын­фек­цыю і па­жа­да­ную сты­му­ля­цыю. На­сен­не, ужо пра­тру­ча­нае (у кож­най фір­мы свае ко­ле­ры), у пра­цэ­ду­рах на­моч­ван­ня не мае па­трэ­бы. Са­мая па­пу­ляр­ная пра­тру­та — фі­я­ле­та­вы рас­твор мар­ган­ца­ва­кіс­ла­га ка­лія. Сты­му­ля­та­раў шмат, па­чы­на­ю­чы з со­ку аль­я­су і скан­ча­ю­чы гу­ма­та­мі, эпі­нам, цыр­ко­нам і г.д., але ўжы­ваць больш за адзін не вар­та. Ужы­ван­не не­каль­кіх апра­цо­вак за­пар мо­жа за­гу­біць на­сен­не. З асця­рож­нас­цю вар­та пра­вя­раць якасць га­то­ва­га на­сен­ня рас­тво­рам па­ва­ра­най со­лі. На­сен­ня­вод­чыя фір­мы шы­ро­ка ўжы­ва­юць пра­гра­ван­не на­сен­на­га ма­тэ­ры­я­лу, пас­ля ча­го яно мае ніз­кую віль­гот­насць, і та­му ў рас­тво­ры па­ва­ра­най со­лі мо­жа ўсплыць усё! Бу­ду­чы ўсхо­джым на 90%! Са­мы на­дзей­ны спо­саб пе­ра­ка­нац­ца ва ўсхо­джас­ці на­сен­ня — па­пра­рошч­ваць.

У пад­рых­та­ва­ных па­сяў­ных лат­ках ро­бяць ба­ра­зён­кі глы­бі­нёй 1-2 см, у за­леж­нас­ці ад па­ме­ру на­сен­ня, па­лі­ва­юць рас­тво­рам мар­ган­ца­ва­кіс­ла­га ка­лія, пас­ля ча­го са­джа­юць на­сен­не. Чым буй­ней­шае на­сен­не і чым даў­жэй мяр­ку­ец­ца ўтрым­лі­ваць се­ян­цы да пі­кі­роў­кі ці пе­ра­сад­кі, тым боль­шая ад­лег­ласць па­між імі ў рад­ку. Па­се­вы на­кры­ва­юць тон­кай плён­кай ці шклом, якія зды­ма­юць пас­ля з'яў­лен­ня ўсхо­даў.

Пі­кі­роў­ка

Не­ка­то­рыя рас­лі­ны вы­рошч­ва­юць з пі­кі­роў­кай. Гэ­тую пра­цэ­ду­ру лёг­ка пе­ра­но­сяць та­мат і ка­пус­та. З ка­пус­таў гэ­ты пры­ём вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для бе­ла­ка­чан­най і квя­ціс­тай. Пе­рац і бак­ла­жан у фа­зе се­мя­доль­на­га ліс­ця ці пер­ша­га са­праўд­на­га ліс­та так­са­ма мож­на пі­кі­ра­ваць, хоць у іх ка­ра­нё­вая сіс­тэ­ма раз­рас­та­ец­ца сла­бей. Пі­кі­роў­ка да­зва­ляе сэ­ка­но­міць мес­ца пад лям­па­мі (се­ян­цам яго трэ­ба зу­сім тро­хі), акра­мя та­го, што не­ма­ла­важ­на, дае маг­чы­масць ада­браць най­ду­жэй­шыя, якас­ныя рас­лі­ны. Ап­ты­маль­нае за­глыб­лен­не, ка­лі ад па­верх­ні зям­лі да се­мя­доль­на­га ліс­ця за­ста­ец­ца пры­клад­на 1 см, да­зва­ляе па­збег­нуць за­тап­лен­ня пунк­та рос­ту пры па­лі­ван­ні і дае маг­чы­масць атры­маць кам­пакт­нае сцяб­ло. Рас­пі­кі­ра­ва­ную ра­са­ду не да­свеч­ва­юць, па­куль яна не пры­жы­вец­ца. Гэ­ты пе­ры­яд мо­жа пра­цяг­вац­ца ад не­каль­кіх га­дзін да су­так.

Па­ліў і пад­корм­ка

Га­то­выя грун­та­выя су­ме­сі змя­шча­юць ма­лы за­пас па­жыў­ных рэ­чы­ваў і доб­ра спа­лу­ча­юц­ца з ра­сад­ны­мі комп­лекс­ны­мі ўгна­ен­ня­мі. Вы­ка­ры­стан­не пры кож­ным па­лі­ве за­мест ва­ды 0,1-0,2%-на­га рас­тво­ру комп­лекс­ных угна­ен­няў бу­дзе спры­яць атры­ман­ню мац­ней­шых рас­лін і да­зво­ліць не пра­пус­ціць мо­мант га­ла­дан­ня.

Вы­сы­хан­ня гле­бы так­са­ма нель­га да­пус­каць, гле­ба па­він­на быць уме­ра­на віль­гот­най, здоль­най убі­раць ва­ду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?